Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Камандор, - прамовiў як-бы нехаця Тэмплiер - а на мой пагляд, Вам яшчэ рана цешыцца.

– Чаму рана? Глядзiце, дарагi браце, цi ня йдзе ўсё так, як я прадугледзiў? Найцяжэйшая частка майго пляну ўжо выкананая, а рэшту давесьцi да канца ўжо вельмi латва!

– Не сьпяшайцеся, Камандор... Вашымi вуснамi гаворыць маладосьць...

– Чаму не сьпяшаць? Я Вам iзноў паўтараю, што першая частка, i ў дадатак найцяжэйшая, ужо выкананая: Князь Вiтаўт зьвязаўся з Татарамi, даў iм бой i абясьсiлеў. Цi-ж гэта ня посьпех?

– Згодны - уздыхнуўшы, пагадзiўся Тэмплiер.

– Для гэтага ня шкода было ахвяраваць сотню нашых

Рыцараў[9], як знак нашае "дабрасуседзкае прыязьнi". Яны загiнулi, але гэтым павялiчылi славу й магутнасьць Вялiкага Ордэну Мяча, цi Крыжа - як хочаце!

– Лепей сказаць, можа быць, павялiчылi - паправiў Тэмплiер.

– Цяпер, засталося выканаць другую частку майго пляну - вёў далей Кройцэнбэрг, як-бы не заўважыўшы папраўкi.
– А яе выканаць, будзе вельмi лёкка, бо Кароль Ягайла прагавiты да ўлады й не прамiне гэтакай нагоды накласьцi сваю руку на ўладаньнi Князя Вiтаўта.

– Вялiкага Князя, Камандор!
– перабiў нецярплiва Тэмплiер.

– Усёроўна, Вялiкага цi малога. Цяпер Кароль мацнейшы за Лiтву, аб гэтым пастараўся Тымур Кульгавы! Князь Вiтаўт не чапаў Ягайлу, хаця й быў шмат мацнейшы, бо датрымваў слова свайго бацькi. Дурная шляхетнасьць! Але Кароль зачэпiць, аб гэтым пастараюся я!

– Вы забываецеся, што вы не паляк, Камандор.

– I не патрабую iм быць. У мяне ёсьць уплывовыя людзi мiж палякамi, дый мiж лiтоўцамi здраднiкаў не бракуе. Золата адчыняе шмат якiя дзьверы.

– Але ня ўсе!

– Усiх мне й ня трэба, хопiць некалькiх. Затое гэтыя "некалькi" давядуць да таго, што ўспыхне вайна мiж Лiтвой i Каронай Польскай. Бо Вiтаўт па добраму не паддасца, а гэта мне якраз i трэба! Па заканчэньнi гэтай вайны, усе землi Лiтоўскiя, Мазавецкiя й Польскiя адыйдуць пад Сьвяшчэнную апеку нашага Ордэну.

– Гэта ня так проста...

– Гэта проста, як выпiць кухаль вiна, i вы хутка ў гэтым пераканаецеся, шаноўны браце!

– Камандор, хачу вас папярэдзiць, што Вялiкi Князь Вiтаўт, акрамя таго, што хiтры палiтык, зьяўляецца не абы якiм ваякам, i я ведаю, што чым мацней яго прыцiсьнеш, тым мацней ён адштурхне. Запэўнiваю вас Камандор, што не пасьпее Кароль падрыхтавацца да вайны, як Вялiкi Князь Вiтаўт будзе ў некалькi разоў мацнейшы, чым быў да бiтвы на Ворскле. Такая ўжо яго прырода.

На адзiн момант, у вачах Крыжака блiснуў непакой, бо ён добра ведаў, што наконт Вiтаўта - Тэмплiер гаворыць праўду. Каб сабрацца з думкамi, ён моўчкi падкiнуў у камiн дроў. Сухое дрэва з трэскам запалала, асьвяцiўшы ўсе куткi памяшканьня. Пагляд Кройцэнбэрга спынiўся на скрутку паперы, выглядаючым са складак вiсячага на сьцяне белага плашчу.

– Вось, дарагi браце, паглядзеце сюды, - падаў ён Тэмплiеру скрутак. Гэта сёньня ранiцай прывёз пасланец зь Лiтвы, ад Станiслава Ваяводы Крэўскага, Каралю. У поўдзень, адразу пасьля таго як Кароль меў з нагоды гэтых папераў нараду, яны трапiлi да мяне. Весткi цiкавыя. Прыйшлося iх перапiсаць, каб мець пад рукою. Балазе, лацiнай пiсаныя.

Тэмплiер моўчкi ўзяў скрутак, прысунуўся блiжэй да агню й занурыўся ў чытаньне. Крыжак зь вясёлай усьмешкай назiраў, як сiвыя брывы Тэмплiера, па меры таго як ён чытаў, падымалiся ўсё вышэй i вышэй ад зьдзiўленьня. Але, прачытаўшы паперы да канца, Тэмплiер спынiў дзiвiцца, i на твары яго адбiўся выраз зьнявагi. Ён прамовiў:

– Старое! Зь Вялiкiм Княствам Лiтоўскiм гэтак заўсёды бывае: з выгляду нiбы хаос, а

на самай справе найстражэйшы парадак. Каб зразумець, што зараз робiцца ў Лiтве, трэба альбо самаму быць Лiтоўцам, альбо зжыцца зь Лiтвой духам, чаго якраз i бракуе Ваяводу Крэўскаму.

– Няўжо мой шаноўны брат сумняваецца за Ваяводу Крэўскага?
– занепакоiўся Кройцэнбэрг - На колькi я яго ведаю, то гэта разумная й хiтрая галава. Душой i сэрцам адданы свайму Каралю. А за праўдзiвасьць вестак я адказваю!

– Усяго гэтага мала!
– настайваў на сваiм Тэмплiер - Ваяводзе бракуе веды духа Лiтвы, i пагэтаму ягоныя весткi ня вартыя выедзенага яйка. У кожным выпадку, для вас, Камандор, хай зь iх карыстае Кароль.

– Чаму-ж вы тады, шаноўны браце, з такiм падзiвам чыталi гэтыя самыя весткi, каторыя ня вартыя выедзенага яйка?

– А таму, Камандор, што гэта сапраўды годна падзiву, каб прыдаваць такую вагу гэтакiм дробязям!

– Дык па вашаму, гэта дробязi?
– шчыра зьдзiвiўся Крыжак.

– Зразумела! Скажыце мне, якая розьнiца, цi гэта татарскi аддзел нападае й рабуе на вялiкай дарозе, цi мясцовыя апрышкi? Як, напрыклад, у вас у Прусах?

– Пагаджаюся... Нiякай... Алетам ёсьць i аб чымсь iншым...

– Адно другога варта! Бедны Ваявода, ён хоча каб па ўсёй Лiтве званiлi ў званы й заклiкалi люд у Княжыя Дружыны. А чаму гэта не зрабiць моўчкi, без галасу? I я пэўны, што якраз так яно й робiцца! Прыпомнiце сабе, Камандор, сутычкi вашага Ордэну зь Лiтвой у Жамойцi, i вы тады прыгадаеце сабе не адзiны выпадак, падобны гэтаму. А найлепей, прыпомнiце Вiльню...

– Памятаю! Я там здабыў шпоры й пас![10]

– Дык памятаеце, як вы былi ўжо пэўныя, што Вiтаўт разьбiты, i спадзявалiся ня сёньня, дык заўтра пераможна ўвайсьцi ў муры Вiльнi?

– Памятаю! Тады трэба было не чакаць на здачу, а браць Вiльню штурмам.

– Дарагi Камандор, Вы забылiся, што Вы чатыры разы хадзiлi ў штурм i нiчога не асягнулi. Нiчога ня даў-бы й пяты! Толькi яшчэ болей аслабiў-бы вашы Ордэн. Але я не аб тым кажу, я хачу прыпомнiць Вам, як ранiцай пасьля чацьвёртага штурму, вы ўсе былi пэўныя, што места мусiць паддацца. Але на наступную ранiцу, пасьля раскошнага й спакойнага сну, вы былi прабуджаныя гулам шматтысячных Лiтоўскiх Палкоў, якiя, як вам здавалася, зьявiлiся пад Вiльню зь небыцьця, зь нiадкуль! А на самай справе, зь Берасьця, Слуцку, Смаленску, з Турава, зь Пiнску... Карацей кажучы, зь Лiтвы. Нiхто не званiў тады ў званы, усё было цiха й спакойна. Чым усё скончылася? Вы напэўна таксама памятаеце: - падпiсаньне вечнага мiру й адыход вашых Рыцараў у Прусы. Цi ня так? А магло быць i горш.

– Гм...
– толькi й змог прамармытаць Крыжак, зьбянтэжаны гэтым довадам.

– Але, Камандор - вёў далей Тэмплiер - не прыймайцеся так моцна. Выйсьце ёсьць з кожнай сытуацыi! I гэтая не зьяўляецца выняткам.

– Дык што вы прапануеце?
– узрадаваўся Кройцэнбэрг, катораму ўжо здалося, што ўсе надзеi на Капiтулу, тым болей на Магiстра, пайшлi марна. Але зараз уважней прыгледзiўшыся да Тэмплiера, Кройцэнбэрг адчуў, што гэты стары й дасьведчаны муж зьявiўся тут не дарма. Чыясь нябачная рука накiравала яго сюды, якраз тады, калi сам Кройцэнбэрг ужо гатоў быў нарабiць непапраўных памылак. Адначасна адчуваючы, што гэтая рука працуе на дабро Ордэна Крыжа, а значыць, i на дабро яго, Кройцэнбэрга, вырашыў уважней прыслухоўвацца да парадаў Тэмплiера.

Поделиться:
Популярные книги

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Вспомнить всё (сборник)

Дик Филип Киндред
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Вспомнить всё (сборник)

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь