Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Звінелі салаўі.

– І што такое наогул жанчына, шлюб без роўнасці, сяброўства? Так, баба.

С саксонским герцогом в карете золотой Промчалась Помпадур, блистая красотой. Фелон сказал, чету окинув взглядом: “Вот королевский меч, а вот ножны с ним рядом”.

Ці варта дзеля такога нешта траціць з жыцця? Нават самую крыху? Нічога.

– Вершамі

загаварылі, дзеду, – сказаў Алесь. – Гэта што, намёк?

Вежа здзівіўся. І сапраўды атрымаўся намёк.

– Я не хацеў. Але, калі ўжо так выйшла... Не выношу я ў мужчынах бабства... Калі ў іх вяселле?

– Не цікавіўся. Хіба я даў нейкую падставу шкадаваць мяне? Прасіў спачування?

– Не, – сказаў дзед. – Але выгляд у цябе часам такі.

– За выгляд не адказваюць, дзеду.

– А мне ўспамінаецца Халімон Кірдун. Яму б жонцы даць добра ў косці, каб хвастом перад чужымі не круціла. А ён усё шкадуе. А тая яго за гэта святым ды добрым лічыць, а павагі ані на шэлег. “Бяжыць гайня – пабягу і я”. А назаўтра ідзе карову даіць, а Кірдун за ёю, трымаць каровін хвост, каб часам не сцябнула...

– Што мне загадеце зрабіць? – пачаў злавацца Алесь.

– Ажаніўся б з Ядвінькай Клейнай. Кахае цябе. Гожая. І роду добрага.

– Я пайду, – сказаў Алесь.

Пайшоў у сад.

Ад салаўінага бою прабіраў аж да самага сэрца мяккі халадок захаплення. Мокрая ляшчына цягнула шырокія лапы на сцежку. Дрэвы стаялі не варушачыся, раскашаваліся.

З патаемных нетраў – нібы пяшчотны востры струменьчык – далятаў часам гаркаваты пах ландышаў.

І, схаваўшыся яшчэ лепей за ландышы, крычыў аднекуль з яроў і хмызавых нетраў ніколі нікім не бачаны таямнічы, як хохлік, ляляк. Крычаў гартанна, страсна, захлынаючыся:

– Ма-уа, ма-уа, люа-ля, люа-ля!

Часам ён з незразумелых слоў збіваўся на зусім чалавечыя:

– Ліу-блю-ліу-блю!

Але ўсё заглушаў, поўніў, пранікаў салаўіны гром. Салаўі былі і тут, ля ставоў. І нават з-за Дняпра, не менш як за дзве вярсты адсюль.

Ён выбраўся да става мокры, аглушаны. Яго ледзь не хістала ад магутнага, спеўнага, пераможнага трыумфавання жыцця, якое царавала над усім, што дыхала і жыло вакол.

Стаў цьмяна зіхацеў, як луска. Над ім звісала адным бокам вялізная блізкая хмара – запаветны, не менш як шасцісотгадовы, дуб.

Хлопец прыхіліўся да шурпатага ствала і задумаўся. Вакол было добра. Вакол было так добра, што ніякі чараўнік не прыдумаў бы лепей. І яшчэ нават самы злосны вядзьмак не прыдумаў бы нічога горшага за гэта. Такі ва ўсім гэтым быў нялюдскі здзек.

Не было яе. Каб яна была – здзеку не было б. Была б тады зямля, і ставы, і салаўіны гром.

Якая ж гэта дробная лухта разбурыла ўсё гэта? Як можна было хлусіць, калі на свеце ёсць салаўі?! Як можна было хлусіць і, галоўнае, верыць хлусні, калі яны тут, побач?!

Ён пачаў успамінаць яе аблічча. Яна ўзрадавалася спачатку там, ля царквы,

у гэтым не магло быць сумнення. Але чаго яна потым спалохалася? Так спалохалася, што нават аблічча стала шэрае? І нашто яна так зрабіла, што вось ён зараз адчувае ўсю гэтую дзівосную прыгажосць як здзек.

Аднекуль з глыбіні істоты наплыла, затапіла ўсё ярасць. Ён ненавідзеў цяпер самі ўспаміны.

Дарэмна ён дараваў абразу.

Месца сустрэчы можна было б прызначыць на азярышчанскіх паплавах, трохі далей таго месца, дзе яны на начлезе стрэліся з Войнам. Пісталетны стрэл быў бы чуцен... Раніца... Раса. Не больш за пятнаццаць крокаў...

Раўбіч стаіць на бар’еры... Секунданты... У руцэ з бранзалетам апушчаны пісталет... Трэба ўзняць свой... Ага, ён прыкрыўся рукой... Цудоўна! Меціць трэба трохі ніжэй бранзалета. Калі аддача будзе меншая, чым звычайна, – рана ў сонечнае спляценне...

А потым Франс. Гэты з-за фатаўства закрывацца не будзе. Тут прасцей. Проста ў гэты высокі бледны лоб. Проста туды. І тады ўжо, калі ўпадзе і будзеш ведаць, што яго павязуць, а праз вадамоіны панясуць на руках – тады пісталет сабе да сэрца і адным разам, з поціскам, з асалодаю...

Алесь апрытомнеў і спалохаўся. Што гэта было? Вар’яцтва пачыналася? У васемнаццаць? Няма чаго казаць, добра... Ён паспешліва скінуў куртку, чаравікі, нагавіцы, сарочку, падскочыў і, ухапіўшыся за сук, ускінуў на яго цела.

Таўшчэразны сук цягнуўся над самай вадою. Дуб нібы выцягнуў адну руку, каб вечна лавіць ёю месячнае і сонечнае святло.

Алесь ішоў, моцна ставячы ногі. Сук неўзабаве патанчэў і пачаў спружыніць пад нагамі, даводзілася балансаваць. Ён пайшоў, пакуль было магчыма, і стаў ледзь не на самым канцы галіны, астываючы пад ветрыкам.

Яму здаўся шолах і нейкі прыглушаны гук на беразе. Азірнуўся – цемра. Нікога.

І тады ён застыў, прыціснуўшы рукі да цела і ўскінуўшы аблічча ўгору. Пад нагамі пагойдваўся сук. Проста ў вочы свяцілі зоры.

Ён апусціў вочы – пад нагамі таксама не было нічога, акрамя зор. Глыбокая сіняя чаша, поўная зор.

Нібы вісіш у цэнтры бясконцага сіняга шара. Зоры пад нагамі. Зоры над галавой.

Закінуўшы за галаву рукі, ён доўга стаяў так, пагойдваючыся ў зорнай бяздоні.

Галіна пагойдвалася. А ён быў між небам і зямлёй. І зоры былі вакол.

Потым ён разбіў сінюю чашу пад нагамі. І спалоханыя зоры пабеглі да берагоў.

І ён плыў у сцюдзёнай вадзе, пакуль хапала паветра. Бачыў у глыбокім паўзмроку карчы, пасмы маладых водарасляў і яшчэ штосьці, што стаяла нерухома ў прадонні, нібы бярвенца, якое затанула, але так і не дайшло да дна.

Адно... А унь другое... А там далей трэцяе.

Гэта спалі, таксама між сваімі “небам і зямлёй”, шчупакі.

...Апрануўшыся, ён лёг на спіну і стаў глядзець на цёмную хмару дуба і яшчэ на зоры. Было вельмі холадна, але ён не адчуваў холаду.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых