Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Лемяшэвіч сеў побач ca старым, закурыў. Успомніўшы, што Даніла Платонавіч не курыць, разагнаў рукой дым.

— Я, вядома, не за тое, каб збіраць на школу… а за калектыўны клопат, за калектыўную адказнасць, — казаў далей стары настаўнік. — У нас шмат гавораць аб політэхнізацыі, аб выхаванні любві да фізічнай працы… А дзе яе прывіваць, дзе вучыць дзяцей працаваць? У школе, безумоўна. Хіба нельга добрую частку вось гэтага рамонту выканаць сіламі вучняў старэйшых класаў? І пад добрым кіраўніцтвам можна навучыць таму-сяму. Хто гэта выдумаў, што ў час канікулаў мы не маем права гэта рабіць? Ці не таму ў нас

палавіна вучняў цэлае_ лета лынды б'е. «Інтэлігентамі» парабіліся. У некаторых школах на прышкольных участках працуНэць тэхнічкі, калгасніцы, a вучні сгаяць — рукі ў кішэні, як панкі, i глядзяць. Каб прывіць любоў да працы, трэба працаваць. Вунь Касцянок як працуе!.. Рэкорды ставіць… А за Раісу Снягір маці талеркі мые… А чаму б ёй не памагчы нам каля школы?

— Ого! — Бушыла зарагатаў.— Чаго вы захацелі! Вас Аксіння за дачку са свету зжыве… Прызнаюся, што я i то не адважыўся б сказаць ёй пра гэта! З'есць!

— А я скажу! — цвёрда паабяцаў Даніла Платонавіч.

7.

Наталля Пятроўна, прабыўшы некалькі дзён на нарадзе ў Мінску, вярталася дадому з нецярпеннем i трывогай: як там Леначка, ці не здарылася што на ўчастку?

Дачка сустрэла яе на шляху, за тры кіламетры ад вёскі. У маці ёкнула сэрца, калі яна ўбачыла яе з кабіны грузавіка, у святле фар. Час быў не ранні, даўно ўжо над полем спусцілася ноч, выпала раса. A дзяўчынка ў адной сукенды стаяла на паваротцы дарогі i пільна ўзіралася ў кожную машыну. Наталля Пятроўна, не дачакаўшыся, пакуль шафёр затармозіць, выскачыла з машыны.

— Леначка! Што здарылася?

Дзяўчынка з радасным крыкам «мама!» кінулася да яе, моцна абняла — зусім так, як некалі, калі была маленькая. Гэта i спалохала маці, бо Лена, вучаніца сёмага класа, даўно ўжо не выяўляла сваіх пачуццяў гэтак бурна ў прысутнасці старонніх. А з кузава машыны за імі назіралі калгасніцы, якія завозілі хлебапастаўку.

— Што здарылася, дачушка?

— Нічога, мама. Проста я засумавала па табе.

— I ўсё? — шчасліва засмяялася маці.— І зза гэтага трэба было ісці сюды ў такі позні час?

— Які позні! Што ты, мама. Толькі змерклася. А чаго мне баяцца!

Так, яна нічога не баялася, бо сама маці выхоўвала ў яе гэтую рысу характару. Але каб ведала Лена, колькі яе смелыя ўчынкі прыносяць душэўнай трывогі i страху маці — таго страху за дзіця, перад якім здаюцца нікчэмнымі i дробязнымі ўсе іншыя жахі — боязнь ночы, цемры, злых людзей, навалы, уласнай хваробы i нават уласнай смерці.

— Ну, паедзем, а то людзі чакаюць.

— Наташа! У кабін^ яе пасадзі, холадна, — клапатліва адгукнуліся з кузава жанчыны.

— І самі садзіцеся ў кабіну, Наталля Пятроўна. Змесцімся, — прапанаваў шафёр.

Наталлю Пятроўну заўсёды краналі сардэчнасць i шчырасць, з якой крынічане ставіліся да яе.

Машына заскакала на выбоінах палявой дарогі. Фары выхоплівалі з цемры прысады; фантастычна белыя ў святле таполі сапраўды як бы кланяліся машыне, людзям. У паласу святла ад фар трапіў заяц i, спалоханы, бег наперадзе.

— Заяц! Заяц! — закрычалі дзяўчаты. Лене таксама захацелася крычаць i смяяцца, але ў прысутнасці шафера яна паважна маўчала i толькі ўсміхалася сваім думкам, сваёй радасці. Дзяўчаты заспявалі:

Ой, зайдзі, зайдзі ты, зоранька

ды вячэрняя,

Ой,

выйдзі, выйдзі, дзяўчынанька

мая верная!

Лене здавалася, што усе радуюцца звароту яе мамы, нават i заспявалі таму. Яна ганарылася сваей маці. «Мама, мілая! Ты ў мяне самая разумная, самая харошая! Цябе нельга не любіць, нельга не сумаваць, калі ты выязджаеш хоць на адзін дзень».

— Якія навіны, дачушка? Што на участку?

— Усё добра, мама. Толькі ў Лявона Брагі захварэла Галька. Пакупалася, i ў яе — запаленне лёгкіх. Яна ж кволенькая. Цёця Аня пеніцылін уводзіць. Алёша Касцянок запарушыў вока. Дык яму адразу прамылі…

— Як Сцешанок?.

— Уга! Ужо сам на перавязку ходзіць.

— Яна ў вас, Наталля Пятроўна, хутка за памочніцу будзе, — заўважыў шафёр.

— Яна i зараз у мяне памочніца. — Маці ціхенька пацалавала дачку ў галаву. — A Даніла Платонавіч як?

— Школу рамантуе!

— Што, што? — здзівілася Наталля Пятроўна.

— Новы дырэктар, мамачка, нанава школу рамантуе, прыгожа так робіць, фарбуе ўсё. І ўсіх прымусіў працаваць.

— І Данілу Платонавіча?

— Не, Даніла Платонавіч сам… Ходзіць бадзёры такі… i кій свой выкінуў… Ажно памаладзеў, мама.

— Праўда, праўда, — пацвердзіў шафёр.

Наталля Пятроўна не вытрымала, каб у той жа вечар не зайсці да Шаблюка. Іх звязвала шматгадовая шчырая дружба. Праўда, пачалася яна не з ім, гэтая дружба, а з яго нябожчыцай жонкай, Мар'яй Антонаўнай, вельмі сардэчнай i прыветлівай бабуляй. Сам Даніла Платонавіч нейкі час. ставіўся да маладога ўрача раўніва за тую любоў, якую яна надзвычай хутка заваявала ў крынічан. Яму здалося, што яго, чалавека, які вывучыў не адно лакаленне крынічан, ніколі не любілі тут так бязмежна i аддана за ўсе сорак год, як палюбілі яе за нейкія два месяцы. Але неўзабаве i сам ён палюбіў Наталлю Пятроўну, як дачку. Любоў гэтая мацнела i расла, калі хварэла яго жонка i сам ён, а яна, Наташа, начамі праседжвала каля ix ложкаў. Як дачка, плакала яна над труной Мар'і Антонаўны i, як дачка, штодзённа клапацілася аб ім, старым, нядужым.

…Даніла Платонавіч чытаў, калі яна зайшла. Ён глянуў паверх акуляраў, пазнаў яе i бадзёра падняўся насустрач.

— А, Наташа! Прыехала? Добры вечар, добры вечар. Засумавалі мы па табе.

Ён, як заўсёды, узяў яе руку i пацалаваў. Некалі яна гублялася ад такога прывітання i пратэетавала, але за шмат гадоў прывыкла.

— Садзіся ў сваё крэсла І… расказвай!

У Данілы Платонавіча было вялікае мяккае крэсла, абабітае жоўтай выцертай скурай, i Наталля Пятроўна вельмі любіла сядзець у ім. Некалі, яшчэ пры жыцці Мар'і Антонаўны, яна прыходзіла сюды вечарамі з Ленкай, яны ўдзвюх зручна змяшчаліся ў гэтым крэсле i чыталі цудоўныя кніжкі пад шум асенняга дажджу ці свіст студзеньскай завірухі за акном.

Яна надзіва любіла прыгожую вопратку, мяккую мэблю i ўтульныя кватэры. Таму i пакой гэты ў хаце Шаблюка з мноствам вазонаў, кніг i старой мэбляй падабаўся ёй лепш, чым свой уласны. Асабліва хораша тут стала, калі з'явілася электрычнасць i вось гэтая лямпа пад вялікім зялёным абажурам.

Наталля Пятроўна ca здавальненнем села ў любімае крэсла i ўся патанула ў ім, зрабілася яшчэ меншай, падобнай на дзяўчынку.

— Стамілася я, Даніла Платонавіч. Не люблю ездзіць. Мне лепей хадзіць.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2