Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Лемяшэвіч мог уявіць, ён партызаніў i бачыў пасля жыццё ў вызваленых раёнах.

Пакуль хвароба не пашырылася, трэба было тэрмінова ізаляваць усіх хворых i зрабіць у хатах дэзінфекцыю. Даваенны будынак згарэў, i бальніцу зрабілі ў доме здрадніка-старасты. Hi ложкаў, ні пасцеляў не было. Хворыя ляжалі ўпокат на засланай саломе, якую таксама было нялёгка дастаць. Не хапала пасуды для кухні, бо ў той час звычайная шклянка была вялікай каштоўнасцю, а талерка i чыгун цаніліся даражэй, чым любыя скарбы. Вядома, што ў такую бальніцу нават свядомыя людзі, якія разумелі небяспеку эпідэміі, не жадалі аддаваць сваіх блізкіх, хавалі ix дома. Урачу трэба было хадзіць па хатах, вышукваць хворых i часта забіраць ix гвалтам, з дапамогай старшыні сельсавета. І часам на галаву Наталлі Пятроўны сыпаліся праклёны,

А адна жанчына, калі забралі яе сына, у роспачы крыкнула:

— Няхай жа тваё дзіця заўтра ляжа на яго месца!

Наталля Пятроўна ў жаху адхіснулася i няцвёрдым

крокам выйшла з хаты. Тыя, хто бачыў яе ў гэты момант, спалохаліся: твар яе збялеў, як у нябожчыка, а пасля цэлы дзень яна хадзіла як хворая.

Яна працавала ад світання да позняй ночы. Апрача сваіх урачэбных абавязкаў — прымаць, аглядаць, лячыць хворых, яна выконвала безліч такіх работ, якія, магчыма, ніколі не рабіў ні адзін урач у свеце. Акрамя тыфозных нямала было іншых хворых: інвалідаў вайны, скалечаных, прастуджаных, абмарожаных (зіма стаяла суровая, а вопраткі ў людзей не было). Гэтых хворых яна прымала ў пакойчыку сельсавета, у другім канцы вёскі, а потым бегла ў бальніцу да тыфозных i не толькі рабіла абход, але адначасова выконвала абавязкі санітаркі, сястры, кухара. Нават здаралася, што, калі канчалася паліва, яна мабілізоўвала персанал бальніцы, ішла разам з усімі ў лес i на самацяжках прывозіла дровы. Потым сачыла, як працуюць лазні, у як ix рабілі дэзінфекцыю, i зноў не толькі сачыла, а. працавала там сама з санітаркамі, якія ў большасці былі мабілізаваны на работу, бо добраахвотна амаль ніхто не ішоў.

Пад вечар яна бегла, іменна бегла, а не ішла (яна развучылася хадзіць звычайнай хадою) да хворых у суседнія вёскі — у Выселкі, Задуб'е, у Хаткі — i вярталася адтуль заўсёды ўночы. У першыя дні колькі разоў яна хадзіла адна. А час быў небяспечны: у былой франтавой паласе, дзе ішлі баі, развялося мноства ваўкоў, i здараліся выпадкі, калі яны нападалі на людзей; акрамя таго, блукалі яшчэ па лесе i двухногія ваўкі — паліцэйскія i розныя здраднікі. Безумоўна, што жанчыны, нягледзячы ні на якія крыўды, не маглі не ацаніць яе вялікага подзвігу i хутка адну яе не пускалі: збіралася група дзяўчат i жанчын i праводзілі Наталлю Пятроўну да Крыніц, да самага дому, дзе яна жыла.

Так яна працавала. Але ўсе гэтыя цяжкасці, уся гэтая нечалавечая праца прыносілі б ёй толькі ўцеху ў горы, калі б у сэрцы не было другога пакутлівага пачуцця — пастаяннага страху за дачку, якую яна пакідала на чужыя рукі на цэлы дзень. А як яна там, яе Ленка? Ці здарова яна хоць? Ці накормлена?

Яна жыла ў адзінокіх старых, набожных, але ў той жа час i крывадушных: к яе прыезду ў Крыніцы гэта была адзіная хата, вялікая i чыстая, дзе жыло так мала людзей, i старшыня сельсавета даволі катэгарычна прапанаваў старым узяць доктаршу ў кватаранткі. Старыя палюбілі яе i малую, але яшчэ больш любілі ўпотай аддзяліць для сябе часцінку ад яе пайка i прысвоіць гладышык малака, які часам прыносіла тая ці іншая ўдзячная жанчына для доктаравай дачкі, аб чым Наталля Пятроўна звычайна i не ведала. Даглядаць малую яна ўзяла дзяўчынку год чатырнаццаці, сірату Гальку. Наталля Пятроўна адыходзіла з дому, калі Ленка была яшчэ ў ложку, i вярталася тады, калі дачка зноў-такі даўно ўжо спала. У дзень яна баялася заходзіць дадому, толькі час ад часу забягала ў двор i глядзела праз акно, як гуляе дзяўчынка ў хаце.

Уначы, вяртаючыся з працы, яна забягала ў лазню, пераапраналася ў чыстае, прадэзінфіцыраванае адзенне, i тады ішла дадому. І перш за ўсё. падыходзіла да канапкі, дзе спала дачка, мадала яе лобік — ці не гарачы? І, пераканаўшыся, што Ленка здаровая, з пяшчотай цалавала яе ручкі, галоўку, тварык. Найвялікшым шчасцем для яе было вярнуцца ў такі час, калі дачка яшчэ не спала. Леначка кідалася да яе насустрач, лашчылася i пыталася:

— Чаму ты так доўга не прыходзіла, мамачка?

І ўсё адно, як ні сцераглася яна, як ні прасіла засцерагацца Гальку i старых, упільнаваць дачку ад хваробы не здолела. 1 сама не ўпільнавалася. У хаце захварэлі ўсе разам, амаль што ў адзін дзень. Сама Наталля Пятроўна першая адчула сябе кепска яшчэ з раніцы: гудзела ў галаве, млелі ногі. У поўдзень сястра i санітаркі заўважылі,

што яна хворая, i сілком адаслалі яе дадому. А ў хаце ўжо ляжала Галька, к вечару падскочыла тэмпература ў Ленкі. На другі дзень не паднялася старая i адразу папракнула:

— Занесла ты нам заразу, доктарка.

Горка было слухаць Наталлі Пятроўне гэты папрок. Змаўчала яна i, не падаючы выгляду, што сама ледзь стаіць на нагах, даглядала хворых, упраўлялася з гаспадаркай, паліла у печы. На другі дзень у Выселках здарылася няшчасце: падарваўся на міне хлопчык. Яна пабегла туды, за два кіламетры, там жа аперыравала яго, ратуючы хлапчуку жыццё, i, не скончыўшы перавязваць, сама страціла прытомнасць. Яе прывезлі з Выселак, калі яна ўжо не магла падняцца на ногі.

Яна ляжала побач з дачкой, i ўпершыню ў яе на душы было амаль спакойна: Ленка хварэла няцяжка i няспынна расказвала маці пра свае дзіцячыя прыгоды. І толькі адно хвалявала яе ў дні хваробы, але хвалявала шчасліва: любоў крынічан, якую яна заслужыла за адзін месяц сваёй працы. Адна за. адной прыходзілі жанчыны i прыносілі хто першае яйка, хто сухія ліпавыя кветкі — чай заварыць, хто проста шчырае слова — падбадзёрыць. Прыходзілі i тыя, што лаяліся з ёй, калі яна забірала хворых ці прымушала несці ўсе набыткі ў «вашабойку». A калі прыйшла жанчына, якая крыкнула: «Няхай жа тваё заўтра дзіця ляжа…», i вінавата папрасіла дараваць ёй крыўду (а сын яе к таму часу ўжо ачуняў), Наталля Пятроўна не стрымалася i заплакала. У той жа вечар з групай калгасніц прыйшла жонка Данілы Платонавіча i прапанавала ёй перабрацца да ix: такое было калектыўнае рашэнне, бо ў хаце старога настаўніка былі найлепшыя ўмовы i найлепшы догляд. Наталля Пятроўна адмаўлялася, пярэчыла, але жанчыны сілком захуталі яе i дачку ў коўдры i перанеслі на насілках.

Яна ачуняла амаль што апошняя з тыфозных хворых. Эпідэмія была спынена, бальніца ператворана ў звычайны ўрачэбны пункт, без ложкаў, i Наталля Пятроўна з дачкой пераехала ў асобны пакойчык пры бальніцы.

Нямала ёй давялося перажыць цяжкіх дзён i пасля, але яна ўжо ніколі не адчувала сябе адзінокай, у яе былі сотні блізкіх i сардэчных сяброў, з якімі яна дзяліла i радасць i гора. Яе клікалі на сустрэчу франтавіка, на вяселле — i яна тандавала там i спявала, шчыра радуючыся шчасцю людзей. Да яе прыходзілі жанчыны з вялікім горам сваім — паведамленнем аб смерці мужа ці сына, i яна плакала разам з імі i над ix i над сваім горам. «Наша Наташа», — гаварылі пра яе ласкава. І калі гады праз два, пасля вайны ўжо, новы загадчык райздрава, нейкі фармаліст i аматар перакідваць падначаленых з месца на месца, захацеў быў перавесці яе ў другі сельсавет, дэлегацыя жанчын прыйшла ў сельсавет i запатрабавала ад Раўнапольца, каб ён не аддаваў ix Наташу.

…Вядома, не ўсё яшчэ пра яе жыццё ведаў Лемяшэвіч, калі сядзеў на беразе i глядзеў, як Наталля Пятроўна з дачкой займаюцца гімнастыкай. Шмат ён даведаўся пазней.

Маці i дачка пакупаліся, адзеліся i пайшлі па сцежцы да вёскі, ледзь ужо не роўныя ростам, у аднолькавых халатах i з аднолькавымі ручнікамі на плячах.

9

Па нейкай справе Лемяшэвіч шукаў старшыню сельсавета i па следу яго прыйшоў да сельмага. Было гадзін пяць дня, час пасля абеду, калі зноў выходзілі ў поле, на ток, i веска як бы замірала: зачынялася крама, пусцела ў сельсавеце, у калгаснай канцылярыі. Толькі драмалі на прызбах бабулі ды ў пяску разам з курамі кешкаліся малыя.

Дзверы сельмага, вялікай новай будыніны з шырокімі вокнамі, аказаліся зачыненымі знутры, а знадворку вісела паперка: «Пераўчот». Але Лемяшэвіч ужо ведаў гэтую простую хітрасць i таму настойліва пастукаў, упэўнены, што Раўнаполец там. Відаць, стук яго быў даволі пераканаўчы: за дзвярыма сціхлі галасы, зашаркалі хуткія крокі, i праз момант яму адчынілі без запытання — «хто?». Адчыніў той, каго Лемяшэвіч шукаў,— старшыня сельсавета. Акрамя яго i прадаўца ў прасторным магазіне знаходзіліся яшчэ два чалавекі: Махнач i бухгалтар калгаса Андрэй Полаз, высокі, з прыгожым здаровым тварам чалавек, але без правай нагі, на пратэзе. Старшыня i бухгалтар сядзелі ў розных кутках, адзін на вагах, другі — на скрыні з-пад запалак, з такім выглядам, быццам толькі што пасварыліся.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера