Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Княжа, прабач твайму халопу, што не сайшоў з каня ў тваёй прысутнасьцi ды зажадаў заставацца з Тваёй Мiласьцю сам на сам. Я, стрэмяны Твайго Ваяводы Фёдара Грозаўскага, - з гэтымi славамi стары Бай зьняў шолам, i густыя сiвыя валасы разсыпалiся па плячах, у яго вачах блiшчэлi сьлёзы.

– Устань, верны халоп! Я бачу, ня з добрымi весткамi ты прыехаў. Бачу, у цябе пры сядле й шчыт Ваяводы Фёдара, нададзены яму Гаспадаром Вялiкiм Князем Вiтаўтам. Дзе Ваявода? Забiты?
– голас Князя дрыжэў.

– Не, Княжа, жывы Ваявода, але дзе Яго Сьветласьць, ня ведаю. Паранены ён, ня мог у сядле трымацца, а бусурманы даганялi, дык пайшоў

ён напеша ў лес. Балазе цемра памагла. А я адцягнуў увагу бусурманскiх нехрысьцяў на сябе. Але не надоўга, як iздох пада мною конь, перасеў я на Ваяводавага, а яны, убачыўшы труп каня майго, зразумелi нашы хiтрык i адсталi. Мусiць, шукаць будуць Ваяводу, не адыйдзе ён далёка, цяжкую рану ў баку мае.

Князь выразным жэстам загадаў Баю йсьцi зь iм, i абодва зьнiклi за дзьвярыма ў княжыя пакоi.

Хутка ўвесь замак i места абляцела вестка: "Вялiкi Князь даў бой татарам на рацэ Ворскле. Амаль уся Вялiкакняжая Дружына палегла. Рэшткi прабiваюцца ў Полацак, i заклiкаюць народ па ўсёй Лiтве ў свае харугвы. Ганцы з гэтым клiчам разьехалiся па ўсiх Княствах i Землях Лiтоўскiх. Але й татары пасьля гэтага пабоiшча не адважваюцца йсьцi далей".

У цэрквах загудзелi званы, захваляваўся народ, хутчэй загрымелi малаты ў кузьнях. Небясьпека адкрытая рэзала ў сэрца. "Што будзе далей? Што будзе?" шаптаў кожны, i з надзеяй зварочваў пагляд у бок замкавых вежаў.

Замак маўчаў. Сiвы й грозны, ён ашчацiнiўся зубцамi вежаў i муроў. Вартавыя, як ценi, нячутнай хадой, безупынна, узад i ўперад пасоўвалiся каля байнiц. Нiчога не нагадвала на тое, што ў замку зараз кiпiць жыцьцё як у мурашнiку: сядлаюцца конi, апошнi раз аглядаецца зброя, i падымаюцца апошнiя кухлi старога пенiстага мёду...

Зь лязгатам апусьцiўся мост, паднялася брама, пачулася цоканьне падкоў, i некалькi закутых у жалеза коньнiкаў з доўгiмi дзiдамi ўраганам выляцелi з замку. Пранесьлiся па бруку места i на поўным скаку мiнуўшы вартавую заставу, зьнiклi ва ймгле...

3. У ЛЕСЕ

Ранiшнi халадок забраўся пад плашч. Ваявода разплюшчыў вочы i, не высоўвываючы з-пад плашча галавы, прыслухаўся: усё цiха, толькi лес шапоча, ды дробна шэлясьцiць дождж. Сеў, разгледзiўся: нiкога. Спалоханы птах пераляцеў з дрэва на дрэва, струснуўшы з галiнаў цэлы вадаспад вады. Ваявода ўзьняўся на ногi. Ад нязграбнага руху, супакоiўшыся боль у баку ўзнавiўся. Умыўся расой i, аглядаючыся па баках, з роспаччу прамовiў:

– Нiкога! Адзiн...

– Ты не адзiн, Ваявода!
– пачуўся стылу басiсты голас. Фёдар крута павярнуўся й выхапiў меч - так нечакана пачуўся гэты голас, што нават не было часу зьмяркаваць, адкуль i ад каго ён паходзiць.

– Не сьпяшайся, Ваша Сьветласьць. Мы свае...
– з гэтымi словамi з куста вылез малады дзяцюк, i, шырака ўсьмiхаючыся, пакланiўся. Круглы ўсьмехнены твар, задраны дагары нос, вяснушкi, i раскудлачаныя, саламянага колеру валасы, выбiўшыяся з-пад iрванай заячай шапкi, зрабiлi на Ваяводу добрае ўражаньне. Ён упiхнуў меч у похву й лагодна запытаў:

– Ты хто такi, хлопча? Што ты тут робiш?

– А мы цябе пiльнавалi... Доўга ты спаў. Нас тут шмат... Татары не здагналi твайго... твайго, ну халопа. Яго конь iздох, дык ён на тваiм уйшоў. Здагадалiся яны, што ты напеша павандраваў, але знайсьцi iм цябе не ўдалося, дый каб i знайшлi, то нiчога не ўчынiлi-б, бо мы не далi-б. Далiбог, не далi-б... Нi ў жысьць...

– Ты, хлопча, скажы мне, як дабрацца адсюль да Слуцка? Конь

мне патрэбны.

Дзяцюк задумаўся, часта моргаючы вачамi й пазiраючы дзесь у шэрае неба, потым, раптоўна схамянуўшыся, разплыўся йзноў ва ўсьмешцы й зь вялiкай павагай прамовiў:

– Ты, Ваявода, запытайся ў Васiля, ён скажа!

– Што за Васiль такi?

– Ты Васiля ня ведаеш?
– недаверлiва працягнуў дзяцюк, - Капыльскага Васiля?

– Не, ня ведаю.

– Ня ведаеш...
– нiяк ня мог пагадзiцца бядак.
– Як-жа так?...
– дасюль ён быў пэўны, што Васiля мусiць ведаць увесь сьвет.
– Ну то я яго паклiчу, - i, сагнуўшыся, палез у густыя кусты.

Хутка дзяцюк вярнуўся, а за iм прыйшоў волатаўскага росту мужчына ў прыгожай тонкай кальчузе й зь цяжкiм мячом пры баку. Глыбокi чырвоны рубец прабягаў па яго левай шчацэ й хаваўся ў кучаравай каштанавай бародцы. Высокi чысты лоб, разумныя спакойныя вочы й доўгiя каштанавыя валасы здалiся Ваяводзе знаёмымi.

Прышэлец нiзка пакланiўся й, радасна ўсьмiхнуўшыся, так як усьмiхаюцца толькi сваяку цi добраму прыяцелю, запытаўся:

– Не пазнаеш, Ваявода? Памятаеш, як пяць гадоў таму мы разам бiлiся ў Гаспадарскай Дружыне супраць крыжакоў пад Вiльняй? Мне тады немец сякерай па шоламу задзялiў. Цэлае забрала зьнёс, i вось гэтую памятку пакiнуў, - указаў ён пальцам на рубец.

Перад вачамi Фёдара паплылi ўжо амаль забытыя малюнкi: здаровыя й рослыя жамойты, але бедныя й абарваныя, iхныя Бажкi й глiняныя Iдалы. Закутыя ў жалеза Рыцары ў белых плашчах з чорным злавесным крыжам. Цяжкая коньнiца гэтых Рыцараў, зьмятаўшая на сваiм шляху безабаронныя вёскi й гарады пад нудны й жудасны напеў зьмеепадобных фанфараў. Жамойцкiя паслы, прыйшоўшыя ў Полацак, каб прасiць ад Вялiкага Князя дапамогi й абароны ад зьдзеку й гвалту гэтых Рыцараў. Памятаў Ваявода яшчэ й словы, сказаныя пасланцамi: "...не самi ад сябе просiм, а ад жон i дачок нашых, пазбаў iх, Гаспадар Вялiкi Княжа, ад зьдзекаў i сораму, чыненых iм Рыцарамi зямлi Нямецкае... Ты - нашы валадар, i к Табе зварочваемся мы. Заступi, не аддай нас на зьдзек ворагу Твайму й нашаму..."

Пасьля гэтага хутка сустрэча з крыжакамi, стук, лязгат жалеза, звон сталi, енкi й стогны, конскае йржаньне... Невялiкага росту Вiтаўт, заўсёды яго белыя пёры на шоламе маячылi ўперадзе, далёка выперадзiўшы свой Штандар i Дружыну... Масы Рыцараў у белых плашчах насядаюць на Гаспадара, iх плашчы трапечуцца, як сьнежная завiруха. Ваявода Фёдар першы заўважвае небясьпеку й кiдаецца туды. Яго меч, як цяжкi кавальскi молат, абрушваецца на голавы Рыцараў-крыжакоў. Вось, побач зь iм нехта таксама ўпарта тне - толькi кроў i iскры пырскаюць з-пад мяча. Шэрагi крыжакоў прыкметна радзеюць, ужо й Гаспадар заўважыў небясьпеку, Ваявода з палёккай уздыхае... Раптам цяжкая баявая сякера абрушваецца на галаву коньнiка побач. Ваявода заўважае: палова шоламу адляцела, пырскнула кроў, коньнiк падае... Сеча скончылся, рэшткi крыжакоў уцякаюць, забыўшыся на свой гонар. Ваявода памалу прабiраецца да свайго шатра, навокал конскiя й людзкiя трупы, зброя, плашчы, кажухi... Каля шатра яго чакае высокi мужчына, пацiскае моцна руку: "Ты, Ваявода, выратаваў Гаспадара Вялiкага Князя!" - чуе ён поўныя шчырага захапленьня словы незнаёмца са сьвежай ранай на левай шчацэ - даўгiя кашатанавыя валасы, высокi лоб... Больш яго Ваявода ня бачыў, хаця й стараўся знайсьцi, але вось зараз ён тут. Фёдар радасна працягвае незнаёмцу руку:

Поделиться:
Популярные книги

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Вспомнить всё (сборник)

Дик Филип Киндред
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Вспомнить всё (сборник)

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь