Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Воiн, што нацэлiўся ў Персея, толькi зiрнуў у твар Медузы - i раптам замёр з працягнутай рукой, i адразу ж ператварыўся ў камень. I ўсе, хто глядзеў на гэтую страшную галаву, спынiлiся, замерлi, хто як быў, скамянелi навекi. Так i засталiся яны каменнымi статуямi ў палацы эфiопскага цара.

Персей з прыгажуняй Андрамедай заспяшалiся ў дарогу - на выспу Серыф. Персей жа абяцаў цару Палiдэкту прынесцi галаву Медузы.

Калi Персей з'явiўся на выспу Серыф, дык даведаўся, што яго мацi Даная хаваецца ад Палiдэкта ў храме i не асмельваецца

выйсцi адтуль нi ўдзень, нi ўночы.

Персей пайшоў у палац цара i застаў Палiдэкта за абедам. Цар быў упэўнены, што Персей даўно ўжо загiнуў дзе-небудзь у пустынi або ў акiяне, i вельмi здзiвiўся, калi ўбачыў героя перад сабою.

Персей сказаў цару:

– Я выканаў тваё пажаданне - прынёс табе галаву Медузы.

Цар не паверыў, зарагатаў. Смяялiся з iм i яго сябры.

Персей выхапiў з торбы галаву Медузы i высока падняў яе.

– Вось яна - зiрнi на яе!

Цар паглядзеў - i скамянеў.

Персей не захацеў заставацца на Серыфе, зрабiў царом выспы старога рыбака, якi калiсьцi вылавiў з мора скрыню з Данаяй i з iм, i падаўся з жонкай i мацi на радзiму ў Аргос.

Аргоскi цар, даведаўшыся, што ўнук яго жывы i вяртаецца дадому, кiнуў свой горад i схаваўся. Персей стаў царом у Аргосе. Ён аддаў Гермесу яго востры меч, Афiне - яе шчыт, добрым нiмфам - шлем-невiдзiмку, крылатыя сандалi i торбу, у якой хаваў сваю страшную здабычу. Галаву Медузы ён падарыў Афiне, i багiня з таго часу носiць яе, прымацаваўшы на сваiм залатым шчыце.

Аднойчы ў Аргосе было свята, i безлiч народу сабралася паглядзець на спаборнiцтва герояў. Патаемна прыйшоў на стадыён i стары аргоскi цар.

У час спаборнiцтваў Персей з такой сiлай шпурнуў цяжкi бронзавы дыск, што ён праляцеў над стадыёнам i, падаючы ўнiз, трапiў у галаву старога цара i забiў яго на месцы.

Так спраўдзiлася прадказанне: унук забiў свайго дзеда.

I хоць гэта было ненаўмыснае забойства, Персей ужо не мог атрымаць у спадчыну царства забiтага iм дзеда i, пахаваўшы цара, добраахвотна пакiнуў Аргос.

ДЭДАЛ I IКАР

У тыя далёкiя часы, калi ў людзей яшчэ не было нi iнструментаў, нi машын, жыў у Афiнах вялiкi мастак Дэдал. Ён першы навучыў грэкаў будаваць прыгожыя дамы. Да яго мастакi не ўмелi перадаваць людзей у руху i рабiлi статуi, падобныя на спавiтыя лялькi з заплюшчанымi вачамi. Дэдал жа пачаў высякаць з мармуру цудоўныя статуi, якiя паказвалi людзей у руху.

Для сваёй работы Дэдал сам прыдумаў i зрабiў iнструменты i навучыў людзей карыстацца iмi. Ён навучыў будаўнiкоў, як правяраць, - каменнем на нiтцы, - цi правiльна яны кладуць сцены.

У Дэдала быў пляменнiк. Ён памагаў мастаку ў яго майстэрнi i вучыўся ў яго ўмельству. Разглядаючы неяк раз плаўнiкi рыбы, ён здагадаўся зрабiць пiлу; прыдумаў цыркуль, каб вычэрчваць правiльны круг; выразаў з дрэва круг, прымусiў яго круцiцца i пачаў ляпiць на iм глiняны посуд - гаршкi, збаны i круглыя чашы.

Аднойчы Дэдал з юнаком узышлi на вяршыню Акропаля, каб з вышынi палюбавацца прыгажосцю горада. Задумаўшыся,

юнак ступiў на край абрыву, не ўтрымаўся, упаў з гары i разбiўся.

Афiняне абвiнавацiлi Дэдала ў гiбелi хлопчыка. Дэдалу давялося ўцячы з Афiн. На караблi ён дабраўся да выспы Крыт i прыйшоў да крыцкага цара Мiнаса.

Мiнас узрадаваўся, што лёс прывёў да яго славутага афiнскага будаўнiка i мастака. Цар даў прытулак Дэдалу i прымусiў яго працаваць на сябе. Дэдал пабудаваў яму Лабiрынт, дзе было столькi пакояў i так заблытаны хады, што кожны, хто заходзiў туды, ужо не мог сам знайсцi выхада.

Да гэтага часу на выспе Крыт паказваюць рэшткi гэтага цудоўнага збудавання.

Доўга жыў Дэдал у цара Мiнаса палонным на чужой выспе пасярод мора. Часта сядзеў ён на марскiм беразе, пазiраў у бок роднага краю, успамiнаў свой прыгожы горад i сумаваў. Мiнула ўжо шмат гадоў, i, пэўна, ужо нiхто не памятаў, у чым яго абвiнавачвалi. Але Дэдал ведаў, што Мiнас нiколi не адпусцiць яго i нi адзiн карабель, якi адплывае ад Крыта, не асмелiцца ўзяць яго з сабою, баючыся пагонi. I ўсё-такi Дэдал ўвесь час думаў аб тым, каб вярнуцца дадому.

Аднойчы, седзячы каля мора, ён зiрнуў на шырокае неба i падумаў: "Няма мне дарогi па моры, але ж неба адкрыта для мяне. Хто можа перашкодзiць мне на паветраным шляху? Птушка рассякае крыламi паветра i ляцiць куды хоча. Хiба чалавек горшы за птушку?"

I яму захацелася зрабiць сабе крылы, каб вызвалiцца з палону. Ён пачаў збiраць пёры вялiкiх птушак, адмыслова звязваў iх iльнянымi моцнымi нiткамi i змацоўваў воскам. Неўзабаве ён зрабiў чатыры крылы - два сабе i два для свайго сына Iкара, якi жыў з iм на Крыце. Крылы перавязвалiся крыж-накрыж i прымацоўвалiся да грудзей i рук.

I вось надышоў дзень, калi Дэдал парашыў выпрабаваць свае крылы. Надзеў iх i, плаўна ўзмахваючы рукамi, узняўся над зямлёй. Крылы трымалi яго ў паветры, i ён мог ляцець у той бок, куды хацеў.

Спусцiўшыся ўнiз, ён надзеў крылы сыну i пачаў вучыць яго лятаць.

– Спакойна i роўна махай рукамi, не апускайся задужа нiзка да хваляў, каб не намачыць крылы, i не ўзнiмайся высока, каб промнi сонца не апяклi цябе. Ляцi за мною следам, - так гаварыў ён Iкару.

I вось на досвiтку яны паляцелi з выспы Крыт.

Толькi рыбакi ў моры ды пастухi на лузе бачылi, як яны адляталi, але i тыя падумалi, што гэта крылатыя багi пралятаюць над зямлёй. I вось ужо далёка ззаду засталася скалiстая выспа, i шырока раскiнулася пад iмi мора.

Дзень разгараўся, сонца ўзнялося высока, i промнi яго прыпякалi ўсё мацней.

Дэдал ляцеў асцярожна, трымаўся блiжэй да паверхнi мора, з бояззю азiраўся на сына.

А Iкару па душы быў вольны палёт. Усё хутчэй рассякаў ён крыламi паветра, i яму захацелася ўзняцца высока-высока, вышэй за ластавак, вышэй за самога жаваранка, якi спявае, пазiраючы проста ў твар сонцу. I ў тую хвiлiну, калi бацька не глядзеў на яго, Iкар узняўся высока ўгору, да самага сонца.

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3