Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Але сярод бясконцай і рупатнай штодзённасці Мікола забываўсь на яго і толькі тады, як надта ўжо балючай была нястача свядомых работнікаў сярод інтэлігентных беларусаў, ён ізноў уздумаваў на прыяцеля і папікаў сябе самога, чаму ў сваю пару не навярнуў яго на беларускую свядомасць.

Разам і вінаваціў і бязвініў сябе за тое ўпушчэнства, бо ў думках у яго праляцеў той нейкі быццам сорам, які апанаваў яго калісьці, калі пачаў быў агітаваць Ігнася.

Мікола не меў даволі часу, каб разабрацца добра ў прычынах сораму, але ўважаў, што тут глаўную ролю згуляла яго вялікая прыязнасць да Ігнася, хварэўшага тады на рэфлексію і індывідуальныя перажыванні, і яго глыбокая пашана да Ігнасёвых думак і пераконанняў, як чалавека, каторага Мікола змалку ставіў вышэй за сябе па інтэлекту і па агульнаму развіццю.

Яму здавалася ці як бы чулася, што некалі Ігнась сам разгледзіцца і навернецца і яшчэ павядзець за сабою такіх, як ён, Мікола. Яму здавалася, што наварачываць Ігнася — ненатуральны занятак. Дык жа і сорамна было б даводзіць Ігнасю тое, што можна даводзіць хіба цёмнаму, непісьменнаму чалавеку, каторы навет не ведае, што ён беларус. Апрача таго, Мікола з Ігнасём быў выхаванцам аднэй школы, у якой абодва былі звычайнымі «рускімі»,

аб беларускай свядомасці нічога й не чулі, дык і дзеля гэтага было неяк сорамна агітаваць Абдзіраловіча ці тое — быццам даросламу і здольнаму чалавеку выкладаць па-настаўніцку новую азбуку, заместа той фальшывай, якую дала ім маскоўская школа. Ігнась Абдзіраловіч і азбука, хоць бы й новая, — гэта ж дапраўды сорам, калі такі чалавек дасюль яшчэ патрабуець яе, — так разважаў Мікола аб любым сваім таварышу, аднак не ганіў яго, бо ведаў, што і тут ёсць свае важныя прычыны, толькі гэты пункт, праз недахват часу, быў найболей нез'яснёны для самога вучыцеля. Апрача таго, Міколу Канцавому здавалася, што адраджэнне ў астатні час, праз вайну і рэвалюцыю, зваявала сябе каласальны паспех, так што няма ўжо патрэбы давадзіць шмат чаго такога, што вымагала даводжання яшчэ ўсяго якіх пяць гадоў таму назад… Яму здавалася, што ўсе рэнегаты-беларусы ведаюць аб адраджэнні і аб тым, што павінны адраджацца, і калі не адраджаюцца, дык з прычыны прыкрай людской нядбайнасці і папсаванасці сваей натуры. Разумеецца, Абдзіраловіч у вачох Міколы залічаўся да катэгорыі нядбайных, а не папсаваных рэнегатаў. Навет для нядбайнасці Абдзіраловіча Мікола прызнаваў важныя бязвінячыя прычыны, бо дужа любіў і шанаваў яго.

За астатні час Мікола Канцавы часта знаходзіўся ў ажыўлёным, падвышаным настрою і нават траціў сваю ранейшую нясмеласць, ціхасць і дагодлівасць перад усякім чалавекам. Беларуская праца неспадзявана шырылася вялікім валам у абкружаючым сялянскім моры і быццам шырыла дух ці то нутро вучыцеля… Рух набіраў усё болей сацыяльнага выгляду. Гармонія ранейшых, пераважна ці навет часам выключна нацыянальных асобнасцяў руху з навейшымі, цяперашняга часу, сацыяльнымі яго асобнасцямі поўніла незвычайнай радасцю сэрца Міколы, бо ён дасканальна пераверыўся, што толькі на шляху нацыянальна-сацыяльным беларускае адраджэнне будзе пэўным і абхопіць шыбка й памысна вялізазныя масы беларускага сялянства. І не толькі сялянства, адылі й беларускага мяшчанства, думаў ён, гдзе яно яшчэ ёсць і маець у свае ідэалогіі і сваім жыцці шмат а шмат беларускасці. Такое мяшчанства Мікола бачыў у некаторых губэрнскіх і павятовых местах усходняй Беларусі, дзе траплялася бываць яму, і ён ніколі не забываўся ў сваім глухім дзеравенскім куце, што якраз гэтае мяшчанства яшчэ можа згуляць ролю першых байцоў у змаганні з нясходаным, праклятым русіфікацыйным павевам і ўплывам, сучасных беларускіх гарадоў, беларускіх у значнай меры толькі па назову. Сацыяльны бок адраджэння захопіць найбольш годныя і надта карысныя (як даволі культурныя) часткі непамершага беларускага мяшчанства! Гарэцкія вучні-беларусы, якія ўносілі ў працу вядомую сістэму і арганізацыю і з якімі цяпер Мікола і другія вучыцялі мелі добра наснуджаны звязак і бесперастанку зносіны, яны надзеілі яго ў гэтай думцы сваімі паведамленнямі, гутаркамі і дакладамі аб іхняй агітацыйна-асветнай дзеяльнасці на прасторы ўсяе бацькаўшчыны і, глаўным чынам, горацкіх ваколіц і наогул усходняе палавінкі Беларусі, гдзе не замінала той дзеяльнасці, як на заходзе, разнавер'е з маскоўцамі і гдзе сацыяльны грунт быў шмат ляпейшы, болей бо падрыхтаваны. Надзеілі яго й тыя рэзультаты беларускай працы, якія падвышаліся ў сялянстве разам з падвышаннем рэакцыі ў ім проціў бальшавіцкага ладу жыцця. Як прызвычаена шчыраму і мяккаму чалавеку, Мікола сазнаваў, што радасць яго гэтай рэакцыі прынцыпіяльна не можа быць абязвінена і пахвальна, бо яна можа паставіць яго побач з ненавіднымі ворагамі народа і справядлівасці, што радавацца асабліва няма чаму, бо ідэя нацыянальнага бальшавізму (гэтае слова мімаволі прыдумалася і склалася ў яго ў галаве), тая ідэя ні каліва не патускнела ў мужыцкай свядомасці, і што толькі сучасная форма бальшавіцкай ідэі спрыклілась мужыком дзеля розных прычын звонку, як блакада бальшавіцкай тэрыторыі, і прычын знутры, як камісарскае злачынства і няўмельства. Мікола шчыра зазначаў для спакою свае душы, што, быць можа, і зусім не было б у яго той радасці, каб гнятучая большасць вядомых яму бальшавікоў не была несвядома для самае сябе маскалячай сілай ці проста варожай для беларускага адраджэння сілай. Міколе, як і ўсім адраджэнцам, было дужа цяжка знасіць тое, што на тэрыторыі Беларусі ў бальшавізму, апрача чужынцоў, ачынуліся і ўзяліся кіраваць беларускім сялянствам якраз найгоршыя на іх погляд беларускія людзі, бо абмаскаленыя беларусы, закаранелыя рэнегаты і партыйна-тупыя праціўнікі «ўсякага там яшчэ адраджэння», пагарджаўшыя, з іх убогай духоўна фанатычнасцю, беларускай моваю і ўсім нацыянальна-беларускім. Дык Мікола ведаў прынцыпіяльную цану свае радасці з прычыны сялянскай няласкі да бальшавікоў, аднак радаваўся, бо бачыў у тым настрою сялян карысць для руху. Калі гэткі самы настрой пануе сярод сялян і за дэмаркацыйнай лініяй, — думаў вучыцель, — дык там правадыры беларускага руху напэўна здолеюць к часу адыходу з Беларусі немцаў стварыць беларускае войска і аружнай сілай абараніць бацькаўшчыну! А там… а там… — думкі яго ляцелі шпарчэй і шпарчэй і губілі парадак і звязак з далёкай ад іх сапраўднасцю. Ажыўлёны, падвышаны настрой ці быццам нейкае нэрвовае абурэнне, ад якога лёгка хмялілась галава і гарэлі шчокі, было ў Міколы цяпер надта часта. Яно было, аднак, не толькі ад радасцяў, што беларускасць добра пашыраецца, але таксама з тае прычыны, што ён уцягнуўся ў небяспечнае змаганне, якое пагражала страшнай «чразвычайкай». Калі прад вачмі плылі абразкі арышту, дапытаў у той «чразвычайцы» ці трыбунале, — ён мімаволі шукаў думкамі, хто абстоіў ба яго перад бальшавіцкімі дыктатарамі, ён прыемна азяляўся, хмяліўся, расчуляўся. Тут думкі яго ўзбавіліся на Абдзіраловіча. А той пісаў Міколу неяк раз, што жывець у N., што некалі абараніў ад смерці цяперашняга бальшавіцкага N-скага завадэвуша кульгавага Гаршка, значыцца, блізак да бальшавіцкіх вярхоў і можа вызваліць навет з «чразвычайкі». І ён вызваляець адтуль свайго Міколу… Так летуцеў вучыцель і раптам чырванеў, схапіўшыся, што ў гарачы, грозны час крывавага змагання займаецца такім дзяцінствам. А ўздумаўшы на друга, ізноў шкадаваў, што ў сваю пару не зрабіў з Абдзіраловіча рупнага працаўніка на ніве беларускага адраджэння.

XVII

На

мысль адну аб тым ад болі сэрца млее…

Нашто ж, нашто было цябе мне палюбіць?

Тваёй быць не магу — на то няма надзеі, —

А без цябе… О, не, я не магу так жыць.

К. Буйло

Іра Сакавічанка, дачка ляснічага, скончыўшы гімназію ў N., паступіла на пасаду земскай настаўніцы ў глухой правінцыі недалёчка ад Крупак, двара Абдзіраловічаў. Яна была на раздарожжы: хацелася ехаць на вышэйшыя курсы, хацелася памагаць бацькам вучыць малодшых дзяцей, значыцца, служыць, зарабляць грошы. Хацелася — от, так, неабмеркавана, няясна чаму — забіцца ў глухі кут, у бедную школку, вучыць дзяцей, чытаць кніжкі і думаць аб нейкіх неспадзяванках у жыцці. З беларускім рухам яна пазнаёмілася яшчэ на школьнай лаўцы: гімназісты давалі чытаць беларускія кніжкі. Перад службай Ірачка думала так: для адраджэння патрэбны людзі з вышэйшай асветаю, дык яна папрацуець год-два ў школцы, заробіць грошы, а потым паедзе вучыцца; дый ці мала чаго перадумала тагды дзяўчына… А выйшла зусім не тое. Ля Крупак яна пранастаўнічала чатыры гады — да той памятнай для яе вясны, калі ўлюбілася ў студэнта Абдзіраловіча. Пасля яна перавялася ў Гарэцкі павет, каб быць бліжэй да Горак: ёй шмат хто казаў, што ў гарэцкіх сельскагаспадарскіх школьных інстытуцыях ёсць надта многа свядомых беларусаў паміж вучняў. Яна хацела вырваць з успамінаў тую вясну, назаўсёды зрачыся ўсякіх любошчаў і ўсёй душою аддацца «толькі аднэй святой працы — працы на ніве беларускага адраджэння». Пераехаўшы ў новую школку, яна незабавам завязала зносіны з Горкамі. Там на першым беларускім спектаклю яна надта расчулілась ад прыемнасці і разам расчаравалася. Пабачыла, з якімі высілкамі працуе жменька ідэёвай маладзёжы, як мала зроблена і як шмат працы ёсць усюдых, усюдых. І яна завінулась ля гэтай працы, колькі дазвалялі сілы і час. Сеяла беларускую свядомасць сярод сялян і сялянскай інтэлігенцыі. Вучыла не толькі дзяцей, але й дарослых чытаць, пісаць, дэкламаваць і пяяць па-беларуску. А вучыла без беларускіх падручнікаў, бо іх няможна было дастаць з-за дэмаркацыйнай лініі.

Гэтая праца захапляла яе ўсю. Даўгі час Іра быццам не мела а ні той вясны, а ні тога кахання, а ні тых успамінаў. Быццам забылася на Абдзіраловіча.

Але цяпер, дачуўшыся, што ён жывець у N., што бацька хочаць памірыцца з ім, што можа быць шкода для справы ад яго несвядомасці, — Іра ўзноў згубіла спакой, толькі не мела смеласці прызнацца сабе ў тым. Ёй здавалася, што зусім не любіла Абдзіраловіча, што ў яе было нешта, што няможна было й любоўю назваць… Але чаму ж паміма яе волі думаецца аб ім, плывуць ужо ўспаміны аб той вясне і хочацца без концу ляжаць пад яблынкай у гамаку, зробленым з старога гаспадарскага пехцяра, паціху гутацца з заплюшчанымі вачмі і апалымі ад невядомай, беспрычыннай зморанасці рукамі?

І чаму першы раз во паўзуць у голаў такія нядобрыя думкі? Думкі аб тым, што працуе, працуе без концу, а дзе ж радасць асабістага жыцця? Было толькі раз, толькі з ім. І тады ж рабіла, працавала, чаму ж тады вясна была ўсцяж святам, сонечным, радасным святам? А цяпер? Ці ж так ужо й не будзе асабістага шчасця? А годы лятуць, лятуць… Яна ўжо не падобна да сябе на картачках, здыманых у N-скай фатаграфіі, у тую вясну. Ужо няма таго вясёлага, радаснага смеху ў дзявоцкіх вачох, няма той маладзенькай дзявочай свежасці. Сэрца сціскаецца ад засмучэння. І самой сабе сорамна за думкі гэтыя! То ж здрада святой справе. Ці можна шкадаваць сіл, прыгажосці, маладосці для адраджэння бацькаўшчыны?

Бегла ў хату, ставіла на расчыненае вакно грамафон і завадзіла нешта першае, што траплялась пад руку.

І сорам чула, што ў будзённы дзень, калі ўсе людзюхны працуюць у поце чала на жніве і сенакосе, яна парушаець сельскую цішу нібы святататным грамафонным крыклівым пяяннем:

Гарні, гарні бульбу з печы, У торбачку дый на плечы…

І нэрвовым, смешным ёй самой рухам рукі адкідала йголку і слухала звінячыя ў вушох раптоўныя моўчкі пустога пакоя. Не хацела абедаць. Бегла пад яблынку і клалася на гамак, тварам ніц на падушку. Быццам мімаволі патрошку гуталася і прыціхала.

Паўднёвае жніўнае сонейка пазлачала лісцё ў садзе і прабіралася скрозь яго навет да калыханай дзяўчыны. Гдзесьці гудзела пчала і далёка на шляху тарарахалі пустыя калёсы. Ківаўся лісцячак на яблынавым сучку, ківаўся ражок хвусцінкі на яе прыніклай да падушкі галоўцы. Спіць яна. Спіць не спіць, усё чуець, ведаець, а быццам спіць, не можа заснуць… Думае думы Іранька.

То ж не ў гамаку яна гутаецца, а ў люльцы сваёй дзяцінай, як была маленькая. Падпаўзаюць мухі, прыкра неадчэпныя, аж пад посцілку да дзіцёнка, робяць яму яшчэ душнен, і тады бабулька-нянька, чуючы варушэнне, барджэй налягаець на пачопкі і пяець-пяе нашу дзіўную музыку дзяціных гадоў:

А йдзі, коце, у лясок, Прынясі ты Ірцы паясок… А йдзі, коце, на рынак, Прынясі дзяўчынцы разынак [3] А йдзі, коце, ва таржок, Прынясі паненцы піражок…

Цішэй а цішэй скрыпаець люлечка. Ды сонейка прабіваецца скрозь посцілку і варушыць паненачку спелянатую, пяець нянька тое, што цяпер Іраньцы ўспамінаецца, не то нуднае, не то соннае:

Сядзела котачка на кухні, У яе вочачкі папухлі… — Чаго ж ты, котачка, плачаш: Ці піцькі, ці есцькі хочаш? — Ні піцькі, ні есцькі хачу, Па сваёй жалосці плачу… Сам кухар пячонку злізаў, На мяне, котачку, сказаў; Хочуць мне лапкі адбіці. Чым жа я буду хадзіці?..

3

Ізюму.

Пяець бабулька песню, якую пяяла сваім дзяцём і якую соладка сама слухала восемдзесят год назад таму.

Думае думы Іранька.

Чаму з бабамі сянні жаць не пайшла? От бы не нудзілася!

Уранні, з расіцаю, па халадочку, люба й лёгка жаць. А за дзень замлеець спіначка. І сорам жа, каб яе постаць ды адзаду цягнулася. Хруп, хруп! Шуміць серп. Распаўзаюцца жучочкі, казюлечкі й божыя кароўкі. Кінулась сівая мышынка з-пад камлыжкі да свае норухны. Дарма не пайшла ты сянні з бабамі жаць, Іранька! Сніцца табе на сонейку няведама што, і млеець тваё сэрданька.

Поделиться:
Популярные книги

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

ВоенТур 3

АЗК
3. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ВоенТур 3

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V