Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Шрифт:
— Планы твае вельмі добрыя, — сказала сястра, — але калі ты гэта зробіш? У гэтую ноч, ці што? Праз некаторы час будзе мароз градусаў на сорак, ды і не прывыклі яны не спаць уначы.
— Шчога! — упэўнена сказаў хлопец. — Адну ноч за тысячу гадоў можна і не паспаць.
Але сказаць было лягчэй, чым зрабіць. Абмеркаваўшы справу з усіх бакоў, яны вымушаны былі адкласці яе на наступны дзень. А цяпер яны селі ў машыну і паляцелі «даганяць сонца».
Яны дагналі яго на беразе другога мора, не надта вялікага,
Уся прастора навакол была зялёная, і ніякіх узвышшаў на ёй не было.
— Як табе здаецца, — с пытала Святлана, — могуць тут жыць яхі ці не?
Светазар паглядзеў ва ўсе бакі і сказаў:
— Думаю, што не. Тут няма дзе схавацца ад начнога марозу.
— А выкапаць зямлянку нельга?
— А можа, у гэтай нізіне пад зямлёй блізка вада? А калі і няма вады, то сваей сучаснай тэхнікай яхі не здолеюць выкапаць сабе жыллё. Невядома яшчэ, ці ёсць тут вада для піцця, бо ў моры вада салёная.
— А ты каштаваў яе? — хітра спытала сястра. Хлопец засмяяўся.
— Са пра ўды, мы не ведаем. Ідзём пакаштуем ваду.
Вада была салёная, і нават вельмі салёная, бо рэкі не прыносяць сюды столькі прэснай вады, як на Зямлі.
— Давай хутчэй спаць, мы так натаміліся, — казала дзяўчынка. — Як мы будзем спаць?
— На аямлі, вядома, мух, здаецца, не відаць.
— Заслонімся ад сонца нашай машынай і паспім. Калі яны прачнуліся і захацелі пад'есці, то выявілася, што ў іх застаўся адзін бутэрброд.
— Якога маху мы далі! — шкадаваў Светазар. — Не думалася, што столькі часу прыйдзецца тут быць, што столькі знойдзецца тут арганізацыйнай работы. Чаго добрага, прыйдзецца і нам перайсці на палярныя кактусы.
— Шчога, — суцешыла дзяўчына, — для карысці нашых суседзяў можна і пагаладаць.
Вярнуліся ў Зялёную даліну раніцою. Усюды бялеў іней, замерзла Шянерка ля берагоў, бялеў ад лёду і бераг Камсамольскага мора. Ці захаваўся агонь у яхаў?
Пайпілі праверыць. У першай пячоры агонь ледзь тлеўся, а ўсе спалі. Раскатурхалі нядбайных гаспадароў, прымусілі іх раздзьмухваць агонь і пайшлі Ў другую пячору. Там агонь зусім пагас і раздзьмухва ць не было чаго. I тут накрычалі, а потым Святлана сказала:
— Навошта нам крычаць, ваяваць, хвалявацца, калі ў іх будзе сталы агонь і яны заўсёды будуць магчы запаліць касцёр!..
Гэтае мерка ванне было зусім слушнае. Цяпер заставалася толькі перамясціць жыхароў. Як прыступіць да гэтай справы? 3 чаго пачынаць? Як ім растлумачыць, чаго ад іх хочуць? Шапка-перадатчык можа перадаць ім толькі паасобныя простыя паняцці, а тут трэба расказаць пра вялікія і складаныя меркаванні.
Урэшце пастанавілі так: зрабіць з кактусаў дубцы і далікатненька гнаць імі паважаных жыхароў Зялёнай даліны туды, куды трэба для іх карысці.
— Магчыма, яны пакрыўдзяцца, —
Так і зрабілі. Для пачатку ўзялі з першай пячоры двух маці з дзецьмі і ласкава пачалі іх падштурхоўваць да рэчкі, а потым да пячоры. Падышлі да ўвахода, спыніліся. А што далей рабіць? Пячора напоўнена газам, нават ля ўвахода стаяць нельга, а як увайсці ў сярэдзіну ды запаліць агонь?
— Мала таго, — дадаў Светазар, — а каб і ўвайшоў у якім-небудзь процівагазе ды запаліў агонь, то цябе разарваў бы выбух газу, які запоўніў усю пячору. Ну што ж, трэба шукаць другога спосабу. Ага! Зробім вось як: вы схавайцеся вось тут за скалой, а я запалю кактуса вы смаляк ды кіну у сярэдзіну.
Праз некалькі хвілін ён кінуў смаляк і схаваўся за скалой. Як загуло ў сярэдзіне, як шуга не полымя з пячоры…
Счакаўшы некаторы час, яны асцярожна ўвайшлі ў пячору. Пах газу яшчэ адчуваўся, але дыхаць можна, а ў кутку, як і раней, бесклапотна калыхалася полымя.
— Цяпер усё ў парадку! — весела сказа ў Светазар. — Займайце вашу кватэру, паважаныя грамадзяне!
Адна з «грамадзянак» увайшла ў пячору, як у сваю ўласную кватэру, а за ёй нясмела ўвайшла і другая.
— Пачатак зроблены, — сказаў Светазар, — пойдзем вербаваць яшчэ мацi з дзецьмі.
Яны «завербавалі» і перасялілі яшчэ чатыры маці, а тады паўстала пытанне: а ці не прыйдзе сюды Бао, ці не выганідь ён новых жыхароў? Значыцца, трэба арганізаваць ахову.
— Ох, колькі клопату! — казалі падарожнікі, выціраючы пот. — Як цяжка наладзіць жыццё на другой планеце.
Потым пайшлі яны паглядзець, дзе знайшоў прытулак Бао са сваей світай. Убачылі іх у канцы даліны, у шчыліне між дзвюх скал. Але там іх было толькі двое ці трое. Брат і сястра азірнуліся і ўбачылі, што на беразе рэчкі некалькі яхаў на чале з самім Бао збіраюць кактусы…
— Усё ў парадку! — сказаў Светазар. — Паразіты распачалі працоўнае жыццё. Мы можам спакойна ехаць дадому.
Яны вярнуліся да сваей машыны. Вакол іх, як заўсёды, сабраліся яхі. Светазар выступіў перад імі з развітальнай прамовай.
— Вось што, браточкі: мы пакідаем вас, едзем дадому. Жывіце тут шчасліва, развівайцеся, больш старанна вучыцеся хадзіць і гаварыць, карыстайцеся агнём — і, можа, праз некалькі тысяч гадоў вы станеце сапраўднымі людзьмі. Не падпускайце блізка да сябе Бао, цяпер вы ведаеце, як гнаць яго ў шыю. Нам хацелася б яшчэ многаму вас навучыць, ды на гэта патрэбна шмат гадоў. Мы не можам жыць з вамі столькі часу. Ды і клімат ваш нікуды не варты. Можа, праз некаторы час мы наведаем вас, каб паглядзець, якіх поспехаў вы дасягнулі…