Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:
Паядынак зацягваецца... Змагары пачынаюць цяжка дыхаць...
Нарэшце, Варкула, выбраўшы зручны момант, са ўсёго рамаху ўлучае проста ў шчыт i адначасна паддае нагой пад шыю варожаму каню. Конь з жаласным iржаньнем узьвiваецца на дыбкi. Фон Кiкерытц стрымгалоў вылятае зь сядла. Але тут сталася неспадзеўка: узмахнуўшы рукамi дзеля раўнавагi, ён зачапiў гакам абуха за Варкулаў шчыт, i Варкула таксама вылятае зь сядла.
Наўкола кiпiць бой, але нiхто не адважваецца ўмяшацца ў паядынак кiраўнiкоў.
Ускочыўшы на ногi, Варкула зь яшчэ большай ярасьцю кiдаецца на працiўнiка.
Фон Кiкерытц таксама поўны рашучасьцi. Сьцiскаючы сякеру, ён чакае толькi зручнага
Працiўнiкi сыходзяцца шчыт да шчыта й моўчкi ўглядаюцца праз краты забрала адзiн другому ў вочы.
Вадзянiстыя вочы Кiкерытца спакойныя й нiбы задумлiвыя. Блакiтныя Варкулы - узбуджаныя й радасныя.
Моцны штуршок... I фон Кiкерытц адлятае на некалькi крокаў у тыл. Як мядзьведзь навальваецца на яго Варкула, i раз за разам б'е сякерай.
Фон Кiкерытц падае на адно калена. Прыкрываецца шчытом, сiлячыся ўскочыць на ногi.
У гэты момант удар абрушваецца яму на шчыт, але Крыжак мякка адводзiць яго ў тыл i, зьнiзу ўверх, наносiць свой удар. Удар ня надта моцны, але прыйшоўся якраз у шчаку. Аглушаючы звон напаўняе галаву Гараднiчага, на момант цямнее ў вачах. Крыжаку больш нiчога й ня трэба. Хутка ўскочыўшы на ногi, ён тне другi раз, i Варкула цяжка валiцца на сьнег...
Крыжак памаленьку, зь вiдавочным задавальненьнем, утыкае мiзэрыкордыю пад шолам працiўнiку...
Уражаныя сьмерцю свайго кiраўнiка, Жамойты падаюць духам, i бойка хутка замiрае...
Фон Кiкерытц, сядзячы ўжо на канi, спынiўся над разпасьцёртым Варкулам i, выцiраючы мокры лоб, прамовiў:
– Гонар i слава табе за адвагу, але ганьба й сорам за абарону паганства! Пас твой i шпоры, я завязу ў Мальборк, як доказ маёй перамогi!
Павярнуўшыся да свайго, ужо невялiкага, аддзелу, скамандаваў:
– Форвэртс, марш!...
21. СЬЛЯДЫ
Iдучы па сьлядах Сыча, Васiль Капыльскi прыйшоў у Берасьце. Даведаўшыся тут аб зьнiкненьнi Ваяводы Фёдара, ён аднак не паверыў у ягоную сьмерць, пры думцы аб якой дрыжэў Пасаднiк.
Якая карысьць была апрышкам забiваць Ваяводу, калi, пакiнуўшы яго ў жывых, можна было ўзяць добры выкуп? Бо й сам Ваявода мог заплацiць луп[34], ды й Вялiкi Князь не пашкадаваў-бы на гэта казны. Застаецца толькi чакаць ад Сыча пасланцоў, а што гэта работа Сыча, Васiль не сумняваўся. Толькi яшчэ роз горка пашкадаваў, што дасюль яго не злавiў.
А тут, як наўмысьля, каля Берасьця сьлед апрышак губляўся. Праўда, ён хутка знойдзецца, але час, час! Наблiжаецца вясна. Дарогi размокнуць, паводкi абернуць увесь Край у непралазнае балота. Час iдзе, а Гаспадар чакае. Трэба як найхутчэй знайсьцi Сыча й у кайданах даставiць на Гаспадарскi Суд. Трэба! Але Васiля дзiвiць адна рэч: мясцовае насельнiцтва нiколi ня ведае, цi робiць выгляд, што ня ведае, аб мейсцы знаходжаньня Сыча. Нават болей, сяляне заўсёды ставяцца насьцярожана, а часам i варожа, да яго - Вялiкакняжага Сотнiка, як толькi пачне дапытвацца аб апрышках. Гэтага Васiль нiяк ня мог зразумець. I толькi дзякуючы нешматлiкай шляхце ўдавалася даведвацца пра правiдловы кiрунак. А гэтую шляхту, ён i сам не асаблiва любiць, а яго воi дык зусiм ня зносяць...
Вось ужо другi дзень як сьцiхла завiруха, i, нягледзячы на ўсе пошукi й стараньнi, Сыча знайсьцi не ўдалося. Сяляне ўпарта адмаўляюцца што-небудзь сказаць, хаця па хiтрых вачах бачна, што ведаюць шмат.
Васiль у задуме крочыць па пакою, напружваючы думкi, i стараючыся прыдумаць спосаб - як заваяваць давер паспалiтага люду й дабiцца вестак аб Сычу. Але думкi яго, самi па сабе, адхiляюцца ад сучаснага й пераносяцца ў мiнулае - у Полацак, у дом Келябовiча... Успамiнаецца сьветлавалосая прыгожая Рэгiна. Апошняе спатканьне зь ёю перад
Абражаны Васiль не хацеў i ня мог паверыць сваiм вушам. Рэгiна, якая раней з такiм запалам i шчырасьцю клялася яму ў каханьнi, цяпер так жорстка й самаўпэўнена выракаецца й насьмiхаецца з гэтага-ж каханьня.
Выйшаў Васiль ад Келябовiчаў зь цяжкiм сэрцам. Ведаў, што не забудзе Рэгiну, i кахаць яе будзе аж да сьмерцi. Другой такой для яго не йснуе...
У дзьвярох пачуўся моцны, настойлiвы грукат. Васiль ачуўся ад успамiнаў i, цяжка ўздыхнуўшы, гукнуў:
– Адчынена! Заходзь!...
Дзьверы шырока разчынiлiся, i ў пакой увабег, прытрымваючы на хаду меч, спацелы вой.
– Апрышкi зруйнавалi Турнаўскi маёнтак!
– выкрыкнуў ён асiплым голасам. Залогу перабiлi, Турнаўскага пана павесiлi, маёмасьць разрабавалi...
– Ты даўно адтуль?
– спакойна запытаў Васiль.
– Як, даўно?
– не зразумеў вой.
– Цi проста адтуль прыехаў, пытаюся, цi дзе затрымлiваўся па дарозе? Можа, начаваў дзе-небудзь?
– Не! Не! Проста адтуль. Усю дарогу скакаў, аж дух заперла. Конь ледзь вытрымаў...
– А апрышкi?... У Турна?...
– Няма! Зьнiклi... Як пад ваду пайшлi. А турнаўскiя дзядзькi ведаць нiчога ня ведаюць...
– Добра! Iдзi падымай сотню! Сядлаць конi! Сам тут застанесься, адпачнеш, а заўтра дагонiш!
– Васiль, пашто крыўдзiш?
– ускрыкнуў абражаны вой.
– Я не дзiцё...
– Як сабе хочаш, не сiлую. Для цябе лепей хацеў...
22. МАНАХ
Тры лёкка ўзброеныя чалавекi асьцярожна выпаўзьлi на ўскраiну лесу. Зусiм блiзка высiлiся сьцены Камянецкага Замку. У скважнях забарола, час ад часу, мiльгаў шолам вартавога. У касьцёле гудзелi званы.
– Дык глядзi, Кандраце!
– прашапацеў Сыч.
– Як толькi я пачну штурм брамы, ты зь Кiрымам перабiрайцеся праз мур. Вунь каля таго выступу. I адразу-ж шукай уваход у падзямельле, а Францiшак зачне пажар. Зразумеў?
– Угу! Толькi я ня надта веру, каб яны ўпусьцiлi ў Замак Францiшка.
– Не бядуй! Упусьцяць! Уважай толькi, каб у час знайшоў Ваяводу. I калi здарыцца нагода, той самай дарогай, што прыйшоў, i ўцякай, не чакай на нас. Бо ня веру я, каб мы маглi Камянец узяць. Занадта ён моцны!