Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Домік, у якім ты жыў, стаў музеем. У ім была дзівосная печка. Яна адна ацяпляла ўсе пакоі, выходзячы ў кожны хаця адной нейкай маленькай сваёй гранню. I быў пакойчык у мезаніне, дзе стаяў твой мальберт, ляжаў твой гадзіннік і твае пэндзлі. Можа, адным з іх ты маляваў Кацярыну і дзеда, які рэжа лыжку з грушы і сумна глядзіць на дзяўчыну?

Не. Кацярыну ты маляваў яшчэ ў 1842 годзе. Праз пяць год цябе арыштавалі і дзесяць год трымалі ў ссылцы. Значыць, ты маляваў гэтым пэндзлем нешта іншае. Магчыма, дамалёўваў серыю акварэляў. Магчыма, мой улюбёны "Від на Кара-Тау". I зноў не, бо пэндзаль не акварэльны.

То

што?

Не скажаш. I ўсё ж гаворыш.

У студэнцкія гады я з сябрамі хадзіў да цябе ў Канеў, на Чарнечую гару. Ішлі доўга, шмат разоў пераплывалі на сялянскіх дубках праз Дняпро, спыняліся ля крыніц, ішлі па высокіх кручах Трыполля. I зямля была падобная і не падобная на Украіну. Хаты тыя самыя, але вакол былі старыцы, дубы, шаўковіцы на пяску і тэрыконы бітых ракавінак у кожным двары. Гэтыя тэрыконы яшчэ здалёк ззялі перламутрам — аж вачам было балюча.

I раптам адкрылася перад намі гара твайго запавету. I ты ў бронзе. А пад табою твой Дняпро. Мой Дняпро. У чалавека бывае шмат успамінаў, але гэты быў з тых нешматлікіх, якіх не забудзеш.

Пасля універсітэта я два гады настаўнічаў не так і далёка ад тваёй Звянігарадчыны. Пад Белай Царквою. Ля Тарашчы. У мясцінах, што ты апісаў у "Прагулцы з задавальненнем і не без маралі".

Сяла, прыгажэйшага за мае Лесавічы, па-мойму, няма на Украіне. Сады, белыя хаткі, Катлуй, які абмывае падэшвы ўзгоркаў, утвараючы бясконцыя стаўкі. I песні, песні такой дзівоснай прыгажосці, што шчыміць у сэрцы.

Маліцеся лёсу, паэты, каб ён даў вам у сэрцы вашага народа хоць сотую долю таго месца, якое займае ў сэрцы звычайнага ўкраінскага селяніна Тарас. Гэтага хопіць. Старыя, амаль непісьменныя дзяды чыталі некаторыя яго творы на памяць. I калі над белымі букетамі цвітучых садоў басілі хрушчы — гэта было як Тарасаў "Садок вншневий". I, напэўна, мала хто ў такія празрыстыя вечары не ўспамінаў аб ім.

Хрушчы басілі над вішнямі, як тысячы тысяч сімпатычных бамбавозаў. I гаспадар мой, філосаф ад прыроды, з двухкласнай асветай, ідучы са мною ў Тарашчу і ўзыходзячы на гару, кожны раз спыняўся, аглядаў беленькія ў зялёным хаткі і з чуллівай усмешкай дэкламаваў:

Неначе писанка сіло.

Гэта было на тваіх шляхах, Тарас.

Хадзіў я і ў Лысянку над Гнілым Цікічам, сяло сто разоў апісанае паэтам. Тут ён часта бываў. Тут пабудаваў калісьці палаты Багдан Хмель. Будынак пазней разбурылі людзі Гонты і Залізняка.

Усе гэтыя мясціны былі месцам страшнага пажару гайдамацкай вайны. Гэта тут сяляне-рыцары разбіралі вазы з "жалезнай таранню [3] і рэзалі магнатаў. Гэта тут палалі палацы.

Дзве сабакі заўсёды знюхаюцца, калі справа ідзе аб іхняй шкуры. Войска царыцы памагло магнатам Польшчы. I калі нават у наш час тут можна пачуць яшчэ апавяданні пра тыя неспакойныя часы, то можна ўявіць, якім было водгулле навальніцы ў гады дзяцінства вялікага паэта. I мне здаецца — што б тут ні казалі — што менавіта адсюль ён і паходзіць: гэта — апошняе зіхаценне вялікага зарава былых навальніц і першая зарніца будучага вялікага ўрагану.

3

Нажы.

Як

кожны чалавек, ён не ведаў і не мог ведаць сілы пражытага ім жыцця, магутнасці сваіх слоў. Ён не ведаў, што ён — зарніца. Яму здавалася, што ён — толькі апошні ўсплёск зарава.

Ацэньваюць нашчадкі. Сучаснікі — лямантуюць на руінах, як Іерамія. Жолуду, які ўпаў са зрынутага, вялікага калісьці дрэва, заўсёды здаецца, што гэта канец. Ён не ведае, што ён, самотны і малы для самога сябе, ёсць эстафета будучыні, што ў ім — карані, галіны і лісці вялікага дрэва лютасці, якое будзе весці спрэчку са стагоддзямі, зберагаць сабою чыстыя крыніцы і даваць цень усім добрым людзям.

Жолуд не ведае. А між тым ён — прыклад для кожнага змагара. Нішто не знікае ў свеце. Слязіна крыўды адальецца акіянам. I адно жыццё можа назаўсёды пераважыць шалі вагаў, калі яно — для людзей, калі яно — высакароднае.

У першых вершах Тараса загучаў гнеў і адчай. Гэта і зразумела. Лагодны, смелы і горды народ, абяскроўлены войнамі і паўстаннямі, здраджаны, абылганы, закоўвалі ў кайданы. Слізкі ад крыві бізун лунаў над спінамі людзей. Свісталі шпіцрутэны. I гэта не Тарас Трасіла, а Тарас Шаўчэнка плакаў над прыніжэннем роднай зямлі:

Обізвавсь Тарас Трясило Гiркими сльозами: — Бідна моя Украіно, Стоптана ляхами!

Па загадзе дзяржаўнага фельдфебеля армейскія фельдфебелі здзекаваліся над самой гісторыяй, раскопваючы магілы, выкідаючы з іх шматпакутныя касцякі. Туга "Розритоі могили" ідзе адсюль.

Веданне гісторыі, любоў да яе — гэта падмурак, на якім чалавек — у дадзеным выпадку паэт — будуе трывалы будынак свайго жыцця. I варты жалю той, у якога такога падмурку няма: мурашка, закінутая ў мора, бездапаможнае кацяня ў твані.

На гэтым падмурку Тарас пабудаваў велічны гмах сваёй паэзіі, галоўнай рысай якой стала багаборніцтва. Таму што слабы дазваляе адчаю прыдушыць сваю любоў, а моцны даходзіць да поўнага забыцця небяспекі і пачынае пагарджаць тленным і схільным да болю целам сваім у імя гонару, у імя справы, у імя любві да зямлі і людзей.

I тут ужо чым больш ворагаў, тым лепш. Губляць няма чаго, а слава — большая.

Цар — давай цара, бог — давай бога!!! Таму, што ўладары шныраць вачыма па ўсіх канцах зямных, ці нельга захапіць чужы край і ўзяць яго з сабою ў труну. Няма сілы бачыць гэта, і чалавек крычыць — усё адно дзе: на людных плошчах ці ў пустынях. Няхай не пачуюць ні там, ні там — абы не быць саўдзельнікам брыды, якую чыняць тыраны.

Знішчаць? Няхай. Смерць лепшая за такое жыццё.

Яго любоў да людзей не ведала межаў. Часам яна прыкрывалася панцырам іроніі, часам аддавала горкім сарказмам. Шаўчэнка надзіва па-юнацку страсны. Ён прымушае кожнае сэрца біцца ва унісон са сваім, магчыма, больш чым які другі паэт на зямлі. I таму ён друг, таварыш дум, паплечнік усіх узростаў.

Ён чалавек дзівоснага, неверагодна рэдкага на зямлі складу.

Ніколі ў жыцці ён не ведаў кампрамісаў. Роўнасць у яго азначае "роўнасць для ўсіх", без аніякіх выняткаў. Толькі што перажыўшы незлічоныя пакуты салдатчыны, ён слухае на параходзе ігру "прыгоннага Паганіні" Панова.

Поделиться:
Популярные книги

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Секретарь лорда Демона

Лунёва Мария
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Секретарь лорда Демона

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке