Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

...З'aграва на ім.

...Вусны шукаюць яе вуснаў.

Салаўіны гром.

Вочы большыя, чым ва ўсіх, хто ёсць на зямлі.

...І ў палоне шчыльных, невыносна злітых абдымкаў ён са здзіўленнем, трапятаннем і болем, не верачы сабе, усёй істотай сваёй, ад бронзавага замка рук да вачэй, што глядзелі ў яе вочы, і да пахаладзелых ад здагадкі пальцаў ног, адчуў, як спалохана трапеча яе сэрца, адданае непазбежнаму, і небу, і салаўінаму грому, і яму, сэрца цнатлівай.

У гэтай здагадцы раптам зліліся пошчак салаўёў, гаркавата-халодны пах ландышаў, крык леляка, зоры

над галавой і пад нагамі.

А потым усё знікла. Быў свет і ў ім чалавек.

........................................

Галава жанчыны ляжала на грудзях мужчыны. Абое мўчалі, нібы баяліся расплюхаць тое, што неслі сабе.

Алесь асцярожна трымаў яе ля сябе, сам не разумеючы, што з ім. Іншай стала ноч. Іншымі сталі салаўі і пах вярбовай кары. Знікла некуды ўтрапёная страшная ярасць. Разбураны свет, што яшчэ гадзіну назад ляжаў у руінах, пачаў збірацца ў адно і, нібы сам сабою, выстройвацца ў нешта зладжанае. І самае пачуццё гэтай гармоніі пасля развалу і дымных руін было шчаснае і вялікае.

Ён нікога не ненавідзеў. Для гэтага новага, для сораму і гонару, для велічы і бязмернай глыбіні новага былі добразычліва-абыякавыя ўсе ворагі на зямлі.

Яна таксама ляжала нерухома. І ў яе сэрцы зліваліся гонар і адначасова цвёрдае разуменне таго, што яна зрабіла.

Усё пачалося з удзячнасці. У тую хвіліну, калі адзінаццацігадовы хлапчук у дарэмным – хіба дарэмным? – пратэсце, які нічога не мог змяніць, крыкнуў Шчуру гнеўныя словы. Гэта было кранаюча і смешна. Яна ўжо ведала: дзіваў не бывае на зямлі.

І раптам гэтыя рукі зламалі шыю лёсу. Такія яшчэ тады слабыя, а цяпер такія моцныя рукі.

Пачалося з гэтага. І ён, малодшы, раптам стаў усемагутны і нібы старэйшы за яе і даражэйшы за бацькоў, бо яны далі толькі жыццё, а разам з ім рабства, а гэты – свабоду.

А потым прыйшло іншае. Гады тры як прыйшло. Пачалося з гэтай вось карціны. Гралі “Медэю”. Пасля першага ж спектакля прыезджая трупа адмовілася граць з ёю. “Прабачце, гэта проста ўнізіцельна для нас”, – сказаў дырэктар... Яна ўзрадавалася. Усе гэтыя рымляне, грэкі, іспанцы даўнім-даўно абрыдлі ёй. Чаму ў п’есах няма звычайных людзей, якія вакол? Мужыкоў у хаце, вячорак на пакроў, вяселляў, сварак, сконаў? Чаму няма мяшчан, паноў, корчмаў? Чаму на сцэне рухаюцца quasi-іспанцы і на кожным кроку грыміць гром? Хіба такі бедны на трагізм і на смешнае гэты край? У чым прычына?

Ён, той, што пабач, сустрэў яе ля каскада: відаць, чакаў.

Вось. Гэта вам.

У пакоі яна разгарнула грубую паперу і ўбачыла хату з каравай белай грушай і чырвань захаду на тварах старых. Старыя чакалі. Як тысячы такіх на яе замлі. Як яе старыя, да якіх яна не вернецца, бо яны памерлі. А тыя, якія яшчэ чакаюць, не ведаюць, што ніхто яшчэ не вяртаўся да роднага дыму і роднай песні...

Раўла ўсю ноч, гледдзячы на квецень, прызбу і чаканне ў вачах старых. А потым зразумела, што кахае. Таму што ніхто так не разумеў яе... Яна ведала розніцу ў гадах, у паходжанні, ва ўсім... Але яна не магла глядзець ні на кога, апрача гэтага хлопца, хаця і ведала ўсю ненатуральнасць таго, што яна беражэ сябе для чалавека,

які ніколі да яе не прыйдзе.. Трэба было ўцякаць, але яна не ішла адсюль, чакаючы нейкай невядомай адплаты, нейкага служэння яму.

Сэрца балела за тое, што з ім зрабілі. А можа, гэта зноў быў лёс? Іначай яна не магла...

А ён ляжаў і думаў, што яму цяпер няма іншага выхаду, як ажаніцца з ёю, бо дзяўчына даверылася яму.

Няхай лямантуе наваколле – ён ім хутка замажа пашчы.

На хвіліну ў яго сэрцы варухнуўся амаль фізічны боль і нясцерпная шкадоба, але ён здушыў іх. Разуменне між ім і той, што была пабач, удзячнасць за зладжаны свет, дзе ўсё было ў ім і ён быў усё, удзячнасць за ахвяру як быццам змялі былое. Яны былі мацнейшыя.

У яго будзе самая лепшая і самая прыгожая на свеце жонка.

Сакавіты, добры пошчак салаўёў, здаецца, прымушаў дрыжаць зямлю. Ён быў такі свежы і халодны, гэты пошчак.

– Я, напэўна, вельмі дрэнная...

– Чаму? – спытаў ён.

– Так не робяць, так нельга... я ведаю. Але ты ўсё ж абдымі мяне.

– Я хацеў сказаць табе тое самае... Але я таксама думаў, што так нельга.

Іхнія ўсмешкі былі побач.

Абапершыся на локаць, яна глядзела на яго.

Не па ўзросту магутныя плечы, шырокія, як на грэчаскіх статуях, гладкія грудзі. Дасканалая закінутая галава.

Ён таксама глядзеў. Рукі пяшчотныя і тонкія. Валасы іскарцца. Вочы ў цемры вялікія-вялікія.

Гелена перакладвала хвалістыя пасмы яго валасоў:

– “Ў барвянапёрым шлеме і крылатым...”

– Ты памятаеш? – спытаў ён.

– Вядома.

– І я. Ты была такая... Раптам выйшла, рэючы плашчом, – аж валасы на галаве заварушыліся. Мне тады здавалася, што ты была ўдвая вышэйшая за іншых. Гэта не так, але вочы ў цябе і зараз большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі.

– А цябе я спачатку і не бачыла. Сядзіць нехта пабач са старым панам. І раптам крык. Бог ты мой, які! Аж сорамна стала, што нехта так верыць. Я забылася і глянула... Вежа чамусьці потым нічога мне не сказаў.

– Дзіва што, – усміхнуўся Алесь. – Я нават не заўважаў тады, што гэты семінарыст – аўтар – падвёў да Магілёва... мора.

– Не, не тое. Я глянула і ўбачыла хлапчука – я і сама была дзіця. А потым ты прыйшоў увечары і сказаў, што дзівы павінны заўсёды спраўджвацца. І я ўсміхалася, а потым пакінула ўсміхацца.

Ён пацалаваў яе рукі.

– Я вельмі шкадаваў цябе. І гэта шкадаванне было, як любоў. І яшчэ было нешта вышэйшае. Я ад яго і зараз не магу пазбавіцца... Не веру, што ты тут, што мая.. Гэта як самае вялікае дзіва.

– Дурнік, я вельмі звычайная.

– Не веру. Мне і зараз здаецца, нібы ты прыйшла да мяне, а потым запалае заранка – і ты падымешся туды.

– Так і будзе. Толькі не туды, а ў нетры. Дзе нават апоўдні – цень.

– Што такое? – непаразумела спытаў ён.

– Потым... І вось ты прыйшоў... Я зразумела гэта як наканаванне.

Усміхнулася:

– Для іншых досыць банальная гісторыя: былы пан і яго былая актрыса. Але ты ніколі не быў панам. Аніводнай хвіліны.

– Аддзін вечар. І не панам, а рабом таго, што ты рабіла са мной.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Идеальный мир для Лекаря 29

Сапфир Олег
29. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 29

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2