Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калодзеж (на белорусском языке)
Шрифт:

Адвячоркам Сонi стала зусiм кепска, гаротнiца нават спаўзла ў беспамяцьцi з ложку, але неўзабаве суцiхла i наранiцу ляжала, працятая халодным потам, i штохвiлi прасiла пiць.

– Нiчога ня памятаю, а вось немца запомнiла, - казала Соня, сёрбаючы адвар зьверабою, - выцягнуў з-пад лаўкi меднiцу i пiхае ў яе нагу - паказвае, як трэба парыць. Была б здаровая - зарагатала...

Сястра яшчэ нешта казала, але яна ня слухала: дрыготкая рука сыпала ў меднiцу прынесены немцам парашок, блiскучыя драбочкi фарбавалi ваду ў бурачковы колер i ў глыбiнi сьветлай барвы прывiдна калыхаўся ўсьмешлiвы твар маладога немца.

А дзесьцi праз тыдзень -

ад самага ранку - да iх завiтаў Таўпiла i ўпалым голасам паведамiў:

– Усё, дзеўкi, апошнi раз вязу дровы. Немчура партызан баiцца, будуць лес пiлаваць у iншым месцы, блiжэй да Азярышча.

Словы такiя ўсхвалявалi: яна i сама не магла зразумець - чаму абмёрла сэрца, - i толькi калi за Таўпiлам зачынiлiся дзьверы i пад вокнамi зашаргацелi i ацiхлi дзедавы крокi, згадала пра немца. Бэртрам па-ранейшаму штодня езьдзiў на лесасеку i яна кожнага разу з хмельным сумам у вачах паглядала на хлопца, мружылася ад сонечных блiскаў, што йгралi на веласiпедных колах i гулкае сэрца кожны раз абмiрала, сьцiснутае, як здавалася, нечымi цёплымi далонямi. Сэрца абмёрла i цяпер, i сасьмяглыя вусны ледзь чутна прашапталi: - Немцу падзячыць трэба...
– i сястра Соня, ступiўшы левай нагой на падлогу, згаджальна кiўнула галавой.

Перад тым, як панурыцца ў лес, бальшак добры кiлямэтар пнуўся пад гару, густа парослай алешнiкам i там, у кустах, яна й вырашыла дачакацца Бэртрама. Чакаць давялося нядоўга, бо не пасьпела яна ўбiцца ў алешнiк, як на дарозе суха зашамацелi веласiпедныя скаты i пачулася таропкае шамаценьне - гэта бiлася аб лiстоту руля Бэртрамавай стрэльбы. У першае iмгненьне яна не магла зварухнуцца ад хваляваньня, а калi, нарэшце, зварухнулася i выкулiлася з кустоў, дык ледзь ня зьбiла немца з ног i той, крутнуўшы руль, заехаў пярэднiм колам у прыдарожную канаву. Пакуль небарака выцягваў веласiпед на дарогу i папраўляў зьбiтую набакiр пiлётку, яна блытана распавяла, што сястра, дзякуючы лекам, амаль ачуняла, ступае на хворую ногу i просiць шаноўнага пана сёньня ж зайсьцi ў адведкi. Тлумачэньне давялося паўтарыць, яна нават прайшлася, прыпадаючы на левую ногу, дэманструючы, як ачунялая Соня ўпраўляецца па гаспадарцы i немец, гойкнуўшы: - Зонiа!
– махнуў рукой спачатку ў бок лесасекi, а потым, дробна перабiраючы пальцамi, у бок вёскi.

Дахаты яна бегла нацянькi, спатыкаючыся на кожным кроку i маракуючы - чым яшчэ можна пачаставаць госьця. Стол быў падрыхтаваны ад ранку - на стале, у вадзiнай ацалелай талерцы, грувасьцiлiся кiславатыя папяроўкi, на сурвэцiне ляжаў парэзаны тонкiмi лустамi хлеб - Таўпiла прынёс поўбоханы за сабраныя паганкi, - а ў печы смажылася цэлая патэльня сьвiнога сала, якое яна выменяла падчас Соньчынай хваробы на бацькавы шынель. Але чагосцi ўсё ж такi не хапала i вось, чарговым разам спатыкнуўшыся, яна ўгледзела цэлую плойму летнiх апенек, якiя кусьцiлiся на пнi i сьпехам стала зьбiраць iх у хвартух.

...Грыбы сквiрчэлi i стралялi тлушчам, калi ля весьнiц бзынкнуў веласiпедны званок. Яны з Соняй разам падхапiлiся, пачалi выхоплiваць адна ў адной ашкалёпак люстэрка, абцягнулi гаматныя, прапахлыя цьвiльлю сукенкi, нарэшце паправiлi валасы на скронях i застылi ў нерухомасьцi.

Немец увайшоў не адразу: доўга тупаў у прысенку, зь лёккiм шоргатам пашнарыў рукою па сьценцы, шукаючы дзьверы, нарэшце адчынiў iх i таксама зьнерухомеў.

Першай ачулася Соня.
– Праходзьце, праходзьце, - гукнула яна госьцю, госьць пераступiў парог, паставiў у кут карабiн i, ня ведаючы -

чым заняць рукi, стаў расшпiльваць, а потым зноў зашпiльваць верхнi гузiк мундура.

Iм бы адразу пайсьцi да стала, тым больш, што немец павёў носам i прыклаў далонь да вуха, жартаўлiва прыслухоўваючыся да сквiрчэньня тлушчу на патэльнi, але замест таго ўсе трое паселi ў кухнi i Соня пачала звонкiм голасам апавядаць як яна ляжала, ледзь жывая, а Бэртрам, задзершы калашыну, паказваў як трэба парыць ногу.

– Iа, iа, - задаволена кiваў немец, штохвiлi пацiраючы рукi i калi сястра заскакала на левай назе, ляпнуў у далонi i гучна прамовiў: - Брава, Зонiа!

Госьць гаманiў зь сястрою, абодва весела сьмяялiся i сьмех гэты казытлiва адбiваўся пад пахамi. Яна сядзела ў здранцьвеньнi, ня ведаючы - як уплiшчыцца ў размову, а калi сабралася з духам i хацела запытацца - цi сапраўды прычыняюць лесасеку, азалелы язык пралепятаў нешта зусiм iншае: - Сына як назвалi?

Немец спачатку не зразумеў, але Соня хуценька растлумачыла, паказаўшы рукамi - як мацi гушкае дзiця.

– Ага-а... Как назфалi... Лётар, - прамовiў госць, прасьвятлеўшы з твару, палез у нутраны кiшэнь, зьбiраючыся нешта паказаць, ды так i застыў з прыцiснутай да грудзiны рукою.

Знадворку грукнула, хтосьцi ўвалiўся ў прысенак i на парозе, навалiўшыся плячом на вушак, паўстаў Мiцька Дзенiсенка. Iмгненьне Мiцька стаяў, утаропiўшыся на пакатую Бэртрамаву сьпiну, а што было потым - яна ня бачыла: захiнула твар даланямi. I адразу ж цяжка здрыганулася падлога, пранiзьлiва крыкнула Соня, страшна вылаяўся Мiцька.

– О-от с-сука, на нашых дзевак галiшся? Зараз, б-ля, зьвяжам ды ў сральнi ўтопiм... Канавальчык... вяроўку!

На кароткi мiг яна адарвала ад вачэй сапрэлыя далонi: Бэртрам ляжаў тварам долу, а Мiцька Дзянiсенка тыцкаў яму ў патылiцу рулей карабiну.

– Што ён вам зрабiў? Адчапiцеся ад яго!
– крыкнула скрозь сьлёзы Соня i тут жа вiскнула, атрымаўшы кухталя.

– Сала смажыце, п-посьцiлкi нямецкiя... Нас дык салам нiколi не частавалi!

Каб ня чуць мацюгоў, яна зацiснула вялiкiмi пальцамi вушы i затрэслася ад бязгучнага плачу. У той мiг яна прагла аднаго: згiнуць, зьнiкнуць, правалiцца ў апраметную.

Хоць i зацiскала вушы, але пачула, як хтосьцi грукнуў у шыбу i здушана крыкнуў: - Немцы ў вёсцы!

Толькi краем вока глянула на сьвет, уражаная гэтым крыкам, i потым усё жыцьцё дакарала сябе, што не схавала ў той момант вачэй. Бэртрам разьвiтаўся зь ёю дакорлiвай усьмешкай. Проста пасьмiхнуўся аднымi вуснамi i зьнiк у прысенку, атрымаўшы прыкладам у сьпiну. У прысенку пасыпалiся долу глiняныя глякi, парахня сыпанула з гарышча, i валацуга Мiцька, стукнуўшыся плячом аб вушак, азiрнуўся i здушана прагугнеў:

– А з вамi яшчэ разбярэмся.

Сьцiснуўшы даланямi прыадкрыты рот, яна з жахам глядзела ў вакно. Па таўпiлавым гародзе, у бок лесу, беглi трое: Канавальчык з трафэйным веласiпедам на карку, Мiцька Дзенiсенка з двума стрэльбамi ў руках i Бэртрам з узьнятымi да гары рукамi.

– Падумаў, што гэта мы яго... зацягнулi ў пастку, - заплакана прастагнала сястра i ўсе гукi зямныя аддалiлiся, ператварылiся ў аднастайны шум i малады немец iзноў пасмiхнуўся ёй аднымi вуснамi, але ня зьнiк у прысенку, а так i застыў, нерухомы i штосьцi халоднае кранулася твару i дзесьцi над самым вухам прагучэў асiплы таўпiлавы голас: "Матруна, чуеш, уставай..." Яна разьмежыла павекi i ў твар ёй пырснулi халоднай вады.

Поделиться:
Популярные книги

Потусторонний. Книга 1

Погуляй Юрий Александрович
1. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Потусторонний. Книга 1

Николай I Освободитель. Книга 5

Савинков Андрей Николаевич
5. Николай I
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 5

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Фею не драконить!

Завойчинская Милена
2. Феями не рождаются
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фею не драконить!

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Тагу. Рассказы и повести

Чиковани Григол Самсонович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Тагу. Рассказы и повести

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Сочинения в двух томах

Майков Аполлон Николаевич
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Тринадцать полнолуний

Рок Эра
Религия и эзотерика:
прочая религиозная литература
эзотерика
6.00
рейтинг книги
Тринадцать полнолуний

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)