Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Татусю, пазна-а-ла! — адказала яна і прытулілася да бацькі, але тое новае не пакінула яе.

— Сцюдзёна табе, Алюся? — спытаўся стары, заўважыў, што яна не такая, як заўсёды, быццам мімаволі куксіцца.

І калі выйшла жонка, ён, павітаўшыся, перш-наперш спытаўся, што гэта з Алюсяй, ці здарова яна.

— Чаго ж ёй хварэць? — спакойна і навет трошку іранічна адмовіла матка. — Здарова, толькі непаседліва, нападалася за дзень, бо ў хаце не стыкаецца.

Аля чула, што сказала матка, і падумала, як яна нялюба кажаць, і з прыкрасцю чакала, што

зараз яна пачне яшчэ хваліцца князем, што ён напэўна прыйдзе ў сваты.

І нялюбасць да ўсяго чыста спавіла дзяўчыну і піхала на самыя неспадзяваныя ўчынкі, — толькі Аля ведала, што гэта пройдзе, што гэта — благая чарада жыцця, і дзеля таго толькі адзержывала сябе.

Цяжкі настрой не пакінуў Алю і ўранні на другі дзень. Яна сніла Ігналіка, быццам яна з ім і з нейкімі людзьмі плавала ў чаўне па мору. Човен абярнуўся, і яна з Ігналікам абшчапілася, і абодва заліваліся ў сцюдзёнай, сцюдзёнай, сольнай і мутна-сіняй вадзе.

З беленькага катэра, знеткуль, кінулі ім вяроўкі з гумавымі паясамі, яна схапілася, а Ігналік з маўклівай, пакутнай і даруючай за крыўды ўсмешкаю адпіхнуўся і пачаў залівацца адзін.

Яна ўстала, як звычайна, і снедала разам з усімі, хоць і не мела апетыту, але ў парк гуляць не пайшла і лягла з кніжкаю на качалку. І не магла чытаць. Перш чула нейкую мляўкасць ува ўсім целе і як слова хмель у галаве, а потым зразумела, што пачынае гарэць.

Калі прыйшоў князь, каб паказацца Міколу Мартынавічу і адным заходам пашчупаць грунт у справе сватання (бо маруда была яму не з рукі і надакучыла яму), Аля ўжо ляжала, завінутая коўдраю, на пасцелі, ля яе сядзеў старэнькі вясёленькі дзядок, курортны доктар, і воддаль — Мікола Мартынавіч.

Князя ўвяла і сказала аб ім сама гаспадыня якраз у той час, калі доктар гладзіў Алю па ручцы і ласкава супакоіваў яе, кажучы ёй і каб чуў бацька:

— Нічога, нічога, маё дзетка: маленькая нервовая хваробка… Трэба супакоіцца, выпіць мае мікстуркі, хоць ад іх і не вялікая польза, і як рукою здыме. Найлепшая ж рада й лекарства — спакой.

Мікола Мартынавіч быццам і цікавасці не меў прыгледзецца да князя і безуважна кіўнуў рукою на крэсла, каб той садзіўся.

Такое прыйманне было нялюба князю, і ён адразу пачуў нейкую непрыхільнасць да мільёншчыка. Аля яшчэ пабольшыла яе тым, што адвярнулася да сцяны, калі князь прыйшоў.

І пасля візыту князь зразумеў, што абставіны спляліся так, што сватацца няма чаго патыкацца. Мець абы-якія справы з «лапацонам», як ён у думках аблаяў міліёншчыка, было нялёгка. Хвароба ж дрыжонай дачушкі, відаць, зусім у благі бок скіравала настрой і думкі Міколы Мартынавіча. Дарма зрабіў князь спробу завесці з ім размову аб ратаванні маёмасці ад розных у часе рэвалюцыі магчымасцей. Дарма казаў яму пасля абеду ў кабінеце аб лісце ад пэўнага чалавека з Масквы, што трэба — як га — ратаваць домы і капіталы і сваё ўласнае жыццё. Дарма падбіваў старога прадаваць усё і выязджаць за граніцу — той слухаў няўважліва і маўчаў, бо навет гаварыць аб тым не хацеў. Мусіць, не ён, вясковы выхаджэнец, веры, каб хам мог

яго зжорці.

І князь пастанавіў выехаць у сталіцу. Той ліст аб чаканых грозных падзеях напалохаў яго і прымусіў парупіцца.

Прыкра было яму.

І ён удаўся ў маркоту.

Увечары таго ж дня гасцяваў у яго вясёленькі, старэнькі курортны доктар, каторы і памагаў яму развеяць гора і салодка патужыць. Выпілі яны кахетынскага, добра пад'елі, пачырванелі, пасядалі ў мяккія крэслы і курылі, сумна думаючы. Потым князь узяў у рукі гітару і навёў струны на мінорны лад. Гукі гітары, гукі тужлівыя плылі ў дымна-сінім змроку цёплага пакоя да расчыненнага балкона і таялі ў смутным паветры шумячай жоўтым лісцем восені. Замігцелі на цямнеючым небе зорачкі, адна, другая і трэцяя за чорнаю каўказскаю гарою. Гітара дрыжача варкатала, і князь маўчаў і думаў аб тым, што было і што мінулася…

— Эх, мінулася, мінулася, — казаў доктар і качаў галавою, — да вайны было, а цяпер мінулася, мінулася ўсё, эха-ха, — і ўздыхаў, ківаў галавою.

XII

Пяць дзён не сціхала кананада.

Бесперастанку трашчэлі і трэскалі кулямёты і стрэльбы, то быццам заціхалі, то ўзноў набіраліся заядласці. Памаўчаўшы, бухалі пушкі, і чарада глухога, дужага гулу хавала ў сябе тое трэсканне.

Быў пяты вечар.

Хмурая восенная мга паўзла з сівага неба на цяжка хворы горад, на кананаду.

Карпавіча і Васіля адпусцілі дамоў, каб яны выспаліся і ўзноў прыйшлі змагаць буржуяў.

Абпэцканыя і абшарпаныя, з кулямётнымі патранташамі цераз плечы і ўкол пояса, з набітымі стрэльбамі ў руках перабегалі яны пад сценкамі, прабіраліся да свайго квартала.

Зрэдку там а там пёк з вакон і з люхтаў захованы вораг.

— Не здаюцца, каб іх удушыла, — мармытаў Карпавіч аб белагвардзейцах.

— Кажуць, нам ужо помач ідзець з Петраграда, — весяліў надзеяй сябе і старога Васіль.

— Ах, каб жа бог даў… — уздыхнуў змучаны Карпавіч і без асаблівай цікавасці і ўважнасці засудзіў сябе, што — бальшавік, а гаворыць — «бог даў».

— Каб жа бог даў, як той казаў, — падумаўшы і пераскачыўшы небяспечнае месца, дадаў Карпавіч.

— А як мы іх турылі па Газэтнаму завулку, — весяліў успамінамі сябе і старога Васіль, — шкода, што не злавілі начальніка партыі, гэтага нягоднага князя.

— Гальшанскага? Шкода, праўда што. Партыйка-то яго так сабе: блазні, кадзеты, юнкяры… Во сам б'ецца, як нячысцік. Усюдых паспее, — гаварыў стары.

— У страўню вегетарыянскую ці там нейдзе шмыкнуў і схаваўся. Пяць кулек пусціў яму ў сугон, ды абмахнуўся: пашчасціла князю ўцячы.

Раптам загудзела міма граната і з вялікім грукатам бахнулася высока аб мур.

Сыпнулася вапна, цэгла, і закурыўся пыл.

Яны шпарка ўбеглі ў вароты.

— Пачакаем.

— Трэба.

— Ах, не ведаю, як маецца матка, — сказаў Васіль.

— Але, здалася старка. Каб ногды зусім не развіталася з намі. І што ёй? Здаецца ж, век як не бог ведаеце які.

Поделиться:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник