Чтение онлайн

на главную

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Лаба діена (Добры дзень).

— Каіп гівянімас? (Як жыццё?) — моцна ашаломлены, запінаецеся вы.

— Ачу, герай. (Дзякуй, добра).

Нішто сабе сустрэча. У чатырохстах з гакам кіламетрах ад Вільні (гэта як птушцы ляцець, а калі па дарогах, то ў пяцістах) — чысцейшая, нібы ў тэатры, літоўская мова.

Як літоўцы тут апынуліся, я так і не мог дакапацца. Кажуць, што нібыта ў часы прыгоннай рэформы (ці да яе ці пасля) купілі тут зямлю і перасяліліся. Калі гэта так, то гэта годны прыклад таго, як можна сто дваццаць год пражыць сярод чужой моўнай стыхіі і зберагчы

сябе, сваю мову, свае звычаі, свае песні.

Гэты маленькі астравок збярог таксама літоўскую грунтоўнасць, неймаверную працавітасць, сумленнасць у адносінах да справы. Паўсюль сляды старанна прыкладзеных рук і дабрабыт. Хаты дагледжаныя, гароды і палі чыстыя, між кашлатых "медуніц" (дробныя і вельмі салодкія яблыкі) аж гудзе паветра ад пчол над вуллямі.

З гэтай вёсачкі, закінутай далёка-далёка ў беларускія палі, выйшаў І.А.Манюшыс, які быў старшынёй Савета Міністраў Літвы. Вось якія зігзагі робіць часам рэальнае жыццё. Ну, калі ўлічыць, што недзе ў Мсціслаўскім навеце быў маёнтак К.Судзілоўскага, бацькі Мікалая Канстанцінавіча Судзілоўскага — "Руселя", які арганізаваў сацыялістычны рух у Румыніі і Балгарыі, а пасля быў лідэрам партыі незалежных і членам сената Гавайскіх астравоў — то гэта яшчэ не самы дзівосны выпадак на свеце.

…Малая Багацькаўка вёска старая, з адметным абліччам, з шэрагам стаўкоў, на берагах якіх адпачываюць качкі і шэрагамі ходзяць важныя гусі. Старыя сады. Старыя дрэвы. Ашалелы малады жарабец, які, закінуўшы галаву, ляціць на злом шыі ўздоўж ставоў, сп'янелы ад адчування сваёй прыгажосці і бязмежнасці маладой сваёй сілы.

У вёсцы ў чысценькай хаціне жыве яшчэ пляменніца пісьменніка, Клаўдзія Іванаўна Шнарская. Ад старых часоў нічога ў яе не засталося, толькі кнігі Максіма, падораныя ў апошнія гады геолагам, дзядзькам Гаўрылам. Мілая, з мяккім голасам жанчына.

А вёска што ж? Вёска, з папраўкай на новае, тая самая, што і ў "Камароўскай хроніцы". Пачытайце ці перачытайце яе. Гэта і зараз досыць аддалены куток, а ў часы юнацтва пісьменніка да Мсціслава было, як і цяпер, дваццаць пяць, але ад Мсціслава да бліжэйшай чыгуначнай станцыі было не васемнаццаць, а шэсцьдзесят кіламетраў. Дарога да Слаўнага. Вось у прастакутніку са старых дрэў стаіць старая царква. Вельмі, надзіва вялікая для такой вёскі. Шалёўка збольшага паабдзёртая, у старых, моцных, як косць, бярвеннях кутыя цвікі з квадратнымі капялюшыкамі.

Як там у Гарэцкага ў "Антоне"?

"І на двары, на цвінтары народу нямала, аж мітусіцца ўсё пад старымі ліпінамі, і ў званіцы бабулек стаіць і сядзіць даволі, і на званніцу хлапчукоў-галузаў панабівалася, і ў цэркву аж дабіцца не можна".

Няма нікога ні на цвінтары, ні пад званіцаю, ні на ёй. Царква замкнёная, вартоўня ля яе таксама.

…Едзем далей. Роўнае поле і раптам на ім, сапраўды, як воспа, правалы па некалькі метраў глыбіні, густа зарослыя бярозкамі, вольхамі, асінкамі, лазой, розным хмызняком. На дне часам збіраецца і застойваецца вада. Церабі гэтыя аборкі, раўняй не раўняй — толку мала.

Вырашыў я пазваніць Г.І.Гарэцкаму. Каму ўжо, як не яму, славутаму геолагу, лепей ведаць, што робіцца з зямлёй у яго родных мясцінах?

Гаўрыла

Іванавіч, вядома ведае і гэта:

— Апісана гэта і вытлумачана яшчэ ў 20-я гады. Быў такі Георгі Фёдаравіч Мірчынк…

Пра Мірчынка крыху ведаю і я. Адзін з заснавальнікаў навуковай школы геалогіі чацвярцічнага перыяду. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Аўтар славутай кнігі "Геалогія чацвярцічных адкладанняў". Але я ніколі не звязваў яго імя з Мсціславам. Ну, але ж цікава пачуць пра яго ад чалавека, які яго добра ведаў.

Ён родам з лужыцкіх сербаў, што пераехалі сюды. Бадай што адзін з самых вялікіх знаўцаў антрапагену Беларусі. Ён, між іншым, растлумачыў і паходжанне "аборак", і апісаў іх. Ён і ўвёў і замацаваў у геалагічнай літаратуры свету гэтае беларускае, не, нават мсціслаўскае слова: "аборкі". Цяпер хай сабе англічанін апісвае гэтую з'яву або, скажам, іспанец — усё адно ён карыстаецца словам "аборка".

— Ну вось. А ў слоўніках беларускіх гэтага слова няма. Нават у пяцітомным тлумачальным. У трох значэннях гэтае слова дадаецца, а ў "нашым" — не.

— Можа, не ведаюць. Можа, лічаць за мсціслаўскае, абласное, дыялектнае. Адкуль ім ведаць, што гэтае абласное мсціслаўскае слова стала класічным тэрмінам, што яго па ўсім зямным шары геолагі ўжываюць?

— Дык што гэта ўсё ж такое?

— А гэта прасадачныя сподачкі.

— Лёсавыя прасадкі?

— Ну так. Там, дзе ёсць лёсавыя пароды — там і яны ёсць. Вада праходзіць, і яны прасядаюць.

Ну так, зараз і я ўспомніў, што порыстасць лёсавых парод 45–55 працэнтаў, а значыць яны здатныя зберагаць ветрыкальныя адхоны (вось, мабыць, чаму час не размыў і не згладзіў яроў Замчышча ў Мсціславе) і даваць вертыкальныя прасадкі пры ўвільгатненні. Проста нешта накшталт падатку, які прырода наклала на людзей за ўрадлівасць глебы: "дала ж я вам плодную зямлю, такую багатую і смачную — трэба ж, каб хаця нешта было не зусім так. А то вы хочаце як мёд той, лыжкай, ды яшчэ вялікай".

— Там іх многа. А ля нашай Малой Багацькаўкі скрозь яны.

— Сердзюкоў вось змагаўся з імі. Мабыць, не атрымалася.

— А я нічога не мог. Іх увогуле не трэба засыпаць, хай так і будуць.

— Але ж… Вось механізатары.

– І ім, калі разабрацца, не трэба. Вадзе ж некуды падзецца трэба, а мясцовасць роўная. Вось яна і робіць

сама сабе сцёк.

— Дык што ж іх, так і кінуць без карысці?

— Чаму? Яны могуць быць вельмі карысныя. Для вадаплаўнай птушкі. Хатняй, а пры ёй і дзікай. Качак

там трэба разводзіць, гусей. Яны ж так любяць гам. Вось няхай і пасвяцца. Вялікімі чародамі.

Дарэчы, калі ўжо зайшла размова пра Сердзюкова, ягоную работу па ўпарадкаванню зямлі і, у прыватнасці, па расцяробу аборак, то мы якраз едзем праз вёску, у якой ён амаль паўтара стагоддзя назад гаспадарыў, праз Кудрычы.

…Дзіўнай прыгажосці краявіды вакол. Чысцюткая Віхра, нічым яшчэ не засмечаны Сож, у які яна ўпадае. У плынях брохае рыба. А за Сожам, дзе ўжо Смаленшчына, цёмная лясная града аж да Бранскіх лясоў (там і ў Чавускім раёне лясы, а на Мсціслаўшчыне, за рэдкім выключэннем, толькі пералескі).

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Купчиха. Трилогия

Стриковская Анна Артуровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Купчиха. Трилогия

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка