Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Лемяшэвіч ведаў, чаму ён маўчыць. Пра трохгадовае каханне Сяргея расказвалі ўсе; адны — з іроніяй, другія — шкадуючы яго i любоўна асуджаючы Наталлю Пятроўну.

Усё гэта i раснальвала цікаўнасць Міхася Кірылавіча, прагнага да знаёмсгваў i да сустрэч з новымі людзьмі. Але пазнаёміцца з урачом усё не выпадала. Першы раз яны сустрэліся на ганку сельсавета, i яна ў адказ на яго прывітанне моўчкі кіўнула галавой. На другі дзень, выдумаўшы, што яму баліць галава, ён пайшоў у бальніцу, але ў прыёмнай была чарга, i яму стала няёмка, што ён, здаровы чалавек, з-за сваёй прыхамаці прымусіць нейкага хворага чакаць, пакуль ён не пазнаёміцца. А потым яна паехала на нейкую нараду. Другая сустрэча была незвычайная i зноў-такі не прывяла да знаёмства. Лемяшэвіч узяў звычку штораніцы

хадзіць на рэчку купацца, не зважаючы на надвор'е. Раніца выдалася хмурная, ветраная, i вада была ўжо даволі халодная. Ён ведаў, што на гэтым шырокім плёсе звычайна купаюцца жанчыны, але быў упэўнены, што _ў такі ранні час ні адна жывая душа сюды не з'явіцца. Ён праплыў да другога берага, павярнуўся і… убачыў яе, Наталлю Пятроўну, з дачкой. Яны стаялі побач, з аднолькавымі ручнікамі на плячах, у аднолькавых стракатых халатах, толькі ў дзяўчынкі паверх была надзета яшчэ цёплая кофтачка, a маці трымала ў руках невялікі чамаданчык.

— Вы захапілі чужую тэрыторыю, малады чалавек! — сказала яна сур'ёзна, без усмешкі.

Лемяшэвіч збянтэжыўся i, не маючы, што адказаць, паабяцаў:

— Я мігам ачышчу яе. Прабачце.

Яны адышлі ўбок, за кусты. Лемяшэвіч. чуў, як дачка сказала:

— Гэта новы дырэктар, мама.

Маці чамусьці засмяялася, нешта адказваючы.

Ён хутка выскачыў з вады, схапіў сваю вопратку i шпарка пабег па беразе да «мужчынскага пляжа», што быў метраў за трыста-чатырыста далей, уверх па цячэнню.

Апранаючыся там, ён бачыў, як яны рабілі гімнастыку. Сама Наталля Пятроўна зрабіла некалькі вольных рухаў, але дзяўчынка выканала ўвесь складаны комплекс, знаёмы Лемяшэвічу.

Маці кіравала яе гімнастыкай: глядзела на гадзіннік, калі тая бегала, лічыла «раз-два!», падтрымлівала, калі дачка рабіла найбольш складаныя практыкаванні.

Потым яны купаліся.

A Лемяшэвіч сядзеў на беразе, курыў i, ужо не бачачы ix, не пакідаў думаць пра Наталлю Пятроўну. Праўда, ён як мае быць яшчэ i не разгледзеў яе, i асабліва нічым яна не захапіла яго: звычайная жанчына сярэдняга росту, з танклявым тварам, з простымі русымі валасамі, гладка прычэсанымі i скручанымі на патыліцы ў куксу. Калі i было ў яе што-небудзь знешне прывабнае — дык гэта постаць, па-дзявочаму стройная i па-дзявочаму маладая, без усялякай адзнакі пражытых трыццаці трох год. Але пра жыццё яе Міхась Кірылавіч уведаў амаль усё.

…Працаваў да вайны ў Крыніцкай школе малады настаўнік Іван Груздовіч. У летнія канікулы саракавога года да яго прыехала дзяўчына, студэнтка трэцяга курса медыцынскага інстытута. Груздовіч з захапленнем i гонарам знаёміў яе са сваімі сябрамі-настаўнікамі:

— Мая нявеста.

Яна сарамліва апускала вочы, чырванела да слёз, нясмела паціскала рукі людзям, якія крытычна аглядвалі яе з галавы да ног, ледзь чутна шаптала сваё імя:

— Наташа.

Замужнія настаўніцы i калгасніцы асуджалі яе:

— Бессаромная. Яшчэ ніякая не жонка, а прыехала, як да мужа, i жыве цэлае лета. А недзе ж i бацька ёсць, i маці, i, кажуць, паважаныя людзі, партыйныя работнікі… I, напэўна, нічога не ведаюць. Псуецца моладзь.

Але ў адзін з апошніх дзён канікул Груздовіч i Наташа з'явіліся ў рельсавеце. Старшыня сельсавета Антон Раўнаполец, які ў той час быў сакратаром, i цяпер помніць (Лемяшэвіч чуў i гэта), як нябога Наталля Пятроўна збянтэжылася i не ведала, на чыё прозвішча запісвацца, i запісалася на сваё i мужава i як потым ні ў кога з маладажонаў не знайшлося трох рублёў, каб заплаціць пошліну.

На зімовых канікулах Наташа была куды больш смелая… Ледзь не штодзень прыходзіла ў настаўніцкую, смяялася i жартавала разам з усімі, нават папрасіла ў дырэктара дазволу схадзіць на ўрок свайго мужа. Тады ж зімой згулялі i вяселле: на кватэры ў Груздовіча зрабілі вечарынку, на якой прысутнічала ўся вясковая інтэлігенцыя i на якой было многа гарэлкі i віна i вельмі малазакускі, з-за чаго маладая гаспадыня пасля доўга перажывала.

А праз некалькі месяцаў студэнтка МарозаваГруздовіч ішла з Мінска па Магілёўскай шашы на ўсход разам з тысячамі гэтакіх жа бежанцаў, як i яна. Няшчадна паліла

чэрвеньскае сонца, раз-пораз прыходзілася кідацца з шашы ў стаптанае жыта, у хмызняк І, прыціснуўшыся да зямлі, слухаць, як са страшным свістам праносяцца над спіной «месершміты», дробна ляскаюць у вышыні кулямёты, а з бакоў глуха рвуцца бомбы. Яна ляжала, слухала частыя ўдары сэрца, штуршкі дзіцяці пад сэрцам i думала пра мужа. Дзе ён зараз, у гэтыя жудасныя дні, калі ўсё навокал гарыць i рушыцца? Што з ім?

Аб лесе мужа яна даведалася толькі праз два гады, у каНцы сорак трэцяга, калі было вызвалена Палессе i яна змагла напісаць пісьмо ў Крыніцы, у райана i райком. Ёй адказалі з райкома: Іван Груздовіч, былы настаўнік i камандзір падрыўной групы партызанскага атрада, загінуў смерцю героя вясной сорак трэцяга года.

У хуткім часе яна з двухгадовай дачкой прыехала ў Крыніцы. Пры першых сустрэчах амаль ніхто не пазнаваў у ёй тую дзяўчыну, што некалі перад вайной жыла тут месяцы два ўлетку i баялася паказацца на людзі (a зімой яна была вельмі нядоўга). Аднак б. адай што ў той жа дзень, калі загадчыца райздрава прывезла яе на кані ў Крыніцы, увесь сельсавет ужо ведаў, што ў бальніцу прыехала доктарша i што яна — жонка настаўніка Груздовіча, які загінуў тут у ix, у Баршчоўскім лесе. Магчыма, што ўжо адно гэта, што яна, кінуўшы працу на Урале, у раённай бальніцы, прыехала ў самы цяжкі час сюды, на вызваленую тэрыторыю, у вёску, дзе працаваў яе муж, дало ёй прыхільнасць i пашану калгасніц, сярод якіх таксама было нямала ўдоў i якія вельмі добра разумелі жаночае гора i надзвычай высока цанілі вернасць у тыя шматпакутныя гады.

Але, вядома, не адно гэта. Яна прыехала сапраўды ў самы цяжкі час — зімой, неўзабаве пасля вызвалення. Палавіна вёскі была спалена, i ў тых хатах, што ўцалелі, жыло па дзве-тры сям'і, нават зямлянак яшчэ не будавалі. Цераз Крыніцы праходзіла нямецкая абарона, жыхароў вёскі, якія не паспелі схавацца ў лесе, фашысты выганялі ў тыл. Праўда, на шчасце, амаль усе яны былі пасля вызвалены савецкімі салдатамі i вярнуліся назад. Але вёска за гэты час была абрабавана да ніткі: галодныя гітлераўцы адшукалі амаль усе ямы са збожжам, разрылі ўсе капцы з бульбай, з'елі ўсе запасы, якія былі нарыхтаваны людзьмі ў цяжкіх умовах акупацыі, забралі ўсе сялянскія набыткі. Веска амаль галадала, шмат якія сем'і жылі толькі на дзяржаўную дапамогу.

У дадатак да ўсіх няшчасцяў вораг, у лютай злосці за сваё паражэнне, адступаючы, заражаў мясцовасць інфекдыйнымі хваробамі.

Прыглушаная ў пачатку намаганнямі франтавых медыкаў эпідэмія сыпняку ўспыхнула Нанава пасярод зімы, калі фронт аддаліўся i раён застаўся без кваліфікаваных урачоў, без бальніц (яны ўсюды былі разбураны) i патрэбных медыкаментаў. У гэты час i прыехала ў Крыніцы Наталля Пятроўна ca сваёй маленькай дачкой.

Лемяшэвічу расказваў пра яе жыццё ў гэты час Даніла Платонавіч. Старому настаўніку Наталля Пятроўна пасля прызналася, што, едучы сюды, заязджала да бацькоў на Смаленшчыну i тыя вельмі ўгаворвалі, каб яна пакінула малую ў ix, пакуль усё ўсталюецца, наладзіцца, далей адыдзе фронт. Бацька яе працаваў старшынёй райвыканкома i меў лепшыя ўмовы, хоць раён таксама быў спалены. Але i бацькам сваім яна не хацела даверыць дачкі. A правільней кажучы, сама не магла жыць без яе. Яна мела сілу ўсё перанесці, усё вытрываць, любыя цяжкасці i любыя пакуты. Але аднаго яна, безумоўна, не перажыла б — смерці дачкі, жывой часціны чалавека, якога так кахала… І таму Наталля Пятроўна ні на адзін дзень не магла пакінуць яе.

Але ў той жа час яна ехала ў страшнае i небяспечнае месца. Нават загадчыца райздрава, якая літаральна маліла Бога, каб ён паслаў ёй хоць якога-небудзь інвалідафельчара для пастаяннай работы ў Крыніцах, i якая паўгадзіны цалавала Наталлю Пятроўну ад радасці, калі даведалася, што яна сапраўдны ўрач з дыпломам i прыехала па свайму жаданню ў такі час, — нават гэтая жанчына, убачыўшы дзіця, пачала адгаворваць яе i прапаноўвала застацЦа ў райцэнтры або паехаць у вёску больш багатую.

— Хто не бачыў, таму цяжка ўявіць, як яна працавала тую першую зіму, якія ўмовы былі,— гаварыў Даніла Платонавіч.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера