Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Вось і добра. Да мяне ўсяго адна міля адсюль.

— Нас шасцёра, — сказала маці. — Трое мужчын, я і двое дзяцей.

— Я павешу аб'яву. За дзве мілі ад лагера на гэтай шашы.

— Мы раніцай прыедзем.

— Толькі каб дажджу не было.

— Ага. Дваццаць акраў абабраць нядоўга.

— Чым хутчэй, тым лепш. Запазнілася мая бавоўна. Зацягнуў я з пасадкай.

— А колькі вы плаціце, містэр?

— Дзевяноста цэнтаў.

— Мы пойдзем на збор. Кажуць, у наступным годзе семдзесят

пяць будуць плаціць, а то і шэсцьдзесят.

— Я таксама такое чуў.

— Дабром гэта не скончыцца, — сказала маці.

— Вядома. Я сам ведаю. У такой драбязы, як я, выбару няма. Плату ўстанаўлівае Асацыяцыя, а з ёю не лічыцца нельга. Не палічышся — прапала твая ферма. На дробных гаспадароў увесь час наступаюць.

Яны падышлі да лагера.

— Мы пойдзем да вас, — сказала маці. — У нас тут бавоўны зусім ужо мала засталося. — Яна збочыла да крайняга вагона і паднялася па сходках. Цьмянае святло ліхтара кідала змрочныя цені навокал. Бацька, дзядзька Джон і трэці — пажылы мужчына сядзелі на кукішках, прыхінуўшыся да сцяны.

— Хэло, — сказала маці. — Добры вечар, містэр Уэйнрайт.

Уэйнрайт падняў галаву. Рысы твару ў яго былі тонкія, быццам вытачаныя, вочы сядзелі глыбока пад густымі брывамі. Мяккія сівыя валасы адлівалі блакітам. Чэрненае срэбра барады закрывала яго скулы і падбародак.

— Вечар добры, мэм, — адказаў ён.

— Заўтра пойдзем на збор, — паведаміла маці. — Каля мілі на поўнач адсюль. Дваццаць акраў.

— Відаць, лепш паехаць на грузавіку, — сказаў бацька. — Раней прыедзем — больш збяром.

Уэйнрайт парывіста ўскінуў галаву:

— А што, калі і нам пайсці?

— Канешне. Мы з гаспадаром разам ішлі сюды. Яму патрэбны зборшчыкі.

— Тут ужо мала што засталося. Другі раз амаль няма чаго збіраць. Нічога не заробіш. З першага разу ўсё падчыстую бяруць.

— Вы з намі можаце паехаць, — прапанавала маці. — Бензін папалам.

— Вось гэта па-сяброўску, мэм.

— І нам і вам выгада, — сказала маці.

Бацька сказаў:

— У містэра Ўэйнрайта праблема — прыйшоў да нас на раду. Мы тут сядзелі, разважалі.

— А што такое?

Уэйнрайт апусціў вочы.

— Ды вось Эгі, — сказаў ён. — Падрасла дзяўчына… шаснаццаты год канчаецца, зусім дарослая стала.

— Эгі ў вас прыгожанькая, — сказала маці.

— А ты перш паслухай, — абарваў яе бацька.

— Эгі і ваш Эл кожны вечар гуляюць. Эгі дзяўчына здаровая, нармальная, ёй мужа трэба, а то бяды чакаць нядоўга. У нас у сям'і ніколі нічога такога не было. А цяпер мы жывём у нястачы. Вось мы з місіс Уэйнрайт і непакоімся. Што, калі бяда з ёю здарыцца?

Маці расклала матрац і села на яго.

— Яны разам гуляць пайшлі? — запыталася яна.

— Заўсёды разам, — адказаў

Уэйнрайт. — І так кожны вечар.

— Гм… Што ж, Эл хлопец добры. Пеўнік — гэта ў ім трохі ёсць, але хлопец ён добры, стойкі. Я лепшага сына і не хацела б.

— На Эла мы і не скардзімся! Як чалавек ён нам падабаецца. Але чаго мы з жонкай баімся… разумееце, Эгі ўжо дарослая дзяўчына. Вось мы куды-небудзь адлучымся ці вы, а вернемся і… Што тады? У нас у сям'і такой ганьбы ніколі не было.

Маці мякка прамовіла:

— Мы падумаем, параімся… Ганьбіць вас не будзем.

Госць паспешліва падняўся на ногі.

— Дзякую вам, мэм. Эгі ўжо дарослая. Яна дзяўчына добрая… добрая і сціплая. Калі ўберажаце яе ад ганьбы, мы будзем вам вельмі ўдзячныя. Эгі не вінаватая — вырасла дзяўчына.

— Бацька наш пагаворыць з Элам, — сказала маці. — Калі не захоча, дык я пагавару з ім.

Уэйнрайт сказаў:

— Дык добрай вам ночы, і вялікі дзякуй. — Ён пайшоў за брызентавы полаг. Чутно было, як ён на сваёй палове паведамляў жонцы пра вынікі перамоваў.

Маці з хвіліну прыслухоўвалася, потым сказала мужчынам:

— Перасядзьце сюды, бліжэй.

Бацька і дзядзька Джон цяжка падняліся з кукішак. Яны селі на матрац побач з маці.

— А малыя дзе?

Бацька паказаў на кут:

— Руці накінулася на Ўінфілда і ўрэзала яму. Я загадаў ім легчы спаць. Пэўна, заснулі. Разашарна пайшла да нейкай знаёмай жанчыны.

Маці ўздыхнула і ціха прамовіла:

— Я знайшла Тома. І… сказала, каб ён ішоў адгэтуль. Куды-небудзь далёка.

Бацька паволі паківаў галавой. Дзядзька Джон уткнуўся падбародкам у грудзі.

— Нічога больш яму не застаецца, — сказаў бацька. — Як ты думаеш, Джон?

Дзядзька Джон падняў галаву.

— Нічога разумнага я вам не скажу, — адказаў ён. — Апошнім часам жыву як у сне.

— Том у нас добры, — сказала маці. Потым дадала, нібы просячы прабачэння: — Гэта я не ў крыўду табе сказала, што сама пагавару з Элам.

— Я ведаю, — спакойна сказаў бацька. — Ад мяне цяпер карысці мала. Увесь час толькі і думаю пра тое, як было раней. Толькі і думаю пра наш дом там, у Аклахоме. Я яго больш ніколі ўжо не ўбачу.

— Тут мясціны лепшыя… прыгажэйшыя, — сказала маці.

— Яно так. Але я тут нічога нават не заўважаю — у думках бачу, як з нашай вярбы лісце асыпаецца. Бывае, раптам успомню: трэба дзірку забіць у плоце, што з паўднёвага боку. Дзіўна: жанчына кіруе сям'ёй! Жанчына камандуе: тое зробім, туды паедзем… А мне хоць бы што.

— Жанчыне лягчэй перамяніцца, — заспакойліва сказала маці. — У жанчыны ўсё яе жыццё ў яе на руках. А ў мужчыны — у галаве. Ты не тужы. Можа… можа, у наступным годзе ў нас будзе свой кут.

Поделиться:
Популярные книги

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Орден Багровой бури. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. Орден Багровой бури
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 3

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Жнецы Страданий

Казакова Екатерина
1. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.32
рейтинг книги
Жнецы Страданий

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3