Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Паківач у карме трымаў вясло, не зводзячы вачэй з хлопца на верхавіне дуба. Пранізлівых, жоўта-бурштынавых, бы ў спайманага коршака, вачэй. Сухі, амаль безбароды твар з рэдкімі вусамі нібы яшчэ больш падсох ад насцярогі і чакання. Ля яго ног ляжалі дзве стрэльбы, прыкрытыя світкай.

– Той, хто ад вас ад’ехаў, гэта хто? – спытаў Корчак.

Загорскі малады, – адказаў Андрэй.

Гм, – Корчак прыжмурыў вочы. – А з ім?

Кірдун Халява.

Шкада, – сказаў Корчак. – Чаго яны тут?

А што,

Дняпро для цябе толькі? – спытаў Кандрат. – Ён ужо трэці дзень у нас. Нельга было не ўзяць. Вось мы ўчора назнарок стаўную сетку ля трох вербаў паставілі, а сёння пагналі яго здымаць. Час ёсць... Ты не зыгуй, Корчак, ён чалавек харошы.

Значыць, паспяшаемя, – сказаў Корчак. – А ты, Кандрат, глядзі. Як на скрут галавы робіш. Каб не пашкадаваў.

Кандрат усміхнуўся аднымі зубамі:

– Ты яшчэ не пануй. Ты мужыкоў не ведаеш. Калі нехта і пойдзе да цябе – ты не задавайся, атаман. Ты з імі – як з братамі. Яны нацярпеліся. Ім новага пана, ды яшчэ з хамаў – не трэба.

– Што вярзеш? – спытаў ваўкаваты Юллян.

– А тое, што твая спіна, відаць, па новым сядле плача, Юллян. Не дай бог з хама – пан, а дзярма – пірог.

Паківач нечакана згадзіўся:

Я табе гэта, Корчак, сем год назад казаў.

Корчак стрымаўся.

Добра. Пагарачыўся я.

І я кажу, – сказаў Кандрат. – А станеш гарачыцца – справы не будзе. Непамысна табе – ніхто не трымае. Адварочвай ды вяслуй ваду. А хочаш застацца – нас паважай. Мы табе сябры, а не парабкі. Прыгон – ён на ўсіх ляжыць. Таму і наважыліся бунтаваць.

Корчак засмяяўся.

Ну, до, до. Сам разумею. Мужыкі-і. Адна мы кроў. На адной вадзе замешаныя. – І ён паказаў на бязмежную палавень: – На ягонай вось.

Расказвай, – кінуў Кандрат.

Я некаторым панкам пад Дошчыцай учыніў-такі, – сказаў Корчак. – Ноч на чыстую пятніцу. Два маёнткі спалілі хлопцы...

Замест божых свечак ды паходняў, – са змрочнай весялосцю сказаў Цыпрук Лапата. – Ды што з таго? Гэта сто вёрст Дняпром. Да нас і дымком не патыхнула.

Цяпер вас тут чакаюць, – буркнуў ваўкаваты Юллян Лапата. – Чаго вас туды панесла, калі ворагі – тут. Кроер – тут. Мусатаў – тут. Патаўпешкі гэтыя, Таркайлы – тут.

Бацька іранічна глядзеў на сына:

– Не думаў я, што ты такі. Ведаў, што дурань, але што такі-і...

Бацька кажа праўду, Юллян, – сказаў Корчак. – Адсюль пачынаць – канцы былі б. Кроер дачуўся. Ён з восені сотню чаркесаў у маёнтку трымае. Без крыві не абышлося б... Ды яшчэ ў наваколле блакітных нагналі, салдат, жандармаў. Атрымліваецца, ты мяне на смерць запрашаеш, а морда такая – нібы на чарку.

Асёл, – сказаў Янук.

І асекся. Аўтух паклаў яму на плячо далонь, сціснуў.

– Не вякай... наша справа... малая. Слухай... вось.

Непрыемныя людзі былі Лапаты. Андрэй і Кандрат, пераглянуўшыся, зразумелі, што падумалі

адно і тое ж.

– Яны нас тут чакаюць, – сказаў Корчак. – А я іду ў другое месца. Куды – пачуеце. Вы астаяцеся. Перадавайце мне весткі. Людзей рыхтуйце, хто захоча. Ты, Аўтух, адразу, як толькі даведаешся, што салдатні паменела, – да мяне. Я тады скора прыйду! Ну, хто з вас тады са мной пойдзе?.. Лапаты – гэта ясна. А хто з Кахноў?

– Я, – нечакана адказаў з верхавіны дуба галавасты Лявон. – Вы там цішэй. Па вадзе далёка чуваць.

– Добра, – сцішыўся Корчак. – Яшчэ. Смялей, хлопцы. Памагаць-то вы тут усе памагалі. І жэрці збіралі... і порах... і хавалі, калі трэба. А вось пайсці разам, калі прыйду? Калі сыраядцаў гэтых трэсці будзем?

– Бадай, я, – сказаў Іван.

Кандрат і Андрэй пераглянуліся. Іван быў любімы Галінчын брат.

– І я, – сказаў Пятрок Кахно. – Я – з Лявонам.

– А вы?

– Мы – не, – адказаў за сябе і Цыпрука Макар. – Не выпадае. Зямлю тады каму араць?

– Як хочаце, – сказаў Корчак. – Праспіцё толькі царства нябеснае.

Чорныя пранізлівыя вочы сустрэліся з вачыма Кагутоў:

– А вы?

Кандрат зірнуў на Івана, і той зухавата падміргнуў яму.

– Што ж, – уздыхнуў Кандрат, – бадай што, і мы. Чаго тут. Бунт дык бунт. Кожны год бунты.

Прыдняпроўе сапраўды бунтавала часта.

– Добра, – сказаў Корчак.

Ты не злуй, – сказаў Цыпрук Кахно. – Мы не даносчыкі. Дапамагацьмем.

І на тым дзякуй, – схіліўся Паківач. – Вольнаму воля.

Ты абяцаў Даньку-пастуха прывесці, – сказаў Кандрату Корчак. – Што там?

Не спакушаецца, кажа: лухта ўсё. Што мне, кажа, дзевак мала ці ежы? Кормяць, кажа, людзі і ў торбу кладуць, і на зіму даюць.

Кандрат так перадражніў Данькаву інтанацыю і міну, што ўсе зарагаталі.

– До, – раптам сказаў Корчак. – Цяпер, хлопцы-казакі, кажыце, каго тут перш за ўсё паліць будзем, калі прыйду.

Усе трохі прымоўклі. Адно – бунтаваць “недзе там”, а зусім іншае – у наваколлі, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Адна справа – пускаць чырвонага будзіміра недзе пад Дошчыцай, а другая – выракаць на “агонь і паток” людзей, якіх ведалі.

– Землі Загорскіх нам не па зубах, – падштурхнуў людзей Корчак. – Гэтыя хоць і ціхмяныя, але адчайныя. Так будуць бараніцца – пыл ад нас паляціць.

Дабрадушны Пятрок Кахно раптам узлаваўся:

На такіх нападаць – мы табе, Корчак, не сябры, вось што.

Што, цяляты?

Цяляты не цяляты, а супроць такіх ісці – душу загубіць. На злых так пойдзем, што нас яшчэ на шворцы трымаць будзе трэба. А добрых – не руш.

А прыгон?

Не яны яго завялі

Прыгон...

Тфу! Ты ідзі глянь, як у Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! Крывёй харкаюць, а вольныя людзі.

Поделиться:
Популярные книги

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4