Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Як называць цябе, i якога рамяства ты чалавек?
– Клiчуць мяне Васiлём, па прозьвiшчу Капыльскi. Бацька гандлем займаўся й мяне прывучыць хацеў, але не да смаку мне яно прыйшлося, i зьмянiў я бязьмен на меч. А зараз, вось падаўся ў лес, не даюць нехрысьцi праклятыя жыцьця нiякага. Бацьку забiлi, сястру закатавалi, другая сястра тут у лесе са мной, а мацi-старушка зь бяды ды жалю нядаўна памерла, Царства ёй нябеснае. Маёмасьць татарва разьцягнула, а хату спалiлi. Хаваемся вось у лесе, вандруем, ды чакаем, калi ўжо нарэшце Гаспадар Вялiкi Князь
– Ачысьцiць, дай толькi яму новую Дружыну сабраць. Навядзе ён парадак, пагонiць татарву, дый крыжакам трэба яшчэ прыпомнiць, што ў Жамойцi й пад Вiльняй ня маюць яны чаго шукаць, хiба косткаў спарахнелых!
– Дай Бог!... Хадзем, Ваявода, паснедаеш ды абсушысься. Рану перамыць трэба. Чым гэта?
– прамовiў Васiль, разсоўваючы кусты.
– Учора, напала купа татараў, счапiлiся мы, я ды стары Бай - стрэмяны мой, а iх шасьцёра. Доўга ня бавiлiся, паклалi iх усiх да аднаго, але новыя падасьпелi. Здаецца, з паўсотнi. Завярнулi мы конi й ускакалi, але дагнала страла, якраз пад наплечнiк улезла, ледзь выдзёрлi яе зь мясам. Як зараз да Слуцку дабрацца, трэба там хоць з сотню вояў сабраць...
– Я маю паўсотнi! Удалыя хлопцы, зубры! Бяры нас з сабой, Ваявода, разам пойдзем. А, дабраўшыся да Слуцку - можа, i там сотню зьбяром, дык ня сорамна будзе й перад Вялiкiм Князем стаць.
Празь некалькi крокаў сталi паказвацца буды, збудаваныя з жэрдак i ламачча. Зь некаторых проста праз страху выходзiў дым. Прыемна пахла шафранам, смажаным мясам, гарачым хлебам.
Падыйшлi да невялiчкае халупкi. Тонкi дымок вiўся над яе саламянай страхой, у сярэдзiне нешта шыпела й апэтытна патрэсквала. Васiль адчынiў дзьверы й спынiўся, прапускаючы Ваяводу ўперад. Фёдар зрабiў крок праз парог, i раптам нешта моцна стукнула яго ў паранены бок, здалося - зь нейкiм сутыкнуўся. Мiмаволi, пахiснуўшыся, ён выцягнуў рукi й за кагось ухапiўся, каб ня ўпасьцi. З тылу падтрымаў Васiль. У паўзмроку памешканьня Ваявода ня мог нiчога разгледзець i моцна трымаў штось мяккае трапятаючаеся.
Паступова яго вочы прызвычаiлiся да змроку, i ён убачыў, што трымае ў сваiх жалезных абдымках маладую дзяўчыну з доўгiмi жоўтымi косамi. Шчокi яе аж гарэлi ад крыўды й сораму, яна вырывалася й выкручвалася як магла, але ня так гэта было латва. Разгледзiўшыся, у чым рэч, Ваявода вiнавата апусьцiў рукi. Дзяўчына ластаўкай выпырхнула з хаты, але Фёдар пасьпеў заўважыць яе надзвычайнае хараство, хаця простая й невыдумная вопратка не пасавала да яе прыгожай i шляхетнай постацi. Усё гэта адбылося так хутка й неспадзявана, што Ваявода, загартаны й адважны ў баю, тут разгубiўся й не здагадаўся ў першы момант папрасiць выбачэньня.
– Гэта мая сястра, - прамовiў Васiль - сядай, Ваявода, пасьнедаем чым Бог паслаў.
– Ён высунуўся зь дзвярэй i загадна гукнуў - Марыля, дай нам з госьцем пасьнедаць!
– Зараз! Iду!
– пачуўся ў адказ звонкi й прыемны голас.
Пры дапамозе Васiля, Ваявода скiнуў цяжкi панцыр i, кусаючы ад болю вусны, прыняўся аддзiраць ад раны кашулю, прасякнутую крывёй i
– Што вы робiце? Цi-ж можна так, ад жывога мяса йрваць? Гэта-ж балiць!
Фёдар азiрнуўся. У яго за сьпiнай стаяла Марыля, пужлiва ўтаропiўшы вочы ў пачаўшую сачыцца з-пад кашулi кроў.
– Гэта нам не ў першыню, - адазваўся з кута Васiль.
– Ад татарына лёккiя раны застаюцца, а вось немец, дык дзiрку дзiркай пакiне, хоць латку прышывай. Кажуць, i шкоты ня горш за немца сякерай лашчаць?..
Ваявода хацеў штось дадаць, як Марыля ўскрыкнула:
– О, Божа коханы! Калi ўжо гэтыя няшчасьцi ды войны скончацца?!
– i яна глыбака ўздыхнула.
Тут толькi Фёдар зьвярнуў увагу на рысы яе гнуткага стану й падумаў: "Сапраўдная князёўна!" Яго пагляд не схаваўся ад увагi Марылi. Яна ўспыхнула, як полымя, i, залiўшыся чырваньню, хацела выбегчы з памяшканьня, але, угледзеўшы, што Ваявода йзноў бярэцца за кашулю, ускрыкнула:
– Ня рвiце, Ваша Сьветласьць! Дазвольце я зраблю!...
– Ну зрабi - пагадзiўся, няведама чаму радуючыся, Ваявода й, адразу-ж адвярнуўшыся да Васiля, прамовiў: - Загадай, каб таго павешанага зьнялi. Трэба-ж яго пахаваць па Хрысьцiянскаму звычаю... Хто ён такi, ня ведаеш?
– Здаецца, купец лацiнскi - адказаў той i выйшаў з хаты.
Марыля, мiж тым, абярнуўшыся каля вогнiшча, падыйшла да Ваяводы з чарапком цёплай вады. Асьцярожна прамываючы рану, яна адыймала размоклую кашулю, ня робячы нiякага болю. Паступова вызвалiўшы ад лахмоцьця ўвесь бок, яна прамыла пачаўшую гнаiцца крываточыну й памазала нейкай пахучай мазяй, каторая як агнём апякла скуру. Фёдар аж скрыпнуў зубамi.
– Гэтая мазь з жучкоў на вiшнях робiцца, - выпрасталася Марыля - Пасьля яе ўсякая рана загоiцца.
Але памылiлася дзяўчына, ня ведала, што сьвежую рану дастаў Ваявода, i ад гэтай раны няма лекаў, няма мазi - нават з кузуркаў на вiшнях...
– Зараз прынясуць яго, - паказаўся ў дзьвярах Васiль. Ён моўчкi прысеў на лаву й пачаў сачыць вачамi, як Марыля спрытна абмотвае бандажом магутную сьпiну госьця.
– А зараз, прашу за стол, - папрасiла яна Фёдара, закончыўшы зь перавязкай - Чым багаты, тым i рады. Але, здаецца, паастыла ўжо ўсё.
– Нiчога - усьмiхнуўся Васiль.
– Апэтыту нам не забракуе. Праўда, Ваявода?
– Ды няма чаго грашыць, прагаладаўся...
На стале зьявiлася патэльня смажанага сала й блiны. Мужчыны адразу-ж навалiлiся на ежу так, што Марыля не пасьпявала падносiць. А смачныя яны, сьвежыя блiнцы, ды з хрусткай скваркай. Некаторы час было чуваць толькi смачнае хрумканьне - абодва не любiлi размаўляць у часе ежы. Раптам яны насьцяражылiся: здалёк наблiжаўся нейкi гуд i галасы. Наблiжаўся ня хутка, але ўпэўнена. Ужо можна было адрозьнiць паасобныя выгукi:
– ...На асiну!... Жыўцом у зямлю!... Бi яго!...