Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:
Пад гарачымi промнямi растапiўся воск, якi змацоўваў крылы, пер'е распалася i разляцелася навокал. Дарэмна ўзмахваў Iкар рукамi - ужо нiчога больш не трымала яго ў вышынi. Ён iмклiва падаў, упаў i знiк у глыбiнi мора.
Азiрнуўся Дэдал - i не ўбачыў у сiняве неба свайго сына. Ён глянуў на мора - толькi белае пер'е плыло на хвалях.
У роспачы апусцiўся Дэдал на першую, што трапiлася яму, выспу, паламаў свае крылы i пракляў сваё майстэрства, якое згубiла яго сына.
Але людзi запомнiлi гаты першы палёт, i з таго часу ў iх сэрцах жыла мара аб
ТЭЗЕЙ
Афiнскi цар Эгей не меў дзяцей. Два разы быў ён жанаты, але жонкi не нарадзiлi яму нi сына, нi дачкi. I таму ён вельмi бедаваў. Ён хацеў ведаць, няўжо яму суджана застацца бяздзетным, i спытаў пра гэта ў аракула-прадказальнiка. Аракул адказаў так загадкава, што Эгей не мог зразумець яго.
У гэты час у Аргалiдзе, у горадзе Тразенах, жыў стары мудры Пiтфей. Эгей выправiўся да яго ў Тразены - папрасiць яго разгадаць адказ аракула. Пiтфей растлумачыў прадказанне: у Эгея будзе сын, якому суджана стаць вялiкiм героем.
Эгей узрадаваўся i, каб хутчэй збылося прадказанне, ажанiўся трэцi раз - з дачкой Пiтфея - i пачаў чакаць абяцанага сына.
Але тут з Афiн прыйшла вестка, што ворагi, скарыстаўшы адсутнасць цара, намагаюцца захапiць уладу ў горадзе. Эгей вымушаны быў вярнуцца ў Афiны. Але Пiтфей не адпусцiў сваю дачку з мужам: старому цару хацелася, каб герой, якога пасылае лёс, нарадзiўся ў Тразенах i сваiм нараджэннем праславiў горад.
Перш чым пакiнуць Тразены, Эгей закапаў у царскiм садзе пад вялiкiм каменем свой меч i сандалi i сказаў жонцы:
– Калi мой сын стане такi вялiкi i дужы, што зможа зрушыць гэты камень i дастане мой меч i сандалi, няхай ён прыйдзе да мяне ў Афiны: па гэтым мячы i сандалях я пазнаю яго.
Эгей вярнуўся ў Афiны, а ў яго жонкi неўзабаве нарадзiўся хлопчык - яго назвалi Тэзеем. Тэзей рос у палацы Пiтфея, i стары цар вучыў яго ўсяму, што павiнен ведаць i ўмець чалавек, якога чакаюць у жыццi вандраваннi, бiтвы i подзвiгi воiна.
Калi Тэзею споўнiлася шаснаццаць гадоў, мацi павяла яго ў сад, паказала яму камень i сказала:
– Вось тут, пад гэтым каменем, ляжыць падарунак, якi пакiнуў табе твой бацька. Адсунь камень i дастань тое, што пад iм закапана.
Юнак дужымi рукамi моцна абхапiў камень, адсунуў яго ўбок i знайшоў у зямлi меч i сандалi. Тады мацi сказала яму, хто яго бацька, падперазала сына бацькавым мячом, надзела яму на ногi бацькавы сандалi i сказала, што па гэтым мячы i сандалях бацька пазнае яго.
Тэзей захацеў хутчэй убачыць свайго бацьку, i ў той жа дзень развiтаўся з мацi i дзедам i падаўся ў Афiны. Мацi ўгаворвала яго сесцi на карабель i дабрацца да Афiн марскiм шляхам - гэта было больш надзейна, чым iсцi праз лясы i цераз горы, дзе вялiся драпежныя звяры i лiхiя разбойнiкi падпiльноўвалi падарожнiкаў.
Але Тэзей прагнуў подзвiгаў i славы i пайшоў простаю дарогаю.
Смела мiнуў ён межы дзедавых земляў i ўвайшоў у чужыя горы. Прайшоў трохi i сустрэў кульгавага велiкана, якi чыкiльгаў па дарозе, абапiраючыся на тоўстую жалезную булаву, якая са звонам
Убачыўшы Тэзея, велiкан закрычаў сярдзiта:
– Гэй, падарожнiк, вяртайся назад!
Тэзей здзiвiўся i спытаў, чаму ён павiнен вяртацца, калi яму трэба iсцi ўперад.
Велiкан узняў над галавою сваю булаву i зароў:
– Вяртайся туды, адкуль прыйшоў, i скажы ўсiм, што я, Перыфет, нiкому не дазваляю тут хадзiць! Клянуся гэтай булавою, якую выкаваў мне мой заступнiк бог Гефест, - ты не ступiш нi кроку далей.
Ён гаварыў гэта i размахваў сваёю жалезнай булавою так, што вецер свiстаў вакол i камянi разляталiся на ўсе бакi.
Замест таго каб павярнуцца i ўцякаць, Тэзей кiнуўся насустрач велiкану i сутыкнуўся з iм так хутка, што Перыфет не паспеў стукнуць юнака, а Тэзей ужо абхапiў яго рукамi за пояс i моцна сцiснуў. Ад нечаканасцi Перыфет выпусцiў з рук сваю булаву i нагнуўся, каб падняць яе. Тэзей тут жа збiў кульгавага з ног i ўсадзiў яму ў грудзi бацькаў меч. Потым ён сцягнуў цела велiкана з дарогi, падняў яго булаву i пайшоў далей, радуючыся сваёй першай перамозе.
Але гэта быў толькi пачатак яго выпрабаванняў.
На Iстме, iдучы праз густы i цёмны хваёвы лес, юнак пачуў, як драпежныя птушкi з крыкам бiлiся ў вяршалiнах соснаў, нiбыта дзялiлi нейкую крывавую здабычу. Раптам люты велiкан Сiнiс напаў на Тэзея ззаду, збiў з ног, звязаў i павалок у лясныя нетры.
– Бачыш вунь тыя дзве высокiя сасны, верхавiны якiх глядзяць у неба? сказаў велiкан Тэзею.
– Я сагну iх унiз, да самай зямлi, прывяжу цябе да iх за рукi, за ногi - i адпушчу. Так раблю я з тымi, хто прыходзiць у мой лес, нездарма мяне завуць Згiнальнiк Соснаў!
Сказаўшы гэта, велiкан ухапiў за макаўкi дзве блiжэйшыя сасны i пачаў прыгiнаць iх да зямлi, не звяртаючы ўвагi на свайго палоннага.
Тэзей зубамi выцягнуў бацькаў меч з ножнаў, перарэзаў вяроўкi на руках i нагах, цiхенька падкраўся i стаў за спiною велiкана разбойнiка. Як толькi верхавiны соснаў паслухмяна дакранулiся да зямлi i велiкан наступiў на iх нагамi, Тэзей моцна схапiў яго за рукi, аблытаў iх вяроўкамi, прывязаў да галiн i, адступiўшы, пусцiў сосны на волю. Са страшэннай сiлай выпрасталiся высокiя дрэвы i разарвалi Згiнальнiка Соснаў напалам.
А Тэзей узяў свой меч i булаву i, не азiраючыся, заспяшаўся прэч з гэтага страшнага лесу.
Ён iшоў усё далей i далей i прыйшоў на бераг мора. Тут на скалiстым выступе над морам сядзеў велiкан Скiрон, якi прымушаў усiх падарожных мыць яму ногi.
Тэзей зiрнуў унiз i ўбачыў мноства чалавечых касцей на беразе, а з вады высоўвала прагную пашчу вялiзная марская чарапаха. Юнак зразумеў, што яму пагражае; ён прыкiнуўся, нiбыта хоча выканаць патрабаванне велiкана, i нагнуўся, быццам хацеў зачэрпнуць вады з мора. Велiкан падняў нагу, каб сапхнуць юнака ў мора, як спiхваў усiх дагэтуль. Тэзей тут жа схапiў велiкана за нагу i скiнуў яго самога ў ваду на з'ядзенне марскому страшыдлу. Перамогшы i гэтага разбойнiка, Тэзей рушыў далей.