Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

Пры гэтым яны паварочваліся назад і паказвалі рукой у той бок, адкуль прыйшлі.

— Справа ясная! — сказаў Светазар сястры. — Яны запрашаюць нас да свайго Бао. Што будзем рабіць?

— Не ведаю, — адказала яна. — Нешта не падабаюцца мне гэтыя малойчыкі. Нейкія несімпатычныя, зусім не такія, як гэтыя жыхары.

— Таму трэба пайсці паглядзець, што там такое.

— А ты ўпэўнены, што нічога дрэннага яны нам не зробяць? — спыталася сястра.

— Пакуль што мы бачым, што гэтыя яхі — добры народ і дагаварыцца з імі можна.

Святлана паківала галавой і сказала:

— А мне здаецца, што гэтыя

тыпы не належаць да таго добрага народа, аб якім ты гаворыш.

— Глупства гаворыш! — сурова сказаў брат. — Хіба ты не бачыш, што яны той жа пароды, што яны свае для гэтых жыхароў?

— А чаму яны жывуць асобна? Чаму іх баяцца гэтыя жыхары? — пярэчыла Святлана.

— Усё ж да гэтага часу не было ніякіх намёкаў на тое, каб яхі думалі нападаць на нас, — настойваў Светазар. — Мы ж для іх вышэйшыя іетоты, нібы богі, яны нас і паважаюць і баяцца. Мы павінны высветліць гэтую таемную справу.

— Я не супярэчу, — сказала нарэшце Святлана. — Я выказваю толькі свае ўражанні аб гэтых новых яхах.

Пакуль яны размаўлялі, трое яхаў пайшлі ў пячоры і праз некаторы час выйшлі адтуль з жыхарамі, якія неахвотна іінлі наперадзе. Стваралася пэўнае ўражанне, што прышэльцы іх кудысьщ гоняць. Прайшоўшы некалькі крокаў у бок мора, «канваіры» спыніліся, некалькі хвілін пастаялі на месцы і, пераканаўшыся, што тыя самі пайшлі далей, вярнуліся да чацвёртага. Потым усе яны зноў падняліся на заднія лапы і апусціліся на пярэднія.

— Бачыш, як пакорна яны нас просяць? — звярнуўся Светазар да сястры. — А ты чагосьці баішся. Хадзем. Не, лепш паедзем.

Праважатыя і зацікавіліся і ўстрывожыліся, калі ўбачылі, як госці садзіліся ў машыну і асабліва як машына паехала.

Ехала яна зусім ціха, так, што праважатыя маглі ісці побач. Пад'ехалі да каменняў, праз якія трэба было перабірацца на той бок рэчкі. Адзін ях перайшоў на той бок, а іншыя чакалі, што будзе рабіць дзіўнае чырвонае стварэнне. Стварэнне легка пераскочыла цераз раку. Яхі яшчэ больш здзівіліся. Далей двое ішлі наперадзе, увесь час азіраючыся, а двое ішлі побач.

— Яны, мусіць, думаюць, што вядуць нас пад канвоем да свайго Бао-Дая, — смяяўся Светазар.

— Бао, а не Бао-Дая, — паправіла Святлана. — Усё роўна, яны, мусіць, аднолькавыя. Надыходзіў вечар. Сонца зайшло за горы, і ў даліне адразу зрабілася змрочна. I раптам нашы падарожнікі ўбачылі наперадзе… водбліск агню!

— Глядзі, глядзі, агонь! — закрычалі разам і Светазар і Святлана. — Няўжо сапраўды агонь? — і іхняя машына нібы сама апынулася каля ўвахода ў пячору, адкуль ішло святло. Канвойныя з усіх чатьгрох ног павінны былі даганяць яе.

Светазар наводзіць парадах на Марсе

Падарожнікі вылезлі з машыны і спыніліся на парозе пячоры. Перад імі былі нібы сенцы, за якімі адкрывалася ўжо вялікае памяшканне. Там, у куце, і гарэў агонь, сапраўдны агонь. Гарэў ён не на зямлі, а ў сцяне, ніякага паліва пад ім не было.

— Справа ясная, — сказа ў Светазар, — значыцца, са сцяны вылучаецца гаручы газ. Але хто яго запаліў?..

Засопшыся, падбеглі канвойныя і ўвайшлі ў сярэдзіну разам з гасцямі. Светазар і Святлана ўбачылі вялікую трохкутную пячору. Побач з агнём было паглыбленне ў сцяне. У ім на зямлі ляжаў вялікі камень, відаць, знарок сюды пакладзены. На гэтым камені важна сядзеў ях, той самы таемны

Бао. Ён быў таўсцейшы і дужэйшы за іншых яхаў, і нават нейкую важнасць можна было заўважыць. Па другі бок ад яго размясціліся яго «прыдворныя». Тут былі і такія самыя «салдаты», як тыя пасланцы, і больш далікатныя маці з дзецьмі. За імі ў сцяне чарнеўся ўваход у далейшыя пячоры. Світа размясцілася абы-як: адны стаялі на чатырох лапах, другія ляжалі, некаторыя сядзелі. Але як толькі ўвайшлі госці, усе селі на заднія лапы. Па ўсім было відаць, што і сам Бао сеў на свой «трон» у той момант, калі падышлі госці.

Прышлыя за імі чатыры яхі выстраіліся перад Бао, селі на заднія лапы, а затым апусціліся на пярэднія.

Светазар і Святлана нават збянтэжыліся. Што ж гэта такое? Як сябе трымаць перад гэтымі дзіўнымі стварэннямі? Адкуль яны запазычылі гэты недарэчны цырыманіял? Гэта ж на Зямлі ў дапатопныя часы так было. Няўжо яно без ніякага фантамабіля перадалося і на Марс?

Святлана глядзела на ўсё гэта, як на сон, і не ведала, як сябе трымаць. А Светазар раззлаваўся не на жарт. Але што яму было рабщь сярод такой колькасці несімпатычных яхаў?

А ў гэты момант прыйшлі тыя яхі, якіх пагналі на работу. Яны прыйшлі мокрыя. Вада з іх лілася цурком, а ў зубах яны трымалі па рыбіне. Яны падышлi да Бао і паклалі гэтую рыбу ля яго ног. Пасля таго яны хуценька пабеглі прэч.

Бао падняў адну рыбіну і, нязграбна ступаючы на задніх лапах, падышоў да Светазара і сунуў яму рыбіну ў рот. Пры гэтым Бао… усміхаўея! Так, ён умеў смяяцца… Мала таго, яго світа таксама лагодна ўсміхалася.

Гэтыя першабытныя паразіты навучыліся смяяцца таму, што ў іх быў агонь, якім валодалі яны адны. Або, лепш сказаць, іхні важак Бао. Тыя, што жылі па той бок рачулкі, агню не ведалі. I смяяцца не ўмелі. Яны павінны былі працаваць на Бао і яго світу, лавіць яму рыбу, прыносіць кактусы. Бо яны баяліся «магутнага» Бао таму, што ён валодаў агнём. Праўда, Бао і яго прыхвасні, як відаць, яшчэ не ўмелі як след скарыстоўваць агонь, бо частавалі знатных гасцей сырой рыбай, але і без гэтага ўладар агню меў вялікую перавагу перад тымі, хто агню не меў.

Абураны Светазар выхапіў свой браўнінг і некалькі разоў стрэліў уверх. Грукат прывёў яхаў у такі жах, што ўсе яны, не выключаючы самога Бао, апусціліся на пярэднія ногі ці рукі. А Светазар, не разважаючы, щ зразумеюць яны яго ці не, грозна крыкнуў:

— Што гэта такое вы выдумалі? Не паспелі зрабіцца людзьмі, а ўжо строіце з сябе нейкіх паноў! А цябе, чучала, хто навучыў гэтым царскім цырымоніям? Працаваць не навучыўся, а сядзець «на троне» навучыўся. I прыгнятаць бедных таксама нейкім чынам навучыўся. Дык вось мы цябе зараз навучым.

Шхто не скажа, якія з гэтых слоў дайшлі да свядомасці «чучала», але тон і агульны сэнс грознай прамовы, падмацаванай стрэламі, зрабілі ўражанне на ўсіх. Яхі ўстрывожылдся, замітусіліся, некаторыя схаваліся ў далейшых пячорах. А Светазар пачаў здымаць фізкультурку.

— Ідзі на двор і чакай ля машыны, — шапнуў ён сястры.

— А ты? — спытала яна трывожна.

— Ідзі, ідзі, не бойся.

Святлана адышла, але спынілася ля ўвахода і начала бачыць, што будзе далей.

Светазар зняў сваю кашулю, падбег да агню і… накрыў яго! Агонь, вядома, зараз жа згас, а замест яго пачуліся сіпенне і смурод газу.

Поделиться:
Популярные книги

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Титан империи 8

Артемов Александр Александрович
8. Титан Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Титан империи 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III