Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Шрифт:
— Мы — першыя людзі, якія аб'ехалі ўвесь Месяц навакол, — з гонарам сказаў Светазар.
— А колькі гэта будзе кіламетраў? — спытала Святлана.
— Дрэнна ты падрыхтавалася ў дарогу, калі не ведаеш, — важна сказаў Светазар. — Гэта будзе… э-э… Здаецца, дзесяць тысяч кіламетраў.
Святлана пачала пільна да чагосьці прыглядацца.
— Што там такое? — зацікавіўся Светазар.
— Паглядзі туды, каля каменя, — з хваляваннем сказала дзяўчынка. — Што там такое бялее? Шбы паперка якая…
Глянуў туды Светазар — сапраўды нешта бялее. Падышлі бліжэй,
— Глядзі!.. Фотакартка!
Яны ўбачылі здымак сям'і: бацька, маці і шасцёра дзяцей. За іх спіной быў дом у паўтара паверха, а за ім гумно і сельскагаспадарчыя прыбудовы.
— Слухай, — прашаптала Святлана, — ды гэта ж.
— I хата тая самая, і хлевушок, і гумно. А вось пад гэтым дрэвам стаяла наша маптьтна, — сказаў Светазар. — Але што гэта значыць? Можа, ты нейкім чынам узяла гэтую картку?
— Адкуль? Як? — адказала Святлана. — Я шчога такога не бачыла. Мусіць, ты сам забраў.
— Я ж таксама не бачыў. Мы і ў хату не заходзілі,— даводзіў Светазар. — Хадзем у машыну, падумаем.
У машыне яны знялі з галавы свае апараты і маглі пагаварыць нармальна. Адзінае, што магло быць, гэта толькі тое, што гэтую картку нейкім чынам занеслі сюды яны самі. Але як гэта магло здарыцца, калі яны ні разу не бачылі гэтай карткі ні там, ні дома, ні тут? А другога тлумачэння не магло быць…
— А цудаў на свеце не бывае, — збянтэжана сказаў Светазар. — I пры чым тут гэты фермер? Я кое дачыненне ён мае да Месяца? Што б там было, а нам нічога не застаецца, як паверыць у тое, што гэтую картку занеслі сюды мы самі.
— А мы ж там зусім не былі,— адказала Святлана. — Першы раз мы спыніліся вунь там, каля той гары, а цяпер спышліся тут і да таго каменя не падыходзілі.— Светазар паглядзеў на яе шырока раскрытымі вачыма і прашаптаў:
— Так… праўда… Мы там не былі. I вецер не мог данесці картку, бо яго тут няма.
Некалькі хвілін сядзелі яны збянтэжаныя, выразна адчуваючы, што галава адмаўляецца служыць. Паверыць у цуд, ды яшчэ зусім бязглузды, дзеці ніяк не маглі. I зразумець таксама не маглі.
Нарэшце Светазар крыкнуў:
— Годзе, годзе ламаць галаву! Фотакартка ў нас сапраўдная?
— Сапраўдная, — адказала Святлана.
— Яна сама на Месяц прыляцець не магла?
— Не магла.
— Значыцца, нехта яе прынёс. Значыцца, тут павінны быць і яшчэ сляды людзей. Будзем шукаць гэтыя сляды.
I яны пайшлі шукаць…
За сотню метраў ад та го месца, дзе знаходзіліся падарожнікі, пачыналіся горы. Пачыналіся яны з вялікіх і малых каменняў, якія пераходзілі ў больш вялікія скалы, горныя хрыбты і вяршыні, дасягаючы шасці і болей кіламетраў, гэта значыць, такой самай вышыні, як і на Зямлі. Калі прыняць пад увагу, што Месяц меншы за Зямлю ў пяцьдзесят разоў, то горы яго трэба лічыць надзвычай высокімі. Для жыхароў Зямлі выгляд іх ад вяршыні да падножжа быў самы незвычайны. Мы прывыклі, што каменні і скалы ўнізе па крыты зямлёй, расліннасцю, што яны закругления, а тут ляжалі крушні каменняў,
Падарожнікі не збіраліся туды ступаць, але на схіле аднаго з хрыбтоў яны зноў убачылі нешта белае. Вядома, яны не маглі не пайсщ туды.
Дарога аказалася зусім не такой страшнай, як ім здавалася. Пачалося з таго, што Светазар лёгка скочыў на скалу, як на другі паверх дома. Тое самае зрабіла і Святлана. А потым яны весела «паскакалі» са скалы на скалу і апынуліся ля белага предмета.
Гэта была… газета! Скамечаная газета на англійскай мове. Відаць, у яе было нешта загорнута, і яна была кінута або згубілася.
— Вось і яшчэ адзін след чалавека, — задуменна сказаў Светазар. — Цяпер ужо мы павінны прызнаць, што чалавек тут ёсць щ быў. Але зразу мець, чаму сюды прыляцеў якраз наш знаёмы фермер, ніяк нельга! Што американцы не раз спрабавалі рабіць ракеты, якія маглі б даляцець да Месяца, гэта мы чулі, але пры чым тут наш знаёмы фермер, гэтага ніхто не зразумее. Якім чынам ён раптам ператварыўся ў нябеснага лётчыка?
— Можа, гэта зусім не ён? — няпэўна сказала Святлана. — Можа, картка нейкім чынам трапіла да другога лётчыка?
— Усё, усё можа быць, — з усмешкай сказаў Светазар. — Цяпер я ўжо не здзівіўся б, каб убачыў, што на гэтым камені сядзіць наш дзядуля і ласкава нам усміхаецца. А што будзем рабіць далей? Щ чалавек гэты ішоў зверху ўніз, ці знізу ўверх?
Тым часам яны пачалі адчуваць, што праменні сонца паляць іх нясцерпна. Асабліва пакутавала галава ад «апаратуры», што была на ёй накоплена. Праўда, другі бок у гэты час адчуваў халадок значна большы, чым гэта было б на Зямлі, дзе награецца і па ветра. Але і частыя пава роты то адным, то другім бокам да сонца мала дапамагалі; прыйшлося шукаць паратунак ад сонечных праменняў у цяньку пад скалой. Пры гэтым трэба было зрабіць некаторыя меркаванні.
Калі сесці там, дзе цень невялікі, то вылучэнне цяпла ад блізкіх распаленых каменняў можа дасягнуць і без па ветра. А калі выбраць цень пад вялікай скалой, то навакольная цеплыня без паветра не дасягне, і такім чынам можна знайсці не толькі прахалодную мясцінку, але і зусім халодную, з тэмпературай ніжэй нуля.
РазмяснДўшыся ў халадку, выбраным па свайму жаданню, брат і сястра абмяркоўвалі становішча і пазіралі на горы. Перад імі ў неба ўздымаліся дзве вяршыні, як вострыя шпілі. Пасярод іх, трохі ніжэй, таксама ўздымаўся шпіль, на ім чамусьці нешта блішчала. Гэта блішчанне прыцягнула да сябе ўвагу і брата і сястры.