Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— А ў твар яны яго ведаюць? — запытаўся Том.

— У твар… наўрад ці… Але як я чуў, думаюць, што ён паранены. Думаюць, у яго…

Том паволі падняў руку і дакрануўся пальцамі да шчакі.

Маці ўсклікнула:

— Гэта ж усё было не так!

— Цішэй, ма, — сказаў Том. — Яны ўсе будуць гаварыць адно. Усё, што камітэтчыкі ні нагавораць на нас, будзе правільна.

Маці глядзела скрозь паўзмрок, прыглядаючыся да твару Тома, асабліва да яго губ.

— Ты абяцаў, — сказала яна.

— Ма, можа, мне…

гэтаму чалавеку лепш пайсці? Калі б… гэты чалавек і праўда зрабіў што-небудзь кепскае, ён сказаў бы сабе: «Што ж, няхай вешаюць. Я зрабіў кепска і заслужыў кару». Але ж ён нічога кепскага не зрабіў. На душы ў яго не цяжэй, чым калі б ён смярдзючку прыкончыў.

Руці перабіла яго:

— Мы з Уінфілдам усё ведаем, ма. Яму няма патрэбы пры нас гаварыць «гэты чалавек, гэты чалавек».

Том рагатнуў.

— Ну дык вось, гэты чалавек не хоча вісець на шыбеніцы; бо калі што падобнае зноў здарыцца, ён тое самае зробіць. Але ж ён таксама не хоча, каб праз яго пацярпелі яго родныя. Мне, ма, трэба ісці ад вас.

Маці прыкрыла рот пальцамі і адкашлялася.

— Не, — сказала яна. — Дзе ты схаваешся? У чужых быць упэўненым нельга, а ў сваіх можна. Мы цябе схаваем, паклапоцімся, каб ты сыты быў, пакуль твар не зажыве.

— Але ж, ма…

Маці паднялася з матраца.

— Нікуды ты не пойдзеш. Мы павязём цябе адсюль. Эл, падгані грузавік задам да самых дзвярэй. Я ўжо ўсё абдумала. Адзін матрац мы пакладзём на дно, Том хуценька забярэцца туды, а другі паставім такім дашкам і збоку закрыем чым-небудзь. А дыхаць ён будзе праз адтуліны. Не пярэчце. Так і зробім.

Бацька незадаволена прабурчаў:

— Цяпер, аказваецца, мужчыну і слова вымавіць нельга. Самаўпраўная стала. Нічога, прыйдзе час, асядзем дзе-небудзь, я табе ўсыплю.

— Як прыйдзе такі час, тады і ўсыплеш, — адрэзала маці. — Падымайся, Эл. Ужо добра сцямнела.

Эл выйшаў да грузавіка. Ён падумаў, як лепш зрабіць, і заднім ходам падвёў машыну да самага ганка.

Маці сказала:

— Ну, жывей! Вось той матрац кладзіце сюды.

Бацька з дзядзькам Джонам перакінулі матрац цераз задні борт.

— А цяпер гэты.

Яны скінулі другі матрац на першы.

— Ну, Том, лезь. Хутчэй.

Том хуценька палез цераз борт і скокнуў на дно грузавіка. Ён расправіў ніжні матрац, лёг, а верхні накінуў на сябе. Бацька сагнуў матрац пасярэдзіне, паставіў яго дашкам, і Том апынуўся як у будцы. Праз шчыліны між бакавымі планкамі борта можна было глядзець. Бацька, Эл і дзядзька Джон паспешліва грузілі на машыну — пакідалі на Томаву схованку коўдры, збоку паставілі вёдры, ззаду паклалі апошні матрац. Рондалі, патэльні, адзежу склалі кучай, бо скрынак ужо не было — усе спалілі. Калі ўжо амаль усё пагрузілі, да машыны падышоў вартавы з драбавіком на сагнутай руцэ.

— Што вы тут робіце? — запытаўся ён.

— Ад'язджаем, —

адказаў бацька.

— Чаму раптам?

— Нам… прапануюць работу… добрую работу.

— Работу? Дзе ж гэта?

— Ну там… каля Ўідпэтча.

— Пачакайце, я на вас гляну. — Вартавы пасвяціў ліхтаром спачатку ў твар бацьку, потым дзядзьку Джону, тады Элу. — З вамі ж, здаецца, яшчэ адзін быў?

Эл сказаў:

— Гэта вы пра таго хлопца, якога мы падвезлі? Невысокі такі, бледны тварам?

— Ага, здаецца, так.

— Мы яго па дарозе падсадзілі. Ён яшчэ раніцай пайшоў, калі плату зрэзалі.

— Паўтары, які ён з сябе.

— Невысокі, бледны.

— А твар у яго сёння не быў разбіты?

— Я нічога такога не заўважыў, — адказаў Эл. — А бензазаправачная яшчэ адчыненая?

— Адчыненая. Да васьмі працуе.

— Усе садзіцеся ў машыну! — крыкнуў Эл. — Калі хочаце да раніцы паспець у Ўідпэтч, трэба спяшацца. Ты ў кабіну, ма?

— Не, я ззаду сяду, — адказала маці. — Бацька, ты таксама лезь сюды. А ў кабіне з Элам і дзядзькам Джонам паедзе Разашарна.

— Та, дай мне квіток, — сказаў Эл. — Вазьму на яго бензіну, калі размяняюць.

Вартавы глядзеў ім услед, пакуль машына не збочыла налева да бензакалонак.

— Два галоны, — сказаў Эл.

— Недалёка, відаць, едзеце.

— Ага, недалёка. Вы размяняеце мне гэты квіток?

— Ды не… не дазваляецца гэта.

— Паслухайце, містэр. Нам прапануюць добрую работу, трэба толькі паспець туды да ночы. А не паспеем, іншыя перахопяць. Будзьце ласкавы.

— Ну добра. Толькі перапішы яго на маё імя.

Эл выйшаў з кабіны і спераду абышоў свой «гудзон».

— Канешне, перапішу, — сказаў ён, адкруціў каўпачок і заліў у радыятар вады.

— Два, кажаш?

— Ага, два.

— Куды ж вы едзеце?

— На поўдзень. Там нам работу даюць.

— Сапраўды? Цяпер работы… сталай работы мала.

— У нас там прыяцель працуе, — сказаў Эл. — Там у нас пэўная работа. Ну, бывайце. — Грузавік развярнуўся і, падскокваючы на ўхабістай вулачцы, выехаў на гравійку. Жоўтае святло фар пагойдвалася над дарогай, правая фара паміргвала — недзе быў дрэнны кантакт. Пры кожным штуршку ў кузаве бразгаў і грукатаў нічым не замацаваны кухонны посуд.

Ружа Сарона ціха застагнала.

— Дрэнна сябе адчуваеш? — запытаўся дзядзька Джон.

— Ага. Увесь час сябе дрэнна адчуваю. Адпачыць бы дзе-небудзь у ціхім месцы. І чаго гэта мы паехалі, лепш дома засталіся б. Былі б дома, Коні з намі быў бы. Вывучыўся б на каго-небудзь і месца добрае атрымаў бы.

Эл і дзядзька Джон маўчалі. А што ёй скажаш пра Коні?

Каля пафарбаваных у белы колер варот фруктовай плантацыі да грузавіка падышоў вартаўнік.

— Зусім едзеце?

— Ага, — адказаў Эл. — Едзем на поўнач. Работу там атрымалі.

Поделиться:
Популярные книги

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Последняя Арена 8

Греков Сергей
8. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 8

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Страж Кодекса. Книга VII

Романов Илья Николаевич
7. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VII

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI