Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Нечыя рука лягла на яго плячо. Яму не хацелася паварочваць галавы, і тады тая самая рука, дзівосна прахалодная, але цёплая ўнутранай цеплынёй, узяла яго за падбароддзе і адхіліла яго вочы ад зор.

Ён убачыў цёмную сукню, карункавую мантылью, накінутую на галаву.

У цемры невыразна бялела аблічча. Яно схілілася да яго.

– Што з вамі?

Бадай што толькі па голасу Алесь пазнаў у гэтым цені Гелену Карыцкую.

– Вы?

– Але, – усміхнулася яна. – А вы як тут?

Замест

адказу ён паціснуў плячыма.

– “А ноч ідзе, і коцяцца сузор’і”, – ціха сказаў ён.

Яна глядзела на яго ўважліва, занадта ўважліва. У цемры бялела аблічча. Як туман.

– Устаньце.

– Ідзіце, – амаль папрасіў ён. – Я яшчэ трохі астануся.

– Калі ласка, – сказала яна. – І мне і вам будзе не так самотна ісці да палаца.

Ён уздыхнуў і ўстаў.

Яны пайшлі па алеі. На няроўным адхоне яна пахіснулася, відаць, ступіўшы на камень.

– Я магу прапанаваць вам руку?

Яны мала гаварылі за апошні час. Неяк спачатку гімназія, а потым гаспадарчыя клопаты аддалілі Алеся. Дый яна трымалася наводдаль, нават калі Алесь наладжваў для актораў гулянкі. Амаль не прыходзіла. Вежа прыбавіў ёй пенсіі, плаціў цяпер сто рублёў, абы не перавабілі ў губернскі тэатр.

Вось хіба што сумнавата было. Праўда, цяпер з’язджаліся на спектаклі з усёй губерні, але самі спектаклі былі цяпер радзей. Дзед наняў па Алесевай просьбе балетмайстра, настаўніка спеваў і яшчэ пастаноўшчыка, ён жа – настаўнік французскай і італьянскай. Яна аднойчы спытала ў Алеся пры сустрэчы:

– Як вы гэтага дабіліся?

– Гм, – сказаў Алесь, – проста сказаў, што нікога не здзівіць тэатр-катарга, як у Юсупава. І што калі ўжо тэатр, то трэба зрабіць лепшы, чым у Шарамецева.

Часам яны сустракаліся на рэпетыцыях або на разборах пастановак. Не вельмі часта. Алесь быў не тым заняты.

...Яны ішлі алеяй і маўчалі. Калі б нехта зірнуў на іх збоку, ён бы падумаў, што гэта дзівосна добрая пара.

– Вам яшчэ не стала сумна тут? – урэшце спытаў ён.

– Чаму ж сумна, – схіліла яна галаву. – Няма часу. Вы ведаеце, я ўжо нядрэнна гавару па-французку і па-італьянску...

– Мне здавалася, вы заўсёды ведалі іх.

– Дзіўна, нешта нібы трымае мяне тут, не дае пайсці. Нешта няскончанае.

Вакол булькалі галасамі хмызы. Кожны па-свойму. Дальнія і блізкія спевы зліваліся ў адну магутную і высокую, аж да неба, мелодыю.

– Чаму вы падышлі да мяне?

– Хіба можна пакінуць другога ў такім халодным свеце?

Мокрыя лапы ляшчыны. Гаркаваты пах ландышаў.

– Ведаеце, аб чым я падумаў на гэтай галіне? Я падумаў, што няма на свеце больш самотнай істоты, чым чалавек.

– Як рана гэта прыйшло вам у галаву...

Маўчала цяпер яна. Таму што ўсё ведала.

З самага пачатку яна з трывогай сачыла ад алеі, як

ён ішоў па разгаліне, злёгку пагойдваючыся над вадой.

Ноч пакінула замест яго постаці толькі цень, узнесены ў неба. І ва ўсім гэтым была такая адзінота, такая бязмерная адчужанасць дасканалага, што яна зразумела ўсё. І дробныя былі перад гэтым усе правілы.

Гелена сапраўды не падышла б, каб ён не лёг на траву. Але гэты звычайны, чалавечы рух напомніў ёй, што гэта юнак, маладзейшы за яе на сем год.

...Калі яны падышлі да палаца, было позна. Нідзе ані агеньчыка. Каскады выключаны, акрамя “Пераможанага Левіяфана”, і поўную цішыню парушаў толькі яго шолах ды яшчэ салаўіны харал.

– Бывайце, – сказаў ён, як другу, па-англійску працягнуўшы руку, і асекся. Ён быў бадай спалоханы сваёй вольнасцю... Нібы той, іншай, падаў руку.

Але яна спакойна працягнула яму сваю, і ён адчуў дотык яе пальцаў.

– Бог мой, – сказала яна, – якія халодныя рукі!

Яна глядзела на яго ўважліва. Вельмі ўважліва.

– Свет як здзек? – спытала яна.

– Падобна на тое.

А хто казаў мне, што дзівы павінны заўсёды збывацца?

– Ну, – нявесела засмяяўся ён. – Не я. Нехта іншы. Нейкі адзінаццацігадовы хлапчук.

– Вы памятаеце, калі гэта было?

– Памятаю, – раптам успомніў ён.

– Ну вось...

Маўчанне.

– Ведаеце што, – голас яе сеў. – Не ідзіце нікуды. Калі вам не будзе сумна са мною – зайдзіце. Я запалю агонь... Нельга аднаму блукаць у такі холад.

Кінуўшы гэтыя словы, яна сама спалохалася іх. Але ён сказаў “добра” так натуральна, ні аб чым не думаючы, акрамя згоды, што яна змоўкла. У яго было такое аблічча! Цёмнае, змарнелае, падобнае на жывую трагічную маску.

І з пачуццём, падобным на падзенне ў ледзяную ваду, зразумела, што прыйшоў яе час. Той, адзіны.

Яна працягнула яму руку, бо за дзвярыма, на сходах, было цёмна.

– Хадзем.

...Загарэлася свечка.

Ён не быў у гэтым пакоі доўга. Мінула сем год. Але за гэты час, здавалася, тут не змянілася нічога.

Просценькі туалетны столік. Большы стол, ля якога глыбокае крэсла і казетка. Камін, у якім загадзя падрыхтаваны дровы і бяроста. Паліца кніг. За паўкруглым акном – ноч.

Змянілася толькі адно: дзверы ў суседні пакой былі адчынены, бо ён цяпер таксама належаў ёй. Ды яшчэ на сцяне вісела карціна. Ягоны, Алесеў, падарунак пасля пастаноўкі “Медэі” – “Хата” Адама Шэмеша. Звычайная беларуская хата пад каравай у цвеце грушай і старыя, вельмі старыя дзядок і баба ў белым, якія сядзяць на прызбе і з чаканнем глядзяць на дарогу. А на ўсім гэтым – апошні водствет захаду. Тысячу год ім чакаць і не дачакацца.

– Сядайце ў крэсла, – ціха сказала яна.

Ён сеў.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Рождение

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Некромаг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Рождение

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Жена генерала

Цвик Катерина Александровна
2. Жемчужина приграничья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена генерала

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Маленькие Песцовые радости

Видум Инди
5. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
6.80
рейтинг книги
Маленькие Песцовые радости

Хозяйка разрушенной крепости

Оболенская Любовь
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка разрушенной крепости

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали