Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Дзень добры! — пачула яна ля сябе і шыбка ўскінула вочы.

— Ах!.. Дзень добры… Я вас не пазнала, — звонку зусім спакойная, а ў душы прыкра згубіўшыся ў парадку, глядзела настаўніца на Абдзіраловіча і скарэй падала руку яму, бо забылася. Ён паціснуў злёгку і прыязна яе ручку, і дзяўчына пачула прыемнасць, даткнуўшысь да яго рукі. Ён быў у шынэлі без пагон і ў шапцы без какарды, з чарнейшым ад аколышу плямкам ад яе. Значна памужнеў. Пастарэлі яго карыя вочы, і былі пад вачмі, збоку, зморшчынкі, якіх раней яна не бачыла. Вусы не галіў, а толькі падразаў. Каб не той самы мяккі з прыемным тэмбрам голас, яна адразу не пазнала б яго ці ён здаўся б ёй чужэйшым. Неяк неўпрыцям

адсунуліся ад чарады чаканнікаў да вакна. Ён не пытаўся, па якой справе яна тут, але пацікавіўся, які намярок на яе білеціку. Пабачыў, што 315-ты, і сказаў, што яна дарма будзе чакаць сянні, бо прымуць толькі да 300-га номеру, — так сказаў яму знаёмы пісец, якога ён выгукнуў з канцылярыі праз прыдзверніка. На яе твары адбілась такое нездавальненне, такі жаль, што ён падумаў, што яе прывяло сюды нейкае гора, жаданне знайсці ратунак. Хацеў спытацца і ўзноў змоўчаў.

Яны выйшлі з савета і пайшлі па вуліцы к бульвару.

— Калі вы, Іраіда Аўгенаўна, не маеце ніводнага знаёмага вінціка ў гэтай новай пішучай машыне, дык доўга бескарысна будзеце стаяць у розных чародах, — сказаў Абдзіраловіч.

— Не, нікога не маю, а можа, й маю каго, ды не ведаю, бо толькі сянні прыехала сюды. Мне патрэбен перапуск у «чразвычайку», каб навесці там спраўкі аб арыштаваных… аднаго з каторых вы добра знаеце.

— Хто ж гэта?!

— Вучыцель, свядомы беларус, Мікола Канцавы.

— Ён у «чразвычайцы»?!

— Ну, ага.

— Божа мой! Мікола, добры, слаўны Мікола ў N-скай «чразвычайцы». Гэта ж няшчасце! Ці якая абмылка? Трэба ж яго ратаваць! За што, у чым справа? Іраіда Аўгенаўна, скажыце?

— Або я сама ведаю? — пытаннем адказала яна. — Прыйшлі, ператрэслі ўсё чыста, забралі ўсю перапіску, некаторыя беларускія кніжкі, арыштавалі самога, а з ім аднаго вучня з Горак, таксама свядомага беларуса, Сухавея.

— А за што?

— Ніхто з нас не ведае… Баімся, што за беларускую працу абвінавацяць іх у контррэвалюцыі і расстрэляць.

— О, барані бог, гэтага не можа быць, вы несправядліва дрэнна думаеце аб бальшавікох. Невінаватых не могуць забіць!

Дзяўчына нічога не адказала, і яны моўчкі прайшлі палавіну алеі ў гарадскім садзе. Яна засмуцілася, ён гэта заўважыў і надта хацеў, каб даўжэй пабавіць з ёю і супакоіць яе.

— Ігнат Восіпавіч! — зірнула на яго Іра сваімі круглымі шэра-галубымі вачмі. — Не будзем удавацца ў крытыку бальшавіцкага ладу… толькі ўсімі сіламі памажыце ратаваць нашых заарыштаваных, бо, крый бог чаго… гэта будзе такая страта, такая страта, каб вы толькі маглі ведаць! — яна нэрвова паправіла жменьку валасоў ля вуха й змоўкла зноў.

— Ну, так, ну, разумеецца, — казаў ён, — толькі ж вы загадзя не прымайце так да сэрца; я думаю, што ўсё абойдзецца зусім не так страшна, — хацеў ён супакоіць дзяўчыну і ўздумаў на ладнейшы час, калі разам вучыўся з Канцавым, — я ўсімі сіламі буду вызваляць свайго любага Міколу і яго прыяцеля, бо каб і вы толькі маглі ведаць, як цаню я Канцавога.

— Вы яго цэніце як наогул добрага чалавека. Я ж цаню яго яшчэ як працаўніка на ніве адраджэння бацькаўшчыны. І страціць яго было б для мяне таксама больна, як некалі было больна, калі памёрла мая мамуся.

— Ах, так… ваша мамуся памёрла… — Памаўчаў і падумаў. Потым сказаў: — Праўда, я не магу так адчуць гэтага… гэтай балючасці ад яго смерці як беларускага працаўніка… Не мог бы. Я навет не ведаў, што ён іграе ў «руху» такую роль.

Абдзіраловіч пачуў, як нязлавімая прыкрасць чапнула яго радасны настрой. Прыкрасць з'явілась таго, што яна так уважна гаворыць аб другім, якім не мог быць сам. Але ён не хацеў відзець прычын у гэтым і шукаў яе

ў сваёй непрыхільнасці да ўсякай заядласці.

— А шкода… — сказала яна.

— Што шкода? Што я не ведаў усіх вартасцей Міколы ці што не працую так… каб мог адчуць…

— Усё разам, — каротка адказала Іра і падняла з дарожкі жоўты кляновы лісцік. — Вот добра, што вы наўчыліся гаварыць па-беларуску, — сказала і прыязна зірнула на яго сваімі круглымі шэрымі вачмі, — раней, здаецца, надта цяжка гаварылі, слаба ўмелі… ці не хацелі.

— Не думайце, Іраіда Аўгенаўна, што з мяне ўжо такі дрэнны беларус. Хто ведае? Каб я быў у свядома беларускай сферы, можа, й я рабіў ба нейкую карысную для бацькаўшчыны працу…

Слова «бацькаўшчыны» сказаў з павольным націсканнем, быццам набіраючыся смеласці ці часткай жартлівасці, абараняючы сваю ранейшую нядзеяльнасць.

— Я надоечы навет слоўнік маскоўска-беларускі купіў. Знайшоў выстаўлены ў вітрыне.

— Праўда? — сказала яна ціха, з працягам, нясмела-радасна, з нарастаючым чуццём уцехі і так паглядзела такім самым паглядам у самую душу яго, што пачуў незвычайную салодкасць. — Ну, то вот вам… дарую гэты кляновы лісцік! — дадала яшчэ.

І з нечаканай для яе невыгоднасцю ўтуліла вочы ў дарожку.

— Дзякую, — таксама нялоўка і ціхенька прашапацеў ён.

— Загаварылі аб бацькох… — вярнулася яна, — даруйце мне, Ігнат Восіпавіч, падняла вочы, — што не сказала адразу: не ведала, як будзе лепей: сказаць ці пачакаць… у Сухавея было пісьмо да вас ад вашага бацькі. Адзін гарэцкі вучань прыйшоў з-за дэмаркацыйнай лініі і прынёс. Пісьмо таксама невядома дзе цяпер… Бацька ваш хварэе, кліча вас да сябе.

— Божа мой! Колькі мне сянні неспадзевак і навін… — сказаў ён і мімаволі закрыў твар далонямі.

Яна моўчкі зірнула на яго і радасна, нявідна здрыганулася.

XIX

Неспадзяваныя навінкі для яго на тым, аднак, не скончылісь. Як гэта бывае часам у жыцці, яны пасыпалісь на яго і ў чародныя дні, быццам такая паласа была ўжо яму наканована.

Ён даведаўсь у «чразвычайцы», што Канцавога й Сухавея забралі па даказу за контррэвалюцыйную агітацыю і шкодную для бальшавіцкай уласці прапаганду сярод сялян, што на парукі вучыцельскаму хаўрусу або школьнай радзе іх не аддадуць, што патрэбны дзеля іх вызвалення прыгаворы камітэтаў беднаты і што пабачыцца з імі можна будзе толькі ў суботу, і то пры варце. Забегшыся да Іры, ён у мякчэйшых словах пераказаў усё гэта безнадзейнай дзяўчыне і паведаміў яе, чакаючы яе прысуду, што надумаўсь сянні ўвечары пайсці да Гаршка прасіць рады й дапамогі. Ён спадзяваўся, што да вечара пойдуць у сад, што яна згодзіцца пайсці з ім гуляць, хоць і прыкрыя навіны прынёс ёй, што навет ёй трэба троху расхадзіцца на свежым паветры ад розных прыкрых думак. Ён спадзяваўсь, што прыкрасць, накінутая падзеямі на іх гэтае пабачанне, павінна зараз мінуцца, што між ім і ёю зноў павінна быць такое ж нешта добрае, як тады ў садзе, калі дала кляновы лісцік, што прыкрасць тая навет пойдзе на карысць іх шыбчэйшаму збліжэвню і жаданай любай дружбе. Ды дзяўчына засмуцілася надоўга, у сад з ім не пайшла і ўвесь час думала і казала аб субоце, каб прыходзіла барджэй, каб пайсці з Абдзіраловічам да арыштаваных. Іра засмуцілася, што вызваліць сяброў не так лёгка, як гэта раней чамусьці здавалася, і што ў яе самой зняцейку так апалі рукі ад безнадзеіння. Было ёй смутна й прыкра так, што аж наракала на сабе й на сваю паўсёдную жыццярадаснасць, каторая вот цяпер яе пакінула, і яна чула нейкі непрыемны нялад у адносінах да яго, да Абдзіраловіча.

Поделиться:
Популярные книги

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Охотник на демонов

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
Охотник на демонов

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Призыватель нулевого ранга. Том 3

Дубов Дмитрий
3. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 3

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Афанасьев Семен
1. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера