Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Шрифт:
— Ты як сюды трапіў, хлапчына? Ды яшчэ з дзяўчынкай. Мусіць, яны вас зацягнулі да сябе? Мусіць, надумаліся з вамі зрабіць што-небудзь дрэннае?
Светазар адхіліўся ад яго прыяцельскіх абдымкаў і сурова сказаў:
— Мы самі заехалі да іх у госці. Вы не маеце права ўмешвацца.
— У госці?! — ускрыкнуў Джэб, нават адхіснуўшыся ад здзіўлення. — Вы, белыя, ды ў госці да чорных?..
Каля машыны тым часам сабралася дзесяткі два такіх джэбаў. Зацікаўленыя, здзіўленыя, усхваляваныя, яны чакалі тлумачэння ад свайго таварыша.
— Чуеце? — усклікнуў той. — Гэтыя белыя дзеці прыехалі
— Адкуль яны ўзяліся, калі не ведаюць нашых парадкаў? — крыкнуў адэін з джэбаў.— Адкуль вы?
— 3 Месяца, — спакойна адказаў Светазар, праціскаючыся да сваей машыны. Напалоханая Святлана моцна трымалася за яго руку. Але джэбы за га ради л і ім да рогу.
— Ты не жартун, а кажы праўду, — казаў адзін.
— Калі вы добраахвотна сябруеце з неграмі,— казаў другі,— то мы маем права пакараць вас за тое, што ганьбіце нашу расу.
— Прапусціце, — цвёрда ска за ў Светазар. — Мы не на судзе і не аба вязаны вам адказваць.
Спакойная ўпэўненасць хлопчыка зрабіла ўражанне на джэбаў, і яны прапусцілі дзяцей да машыны. Але на свае словы савецкія дзеці атрымалі такі адказ, які заледзяніў іх. Адказ быў такі:
— Калі вы не на судзе, то вашы прыяцелі зараз жа могуць апынуцца перад судом Лінча.
Пачуўшы страшнае слова «лінч», негры замітусіліся, пабеглі прэч, жанчыны і дзеці заплакалі… Гатовы былі заплакаць і Светазар са Святланай. Яны таксама добра ведалі гэтае слова. Яны выразна ўявілі сабе, што можа тут быць, калі яны пакінуць гэты Рым. Гэтыя дзікія джэбы могуць павесіць хоць каго з тутэйшых неграў, і нічога за гэта ім не будзе. А брат і сястра будуць лічыць вінаватымі сябе за смерць няшчасных негра ў. Ці можна што-небудзь зрабіць, каб не дапусціць такой бяды? Святлана не вытрымала і сказала:
— Гэтыя людзі зусім не вінаватыя, што мы да іх заехалі. Чаму вы пагражаеце ім Лінчам?
Джэбы зарагаталі, і першы з іх сказаў:
— Калі вы над'едзеце да нас, пакажаце машыну, раскажаце пра сябе, то мы не будзем чапаць вашых неграў.
— Добра, дазвольце толькі сесці,— згадзіўся Светазар.
Іх прапусцілі. Яны селі, надзелі свае шлемы, і Светазар весела сказаў:
— Ну, цяпер мы ім пакажам!
Машына паднялася на вышыню чалавечага росту і начала кружыць над галовамі джэбаў. У аднаго сариала капялюш, другого зачапіла колам. 3 крыкамі жаху паваліліся яны на зямлю, а за імі апусцілася машына і кружылася таксама, пагражаючы змясіць іх усіх у кашу… Затым машына рванулася ўверх і знікла.
Яны зноў павольна паляцелі на поўдзень над раўнінамі Місісіпі. Неабсяжныя прасторы былі заняты баваўнянымі плантацыямі. Калі па дарозе ім трапіўся яшчэ адзін гарадок, Светазар са смехам сказаў:
— Гэта, мусіць, Парыж!..
— Мексіканскі заліў,— ласпяшыла пахваліцца сваімі ведамі Святлана.
— Правільна! — пахваліў Светазар. — А які горад вунь там, дзе канчаецца рака?
— Новы Арлеан.
Горад дыміўся не столькі комінамі фабрык і завода, колькі трубамі параходаў.
— У горад не паляцім, — сказала Святлана.
— Няма чаго там рабіць, толькі адны непрыемнасці будуць.
Машына
— Вось дзе пабыць бы, пакупацца, — сказала Святлана.
— Паспрабуем, — адказаў Светазар.
Машына апусщлася на адну з дарог, якія ішлі ўздоўж берага. Некалькі дзесяткаў чалавек былі нэпалоханы і здзіўлены такой з'явай, але Светазар шпарка паехаў наперед, сведкі засталіся ззаду, і далей ужо людзі маглі звярнуць увагу толькі на нейкі «навамодны» аўтамабільчык — і больш нічога.
Дзе ж прыпышцца? Два разы яны спыняліся ў простых людзей, і кожны раз былі непрыемнасці. Ці не спыніцца цяпер сярод паноў? Можа, іх не здзівіш арыгінальнай машынай. I падарожнікі пад'ехалі да багатага прыбяражнагв атэля.
Іх сустрэлі слугі і прапанавалі паставіць машыну ў гараж.
— Што ты робіш? — зашаптала Святлана. — Мы ж не выберамся адсюль.
— А ты задзяры нос, як вялікая пані, і табе ніхто не адважыцца перашкаджаць, — сказаў брат. Ен папрасіў, каб машыну не зачынялі, а паставілі пад паветкай. — Каб нам лягчэй было ўцякаць, — шапнуў ён на вуха сястры.
Потым яны зайшлі ў нейкае памяшканне і селі за асобны столік на верандзе, адкуль відаць былі мора і пляж.
— Каб не падумалі, што мы простыл людзі,— сказаў Светазар, — давай выдумляць самыя панскія травы.
— Я хачу маромсанага, — сказала Святлана.
— Што ты, што ты! — замахаў рукамі Светазар. — Гэта ж самая простая рэч. Калі мы будзем закаэваць такія стравы, то нас палічаць за бедных І прагоняць у шыю.
— Добры дзень, маладыя людзі! — пачуўся голас за суседшм столікам.
Брат і сястра аж падскочылі, нібы дакрануліся да электрычнасці.
Тады да іх падсеў чалавек гадоў за сорак, з вясёлым і л агодным круглым тварам.
— Я так і думаў, што вы з Савецкага Саюза, — сказаў чалавек. — Жывучы на чужыне, сэрцам пачуеш свайго чалавека.
— А вы… вы… — прамовілі ашаломленыя Светазар і Святлана.
— Я савецкі консул у Новым Арлеане, — ласкава сказаў чалавек. — Дарэмна вы не звярнуліся да мяне. Мой абавязак — дапамагаць сваім. А тут вам, я думаю, не вельмі зручна. Паглядзіце, што робіцца вакол вашай машыны. — Усе трое паглядзелі ў той бок і ўбачылі каля яе цэлы натоўп разявак. — А машына вельмі цікавая, арыгінальная, — казаў далей чалавек, — мусіць, такой і ў Амерыцы няма. Глядзіце, як яны разглядаюць, фатаграфуюць яе. Вы ўпэўнены, што ніякага сакрзту яны не адкрыюць?
— 3 выгляд у не адкрыюць, — адказаў Светазар.
— А ці падумалі вы, што можа быць і горш? — таямніча прашаптаў чалавек, падсунуўшыся бліжэй. — Яны могуць украсці яе, каб пераняць усе сакрэты. Ад капіталістаў усяго можна чакаць, я іх добра ведаю.
— Калі яны ўкрадуць, — засмяяўся Светазар, — то ім самім горш будзе: машына… можа ўзарвацца і загубіць цэлы горад.
— Я гэта ведаю, — спакойна адказаў консул, — і баюся не та го, што яны адкрыюць наш сакрэт, а таго, што могуць знішчыць каштоўную рэч і за губіць тысячы невінаватых людзей. Таму я прапаную вам спыніцца ў нашым консульстве — спакайней і выгадней будзе.