Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

Ён даў знак афіцыянту і коратка сказаў:

— Рахунак!

— Шэсцьдзесят шэсць долараў,— сказаў афіцыянт, падаючы квіток.

— А ў нас толькі пяцьдзесят! — усклікнула Святлана і зараз жа ўбачыла грозны позірк брата, ды яшчэ адчула штуршок нагой. Яна зразумела, што яе словы былі недарэчы, і пачырванела.

А консул узяў рахунак і выняў з кішэні грошы.

— Вы што думаеце рабіць? — спытаў Светазар.

— Заплаціць, вядома, — адказаў консул, адлічваючы грошы.

— Не трэба, не трэба! — занепакоіўся Светазар. — Нам не хапае толькі шаснаццаці долараў. Калі вы такі ласкавы, то пазычце іх. Мы вам зараз жа

адашлём.

— Вам не трэба непакоіцца, — мякка сказаў консул.

Хлопчык і дзяўчынка адчулі ўдзячнасць да консула.

— Ну, дык паедзем у консульства, — сказаў чалавек, уетаючы з крэсла.

Светазар зірнуў на сястру.

— Як ты думаеш?

— Не ведаю, — адказала яна. — Адпачыць крыху хацелася б. — Святлана няпэўна паглядзела на брата.

Консул падхапіў яе пад руку і шчыра сказаў:

— Едзем, едзем, у Новым Арлеане цікавей, чым тут. Я вам пакажу горад. Вы там сустрэнецеся з нашай калоніяй. У нас там куток Савецкага Саюза. Там з жанчынамі і дзецьмі вы будзеце, як дома. Адтуль вам лепей будзе рабіць экскурсіі. Вы можаце пакінуць машыну дома, а на вас адных ніхто не будзе звяртаць увагі. Вам не будуць перашкаджаць, як цяпер. Адтуль нашлем прывітанне на Радзіму.

Яны пайшлі да машыны.

— А вы можаце ўзяць з сабой пасажыра? — спытаў консул, зірнуўшы ў кузаў.

Там, замест сядзенняў для пасажыраў, былі нейкія трубкі, шчыты, ручкі. Але ў крайнім выпадку чалавек непатрабавальны сяк-так уціснуцца мог бы. Гэта адразу заўважыў консул і сказаў:

— Калі дазволіце, я магу і тут прытуліцца. Ехаць жа доўга не прыйдзецца.

Гаспадары машыны збянтэжана паглядзелі адно на аднаго, не ведаючы, што сказаць.

— У чым справа? — перапытаў консул. Светазар адказаў:

— Бачыце, на трэцяга пасажыра машына не раз.

— Што вы кажаце! — засмяяўся консул, — Ваша машына можа, як маланка, насіцца па ўсяму свету, а вы гаворыце, што яна не возьме трэцяга чалавека!

Цяпер ужо здзівіліся Светазар і Святлана.

— Адкуль вы ведаеце? — ускрыкнулі яны разам. Консул палажыў адну руку на плячо Светазару, а другую на плячо Святлане і з жартаўлівым дакорам сказаў:

— Эх вы, нездагадлівыя! Каму ж тады ведаць дзяржаўныя сакрэты, калі не афіцыйным прадстаўнікам дзяржавы? Мы тут павінны ведаць усё, каб даць адпор капіталістам.

Гэтыя словы яшчэ больш здзівілі брата і сястру: яны ж добра памяталі словы дзеда, што аб яго вынаходніцтве пакуль што ніхто, нават свая дзяржава, не ведае. Адкуль жа гэты консул ведае?..

— Выбачайце, — ска за ў Светазар, — нам з сястрой трэба параіцца. — Яны адышліся ўбок і зашанталіся. — Што ты скажаш? — спытаў Светазар.

— Дзіўлюся: ніхто на свеце не ведае, а ён адкуль ведае?

— Значыцца, тут нешта такое ёсць.

— Не паедзем з ім!

Калі Светазар сказаў аб гэтым консулу, той раззлаваўся і адразу змяніў свой выгляд. Уся ласкавасць, весялосць, зычлівасць яго зніклі. Ен нахіліўся да іх і прасіпеў:

— У такім разе я вас прымушу. Зараз паклічу паліцыю і скажу, што вы ў мяне ўзялі грошы і не хочаце аддаваць… Разумееце, што з гэтага можа быць?

Вочы Света за ра загарэліся агнём, Святлана так абурылася, што нават забылася на страх. Яна пацягнула брата за рукаў і ціхенька шапнула:

— Возьмем яго і завязём куды-небудзь.

— Правільна, Святланка, — сказаў Светазар і павярнуўся да «консула».

— Добра. Мы яавязём вас, куды

скажаце. Сядайце.

Вакол іх тым часам сабраліся бадай-што ўсе курортнікі. Адразу знайшліся такія, што ўжо чулі пра таемных дзяцей, нават бачылі фотаздымкі. Па ўсім пляжы ііайшла гамонка, што гэта — «тыя самыя». Як з-пад зямлі выраслі дзесяткі фатографаў…

Чырвоная машына кранулася з месца і павольна паехала праз пляж да берага. Людзі расступіліся, даючы дарогу, і стварылі нібы калідор. Толькі канец гэтага калідора ад мора быў няўстойлівы, бо там не ведалі, у які бок паверне машына, на права ці налева. Але яна паку ль што не паварочвала ні налева, ні на права, а ішла проста у мора.

Усё бліжэй і бліжэй пасоўвалася яна да вады. Вось пнрэднія колы ўжо ў вадзе… вось ужо і заднія ў вадзе… Мёртвая щшыня стаяла на пляжы. Народ з недаўменнем глядзеў услед машыне, дзівіўся І ўсё чакаў, калі яна паверне ўбок. А яна ішла і ішла ўсё наперад. Можа, яна паплыве? Але вось ужо яна пагрузілася да палавіны… вось ужо вытыркаецца толькі край кабінкі… I нарэшце на вадзе засталіся толькі хвалі.

Тысячы людзей закрычалі ад здзіўлення і жаху. Пачуліся паліцэйскія свісткі. Шмат лодак кінулася ўслед за машынай. Затрашчалі маторныя катэры.

…Калі «консул» убачыў, што такое з ім адбываецца, ён пачаў крычаць, стукаць у акенца, якое аддзяляла яго ад кабінкі, затым стаў ламаць дзверы. А вада падымалася ўсё вышэй і вышэй. Тады ён выхапіў рэвальвер і стаў ім біць у шкло. Але ніякага знаку на шкле не было. Света чар на момент азірнуўся, і тады «консул» нацэліў рэвальвер на яго. Хлопчык крыху ўсміхнуўся і спакойна адвярнуўся. Правакатар у роспачы хацеў быў стрэліць яму ў галаву, але яго спышла думка, што сам ён усё роўна не выберацца з машыны. Аднак калі ён убачыў, што ўжо ўся машына ў вадзе і што яна ідзе ўсё глыбей і глыбей, то страціў здольнасць разважаць і выстраліў.

Хлопчык і дзяўчынка павярнуліся да яго і засмяяліся, а куля, адскочыўшы ад шкла, стукнула права катару ў вуха. Услед за тым шпіён адчуў, што нешта цёплае цячэ яму за каўнер.

Тады ён страціў увесь свой запал і застаўся сядзець, разявіўшы рот і вылупіўшы вочы.

А ля акна праплывалі рыбы, хісталіся падводныя расліны. Зацікавілася імі акула і некаторы час плыла побач, прымяраючы сваю зубастую зяпу да акенца. А вось ляжыць карабель, аблеплены водараслямі і ракавінкамі.

Светазар паехаў у мора так сабе, для цікавасці, каб уразіць публіку. Цяпер ён захацеў перайсці на «звычайны ход» — выскачыць з вады і пераляцець на які-небудзь востраў на акіяне. Ен адпусціў тормаз. Машына паднялася з вады зусім павольна, але над вадой падняцца не магла. Яна толькі наплыла наперад з хуткасцю катэра. У такім стане яе ўжо маглі дагнаць не толькі самалёты, але і мінаносцы. Добра яшчэ, што яны былі далека ад берага і пакуль іх ніхто не бачыў.

— Чаго ты паўзеш па вадзе? — казала Святлана. — Нас жа зловяць. Давай поуиы ход.

— А ты давай больш гаручага! — сярдзіта сказаў Светазар. — Машына хутчэй не ідзе.

— Са пса вала ся?! — з жахам крыкнула Святлана.

— Калі ідзе, то яшчэ не сапсавалася, — адказаў Светазар. — А справа ў тым, што ў нас павялічыўся груз, на які нашы сілы не разлічаны. Што цяпер рабіць, не ведаю. Выкінуць яго ў мора, ці што?

— Як гэта мы будзем тапіць чалавека? — уздрыганулася дзяўчынка. — Даедзем дакуль-небудзь і выпусцім на бераг ці на які карабель.

Поделиться:
Популярные книги

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Сыщик и вор - братья навек

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
прочие детективы
7.50
рейтинг книги
Сыщик и вор - братья навек

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Империя Хоста 3

Дмитрий
3. Империя Хоста
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.50
рейтинг книги
Империя Хоста 3

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Империя Хоста 4

Дмитрий
4. Империя Хоста
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.71
рейтинг книги
Империя Хоста 4

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов