Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Францыска Скарыны. З Полацка.

Івана Фёдарава. Радзіма невядомая.

Пятра Цімафеева Мсціслаўца. З Мсціслава.

Па-мойму, гэта зусім не так мала. І каб малы Мсціслаў нават нікога больш не даў чалавецтву — хапіла б і гэтага, каб людзі засталіся навекі ўдзячныя яму. І, як слабую даніну падзякі, паставілі б Пятру Мсціслаўцу помнік у ягоным родным горадзе. Помнік, які пакуль што ўзвышаецца толькі ў сэрцах жыхароў Мсціслава.

Давайце будзем называць уразбіўку людзей больш і менш па маштабах іхняй дзейнасці. Бо няма вялікіх і малых працоўнікоў у чалавецтва, бо кожны, хто шчыра служыць яму і прыносіць яму карысць, заслугоўвае на нашу павагу і памяць.

Адным

з вядомых публіцыстаў і вучоных-гаспадарнікаў сярэдзіны ХІХ стагоддзя быў Іван Іванавіч Сердзюкоў, гаспадар маёнтка Кудрычы на Мсіслаўшчыне. Сам ён быў з Украіны і прывёз у Кудрычы з Палтаўшчыны 25 мужчын і 25 жанчын, якія і склалі ядро гаспадаркі. Ён, вядома, не быў такім асветнікам і дэмакратам-народнікам, як, напрыклад, А. Н. Энгельгардт, якога ведаў Маркс і высока ацэньваў Ленін.

Аднак аб'ектыўна атрымалася так, што ён, яшчэ напярэдадні прыгоннай рэформы, павёў гаспадарку па шляху такой эвалюцыі, у якой ужо вельмі прыкметныя былі капіталістычныя рысы.

Будаваліся млыны, гаспадарчыя пабудовы, разрабляліся культурныя лугі, капаліся асушальныя (і паліўныя) канавы, расцяробліваліся аборкі, павялічвалася жывёлагадоўля, спрабавалася новае паляводства, уводзіліся штучныя ўгнаенні.

У "Земляробчай газеце" — і асобна з'яўляліся працы Сердзюка (называюць толькі малую частку) "О ценах на сельские произведения", "О болезни овец", "О белорусском хозяйстве", высока ацэнена "О скотоводстве", "Испорченное и поправленное хозяйство", "Народные приметы и метеорология", большой труд "Очерки хозяйства моего", "Климатология мстиславского уезда" і ўдастоенае ганаровым водгукам вучонага камітэта Міністэрства Дзяржаўных Маёмасцяў "Описание Мстиславского уезда".

Ва ўсім разе гэта не быў пан-паразіт, гэта быў інтэлігент, які сеў на зямлі і думаў не толькі пра сваю гаспадарку, але і ўвогуле пра карысць сваёй зямлі. Пісаў і падаваў дзяржаўныя праекты, на якія, як заўсёды, мала звярталі ўвагі, будаваў шашу ў Крычаве "паміж Сожам і Чорнай рэчкай".

Ну а для душы напісаў па-ўкраінску некалькі камедый, аперэт, склаў "Маларасійскі слоўнік".

З яго сям'і выйшла пасля некалькі значных вучоных.

Мсціслаўскае поле было ўвогуле ўрадлівае на вучоных. Вельмі значнымі вучонымі былі, напрыклад, у ХІХ стагоддзі браты Кутаргі. Сцяпан Сямёнавіч (нарадзіўся ў 1805 годзе ў Мсціславе, у сям'і павятовага чыноўніка, памёр у 1886 годзе) і брат ягоны Міхаіл Сямёнавіч (1809–1886 гг.). С. С. Кутарга, вучоны-прыродазнаўца, заолаг і геолаг, вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце і дактарантуры Дэрпутскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1832), прафесар заалогіі Пецярбургскага ўніверсітэта (1833), старшыня Пецярбургскага мінералагічнага таварыства. У 1852 годзе за падрабязную геалагічную карту Пецярбургскай губерні быў удастоены Дзямідаўскай прэміі. Асабліва каштоўныя, акрамя гэтай, яшчэ ягоныя работы па Фінляндыі. І яшчэ: ніякі даследчык пермскіх асадкаў Урала дагэтуль не можа абысці ягоныя работы.

Ну і яшчэ адно. Ён першы ў Расіі, ужо праз год пасля выхаду кнігі Чарльза Дарвіна "Паходжанне відаў", прызнаў дарвінаўскае вучэнне і ў 1860 годзе пазнаёміў з ім студэнтаў Пецярбургскага універсітэта, зрабіўся прыхільнікам Дарвіна і папулярызатарам яго. Уяўляю сабе, якія, мабыць, шышкі сыпаліся на ягоную галаву. Як заўсёды, на галаву першага. А можа, як падумаеш, і нічога, і абышлося, і непрыкметна сышло. Бо проста не паспелі разабрацца і ацаніць усё значэнне гэтага рэвалюцыйнага для біялогіі выбуху.

Штогод разам з братам, прафесарам Пецярбургскага універсітэта Міхаілам Сямёнавічам, Сцяпан Сямёнавіч праводзіў у Мсціславе лета, ведучы вялізную культурна-асветніцкую работу ў горадзе і наваколлі.

А брат ягоны быў таксама асобай надзвычай цікавай. Адным з самых выдатных на той час, калі не самым выдатным у Расійскай дзяржаве гісторыкам Старажытнай Грэцыі. З другога курса Пецярбургскага універсітэта таксама быў накіраваны ў Дэрпут, а паколькі Дэрпутскі універсітэт быў універсітэтам шматлікіх моўных стыхій, то выдаў там па латыні першую сваю працу, а затым абараніў магісцерскую дысертацыю, а пасля і стаў доктарам за працу "Калены і саслоўі антычныя", праз год перакладзеную на французскую мову. Працаваў у Парыжы, Берліне, Мюнхене і Гэйдэльбергу, быў прафесарам Пецярбургскага і (з 1869 па 1874) Маскоўскага універсітэтаў.

Бліскуча ведаў крыніцы, але і ўмеў крытычна ставіцца да іх. Даводзіў, што антычныя традыцыі ў апавяданнях і паданнях аб ранніх гістарычных эпохах верагодныя, а, часам, і дакладныя.

Распрацоўваў вузлавыя пытаніі сацыяльнай і палітычнай гісторыі антычнасці (рабы ў антычнай Грэцыі, становішча вольнаадпушчанікаў у Афінскай рэспубліцы, раздзяленне ўласнасці ў Афінах, барацьба дэмакратаў з арыстакратамі ў элінскіх рэспубліках). Такія яго выдатныя кнігі, як "Гісторыя Афінскай рэспублікі ад убіення Іпарха да смерці Мільціяда" (СПб, 1858 г.) і асабліва дужа змястоўная і важлівая "Грамадскае становішча рабоў і вольнаадпушчанікаў у Афінскай рэспубліцы" (выйшла пасмяротна) не страцілі свайго значэння і да нашага часу, і доўга яшчэ не страцяць. Бо гэта не кампіляцыя, бо ён першы ў свеце ўзняў і даследаваў пытанне аб рабстве ў старажытнай Грэцыі, бо гэта работы, заснаваныя на глыбінным веданні першакрыніц.

Вось якія птушкі выляталі, часам, з Мсціслаўскага гнязда. І, ведаеце што? Адну я тут бачу загану, уласцівую ўвогуле беларусам. Яны ствараюць Чылійскую навуку, твораць палітыку Гавайскіх астравоў, робяцца лепшымі ў свеце знаўцамі арабскіх рукапісаў, або, як у дадзеным выпадку, антычнасці, але… Нельга, вядома, абняць неабдымнае, але шкада, што за старажытнай Грэцыяй так мала знайшлося ў Кутаргі ўвагі да сваіх з братам малых Мсціслава ды Чэрыкава, да свайго роднага Пасожжа. Толькі вельмі багатыя кадрамі народы могуць дазволіць сабе вывучаць інкскую пісьменнасць у той час, як на сваёй ніве хапае рук.

А можа? Можа гэта і ёсць галоўная вартасць і добрая якасць беларускіх вучоных: не абмяжоўвацца толькі сваім і заўсёды самаахвярна прыходзіць на дапамогу суседу? Можа менавіта за гэта даруецца нам вялікае мноства нашых грахоў? Бо павінна ж некалі адгукнуцца народу ягоная самааданасць і жаданне служыць не толькі сабе, але і ўсяму Роду Чалавечаму.

… Вось яшчэ два браты, якія зрабілі вельмі многае. Браты Прахавы. Таксама беларусы з Мсціслава. Старэйшы Мсціслаў Віктаравіч, філосаф, паэт, перакладчык (ледзь не першы ў Расіі) Гейне і Гафіза, гісторык. І малодшы яго брат Адрыян, гісторык мастацтва і археолаг.

Доўгі час я неяк не звязваў іх з Мсціславам. Пасля ўспомніў, што недзе бачыў рэпрадукцыю карціны Рэпіна "Юнак у беларускай жаночай вопратцы" і чытаў пра яе, і што прозвішча юнака, здаецца, было Прахаў і быў ён сынам кагосьці з братоў.

Карціну помню. Сапраўды сядзіць падлетак у тым узросце, калі хлопцы падобныя на дзяўчат і наадварот. І вопратка на ім багацюшчая і гожая-гожая, і вопратка тая…мсціслаўская, сумненняў быць не можа.

І выявілася, што аб Мсціславе Прахаве і аб ягоным вялізным і доўгім уплыве на іх гаварылі і Антакольскі і Рэпін, бо чалавек гэты сфарміраваў іхнія пагляды на мастацтва і іхні інтэлект. Прычым не толькі ў сэнсе мастацкіх густаў, але і ў сэнсе палітычных поглядаў (сам ён, было і такое, пасядзеў у Петрапаўлаўцы за кіраўніцтва студэнцкімі хваляваннямі).

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия