Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Прыгожы матыў «Інтэрнацыянала», але пакуль ён не пабуджае ў маёй душы ўяўлення гора або радасці абы-якой «інтэрнацыянальнай» грамады людзей, пакуль такой грамады сярод нацый на зямным клубку я не відзела й не знаю, — патуль мне больш чаго кажаць матыў нашай мужыцкай беларускай марсельезы, з матывам каторай мне ўяўляецца бясконцы, цярнёвы, крывавы шлях к інтэрнацыяналу майго няшчаснага народа…

Памаўчаўшы і трошку спакайней, але з яшчэ вялікшай тугой у голасе дзяўчына казала далей:

— Праўда, мне і з тым і з тым матывам аднолькава ўяўляецца тое трагічнае і нялепае для нас, адраджоных беларусаў, што чужыя для нас людзі, не заўважаючы на сабе яшчэ не скінутай імі сваёй нацыянальнай прапітанасці, прыйшлі да

нас з інтэрнацыяналам толькі на вуснах, з яго толькі фікцыяй у сваіх мазгох, і з фанатычнай безміласэрнасцю ўзяліся рабіць з беларускай нацыі толькі гной на градкі для ўзрашчывання сваёй фікцыі інтэрнацыянала. О, будзь яны прокляты! — узварушоным голасам, з горам крыкнула яна. — Яны хочуць зрабіць адзнакі сваёй нацыянальнасці інтэрнацыяналам для нас, — дык дзякуй за ласку… Можа, трапім увайсці ў інтэрнацыянал як роўныя з усімі, без гэтай дадатковай формы развіцця!

— Іраіда Аўгенаўна! Навошта ж прыймаць усё так блізка к сэрцу. Мне здаецца, што ўсё няшчасце тут ад разладу тэорыі і практыкі. Бо, скажыце, калі ласка: тэорыя камунізму дазваляе, каб маскоўскія ці якія іншыя камуністы гвалтам абмаскалівалі беларусаў? Тэорыя інтэрнацыяналу вінавата ў тым, што беларускім народам кіруюць цяпер бальшавіцкія камісары ўсякіх нацый, апрача беларускай? Ці яна вінавата, што ў нашым знамянітым Обліскомзапе [4] ёсць армяне, латышы, жыды, палякі, маскоўцы, але няма нас, беларусаў? Што правінцыя маець толькі такіх кульгавых беларусаў, як гэты Гаршчок?

4

Па-маскоўску: «Областной Исполнительный Комитет Западной Армии и Фронта», а пакарочана: «Обл-іс-ком-зап».

— Можа, пойдзем абедаць? — паспыталася ў яго Іра.

Ён усміхнуўся, змоўк і адказаў, што «з прыемнасцю».

Калі схадзілі па лесвіцы, Іра прадэкламавала пачатак «Марсельезы»:

Адвеку мы спалі, і нас разбудзілі, Сказалі, што трэба рабіць, Што трэба свабоды, зямлі чалавеку, Што трэба зладзеяў пабіць…

І сказала, патроху адпускаючысь у злосці:

— Я лічу аднакава зладзеямі як тых, што даюць замест хлеба камень як камень, так і тых, што даюць яго пад відам хлеба. І аднакава пабіла б іх, ці яны — разлад тэорыі і практыкі, ці яны — простая сваволя.

Прыкрасць ізноў, яшчэ горшай, чапнула настрой яго. «Змоўкла бы ты ўжо, — падумаў аб ёй, — ты не чула таго, што чуў я надоечы ў таго праклятага Гаршка, ты не ведаеш, што робіцца ў маёй душы, а ўсё мяне папікаеш няведама за якія ўчынкі…»

А яна паглядзела на яго збоку, падумала, што ён, аднак, прыгожы, а потым адвярнулася і памысліла: «Ты ловак цяпер разважаць, а гдзе ты сам, вайсковы беларус, быў тады, як украінцы арганізавалі свае нацыянальныя вайсковыя часці, выдзяляючысь з маскоўскага войска? Пэўне, і тады вельмі разумна разважаў».

На вуліцы яна хапалася шыбчэй абмінуць маніфестантаў і забегчы ў страўню, а ён углядаўся, й слухаў, і думаў: «Я з-за непаразумення трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў бы павесці яе ляпей за ўсіх да шчасця».

Паабедаўшы, яны разышліся. Іра не хацела, каб ён увечары прапускаў яе ў ад'езд, толькі цвёрда-пільна прасіла, каб усё рабіў, што толькі змога, для вызвалення Міколы й Сухавея. Яна чуць не заплакала, казала, што сэрца яе знібеець, быццам вяшчуючы нешта злашчаснае, дык каб зараз даваў ёй вестку аб усякай новай змене ў справах. З свайго боку чуць не клялася, што за сем дзён пастараецца ўсё справіць і адаб'ець яму тэлеграму, як дастанець паперу ад камбеда. Ён сунімаў і супакаіваў дзяўчыну,

а развітаўшыся, пачуў аж нейкую палёгку, так усім гэтым знэрваваўся.

Цэлы гэты дзень бальшавіцкага свята бадзяўся па вуліцах і скверы, быў на плошчы і слухаў прамовы аратараў з трыбуны. Асабліва падабаўся слуханнікам кульгавы Гаршчок. Хоць ён не столькі выказываў новыя ці паважныя думкі, сколькі лаяў рознае панства і манахаў, каторыя некалі мучылі яго, біў кулаком у грудзі і па більцу загародкі і крычэў тонкім, звонка-пісклявым голасам, хоць так, — але прамову яго просты народ паймаў найляпей і біў яму ў ладкі з усяе сілы і прыемнаеці.

Седзячы ў скверы на лавачцы, Абдзіраловіч уздумаў на Іру з мешаным чуццём нейкага жалю, крыўды і раздражнённасці, а потым уздумаў на свае любошчы з Алечкаю. «За якую мяккасць характару неспанараўны быў я для яе?» — думаў сабе. «Што не здолеў вырваць яе дужасцю свайго кахання з прыкрай мне буржуазнай сферы? Не, добра, што ў нас нічога не выйшла і мы разышліся ў розныя бакі. Абое былі б няшчасныя, бо скрозь усё жыццё цягнула б нас нешта ў гэтыя розныя бакі. А так яна, прынамсі, знайшла свой пэўны прытулак жыцця, пабраўшыся з тым князем». І тут жа ўзноў уздумаў на Іру, на яе шэрыя круглыя вочы, такія разумныя, але ўжо без той маладзенькай дзявоцкай свежасці, што ў Алі. Белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі бліскучых чорных валасоў стаяў уваччу, і не меў ён на яго ніякага жалю, ніякай крыўды. А голас Іры, мяккі, густы, нутраны, дрыжэў увушшу ды будзіў жаль і раздражнёнасць.

Часам мітусіўся той вечар у Гаршка і забірала злосць на народ і на бальшавіцкіх такіх Гаршкоў. А проці Гарэшкі было штосьці тупое, цяжкое, ненавіднае, што не магло яшчэ прарвацца ў звычайнай злосці і быццам чакала асаблівай дарогі для свайго разгону.

XXII

За сем дзён Іра не справілась вярнуцца, бо сяляне за пільнай работай не маглі сабрацца на зборку, а за гэты час у N. знайшлі контррэвалюцыйны замысел і ўжо колькі чалавек буржуяў аддалі пад расстрэл.

На неабмеркаваны час быў забаранены ўезд у N., дык Іра, пачуўшы ад людзей, што там ідуць расстрэлы, а яна прыехаць туды, каб бараніць сваіх, не можа, — проста з галавы схадзіла ад чорных думак. Глаўнае, што нічога не ведала: Абдзіраловіч нічога не пісаў.

Тым часам Абдзіраловіч пабыў у другую суботу ў вастрозе і пагаманіў пры вартаўніку з Міколам і Сухавеем. Мікола быў незвычайна рад, што Ігнат даведаўся яго, а Сухавей пазнаў, што Абдзіраловіч той падарожны рэнегат, і непрыхільна наставіўся да яго. Мікола дужа схудзеў, збялеў і аброс шчацінаю, вельмі мучыўся ад боязні, што расстраляюць, і зусім апаў духам. Сухавей быў спакойны, засмучоны, але цвёрды, «Аб бацьку вашым тут ніхто нічога не ведае, — сказаў ён Абдзіраловічу з падказанным значэннем слоў, — веданне знішчылась у сяле, вусны пераказ, як давядзецца, после…» Абдзіраловіч зразумеў, што пісьмо не папала ў рукі «чразвычайкі», і з асаблівай ласкавасцю адказаў яму: «Надта вам дзякую… Добра, добра…» — «А грошы?» — спытаўся вучань. «Я йшчэ не ведаю…» — адказаў Абдзіраловіч. «Дык вы йшчэ рэнегат… Я йзноў памыліўся», — злосна буркнуў яму Сухавей, кінуў іх, адышоў ад рашоткі на нары, сеў там і больш не падышоў, як ні прасіў яго Мікола «быць чалавекам».

Вартаўнік-чырвонаармеец з увагай слухаў іхнюю гаворку, а потым прыхільна ўхмыльнуўся і сказаў: «Па-мужыцку гамоніце, а йдзіцё проці народа». — «А вы самі адкуль?» — спытаўся ў яго Канцавы. «А з С-кай воласці, калі ведаеце». — «О, ведаем! Таварыш Сухавей! — гукнуў ён хлопца. — З тваёй, братка, воласці чалавек». Вучань не адгукнуўся. «Ён сярдзіты, — сказаў вартаўнік, — з гарэцкіх студэнтаў, я пазнаў па форме…»

На тым і скончылась пабачанне. Абдзіраловіч намагаўся заспакоіць свайго любага Міколу, ды той мала няў веры ў яго няпэўныя словы.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Отдельный танковый

Берг Александр Анатольевич
1. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отдельный танковый

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7