Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Шрифт:
— Хай паспрабуе нашага хлеба, — казалі яны. — Яна будзе хваліцца тады на ўвесь Марс, што ела сапраўдны хлеб з жыта.
Затым яны ўбачылі такую самую даўгакрылую птушку, што бачылі раней. Яна несла ў дзюбе рыбіну. Гэта ўжо сведчыла, што ў вадзе ёсць рыба.
— Калі пажыць тут болей, то можна было б у бачыць, магчыма, многа жывёлы і птушак. I ўсе яны павінны кожны вечар рыхта вацца да суровай зімы. Дзіўнае жыццё!..
— А каб хто-небудзь з іх апынуўся на нашай Зямлі,— сказала Святлана, — то, напэўна, таксама сказаў
Паляжалі некалькі хвілін спакойна, а потым Светазар узняў новае пытанне:
— Усе падарожнікі,— ска за ў ён, — якія адкрываюць новыя землі, маюць права даваць ім назвы. Трэба і нам даць назву для будучай карты Марса. Вось гэтую рачулку я прапаную назваць Святланкай. Падабаецца?
— Падабаецца, — усміхнулася Святлана. — У такім разе мора няхай будзе Света за рава мора. Падабаецца?
— Падабаецца. Толькі бяры вышэй: гэта не мора, а акіян, Светазараў акіян. Добра гучыць! Але табе крыудна будзе. Трэба было б табе што-небудзь дадаць яшчэ.
— А я вось што скажу, — сур'ёзна адказала Святлана і нават села. — Вось увекавечым мы свае імёны, а нас усё роўна ведаць не будуць — хто мы такія, чые гэта імёны? Трэба даць такія назвы, якія гучалі б на ўвесь свет і ўсе іх ведал і б.
— Якія, напрыклад?
— Ды, скажам, так: Камсамольскі акіян, а рэчка — Піянерка. Гэта гучыць зусім інакш.
Светазар таксама падняўся, паглядзеў на яе сур'ёзна, трасянуў галавой і сказаў:
— Добра прыдумала, Святланка! Сапраўды, так будзе лепей. А даліну гэтую як назавём?
— Проста: Зялёная даліна. Праз некалькі мінут яны заснулі.
Святлана прачнулася з такім пачуццём, ёй нешта перашкаджае. Села, працерла вочы, азірнулася — і з жудасным крыкам ухапілася за плечы брата. Той усхапіўся, некаторы час глядзеў, нічога не раэумеючы, а потым убачыў… двух яхаў. Яны нерухома сядзелі і ўважліва глядзелі на гасцей.
— А-а! Старыя знаёмыя! Добры вечар, таварышы!
Але «таварышы» не варухнуліся: яны пільна глядзелі, нібы вывучаючы гасцей, і ў іхніх вачах заўважалася нешта недружалюбнае. I выгляд іх некалькі адрозніваўся ад ранейшых яхаў. Колер гэтых быў — з бурым адценнем. Цела здавалася даўжэйшым і дужэйшым. Твары былі больш прадаўгаватыя і менш дабрадушныя.
Светазар памацаў сваю кішэню, дзе ляжаў браўнінг… Святлана, дрыжучы, прыціснулася да брата.
Адзін з яхаў павярнуў галаву да другога і буркнуў некалькі слоў, з якіх можна было разабраць слова «бао».
— Цікава па слух а ць, што яны там буркаюць, — сказаў Светазар, устаў і дастаў з машыны шапкі-перадатчыкі. Яхі з сур'ёзнай уважлівасцю сачылі, як незнаёмыя стварэнні рухаліся і нешта рабілі. I зноў адзін з іх нешта другому сказаў. 3 гэтых слоў падарожнікі зноў пачулі слова «бао» і зразумелі слова «іеці».
— Ліха яго ведае, што гэта за «бао»! — сказаў Светазар. —
— I я таксама зразумела так, — сказала Святлана.
Яхі тым часам апусцiліся на пярэднія лапы і зачыкільгалі ў глыб даліны.
Светазар паціснуў плячыма і збянтэжана сказаў:
— Што ўсё гэта азначае? Ці не пайшлі яны да нейкага свайго князя Бао?
Дзяўчынка пакацілася ад смеху.
— Князь! Ха-ха-ха! Мядзведжы князь! Смяяўся і Светазар, але пры апошнім слове сястры сурова перапыніў яе:
— Святланка! Ты не маеш права здзекавацца з якой бы там ні было асобы, хай сабе будзе яна падобнай і да мядзведзя.
— Я не з гэтых «асоб» смяюся, — апраўдвалася дзяўчынка, — а з іхняга «князя», калі такі можа быць у іхнім жыцці.
— Зараз мы гэта ўбачым, — сказаў Светазар, — пойдзем у госці да тутэйшых яхаў. Сядзем у машыну і ціхенька паедзем следам за імі.
Некаторы час яхі ішлі па беразе рачулкі, а потым па каменнях перабіраліся на другі бераг. Падарожнікі хацелі павярнуць за імі, але рантам заўважылі пячоры і з гэтага боку. Па схіле гары на рознай вышыні відаць былі шчыліны, адтуліны, ля якіх час ад часу паказваліся яхі, старыя і малыя.
— Уга! — усклікнула Святлана. — Тут іх цэлае паселішча. У параўнанні з жыллём тых яхаў гэта ўжо будзе горад.
Яны спыніліся ля аднаго з уваходаў, дзе ляжала маці з дзіцем. Убачыўшы гасцей, маці села на заднія лапы.
Тым часам і з іншых пячор пачалі збірацца сюды жыхары. Набліжаліся яны асцярожна, са страхам, і спыняліся за дзесятак крокаў ад машыны.
— Добры дзень, таварышы! — крыкнуў Светазар, выйшаўшы з машыны. — Прывітанне вам з Зямлі! Не ведаеце? Ну, нлчога, зараз пазнаёмімся.
Але яхі стаялі на месцы, напружана сачылі за кожным іх рухам і як быццам не выяўлялі жадання знаёміцца бліжэй. Калі Светазар паспрабаваў падысці да іх, яны падаліся назад.
Выручыла малое. Яно смела падышло да Святланы, а яна прысела і пачала гладзіць малое, а потым нават і на рукі ўзяла. Убачыўшы такую ласкавасць, яхі пасунуліся бліжэй, і твары іх зрабіліся больш ласкавымі. Але ніхто з іх не ўсміхнуўся.
— Значьщца, агню яшчэ не маюць, — зазначыла Святлана.
Раптам яхі затрывожыліся, са страхам сталі глядзець некуды, замармыталі паміж сабой — і зноў пачулася слова «бао».
— Зноў гэты Бао! — здзівіліся госці.
У гэты момант праз рачулку перабраліся яхі і накіраваліся ў гэты бок. Іх было ўжо чацвёра. Усе жыхары пячор пахаваліся ў сваіх памяшканнях.
Падышоўшы да гасцей, яхі выстраіліся ў шарэнгу, падняліся на заднія лапы, а потым зноў апусціліся.
— Э-э, ды яны кланяюцца нам! — крыкнуў Светазар. — Даўно б гэтак. А то нейкую палітыку вядуць: «бао», «бао».
Пачуўшы гэтае слова, яхі селі на заднія ногі і задаволена паўтарылі:
— Бао, Бао.