Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

Яны зноў вярнуліся на экватар і паляцелі далей на захад. Пасля толькі што бачанай карціны тутэйшая пры рода здавалася ўжо «раскошнай».

Машына абагнала сонца і прыляцела «ў раніцу». I вось далека наперадзе заблішчэла неабсяжная прастора вады.

— Мора! Мора! — узрадавалася Святлана.

— Не надта радуйся, — адказаў ёй брат. — Невядома яшчэ, якое яно тут. Можа, такое самае нялюдскае, як і ўсё, што знаходзіцца на гэтай планеце. Давай паглядзім спачатку, якое яно, ці вялікае, ці глыбокае.

Велічыня аказалася нішто сабе — прыблізна як Індыйскі акіян. Глыбіня, якую так

добра наглядаць з вышыні, была таксама немалой. Таму мора не паспявала замерзнуць за ноч. Лёд быў толькі па берагах. Ен пачынаў ужо раставаць: пасля паўдня ён знікне, а праз ноч зноў з'явіцца.

Была раніца. Мароз на я ноч толькі што скончылася. Уся зямля была мёрзлая. Замерзла і вада ля нізкіх берагоў і астравоў. Але ў глыбокіх месцах вада не замерзла, там хадзілі хвалі. Аднак, у параўнанні з зямнымі, гэтыя хвалі былі зусім невялічкімі, бо на Марсе няма ўмоў для моцных вятроў — няма вялікай розніцы тэмператур. Можна думаць, што пустыні, якіх на Марсе так многа, павінны модна награвацца, але гэтае «моцна», як мы ведаем, на экватары дасягае толькі дзесяці — дваццаці градусаў, а далей — усяго да некалькіх градусаў. А калі дадаць да гэтага разрэджанасць паветра, якое не можа насіць цяжкіх дажджавых хмар, то будзе зразумела, чаму на Марсе не бывае вялікіх вятроў, воблакаў, дажджоў. Вось чаму над Марсам бадай заўсёды чыстае неба. Тая невялікая колькасць пары, якая ўсё ж такі ствараецца над паверхняи, большай часткай застаецца над ёй у выглядзе туману і хутка зноў асядае. Можна сказаць, што на Марсе вада «мясцовая», якая не выходзіць далека за межы свайго раёна. 'Гаму нашы падарожнікі не бачылі тут значных рэк, для якіх патрэбна сталае і багатае забеспячэнне вадой.

Пераляцелі на другі бок акіяна. Ен быў гарысты, адсюль пачыналіся горныя хрыбты. У адным месцы да берага выходзіла глыбокая даліна. Маленькая рачулка цикла па ёй. Сонечныя праменні награвалі даліну і навакольныя скалы. Небагатая цеплыня, якую давала Сонца, сабіралася ў гэтай даліне і падымала тэмпературу вышэй, чым у іншых месцах. Аб гэтым сведчыла і расліннасць. Апрача кактусаў тут можна было заўважыць і нешта падобнае на траву; мох таксама быў больш багаты. Усё гэта падарожнікі заўважылі, калі апынуліся на беразе рачулкі.

— Гэта, мусіць, і будзе самае лепшае месца на Марсе, — з усмешкай сказала Святлана.

— Паглядзім, паглядзім, — сказаў Светазар. — Можа, мы тут знойдзем і самых культурных яхаў.

Яны адчынілі дзверцы машыны і адчулі, што паветра тут іх не душыць.

— Слухай! — радасна сказала дзяўчынка, — можа, тут можна будзе дыхаць па-чалавечаму, без гэтых абрыдлых апаратаў.

— Здаецца, можна будзе, — сказаў Светазар, удыхаючы паветра. — Тут больш зеляніны і, значыцца, больш кіслароду.

— Ой, як хораша паляжаць на зямлі, паспаць! — казала дзяўчынка. — Давай сюды наша цёплае адзенне, мы пасцелемся і паляжым.

— I паабедаем, ці паснедаем, павячэраем, хто яго цяпер разбярэ, — дадаў брат.

Яны ўзялі свае прадукты, пачалі есці і разам з тым высвятляць, колькі часу яны вандруюць.

— Мне здаецца, што мы выехалі з дому прынамсі шэсць месяцаў назад, — казала Святлана.

— Яно заўсёды так бывае, калі падарожшчаеш і кожную хвіліну бачыш

усё новае і цікавае, — разважліва сказаў Светазар. — Я нават недзе чытаў такі выраз: «Жыццё чалавека вымяраецца не колькасцю пражытых гадоў, а колькасцю перажытых уражанняў».

— Калі гэта праўда, — заўважыла Святлана, — то мы з табой хутка зусім састарэем. I ўсё-такі сапраўды, колькі часу мы вандруем? Светазар адказаў:

— Гледзячы па якому часу. Калі па тутэйшаму, то нават ніякі астраном не разбярэ, бо надта мы гэты час заблыталі. А калі па нашаму, то… — ён глянуў на гадзіннік у машыне, — паказвае дзесяць гадзін, а якіх — ці раніцьі, ці вечара — невядома.

— Мы ж, здаецца, з дому вы ехал і ў дзесяць гадзін! — здзівілася Святлана.

— Так, у дзесяць. Вось цяпер і мяркуй, ці тыя самыя цяпер дзесяць гадзін, ці дзесяць гадзін вечара, ці дзесяць гадзін наступнага дня, а можа, дзесяць гадзін наступнага месяца…

— Шкада, — уздыхнула дзяўчынка, — няўжо хоць прыблізна нельга даведацца, колькі часу мы ў да розе?

— Калі прыблізна, то можна, — адказаў Светазар. — Давай сюды шклянку, я табе налью з тэрмаса чаю. Калі ён будзе зусім гарачы, значыцца, прайшло пяць, дзесяць, ну дванаццаць гадзін; калі толькі цёплы, то каля сутак, а калі халодны…

— То двое сутак, дзесяць месяцаў ці пяць гадоў…— скончыла Святлана.

— Усё можа быць у нашым становішчы, — не то жартам, не то сур'ёзна сказаў Светазар, наліваючы чай.

Ен быў зусім гарачы.

— Вось мы і ведаем, што вандруем менш за суткі.

— Паўгадзіны таксама менш за суткі,— насмешліва сказала Святлана.

— Ну, тады ёсць яшчэ адзін паказчык, — раззлаваўся Светазар. — Гэта страўнік. Ен ужо не будзе маўчаць месяц і суткі: калі мы не спім, ён падасць свой голас праз пяцьшэсць гадзін. Значыцца, прыблізна столькі часу мы і падарожнічалі.

Яны разлягліся на зямлі. Вельмі прьіемна было паляжаць спакойна і вольна пасля ўсіх турбот. Яны глядзелі на неба і гаварылі, што яно больш нагадвае неба Месяца, чым неба Зямлі. Яно чыстае, вельмі цёмнае, нават некаторыя зоркі можна бачыць удзень. Толькі Сонца значна меншае, чым з Месяца.

— Памятаеш ты, як у нас было ў часе няпоўнага зацьмення Сонца, у мінулым годзе? — звярнулася Святлана да брата. — Дык вось, калі я цяпер пагляджу навакол, то мне усё здаецца, што і тут цяпер такое самае зацьменне.

Брат паглядзеў навакол і згадзіўся з ёю. Раптам Святлана крыкнула:

— Глядзі, глядзі, чарвяк паузе!

Брат усхапіўся так, нібы яму крыкнулі: «Зямля гарыць!»

Дзе? Дзе? — кінуўся ён глядзець.

Святлана ўрачыста паказала яму сапраўднага чарвяка, які поўз па зямлі паміж травы.

— Які ён? — спытаў Светазар. — Няўжо з яго выходзяць матылькі? Нешта іх тут не відаць.

— Гэта, мусіць, які-небудзь земляны чарвяк, — адказала дзяўчынка. — У зямлі яны могуць хавацца на ноч.

Яна начала калупаць зямлю каменьчыкам, і сапраўды — там знайшліся яшчэ некаторыя насякомыя: нейкая тонкая даўгая муха з вузкімі чорнымі крыламі, маленькая жоўтая казяўка і іншыя. Потым да іх наблізілася жывёлінка, падобная да мышы. Яе прыцягнулі крошкі хлеба. Падарожнікі нават стаіліся, каб не спудзіць жывёлінку.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Контракт с подонком

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт с подонком

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Мне обещали жениха

Кистяева Марина
3. Однолюбы. Таежный роман
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мне обещали жениха

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5