Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Ранiцай цару сказалi, што чужаземцы выкралi залатое руно i ўцяклi, забраўшы з сабою Медэю. Ээт страшэнна разгневаўся i паслаў вялiкi атрад колхаў у пагоню за арганаўтамi. Цар загадаў абвясцiць воiнам, што ўсiх iх чакае смерць, калi яны не дагоняць уцекачоў i не вернуць руно i царскую дачку. Сына свайго Апсiрта Ээт прызначыў начальнiкам атрада.

Колхi вывелi свае судны ў мора i паплылi ўслед за "Арго".

Вяртанне "Арго"

Залатое руно было здабыта, i арганаўты плылi дадому. Спадарожны вецер надзiмаў ветразi, марская далячынь была чыстая, чароды дэльфiнаў бесклапотна плюхалiся вакол "Арго". Ды нявесела было

на караблi. На карме залiвалася слязьмi Медэя. Яна пазiрала ў той бок, дзе засталiся яе дом i бацька. Заклапочана хмурыўся Язон, i арганаўты нi ўдзень, нi ўночы не выпускалi з рук зброi, чакалi пагонi.

Яны не захацелi вяртацца той самай дарогай, па якой прыплылi ў Калхiду. Сын Фрыкса, якi пакiнуў разам з iмi Калхiду, расказаў iм, што чуў ад калхiдскiх карабельшчыкаў, нiбыта з таго боку мора, насупраць Калхiды, ёсць вялiкая паўнаводная рака Iстр. Яна бярэ свой пачатак далёка на поўначы, у краiне халоднага ветру, цячэ па шмат якiх землях i краiнах i сустракаецца з другой ракой, якая ўпадае проста ў тое мора, што абмывае берагi Грэцыi.

– Плыць па рацэ карацей i лягчэй, чым вяртацца зноў праз тры моры, парашылi арганаўты i паплылi ўздоўж берагоў Скiфii да вусця Iстра.

Але каля самага Iстра яны наткнулiся на флот колхаў, якi паслаў Ээт за iмi ў пагоню i якi апярэдзiў iх. Што рабiць? "Арго" адзiн супраць многiх караблёў, купка герояў супраць цэлага войска!

Тады Язон кiнуўся на хiтрыкi. Ён распачаў з начальнiкам колхаў Апсiртам перагаворы: ён гаварыў, што залатое руно павiнна застацца ў арганаўтаў - ён жа выканаў усё, што загадаў яму цар Калхiды. Але Медэю Язон абяцаў аддаць колхам i запрашаў Апсiрта прыйсцi па сястру на бязлюдную выспу, у храм багiнi Артэмiды. Язон хацеў завабiць i ўзяць у палон Апсiрта, каб пазбавiць колхаў iх камандзiра.

Апсiрт быў малады i даверлiвы. Ён паверыў Язону i ўночы адзiн прыйшоў у храм на выспе, каб угаварыць сястру забраць у арганаўтаў руно i вярнуцца дадому. Але Медэя дала Язону меч i загадала забiць Апсiрта. Цела брата яна кiнула ў мора. У войску колхаў пачаўся пярэпалах, i, пакуль колхi шукалi ў моры свайго правадыра, "Арго" ўцёк ад ворагаў i заплыў далёка ўверх па Iстру.

Арганаўты шчаслiва праплылi Iстр да таго месца, дзе ён злiваўся з другою ракой, i па гэтай другой рацэ выйшлi ў мора. Мора сустрэла iх страшэннай бураю. Быццам разгневаныя багi спусцiлi з ланцугоў усе вятры, i яны сарвалi ветразi, сагнулi мачту i насiлi "Арго" па моры, i забаўлялiся караблём, нiбы дзецi цацкай. У роспачы кiнулi арганаўты вёслы i чакалi, калi паглыне iх раз'юшанае мора.

Ды тут раптам пачуўся голас з кармы. Ён iшоў ад кавалка свяшчэннага дадонскага дуба, устаўленага ў карму "Арго". Голас гаварыў:

– Багi разгневалiся на Язона i Медэю за тое, што яны забiлi Апсiрта. Плывiце на выспу Эа. Там жыве сястра Ээта, чараўнiца Кiрка. Папрасiце яе, няхай яна даруе Медэi. Тады вы зможаце вярнуцца дадому.

Бура сцiхла. Арганаўты паплылi шукаць чароўную выспу. Доўга блукалi яны па моры, пакуль знайшлi яго. Чараўнiца Кiрка выйшла сустракаць iх на бераг, акружаная статкам свiней - усё гэта былi людзi, якiя трапiлi на выспу i якiх яна ператварыла ў жывёлiн. Кiрка адразу пазнала Медэю па вачах: ва ўсiх дзяцей Сонца ў вачах было асаблiвае святло.

Медэя так упрошвала цётку дараваць ёй i гаварыла пра сваё каханне да Язона, што Кiрка даравала ёй i адпусцiла арганаўтаў з мiрам.

Але шмат яшчэ розных небяспек давялося зазнаць арганаўтам, пакуль яны дабралiся да роднага

краю.

У адкрытым моры карабель ганялi вецер i хвалi, але самае страшнае падпiльноўвала маракоў у вузкiх пралiвах.

Iм давялося праплыць памiж двума астравамi, на адным з якiх была вогнедышная гара. Дзве лютыя i прагныя пачвары пiльнавалi гэты праход Харыбда i Сцыла.

Харыбда жыла ў марскiх глыбiнях. Вада кiпела i вiравала над ёю, i варта было жывой iстоце наблiзiцца, як з вады высоўвалася прагная пашча i хапала цэлыя караблi з ветразямi i мачтамi.

На адлегласцi стрэлу з лука ад Харыбды ўзвышалася вастраверхая скала, гладка абчасаная морам. У ёй была пячора. У гэтай пячоры хавалася шасцiгаловая Сцыла з дванаццаццю лапамi. Як толькi дэльфiн, або рыбiна, або судна з плыўцамi падплывалi да скалы, Сцыла высоўвала з пячоры сваё страшнае тулава, i ўсе дванаццаць лап шпарка шнарылi навакол, лавiлi ўсё жывое i запiхалi ў прагныя пашчы з трыма радамi вострых зубоў.

Арганаўтам трэба было праплыць памiж Сцылай i Харыбдай, i яны, вядома, загiнулi б, таму што нi смеласць, нi мужнасць, нi геройская сiла не маглi памагчы iм супраць гэтых страшыдлаў. Але зноў з'явiлася iх заступнiца Гера, кiнула памiж Харыбдай i Сцылай свой залаты валасок, i па гэтай дарожцы, не адхiляючыся нi ўправа, нi ўлева, "Арго" пазбег небяспекi.

Аднойчы марскi вецер прынёс здалёку пах кветак, i арганаўты ўбачылi ў моры квiтнеючую выспу Сiрэн. Дзiвосныя птушкi з жаночымi галовамi сядзелi на камянях, што тырчалi з вады каля берага, i спявалi чалавечымi галасамi. Яны клiкалi стомленых маракоў адпачыць на квiтнеючых лугах, абяцалi спакой i асалоду, вабiлi ласкавымi словамi.

Мора вакол выспы здавалася таксама ласкавым i цiхiм. Але ўся выспа была акружана водмелямi i падводнымi скаламi. Сiрэны спявалi так соладка i такая чароўная сiла была ў iх песнях, што карабельшчыкi забывалi пра ўсё на свеце, скiроўвалi свае судны да выспы, разбiвалiся на падводных камянях i гiнулi ў хвалях.

Апынуўшыся каля выспы Сiрэн, арганаўты таксама заслухалiся цудоўнымi спевамi i хацелi веславаць да берага. Самы малады з весляроў, зачараваны сiрэнамi, кiнуўся ў мора i загiнуў на камянях. Тады Арфей узяў сваю кiфару, заспяваў гучным голасам i заглушыў спеў сiрэн. Ён спяваў пра адважных маракоў, якiя пераплываюць марскiя прасторы i не хочуць ведаць нi ляноты, нi пяшчоты, спяваў пра родную зямлю, якая iх чакае. Арганаўты, слухаючы Арфея, апамяталiся i неўзабаве мiнулi небяспечную выспу.

Каля выспы Схерыi, дзе арганаўты спынiлiся, каб папоўнiць запасы вады i ежы, iх карабель зноў акружылi судны колхаў, якiя ў пошуках арганаўтаў блукалi па моры. Арганаўты папрасiлi цара выспы абаранiць iх. Хiтры цар разважыў так: арганаўты павiнны аддаць колхам iх царэўну Медэю, але яны не павiнны аддаваць iм жонку Язона. Медэя стала жонкай Язона, i колхам давялося адступiцца. Але яны пабаялiся вяртацца ў Калхiду i пасялiлiся на грэчаскiх астравах.

Адсвяткаваўшы вяселле Язона i Медэi, арганаўты паплылi далей. Доўгi час плаванне iх было спакойнае. Яны наблiжалiся ўжо да берагоў Грэцыi, як раптам узнялася жудасная бура. Дзевяць дзён i дзевяць начэй насiў ураган iх карабель па моры i нарэшце выкiнуў яго на далёкi бязлюдны бераг. "Арго" глыбока ўрэзаўся ў прыбярэжны пясок i нерухома застыў. Арганаўты сышлi на зямлю i агледзелiся. Перад iмi распасцiралася пустыня. Нi ракi, нi дрэў, нi людскога жылля - толькi пясок i неба. Арганаўты паспрабавалi ссунуць карабель у мора, каб пакiнуць пустыню, ды не змаглi.

Поделиться:
Популярные книги

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

Смерть любит танцы

Klara Клара
1. Танцы
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Смерть любит танцы

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сочинения в двух томах. том 1

Фаррер Клод
Приключения:
исторические приключения
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах. том 1

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Фея любви. Трилогия

Николаева Мария Сергеевна
141. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.55
рейтинг книги
Фея любви. Трилогия

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3