Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Медэя па-ранейшаму кахала Язона i нi аб чым не здагадвалася, пакуль не прыйшлi i не сказалi ёй, што ён жэнiцца з царскай дачкой i што прызначаны ўжо дзень вяселля.

Медэя была зняважана, i яна вельмi разгневалася.

"Язон забыўся пра сваю клятву, забыўся, што я выратавала яму жыццё i гонар, што праз яго я пакiнула родны край, парушыла волю бацькi! Ён хоча пакiнуць мяне з дзецьмi адну сярод чужых людзей, без дапамогi, без апоры!"

Ад гневу i тугi Медэя не знаходзiла сабе месца, не ведала, што рабiць.

Раптам прыйшоў слуга ад цара з загадам, каб яна зараз жа пакiнула Карынф - яе праганялi.

Тады яна вырашыла:

– Усё скончана! Бывай, каханне i мiрнае шчасце! Прыйдзi мне на дапамогу, Геката! Памажы адпомсцiць!

Медэя прыкiнулася пакорлiвай i цiхай. Яна папрасiла не выганяць яе з Карынфа ўсяго яшчэ адзiн дзень, памiрылася з Язонам, i ў знак поўнай пакоры паслала яго нявесце цудоўны падарунак - прыгожае вянчальнае пакрывала i залатую карону, якую бог Сонца калiсьцi падарыў цару Калхiды.

Красуня нявеста ўзрадавалася падарунку, адразу ж надзела на галаву карону i захуталася ў пакрывала. Раптам ёй зрабiлася цяжка: залатая карона сцiскала, пякла ёй галаву, чароўнае пакрывала душыла яе.

Яна хацела скiнуць з сябе ўбранне, але адзенне на ёй у адно iмгненне ўспыхнула, i агонь ахапiў яе ўсю. Яна закрычала.

Бацька прыбег ёй на дапамогу, пачаў зрываць з яе палаючае адзенне - агонь перакiнуўся на яго, i яны абое, ахопленыя полымем, нiбы жывыя вогнiшчы, кiдалiся па палацы, i нiхто не мог iм памагчы.

З жахам убачыў Язон iх абвугленыя трупы. Сэрца яго сцiснулася - страшна яму зрабiлася i сорамна. Ён пабег дадому, хацеў абняць сыноў. Позна! Медэя ў шаленстве забiла сваiх дзяцей, i крылатыя драконы знеслi яе з Карынфа.

Язон застаўся адзiн-адзiнюткi на свеце. Нiхто не хацеў жыць разам з iм, нiхто не слухаў больш яго расказаў.

Ён хадзiў з горада ў горад i нiдзе не мог знайсцi сабе нi занятку, нi спакою.

Аднойчы ён прыйшоў на бераг мора. Перад iм на пяску, амаль увесь разбураны, абадраны, стаяў на падпорках карабель. Язон пазнаў яго: гэта быў "Арго", гэтакi ж адзiнокi i ўсiмi забыты, як ён сам. Язон абышоў яго, агледзеў i, стомлены, лёг у засенi карабля, пад кармой. Ён ляжаў i ўспамiнаў шчаслiвыя днi паходу: адважных таварышаў, далёкiя чужыя землi, i ўпершыню за шмат дзён у яго было лёгка i спакойна на душы.

Потым ён заснуў.

Пакуль ён спаў, наляцеў вецер, i стары "Арго" абвалiўся i пахаваў пад сабою правадыра арганаўтаў.

ПЕРСЕЙ

У Аргосе жыў цар, якому прадказалi, што яго заб'е ўнук.

У цара была дачка Даная, такая красуня, што чуткi пра яе iшлi па ўсёй Грэцыi.

Цар спалохаўся, што Даная народзiць сына, якi заб'е яго, i вырашыў нiколi не аддаваць яе замуж. Ён загадаў пабудаваць падземны дом з цвёрдага каменя, з меднымi дзвярамi, з моцнымi заваламi i замкнуў там дачку, каб нiхто з мужчын не мог убачыць яе.

Але Грамавержац Зеўс маланкай прабiў камень,

залатым дажджом прасачыўся ў падзямелле, куды схавалi Данаю, i яна стала яго жонкай.

У Данаi нарадзiўся сын, яна назвала яго Персеем.

Аднойчы бацька Данаi, iдучы над тайнiком, пачуў дзiцячы крык. Цар здзiвiўся, адамкнуў уваход у падзямелле, спусцiўся ў жыллё Данаi i ўбачыў на руках у дачкi прыгожага хлопчыка.

Страх ахапiў цара. Ён пачаў думаць, як яму пазбегнуць страшнага лёсу. Нарэшце ён загадаў пасадзiць Данаю з сынам у вялiкую скрыню i тайком кiнуць у мора.

Вецер доўга насiў скрыню па моры i прыгнаў да выспы Серыфа. На беразе рыбак лавiў рыбу. Ён закiнуў сетку ў мора i злавiў замест рыбы вялiкую скрыню. Бедны рыбак захацеў хутчэй даведацца, што гэта за ўлоў паслала яму мора, выцягнуў знаходку на бераг, сарваў са скрынi накрыўку - i адтуль выйшла красуня i з ёю хлопчык. Даведаўшыся пра тое, хто яны i што з iмi здарылася, рыбак пашкадаваў iх i ўзяў у свой дом. Персей рос не па днях, а па гадзiнах, вырас высокiм, стройным юнаком, i нiхто ў Серыфе не мог з iм зраўняцца ў прыгажосцi, спрыце i сiле.

Пачуў пра яго цар выспы Серыфа Палiдэкт i загадаў Персею разам з мацi з'явiцца ў палац. Прыгажосць Данаi зачаравала Палiдэкта, ён ласкава сустрэў царыцу з сынам i пасялiў iх у сваiм палацы.

Аднойчы застаў Персей мацi ў слязах; яна прызналася яму, што Палiдэкт прымушае яе выйсцi за яго замуж, i папрасiла сына абаранiць яе. Персей горача заступiўся за мацi.

Тады Палiдэкт вырашыў пазбавiцца ад Персея, паклiкаў яго i сказаў:

– Ты ўжо вырас i ўзмужнеў i стаў такi дужы, што можаш цяпер адплацiць мне за тое, што я даў прытулак табе i мацi. Выпраўляйся ў дарогу i прынясi мне галаву Медузы.

Персей развiтаўся з мацi i падаўся ў свет - шукаць Медузу, пра якую нiчога дагэтуль не ведаў.

У сне да яго з'явiлася багiня мудрасцi Афiна i адкрыла яму, што Медуза адна з трох сясцёр Гаргон, жывуць яны на краi свету, у Краiне Ночы, усе яны пачварныя страшыдлы, але самая страшная - Медуза: замест валасоў на галаве ў яе звiваюцца ядавiтыя змеi, вочы палаюць нясцерпным агнём i такiя злосныя, што кожны, хто зiрне ў iх, адразу ператвараецца ў камень. Афiна дала Персею свой шчыт, гладкi i блiскучы, нiбы люстэрка, каб ён мог закрыцца ад страшных вачэй Медузы.

Потым на дарозе дагнаў яго шпарканогi Гермес, пасланец Зеўса: ён расказаў Персею, як яму iсцi, i падарыў свой меч, такi востры, што iм можна было рэзаць, як воск, жалеза i камень.

Доўга iшоў Персей у той бок, куды заходзiць Сонца. Нарэшце дабраўся да Краiны Ночы. Уваход у гэту краiну вартавалi тры старыя бабулi - Грайi. Яны былi такiя старыя, што на ўсiх трох мелi ўсяго адно толькi вока i адзiн зуб. I ўсё ж такi яны добра ахоўвалi ўваход у Краiну Ночы i нiкога не прапускалi туды. Па чарзе глядзелi яны адным вокам, перадаючы яго адна адной.

Поделиться:
Популярные книги

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

Смерть любит танцы

Klara Клара
1. Танцы
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Смерть любит танцы

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сочинения в двух томах. том 1

Фаррер Клод
Приключения:
исторические приключения
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах. том 1

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Фея любви. Трилогия

Николаева Мария Сергеевна
141. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.55
рейтинг книги
Фея любви. Трилогия

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3