Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

І толькі тады ён зразумеў, што людзі крычалі яму. Забіты быў не той. Два берлагі былі на адной галявіне. Адзін пад вываратнем, і ў ім, відаць, спала мядзведзіца, і нездарма так доўга не маглі абудзіць яе аўчары. А другі быў тут, побач, яны заўважылі б яго, каб не начны снег. І ў ім, менавіта ў ім, ляжаў, пакутуючы ад бяссонніцы і голаду, той, каго шукалі яны.

Мядзведзь вылез з-пад высокай, сажня на паўтара, занесенай снегам гурбы, якую ўсе яны, і пан Юры ў тым ліку, палічылі за мурашнік. І гэта быў, безумоўна, той: тут памыліцца не

мог ніхто. Вялізны, ледзь не з дробнага кіргізскага коніка, буры і лямцаваты, з трохкутнай, цяжкай, як валун, галавою, ён бясшумна з’явіўся з мярла і глядзеў на пана Юрыя.

У вузкіх дрымучых вачах звера было нешта пячорнае. Стары, але яшчэ ў поўнай сіле волат. Дзесяць сажняў... Не паспееш перазарадзіць.

Нож... Рацішча... Няма на свеце мядзведзя, які перад нападам не стаў бы на заднія лапы. Добра... Але як блізка і які вялікі! Які пачварна вялікі!.. Пан Юры на імгненне адчуў, як ледзянымі іголкамі асыпалася ўсё ў целе... А потым гэта знікла, і ён узняў стрэльбу. І твар стаў драпежны і строгі, ён сам адчуваў гэта. І ў сэрцы спакойна ўзнікла вялікае, спакойнае захапленне барацьбы.

Усё гэта адбылося за якую долю секунды. Яшчэ раней, чым пан Юры ўзняў стрэльбу, звер кінуўся на яго. Узараная бурым целам снежная баразна плыла за ім.

Мядзведзь бег з нечаканай хуткасцю, нібы каціўся. Калыхаўся ў паветры горб, куцапыя лапы выкідаліся наперад – спачатку абедзве левыя, потым абедзве правыя – і мякка пляскалі ў снег. Лабастая галава, як трохкутны шчыт, была пагрозліва апушчана.

Вочы глядзелі ў вочы.

Галодны, у роспачы, не разумеючы, што гэта такое робіцца, пакутуючы ад болю ў застуджаных, падмарожаных босых пятках, злосны ад усяго гэтага, ён імчаўся, як страшны крапасны таран, без усякай надзеі на паратунак – бо ён хацеў жыць.

І сіні агонь у вачах звера звязаў яго з вачыма чалавека разуменнем еднасці ўсяго жывога. Каб мядзведзь збочыў у гэты момант – пан Юры не стрэліў бы... Жывое, жывое сапло і задыхалася ў снезе, жывое, адным болем звязанае з усім жывым.

Але звер імчаўся, плылі долі імгнення, і прагучаў стрэл.

Звер скалануўся, але не збавіў хуткасці.

Другі стрэл. Снежная разора ўзмятнулася зусім блізка.

Пан Юры адкінуў стрэльбу і ўпёр у снег рацішча. Звер вось-вось павінен быў устаць, і тады... у жоўтую поўсць пад левай лапай.

...Мядзведзь не ўстаў.

Гэй-гэй-гэй! Гэй-гэй-гэй! – крычалі адусюль страшнымі галасамі людзі.

Яны беглі сюды разам з сабакамі і крычалі, каб адцягнуць увагу мядзведзя. Але снег быў глыбокі, сабакі, яшчэ раней спушчаныя на першага звера, танулі ў глыбокіх гурбах і не маглі так хутка дабегчы.

І са страшным гарлавым крыкам, кленучы сябе, што пабег да Раткевіча і кінуў князя, кленучы мядзведзя, пушчы, душу і бога, ляцеў ад сёмага нумара на шырокіх лыжах даязджачы Карп...

Мядзведзь не звяртаў увагі на крыкі. Яму трэба было дабрацца толькі да аднаго, што так балюча кусаўся на адлегласці. Боль, непаразуменне і ярасць былі ў дрымучых

вочках. Ён адчуваў, што сэрца ў яго разрываецца, што ідзе нешта непапраўнае, чаго ўжо ніяк, ніколі на свеце не выправіш.

Пан Юры сунуў рацішча ў звера, проста так, як дзіду, і паставіў, ускінуў-такі яго старчма, але ад страшнага цяжару дрэўка зламалася. Як камяк жывога болю, рыку, крыві, ярасці насунулася цёмнае.

Чалавек схаваў галаву і з кордам кінуўся проста пад звера. Уцэліў сталь туды, куды і хацеў, у жаўтаватую, мякчэйшую навобмацак поўсць пад левай лапай. Націснуў.

І тут нага яго паслізнулася. Падаюсы пад строшным цяжарам на спіну, ён убачыў, зусім блізка, Карпа з сякераю ў руках, пачварную, як уцёс, махіну, што знізу насунулася на яго, адчуў ля самага аблічча гарачае смуроднае дыханне.

І гэта было апошняе, што ён бачыў і чуў…

Юры Загорскі сканаў, так і не прыйшоўшы да прытомнасці, па дарозе ў Загоршчыну, ля яра, дзе выйсце крыніц.

Сані з целам павольна прасоўваліся па снежнай дарозе да радавога маёнтка. А за імі цягнуліся другія сані, з тушай мядзведзя-пярэваратня.

Сябры бачылі ярасць сутычкі і тое, як дакладна і мужна змагаўся князь. Каб не снег, каб не другое мярло, каб не загледзеўся, каб лежня бадзягі была трохі далей, каб не паслізнулася нага – ехаў бы жывы-здаровы.

Але сябры не ведалі князевай думкі аб “двухногім Мішку”, не адчувалі, як павольна – ад грудзей да ног – асыпаліся ў целе ледзяныя іголкі, які пачварна-вялікі быў мядзіведзь і як у сэрцы чалавека не было боязі.

І яны не бачылі ў вачах звера смяротнага жаху і гневу і жадання жыць, яны не ведалі, як пан Юры раптам адчуў повязь усяго жывога з усім жывым, повязь болю, адзінага для ўсіх істот на зямлі.

Яны не ведалі, што пан Юры праз позірк гэтых дрымучых вачэй зразумеў страшнае пачуццё непапраўнасці, якое валодала зверам.

Ніхто ўжо ніколі не мог даведацца аб гэтым.

Павольна поўз да Загоршчыны санны паязд. Уладар сямі тысяч сем’яў, што так і не стаў уладаром кожнай трэцяй душы губерні, ехаў у апошнюю дарогу. Вочы, пакуль іх не прыкрыў Юллян Раткевіч, глядзелі ў неба, якога пан Юры сёння не ўсцярог.

Скакалі па мокрым снезе ганцы. Раптоўная адліга, першая вясенняя адліга, насоўвалася на зямлю, таму што аднекуль нацягнула нізкімі цёплымі хмарамі.

Морд! Морд! Морд! – надтрэснута крычалі ў вёсках званы.

Калі паязд пад’ехаў да ганка загоршчынскага палаца, на сходах ужо стаялі Алесь, пані Антаніда і яшчэ некалькі чалавек.

Маці спусцілася да санак і стаяла моўчкі. Алесь баяўся глядзець у яе вочы, бо калі яна ўпершыню зірнула на труп, у гэтых вачах не было гора, а было нейкае прасветлена-здзіўленае неўразуменне.

Кірдун за спіною паніча ледзь чутна сказаў:

Каб мяне ўзялі – не даў бы.

І Алесь падумаў, што Кірдун гэта сказаў замест яго.

Мядзведзь ляжаў на ўсе вялікія сані і даўжэй за іх, страшэнна пляскаты, ляжаў, раскінуўшы лапы.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Николай I Освободитель. Книга 5

Савинков Андрей Николаевич
5. Николай I
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 5

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия