Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Сэрца Алеся ўпала.

Што? – спытаў ён.

Паўлюк хапаў ротам паветра, нібы бег ён, а не конь. Нарэшце вымавіў:

Раўбіча пайшлі граміць!..

Хто?!

Людзі Корчака.

Ты што, здурэў?

Але… Але… Забіваць будуць.

Ды няма яго за што!

Паўлюк не мог ведаць аб размове ў чаўнах, калі Кандрат, пакутуючы за дзядзькаванага брата, навёў людзей людзей Корчака на Раўбічаў маёнтак. Ён ні аб чым не здагадваўся. Нават аб вялікім плане нападу, што песціў у душы былы півошчынскі мужык. Але ён, пястун Янькі і адзіны, з якім яна была

да канца шчырая, дазнаўся ад яе, што ў “нашага Алеські з Раўбічавай паненкай зноў, здаецца, ладзіцца справа…”

Ні Кандрат, ні Андрэй нічога аб патаемным міры між Алесем і Міхалінай не ведалі.

А здарылася так. Корчаку вельмі была патрэбна зброя. І яму, як і прадбачыў бялявы Іван Лапата, ніяк не ўдавалася ўзняць вялікую колькасць людзей. Чуткі аб блізкай волі прымушалі кожнага чакаць як мыш пад венікам. Не варта было ламаць шыю, калі ўсё адно вось-вось зваліцца прыгон.

Корчак здавольваўся ўсе гэтыя гады рабункам паштовых карэт, пагрозлівымі знакамі (чалавек у масцы, стрэльба і труна) на бяросце, якія клалі на ганак арандатарам-пасрэднікам, ды зрэдку стрэлам у падатковага чыноўніка (аднаго падранілі, астатнія абышліся лёгкім перапудам).

Большасць мужыкоў ад яго пайшла ў двары, былі дома, хоць і памагалі – “на ўсякі выпадак, а можа, спатрэбіцца”. З чатырма дзесяткамі верных людзей ён адседжваўся ў пушчах.

Пра яго пачалі казаць: нястрашны. Яму конча была патрэбна зброя.

Бо Чорны Багдан Война, сустрэўшы аднойчы на лясной сцежцы ўсю гурму, здзекліва паехаў проста на яе, толькі паклаўшы руку на пісталет і свідруючы людзей падазронымі вачыма. Багдана баяліся: “Як сам чорт яму памагае. Няйначай, пярэварацень”, – і саступілі з дарогі.

А Багдан з’едліва ўсміхнуўся, выцягнуў пісталет і кінуў:

На, атаман. Вазьмі. На беднасць.

Такога Корчак стрываць не мог. Гэты адзін ходзіць столькі год. І месяца не пройдзе, каб погаласка не пайшла: “Напаў адзін на паліцэйскі пост… Застрэліў… Коней адбіў і раздаў…”

І Корчак, памятаючы словы Кандрата, вырашыў: “Раўбіч – будучы сваяк Хаданскіх… Не сцеражэцца… Будзе зброя… Ухвала і падтрымка з боку Кагутоў, а значыць – і азярышчанцаў”.

На Кроера ісці – было не па зубах: у таго ўсё яшчэ сядзелі чаркесы, ці што… Вялікага паходу распачаць таксама нельга: войска паўсюль. А Раўбіч не сцярогся.

Корчак сяк і так картаваў карты. Выпадала адно: ісці на Раўбіча.

…Нічога гэтага не ведалі Алесь і Паўлюк. Адзінае пачуццё ўладала Загорскім : неўразуменне.

Адкуль ведаеш?

Паўлюк, відаць не падумаўшы, ляпнуў:

Стаю з Кахновай Галінкай ля плота… Подаўна ўжо…

Што? З Кахновай?

Паўлюк заліўся чырванню.

Як жа гэта ты так?.. Ва ўласных братоў?.. Ты як ім цяпер у вочы глядзець будзеш?

І тут Паўлюк раззлаваўся:

А што?! Самі вінаваты. Адзін аднаму дарогу саступаюць. Яна мне сказала: “Абрыдлі мне яны, Павёлка…” І потым, любая яна мне…

І тут гумар сітуацыі дайшоў да Алеся. Загорскі зарагатаў.

“І ўстаў брат на братоў, а племя на племя…” Нічога, горшага б не было.

Сурова кунуў:

Далей. Стаіш ты, значыць,

з Кахновай Галінкай…

Кінь… Дык вось, стаю я, значыцца… Тфу!.. І чую, ідуць людзі. А насустрач ім чалавек стаў на грэблі...

Паўлюк змоўчаў, што стаў насустрач людзям Пятрок, улюблёны Галінчын брат.

“Прасачылі, – кажа. – Раўбіч большасць людзей на фэст адпусціў. З ім у маёнтку чалавек восем”. – “Добра, – кажа адзін з тых. – Рушым”. – “Хлопцы, – кажа гэты, што ўстаў, – вы хаця душ жывых не губіце. Самі душы маеце”. – “Змоўч, не зацінайся”. Дый рушылі.

Даўно пайшлі? – бледны, спытаў Алесь.

Подаўна. Больш за гадзіну.

Майка магла яшчэ быць там. Майка магла не паспець ад’ехаць… І яшчэ ён успомніў вочы Яраша, цёмныя вочы без райка, якія выпрабоўвалі… Гэта бацька Майкі. Гэта проста – Чалавек, жывы, і слабы, і моцны. Адно неўтаймаванае жаданне расло зараз у душы. Хутчэй, хутчэй ратаваць.

Што ж рабіць? – мармытаў ён. – Што ж рабіць?

І раптам зразумеў, што рабіць. Зняў са сцяны вартаўнікову дубальтоўку, патранташ.

Зараз ты дапаможаш мне, а потым … клікнеш людзей тут і паскачаш на Чакан. Раткевіч цяпер на хутары. Падымай усіх. Скажы – Раўбічы гінуць.

Стаў выводзіць, брытаючы на хаду, вогненнага Дуба.

Адвальвай дзверы. Усе адвальвай.

Ты што задумаў?

Потым будзеш пытаць. Адвальвай.

Дзверы рыпелі, адлятаючы ад вушакоў, ляскалі ў сцены. Са стайні ляцела гігатанне.

Алесь кінуўся да рыжага інаходца.

Як толькі крыкну – гані коней.

На глум? Паб’юцца ж!

Мой клопат.

Праз некалькі хвілін у загарожу пачала, як павольны паток лавы, выцякаць цёмная конская маса.

Здзіўленыя раптоўнай, у цемры, воляй, узбуджаныя коні пачалі ціха, а потым мацней і мацней іржаць, пакуль іржанне не ператварылася ў хаос гукаў. Гарачыя двухгодкі лёталі вакол табуна, узбрыквалі і хапалі храпамі адзін аднаго.

І Дуб, нібы зразумеўшы, што чыніцца непарадак, загігатаў таксама, гнеўна.

Алесь бачыў, як коні ўзнялі галовы на тонкіх шыях і замерлі. Слабае святло нованароджанага месяца мігцела ў насцярожаных дзікаватых вачах.

Час! Загорскі павольна зрушыў Дуба, а за ім, таксама павольна, стаў плысці з двара табун – сто восемдзесят галоў.

Нельга было гнаць, як ні хацелася. Коні маглі кінуцца і разбіцца аб бярвенні агарожы вакол праварыны.

Азірнуўся: апошнія з табуна міналі браму. І толькі тут падумаў, што паспяшаўся і зрабіў дрэнна, не асядлаўшы Дуба. Давядзецца ехаць ахлюпкай, як у начлег.

Гані па людзей! – крыкнуў ён Паўлюку. І, паддаўшы пятамі ў бакі Дубу, з месца пусціў яго галопам.

За спіною нібы абурылася зямля. Рознагалосы грукат разарваў ноч.

Крычаць. Увесь час крычаць, каб хто не трапіў пад капыты.

Гэй! Гэ-эй!..

Чорта з два пачуюць. Страляць зрэдку трэба, вось што.

Слуп агню. Грукат. Дуб збіўся з нагі, але зноў кінуўся наперад яшчэ з большым імпэтам.

Гэй! Гэй! – язык агню. – Гэй! Табун!

Табун імчаўся за ім шалёна. Нарастаючы грукат капытоў быў неўтаймавана грозны.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Сложный пациент

Рам Янка
5. Доктор, помогите...
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сложный пациент

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Неправильный красноармеец Забабашкин

Арх Максим
2. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный красноармеец Забабашкин

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Седьмой Рубеж IV

Бор Жорж
4. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж IV

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Призыватель нулевого ранга. Том 3

Дубов Дмитрий
3. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 3

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца