Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Так, шаноўны Камандор, ня прыймайцеся першымi няўдачамi. А й не сьпяшайцеся ў дзеяньнях. Пастарайцеся паглыбей азнаёмiцца з сытуацыяй, а рашэньнi прыйдуць тады самi па сабе. Што робiцца ў Польшчы, Вы ўжо ведаеце. Цяпер Вашае мейсца ў Лiтве, паблiжэй да Вялiкага Князя Вiтаўта!
– слова "Вялiкага", Тэмплiер прамовiў з асаблiвым прыцiскам.
– Амiнь!
– адказаў Кройцэнбэрг, пачцiва пахiлiўшы галаву.
* * *
Пана Януша ўвялi ў прыёмную залю й загадалi чакаць. Разьбiўшыся на групкi й там i сям, вялi гутаркi ў чаканьнi аўдыенцыi з Каралём: Польскiя Рыцары й шляхта, Лiтоўскiя
– Хай будзе Похвалёны!...
– урачыста прывiтаўся пан Януш.
– На вякi вякоў! Амiнь!
– адказалi няскладным хорам прысутныя.
– Адкуль пан будзе?
– пацiкавiўся адзiн з шляхцiцаў, зь цiкавасьцю разглядаючы незвычайнае для Каралеўскага Палацу ўбраньне прышэльца.
– Зь Вiльнi, - схлусiў пан Януш.
– Хачу да свайго маёнтку падацца. Стары ўжо ваяваць, пся маць, пара й на адпачынак.
Шляхцiцы ў знак згоды закiвалi галовамi, добра ведаючы, для чаго ваякi, падобныя Янушу, прыяжджаюць зь межаў у Вавель: Выпрасiць у Караля што-небудзь за свае заслугi перад Каронай.
– У добры час пан прыехаў, - прамовiў iзноў той самы шляхцiц.
– Яго мосьць сёньня ў небывала добрым настроi. Кажуць, ганец зь Лiтвы з добрымi весткамi прыбыў, i запэўнiваю пана, дастане пан добры кавалак. А як там у Вiльнi?
– У Вiльнi ўсё спакойна, пся маць. Вось, а як у вас тут?
– пастараўся перавесьцi зь сябе гутарку пан Януш.
– Што там у нас. Хай пан разпавядзе, як пачувае сябе Князь Вiтаўт пасьля бойкi з Ханам?
– не сунiмаўся шляхцiц.
– Ня бачыў Князя Вiтаўта. Як доўга прыходзiцца чакаць на сустрэчу зь Ясьнейшым?
– не ўступаў у сваю чаргу пан Януш.
Шляхцiц ганарыста выставiў правую нагу ўперад, падпёр рукi ў бокi i, задраўшы нос у гару, прамовiў:
– Залежыць як каму! Хто паважнейшага роду, той чакае днi са тры, як я, напрыклад. А пану прыйдзецца пачакаць трохi даўжэй!
Пан Януш бразнуў рукой па мячу й шырака ўсьмiхнуўся ў твар шляхцiцу:
– Калi гэтак, пся маць, то я яшчэ сёньня ўпраўлюся.
Шляхцiц аж падскочыў ад такой нечуванай абразы i, яшчэ раз агледзiўшы пана Януша з ног да галавы, упэўнена й са злосьцяй прамовiў:
– Пане! Пан тут мае перад сабой: Шляхетнага пана Вацлава з Пагарэлiч, Шляхетнага пана Казiмiра зь Бялiшак, Шляхетнага пана Януша з Бжозоўца, Шляхетнага пана Мсьцiслава з Пажуцiна, а я естэм панам з Чэрвiцы. Ежы з Чэрвiцы!
– пры гэтым ён рукой паказваў на вымянаванага, у адказ на што кожны зь iх у знак згоды пахiляў галаву.
– А я, естэм панам зь Езёрска, пся маць!
– адцяў пан Януш.
– Мала з тым!
– ганарова запярэчыў пан з Чэрвiцы.
– Тут не Лiтва. То ў Князя Вiтаўта пан мог ганарыцца сваiм Езёрскам, але ня тут у Кракаве. Мае Чэрвiцы, напэўна, у дзесяць разоў большыя за панскi Езёрск!
– Ну й добра, пся маць!
–
– Каго прасiць?
– не зразумеў адразу пан з Чэрвiцы.
– Панскiя Чэрвiцы... у Караля, - удакладнiў пан Януш.
Чэрвiцкi шляхцiц, як i рэшта сабраных, аслупянеў ад такой нечуванай задзiрлiвасьцi нягеглага з выгляду й нязграбнага ў рухах пана Януша.
– Я пана... Я з панам...
– пачаў было пакрыўджаны, як раптам запаветныя дзьверы адчынiлiся, i ў iх зьявiўся, блiскаючы золатам i багацьцем зброi, Капiтан Лiтоўскiх Лучнiкаў Ваявода Пашкевiч. Гутаркi ў залi мiгам зацiхлi. Пагляды ўсiх прысутных упiлiся ў вусны мядзьвежага з выгляду й страшнага сваiм ростам Ваяводы.
– Цi пан Януш зь Езёрска ўжо тут?
– прарычэў Ваявода.
Пан Януш, неўзаметку штурхнуўшы Чэрвiцкага шляхцiца локцем, прашапацеў:
– Чэрвiцы мае, пся маць!
– i, выступiўшы ўперад, нiзка пакланiўся Пашкевiчу.
– Яснавяльможны пане Ваявода, я буду Януш зь Езёрска.
Ваявода зiрнуў на яго зьверху ўнiз i, адчынiўшы дзьверы ў Каралеўскi габiнэт, прапусьцiў уперад.
Суразмоўцы, стаўпiўшыся каля вакна, перапалохана перазiрнулiся.
– Прапалi Чэрвiцы!.. Прапалi...
– разгублена заенчыў дасюлешнi iх валадар, не адрываючы вачэй ад дзьвярэй, за якiмi зьнiк непераможны й таямнiчы пан Януш зь Езёрска.
Мiж тым, пан Януш, дрыжучы як асiнавы лiст, стаў перад ясныя вочы Караля Польскага й Вялiкага Князя Лiтоўскага Ягайлы Альгердавiча.
У пакоi, акрамя Караля, Ваяводы Пашкевiча й пана Януша, знаходзiлiся яшчэ чатыры асобы. Адзiн зь iх, ксёндз, сядзеў з боку. Трох iншых у блiскучых панцырах, з залатымi ланцугамi на грудзях i ў багатых плашчах, зь цiкавасьцю разглядалi ўвайшоўшага пасланца ад Ваяводы Крэўскага. Сам Кароль сядзеў за сталом, падпёршы рабром далонi вузкi лоб. Чорныя даўгiя валасы, зачэсаныя гладка за вушы, адлiвалi сiняй. Вочы Караля, захаваныя ў ценю ад далонi, таксама ўважна разглядалi замёрлую каля дзьвярэй постаць. Ад гэтага пагляду, пану Янушу зрабiлася холадна, i па сьпiне пабеглi мурашкi.
Маўчаньне зацягнулася даволi доўга, i перад вачамi Януша пачалi бегаць рознакаляровыя чорцiкi. Аж нарэшце, Кароль паволi паклаў руку на стол i выпрастаўся ў крэсьле. Твар яго прыняў лагодны выраз.
– Цябе прыслаў Станiслаў Ваявода Крэўскi. Лiсты Ваяводы мы ўжо прачыталi, цяпер мы хочам ведаць, што загадаў ён перадаць вусна?!
– губы Караля амаль не варушылiся, але пан Януш адразу зразумеў, што гэты валадарны голас, падобны да звону сталi, належыць толькi Каралю.
Ваявода Пашкевiч лёкка падштурхнуў яго ўперад, каб падыйшоў блiжэй да стала, што Януш пасьпешна й выканаў, не забыўшыся адвесiць нiзкi паклон.
– Ваша Каралеўская Мосьць!
– пачаў, запiнаючыся на кожным слове, пан Януш, - Ваявода Крэўскi загадаў перадаць, што тут у палацы ёсьць чужыя людзi, якiя сочаць за Ясьнейшым Каралём i перадаюць... весткi ў Лiтву... Князю Вiтаўту.
Пачуўшы такую навiну, Ягайла аж заскрыпеў зубамi, яго й без таго малыя вочы яшчэ больш звузiлiся.
– "Закатую!" - прашыпеў ён, але хутка апанаваўшы гнеў, голасна запытаў:
– Адкуль Ваявода гэта ведае?
Яшчэ больш дрыжучы ад страху, пан Януш пачаў разказваць: