Эсэ
Шрифт:
"…з тваёй беднай скрыпкі вылятаюць стогны зняважанай прыгоннай душы і зліваюцца ў адзін працяглы, сумны, глыбокі стогн мільёнаў… Ці хутка даляцяць гэтыя прарэзлівыя крыкі да твайго свінцовага вуха, наш праведны, няўмольны, неўлагодны божа?"
Роўнасць была патрэбная яму не ў нейкай там легендарнай будучыні, а сёння, зараз, вось тут, пад страхою кожнай мужыцкай хаты. Ягоныя радкі аб вёсцы і дагэтуль нельга чытаць без слёз абурэння і гневу.
…Латану свитину з каліки знімають, З шкурою знiмають, — бо нiчим обуть Княжат недорослих. А он розпинають Вдову за подушне, а сина кують, Единого сина, едину дитину, ЕдинуДа віноўнікаў такога не можа быць іншага пачуцця, акрамя нянавісці. Усё адно хто яны: тупыя капралы або лібералы-панкі, ханжы, манюкі, "заўзятыя патрыёты", якія ўмеюць абдурыць нават славу.
Кругом паскуда! Чому ж його не так зовуть? Чому на його не плюють? Чому не топчуть?! Люди, люди! За шмат гнилоi ковбаси У вас хоч матiр попроси, То оддасте.Па-мойму, гэта азначае: знішчыць на месцы.
У каземаце, загнаны ў пустыню, Шаўчэнка кіне словы, споўненыя той гардыні, без якой людзі не былі б людзьмі: "караюсь, мучусь, але не каюсь". У яго не можа быць дылемы Галілея з адной замежнай п'есы: пайсці на касцёр або пакаяцца, каб "даўжэй гаварыць праўду". Есць ва ўсім гэтым нешта невыказна брыдкае, і нездарма легенда выправіла яву, сказаўшы: "А ўсё ж яна круціцца".
Душу ўладна бярэ ў палон стойкі гонар за тое, што сярод роду чалавечага быў такі чалавек. Нібы сам беспамылковы інстынкт народа, вопыт усіх яго пакаленняў узрос у адной душы.
Агульнапрынятым, напрыклад, быў погляд сучаснікаў на Пятра I як на ўвасабленне велічы, як на з'яву, што можа абяліць рабства і тыранію. I вось Шаўчэнка перад помнікам Пятру:
Кiнь басуе, — от-от рiчку, От… от… перескочить, А вiн руку простягае, Мов свiт увесь хоче Загарбати.А вось як выглядаюць пад пяром паэта Пятро і Кацярына:
Кати! Кати! людоiди! Наiлись обое, Накралися! А що взяли На той світ з сабою?Слава асвянцоных афіцыйнай гісторыяй муроў — вось яна:
…а з шкур наших Соби багряницю Пошив жилами твердими I заклав столицю В новiй рясi. Подивися: Церкви та палати! Веселися, лютий кате, Проклятий! Проклятий!I так паўсюль. У паэта адна думка — думка народа.
Усе булгарыны і чужбінскія могуць ледзь не з амбонаў крычаць, што разгром народнай самасвядомасці — дабро. А Шаўчэнка адказвае:
I забули сiрий попiл По вiтру розвiять. Лежить попiл на розпутти, А в попелi тлiе — Iскра огню великого. Тлiе, не вгасае, Жде пiдпалу, як той месник, Часу дожидае…Клерыкалы могуць лямантаваць, што праваслаўе, самадзяржаўе і народнасць — дабро. А ён ведае, што ўсё гэта — фальшывыя гучныя словы, прыкрываючыся якімі, нянавісць, варварства і карыслівасць робяць свае цёмныя справункі.
У нас Святую Бiблiю читае Святий чернець i научае, Што цар якийсь — то свині пас Та дружню жинку взяв до себе. А друга вбив. Тепер на небі! От бачите, якi у нас Сидять на небі.Прадажныя
Іронія і сарказм мацнеюць. Здаецца, немагчыма ўжо ні ў каго верыць. Народ змучаны паборамі, замардаваны, прыніжаны. Ён адрокся ад свайго слова, нават ад імя свайго. Немагчыма не кідаць у твар людзям слоў горычы і… немагчыма не любіць іх.
За каго ж ти розіп'явся, Христе, сине божий? За нас, добрих, чи за слово Істини… Чи може, Щоб ми з тебе насміялись? Воно ж так і сталось.Несправядліва было б не звярнуцца са словам да тых, што дапусцілі такое. Так нараджаецца адна з лепшых рэчаў "I мертвим, і живим", магутная, адчайная і, на жаль, амаль безнадзейная спроба абудзіць сумленне ў тых, што, стаўшы над простымі, зажэрліся, забылі аб тым, хто яны, якога народа дзеці, забыліся на ўдзячнасць, на неабходнасць плаціць борг.
Умийтеся! Образ божий Багном не скверніте. Не дуріте дітей ваших, Що вони на світі На те тільки, щоб панувать… Бо невчене око Загляне iм в саму душу Глибоко! Глибоко! Дознаються небожата, Чия на вас шкура, Та й засудять, — і премудрих Немудрі адурять!Падпявалы хлусні, парафіяне дурасці, слугі ўвасобленай бяздарнасці, з інтэлектам, спалоханым яшчэ ў матчыным лоне, — вось яны, бязлітасна высмеяныя паэтам:
Німець скаже: — Ви моголи. — Моголи! Моголи! — Золотого Тамерлана Онучата голi. Німець скаже: — Ви слав'яни. — Слав'яни! Слав'яни! Славних прадiдiв великих Правнуки погані!Паны і паўпанкі, уладары душ, цемрашалы, паборнікі бізуна, закляймёныя пякучым Шаўчэнкавым словам:
А чванитесь, що ми Польщу Колись завалили!.. Правда ваша: Польща впала, Та й вас роздавила! Доборолась Украіна До самого краю. Гірше ляха своі дітит Іі розпинають.Паўстае перад вачыма "містычная", змрочна-жорсткая ад любві паэзія "Велікого льоха" [4] — аднаго з найбольшых дзіваў у паэзіі.
Усім ладам сваім яна неабвержна сведчыць, што няма даравання тым, хто апраўдвае прыгон і дзеянні цароў, усіх гэтых Мучыцеляў і Пятрух, якіх нібыта трэба ўсхваляць за іхнія дзеі і якіх сучасныя ім прыгонныя мужыкі лічылі за антыхрыстаў. Нельга апраўдваць тых, што далі магчымасць вароне ўкрасці кавалак жоўці ў засланага дзекабрыста, тых, вялікіх, што тысячамі губілі людзей на будове Пецярбурга, на Ладазе, у Фінляндыі, на Арэлі.
4
Вялікага склепа.