Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

Калі яны садзіліся ў машыну, у пячоры былі стогн і енк, нібы хто засыпаў жывыя істоты ў зямлю…

На дварэ зрабілася яшчэ цямней. Да захаду сонца заставалася гадзіна ці паўтары.

— Куды цяпер? — спытала Святлана. — Дадому?

— Не, не, мы не маем права так пакідаць справы. Трэба спачатку навесці тут парадак. Будзем спяшацца.

Машына апынулася на тым баку даліны, ля першых пячор. Многія яхі пачулі выццё на тым баку і выйшлі са сваіх памяшканняў. Яны трывожна прыслухоўваліся, баючыся бяды, а выццё там яшчэ болей узмацнялася: удушлівы газ прымусіў яхаў

пакінуць пячору.

— Што ж яны цяпер будуць рабіць? — прамовіў Светазар.

— Можа, нападуць на гэтых, каб адабраць пячоры? — боязна сказала Святлана.

— Ад гэтых разбойнікаў усяго можна чакаць, — згадзіўся Светазар. — Трэба хутчэй аргашзаваць абарону.

Тым часам вакол іх сабраліся бадай усе жыхары гэтых пячор. На гэты раз яны набліжаліся да гасцей без страху, даверліва. Госці ўвайшлі ў бліжэйшую пячору, а за імі і ўсе суседзі.

— Пашукай тут кавалак сух о га кактуса, — сказа ў Светазар сястры, а сам запаліў запалку, каб пасвяціць.

Як ускрыкне ўвесь народ, як кінецца да пыха да! Светазар засмяяўся і крыкнуў:

— Куды вы? Назад!

Трэба думаць, што праз перадатчык паняцце слова «назад» дайшло да іх. Яны павярнулі назад. Праз момант за палка скончылася, зрабілася цёмна. Яхі спакойна падышлі бліжэй. Але Светазар зноў запаліў запалку, і яны зноў шарахнуліся ўбок. Нарэшце Святлана падышла з кактусам. Яны абое расклалі маленькі касцёр. Яхі асцярожна адзін за адным сталі падыходзіць бліжэй і нарэшце ўселіся навакол на задніх лапах.

— Вельмі добра — пахваліў Светазар. — Цяпер можна будзе весці практычныя заняткі з усімі вамі разам па ўсіх правілах навукі.

Нельга сказаць, каб поспехі былі лёгкія і хуткія. I на Марсе былі здольныя і няздольныя вучні. Трэба было вылучыць здольных і падрыхтаваць іх як мага хутчэй і лепей. То аднаго, то другога выклікаў настаўшк да агню і паказваў, як трэба з ім абыходзіцца. Іншыя яхі хутка сцямілі, што для агню патрэбна «ежа», і з усіх канцоў пачалі цягаць паліва.

Навучанне ішло па пэўнай праграме. Спачатку трэба было наогул прывыкнуць да агню, не баяцца яго, нават і пасля таго, як ён «укусіць». Тут праявіла значныя педагагічныя здольнасть Святлана. Яна з на рок дакраналася да кастра, ускрыквала, войкала, смяялася і зноў совала руку, каб дакрануцца да паліва.

Наступнай ступенню было — навучыцца падтрымліваць агонь. 3 аднаго боку, трэба было паказаць, што нельга класці паліва многа, бо «ў вашай краіне паліва мала», як тлумачыў «настаўнік», а з другога боку, трэба было, каб яны добра ўсвядомілі, што самая галоўная справа — не спусціць агонь. Дзеля гэтага Светазар не пашкадаваў лішнюю запалку і дазволіў кастру згаснуць. Тады і тут пачалося тое самае, што ў пячоры Бао.

Пасля доўгай і лішняй прамовы, Светазар зноў запал іў касцёр.

Так працавалі, мусіць, гадзіны са дзве. На дварэ зрабілася зусім цёмна, патыхаў першы халадок, на тым баку даліны то заціхала, то ўзмацнялася выццё, а «вучні» нічога не заўважалі і не збіраліся разыходзіцца па «дамах».

Затое і поспехі былі нядрэнныя. Яхі адчувалі сябе ля агню так, нібы з маленства мелі з ім справу. Твары іх рабіліся ўсё весялейшымі і весялейшымі,

пакуль не пачалі ўсміхацца.

— Вось так і трэба! — з задавальненнем сказалі настаўнікі.— Цяпер можна сказаць, што вы скончылі клас жывёльны і перайшлі ў клас чалавечы.

Нарэшце прыйшоў час, калі можна было прыступіць да трэцяй ступені навучання. Светазар устаў і ўрачыста пачаў:

— Дарагія таварышы! Цяпер мы падыходзім да самай важний справы: нам трэба навучыцца абараняць сябе агнём. Вы павінны мець сваіх салдат, каб абараняцца ад Бао (ён паказаў рукой на ўваход). Чуеце, як яны там выюць? Калі яны ўбачаць агонь, то, напэўна, прыйдуць сюды, каб адабраць яго, а вас выгнаць.

Светазар добра разумеў, што ад яго прамовы мала што дойдзе да слухачоў. Таму ён дзейнічаў, як на сцэне. Ён паказваў, як увойдзе Бао са сваімі слугам! як ён схопіць з кастра галавешку, як пачне выганяць адсюль іх усіх. Для нагляднасці Светазар выбраў аднаго з слухачоў і пачаў тыцкаць яго галавешкай. Нават прысмаліў яго трохі, небарака закрычаў і куляй вылецеў з пячоры.

Святлана звонка засмяялася, смяяўся і Светазар, але публіка не смяялася: яны баяліся, што і іх усіх гэткім чынам выганяць.

Тады Святлана прапанавала другі метадычны прыём:

— Яны, здаецца, не зразумелі цябе. Яны падумалі, што ты збіраешся ім зрабіць шкоду. Паштурхай тады мяне.

Светазар са смехам «выштурхнуў» яе на двор. А потым яны памяняліся месцамі, і Святлана ўжо яго выштурхала. Пасля таго і першы ях вярнуўся на свае месца.

Трэба было выбраць найбольш здольнага і кемлівага слухача. Светазар прыглядаўся, прыглядаўся — як тут разабраць, хто з іх больш здольны? Вось у гэтага, здаецца, вочкі хітраватыя. Светазар даў яму ў руку кактус з палаючым канцом. Той нясмела ўзяў яго. Тады хлопчык стаў паказваць, як штурхаць агнём. Сяк-так штурхнуў ён наперад і застаўся задаволены. А потым узяў і штурхнуў свайго суседа. Затрашчала поўсць, з крыкам адскочыў убок не толькі абсмалены, але і яго таварыш…

— Эх, ты! — з дакорам сказаў «настаўнік» і адабра ў кактус.

— Мусіць, пра іх і сказана: з агнём не жартуй, — засмяялася Святлана.

— А трэба іх паву чыць, — з прыкрасцю сказаў Светазар, — абавязкова трэба. I цяпер, бо гэты Бао-Дай зараз ножа прыйсці.

— Бао, — паправіла Святлана.

— Хадзем паглядзім, што робіцца на дварэ. — I яны выйшлі з пячоры.

Было ўжо зусім цёмна. Адзінае святло, якое давала магчымасць хоць сяк-так бачыць, ішло ад зорак.

— Хоць бы Месяц які быў,— сказала Святлана.

— Марс мае нават два Месяцы, — адказаў брат, — ды карысці ад іх няма ніякай: адзін мае пятнаццаць кіламетраў, а другі — восем кіламетраў у папярочніку, і нам іх не разгледзець. Можа, якія-небудзь з гэтых самых маленькіх зорак і ёсць Месяцы, але нам яны не патрэбны.

Хоць і ўдзень на Марсе цішыня надзвычайная, але цяпер яна з да валася яшчэ большай. Адзіным гукам было выццё яхаў Бао.

— Я нават шкадаваць іх пачынаю, асабліва маці і дзяцей. Холад усё павялічваецца, праз некалька гадзін будзе люты мароз, а куды ім дзецца? Яны і сваю пячору не могуць заняць, бо там газ.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия