Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Персей цiхенька падкраўся да Грайяў, дачакаўся, калi адна з iх выняла вока, каб перадаць яго сястры, працягнуў руку i выхапiў у старой вельмi дарагое для iх вока. I адразу ж зрабiлiся Грайi нядужымi сляпымi бабулькамi. Жаласна прасiлi яны Персея аддаць iм iх адзiнае вока.

– Пусцiце мяне ў Краiну Ночы, скажыце мне, як знайсцi Медузу, i я аддам вам ваша вока, - адказаў старым Персей.

Але старыя Грайi не хацелi пускаць Персея, не хацелi гаварыць яму, дзе знайсцi Медузу, - Гаргоны ж былi iх родныя сёстры. Тады Персей прыгразiў старым, што разаб'е iх вока аб камень, - i Грайям давялося паказаць яму дарогу.

Персей аддаў Грайям iх

вока i пайшоў далей на захад.

Па дарозе трапiлiся яму тры добрыя нiмфы. Адна падарыла Персею шлем Аiда, уладара падземнага царства, - той, хто надзяваў гэты шлем, рабiўся невiдзiмкай; другая дала Персею крылатыя сандалi - той, хто надзяваў iх, мог лятаць над зямлёй, як птушка; трэцяя нiмфа ўручыла юнаку торбу, якая магла памяншацца i павялiчвацца па жаданнi таго, хто насiў яе.

Персей павесiў на плячо торбу, абуў крылатыя сандалi, надзеў на галаву шлем - i, не бачны нiкому, узняўся высока ў неба i паляцеў над зямлёй. Неўзабаве ён дабраўся да края зямлi i доўга ляцеў над пустыннай роўняддзю мора, пакуль унiзе не зачарнела адзiнокая скалiстая выспа. Персей пачаў кружыцца над выспаю i ўбачыў на скале Гаргон, якiя ў гэты час спалi. У iх былi залатыя крылы, пакрытыя луской, i медныя рукi з вострымi кiпцюрамi.

Персей убачыў Медузу - яна была блiжэй за ўсiх да мора. Ён апусцiўся на скалу побач з ёю. Змеi на галаве Медузы засыкалi, пачуўшы ворага. Медуза прачнулася, расплюшчыла вочы. Персей адвярнуўся, каб не зiрнуць у гэтыя страшныя вочы i не ператварыцца навек у мёртвы камень. Ён узняў шчыт Афiны, блiскучы, нiбы люстэрка, навёў на Медузу i, пазiраючы ў яго, дастаў меч Гермеса i адсек ёй галаву.

Тут прачнулiся дзве другiя Гаргоны, распасцерлi крылы i пачалi кружыцца над выспаю, шукаючы ворага. Але Персей быў нябачны. Хуценька засунуў ён галаву Медузы ў сваю чароўную торбу, сапхнуў цела Гаргоны ў мора i паляцеў прэч. Ён спяшаўся дадому, хутка мiнуў мора i паляцеў над Лiвiйскай пустыняй. Кроў з галавы Медузы капала з торбы на зямлю, i кожная кропля ператваралася на пяску ў ядавiтую змяю.

Доўга ляцеў Персей, стамiўся i захацеў адпачыць. Убачыў унiзе зялёныя лугi i чароды авечак, кароў i быкоў, убачыў вялiкi цянiсты сад, пасярод якога расло дрэва з залатымi лiстамi i яблыкамi, - i апусцiўся каля гэтага дрэва. Гаспадар саду, велiкан Атлант, сустрэў Персея няветлiва. Яму прадказалi, што аднойчы да яго прыйдзе сын Зеўса i ўкрадзе залатыя яблыкi з яго любiмага дрэва.

Персей не ведаў гэтага прадказання i сказаў велiкану:

– Я - Персей, сын Зеўса i Данаi. Я забiў грозную Медузу. Дазволь мне адпачыць у тваiм садзе.

Пачуўшы, што перад iм сын Зеўса, Атлант раз'юшыўся.

– Злодзей! Ты хочаш украсцi мае залатыя яблыкi?
– закрычаў ён i пачаў праганяць Персея з саду.

Зняважаны, Персей выхапiў з торбы галаву Медузы i паказаў яе велiкану.

У адно iмгненне скамянеў Атлант, ператварыўся ў каменную гару. Галава яго стала вяршыняй скалы, барада i валасы - густым лесам на вяршынi, плечы крутымi скаламi, рукi i ногi - камянiстымi выступамi. На вяршыню гэтай каменнай гары, на крутыя скалы лёг купал неба з усiмi незлiчонымi зоркамi. З таго часу стаiць там Атлант на краi зямлi i трымае на сваiх плячах неба.

А Персей паляцеў далей.

Ён праляцеў над Эфiопiяй i раптам на скале па-над морам убачыў дзяўчыну такой прыгажосцi, што яна здалася яму спачатку дзiвоснай статуяй. Але, апусцiўшыся нiжэй, ён зразумеў, што яна жывая, толькi рукi ў яе былi прыкуты да

скалы. Ён наблiзiўся да скалы i спытаў:

– Хто ты i завошта прыкавалi цябе тут?

Дзяўчына сказала, што яна дачка эфiопскага цара - Андрамеда i асуджана на з'ядзенне марскому страшыдлу. Яе мацi, царыца Касiяпея, пахвалiлася неяк раз, што яна прыгажэйшая за ўсiх марскiх нiмфаў, - за гэта бог мораў Пасейдон паслаў у iх край рыбiну-страшыдлу, якая жэрла рыбакоў у моры, i плыўцоў, i карабельшчыкаў, тапiла караблi i спусташала берагi iх царства. Народ перапалохаўся i запатрабаваў, каб Касiяпея аддала ў ахвяру страшыдле сваю дачку Андрамеду, i тым самым улесцiла Пасейдона.

Андрамеду прыкавалi да скалы на беразе мора i пакiнулi адну. Бялейшая за марскую пену, стаяла дзяўчына каля скалы i з жахам глядзела на мора. Вось па-над вадой, з марской глыбiнi, паказалася вялiзная галава, заблiшчаў лускавiннем хвост. Андрамеда ад страху закрычала. На яе крык прыбеглi бацька i мацi i пачалi плакаць разам з ёю.

Персей сказаў iм:

– Аддайце за мяне замуж Андрамеду, i я выратую яе.

Цар i царыца паабяцалi Персею аддаць за яго сваю дачку, а ў прыданае ёй усё сваё царства, калi ён выратуе Андрамеду.

Мiж тым вялiзная рыбiна ўсплыла на паверхню мора i наблiжалася да берага, з шумам рассякаючы хвалi.

Персей у сваiх крылатых сандалях узняўся ў паветра i паляцеў насустрач страшыдлу. Цень героя лёг на ваду перад прагнай пашчай рыбiны. Страшыдла кiнулася на гэты цень.

Тады Персей, нiбы драпежная птушка, упаў з вышынi на страшыдлу i секануў яе мячом. Параненая рыбiна ў шаленстве пачала кiдацца ва ўсе бакi, то нырала ў глыбiню, то зноў усплывала наверх. Кроў яе афарбавала марскую ваду, пырскi ўзляталi высока ўгору. Крыльцы на сандалях Персея намоклi, i ён ужо не мог трымацца ў паветры. Але тут ён убачыў камень, што тырчаў з вады, стаў на яго нагою i з усёй сiлы хвасянуў мячом па галаве страшыдлы. Апошнi раз пляснуў вялiзны хвост, i страшная рыбiна пайшла на дно.

Цар i царыца i ўвесь народ Эфiопii радасна вiтаў героя. Царскi палац упрыгожылi кветкамi i зелянiнай, усюды запалiлi свяцiльнi, прыбралi нявесту, сабралiся спевакi i флейтысты, напоўнiлi чашы вiном, i пачалося вяселле.

На балi Персей расказваў Андрамедзе i яе бацькам пра свае вандраваннi. Раптам пачуўся шум каля ўвахода ў палац, звон мячоў i ваяўнiчыя крыкi. Гэта з натоўпам воiнаў уварваўся ў палац былы жанiх Андрамеды, Фiнэй. У руках ён трымаў кап'ё i цэлiўся проста ў сэрца Персея.

– Сцеражыся, злодзей!
– I воiны ўжо гатовы былi пранiзаць коп'ямi ўсiх, хто быў на вяселлi.

Бацька Андрамеды паспрабаваў спынiць Фiнэя:

– Не злодзей Персей, а збавiцель. Ён выратаваў Андрамеду ад страшыдлы. Калi ты кахаў яе, чаму не прыйшоў на бераг мора, як страшыдла прыплыло зжэрцi яе? Ты ўцёк ад яе, калi яна чакала пагiбелi, - чаму цяпер ты прыйшоў патрабаваць яе сабе?

Нiчога не адказаў Фiнэй цару i кiнуў кап'ё ў Персея, але не пацэлiў, кап'ё ўпiлося ў край крэсла, на якiм сядзеў Персей. Персей схапiў кап'ё свайго працiўнiка i кiнуў назад - у твар Фiнэю. Фiнэй паспеў нагнуцца, кап'ё праляцела i паранiла сябра Фiнэя. Гэта быў сiгнал для бiтвы. Пачалася жорсткая, крывавая бойка. Ад страху ўцяклi з палаца цар i царыца разам з Андрамедаю. Прытулiўшыся спiной да калоны, са шчытом Афiны ў руках, Персей адзiн адбiваўся ад раз'юшанага натоўпу. Нарэшце ён убачыў, што яму аднаму не адолець цэлае войска, i ён дастаў з торбы галаву Медузы.

Поделиться:
Популярные книги

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Трилогия «Двуединый»

Сазанов Владимир Валерьевич
Фантастика:
фэнтези
6.12
рейтинг книги
Трилогия «Двуединый»

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Фронтовик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фронтовик

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Все романы Роберта Шекли в одной книге

Шекли Роберт
2. Собрание сочинений Роберта Шекли в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все романы Роберта Шекли в одной книге

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны