Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Ды я нічога не думаў. Чаго ты прычапіўся да мяне? — па-сяброўску, мірна адказаў Лемяшэвіч. — Каб я так падумаў, то, можаш быць упэўнены, шклянкі не ўзяў бы!

Полаз даверліва ўсміхнуўся.

— Калі так — вып'ем яшчэ гэтага квасу. За давер'е i дружбу!

Выпілі

— Ты не думай, Лемяшэвіч, што мы часта сюды заглядваем. Не. Гэта я запрасіў ix. — Бухгалтар кіўнуў на старшынь. — Я сёння расхваляваўся, ведаеш, да слёз. Прыйшла да мяне сёння дэлегацыя калгаснікаў з чацвёртай брыгады, з Задуб'я… Барадачы ўсе. І чаго, ты думает, прыйшлі? Параіцца… Прынеслі калектыўнае пісьмо ў ЦК… Дзякуюць за новы закон аб сельгаспадатку. Ведаеш, прачытаў я гэтае простае пісьмо i зразумеў па-сапраўднаму,

што такое — гэты новы закон… Чытаў яго раней, тлумачыў калгаснікам, радаваўся зніжэнню падаткаў, але галоўнага не разумеў, што справа не ў простым зніжэнні… На месца етавіць закон адносіны паміж людзьмі на сяле. Вось што… Развівае ініцыятыву… Заяўляе, што клопаты аб дабрабыце — не словы, а канкрэтная справа. А то што ў нас было? Там, брат, дзядзькі пішуць у пісьме, як у ix у Задуб'і сады высякалі, пасекі знішчалі, як у нашым, параўнальна не слабым, калгасе дзесяткі калгаснікаў засталіся без кароў… Чытаў я — i мне балюча было i сорамна… Сорамна, Патап — пагрозліва павярнуўся Полаз да старшыні калгаса. — Я ж бачыў усё гэта раней i маўчаў… Чаму я маўчаў, чаму не пісаў, не інфармаваў ЦК, як патрабуе ад мяне статус маёй партыі? А я помню, як плакаў стары Шаблюк, калі кульгавы Пракоп свой сад сек… Забывалі мы на свой галоўны абавязак… Вось што…

Полаз выліў у сваю шклянку рэшткі віна, перакуліў яе з размаху ў рот. Лемяшэвіч з цікавасцю назіраў за ім i ўсё яшчэ не разумеў, ці то ён п'яны (выпіў, магчыма, недзе раней — ад дзвюх шклянак кіслага віна ён не мог ап'янець), ці то ён сапраўды гэтак узбуджаны i расхваляваны.

— У чым, у чым, a ў бескароўнасці нашых калгаснікаў мы, Патап, з табой моцна вінаваты. Гаспадарылі, ліха на яго! Трава заставалася зімаваць, а на ферме жывёла дохла, i калгаснік не меў чым карову пракарміць. Я ведаю, як табе Лемяшэвіч не дазволіў адабраць у калгасніц сена, якое яны нажалі ў лесе… Дарэмна ты яму, Міхась, па мордзе не даў, я абараняў бы цябе перад усімі інстанцыямі.

Полаз гаварыў гэта з горкай іроніяй. Махнач толькі глянуў на свайго крытыка. Полаз знешне намагаўся быць спакойным, але нельга было не бачыць, што ў душы яго кіпела. Толькі цяпер Лемяшэвіч зразумеў, што ён не п'яны, a сапраўды ўсхваляваны.

— Наогул даўно хацеў у цябе, Патап, спытаць: для каго ты працуеш?

Старшыня не адказаў — лічыў масніцы. Полаз цярпліва пачакаў яго адказу пры цікаўнай насцярожанасці Раўнапольца i паўтарыў сваё пытанне:

— Для каго?

Махнач прыўзняў нарэшце галаву i непрыязна спытаў:

— Як гэта, для каго працую?

— Ды вось так… Ты нават не ведаеш, што ўсе мы працуем для народа… Але ж ты народа не бачыш, ты ўвесь час у зямлю глядзіш i, акрамя свайго пуза, нічога не бачыш… А зямля без людзей мёртвая… Ты кіруеш калгасам i не ведаеш, як калгаснікі жывуць, у каго хлеба няма, a ў каго сала поўны кублы… І хопь ты не п'еш, не крадзеш, а народ не любіць цябе… Гэта ты хоць бачыш? Мабыць, таксама не, бо сказаць табе ў вочы ў людзей не хапае рашучасці… Дык ведай, што не любіць… Ты не любіш людзей, не бачыш ix, дык завошта ж яны павінны любіць цябе? Але адкуль у цябе ўзялося гэта, камуніст Махнач? Не разумею… Быў бы ты кар'ерыст які-небудзь, які рвецца ўгару i плюе ўніз! Дык які ж ты да ліха кар'ерыст! І куды ты можаш падняцца? Ты ж i сам сябе не любіш. Ты ж газету раз у, месяц чытаеш, i то адны аб'явы… Што. ты ведаеш, што цябе цікавіць? Старшыня буйнога калгаса!

— Так-так-так, — хутка, на высокай ноце, праспяваў Махнач І, як бы ў падмацаванне, выбіў гэта «так» пальцам! па прылаўку. — Я гляджу, што гэта мой аўтарытэт расце, ажно вось яно што — парторг падымае яго. Тактак-так…

— Твой аўтарытэт? — Полаз зняважліва кіўнуў галавой. — Нельга ні падняць, ні апусціць таго, чаго не існуе… пўстаты. Які ў цябе можа быць аўтарытэт?

Для аўтарытэту трэба жыць з народам так, як Груздовіч вунь жыве. А ты?.. Што ты зрабіў для людзей, я пытаюся?

Махнач падняўся, кінуў крамніку:

— Запішы мне за дзве шклянкі віна, — i падышоў да бухгалтера так энергічна i з такім выглядам, нібы хацеў ударыць. Утаропіўшыся злосным позіркам у яго твар, уедліва сказаў, ашчэрыўшы жоўтыя зубы:

— Дай жа я хоць на цябе пагляджу. А то я за тры гады так i не глянуў ні разу, хто ў мяне за бухгалтера сядзіць. — І раптам крыкнуў на ўсіх: — Чаго вылупілі вочы? Інтэлігенты! — i, закруціўшы доўгі, напластаваны мацюк, хутка выйшаў, ляпнуўшы дзвярамі.

Усе на момант адчулі сябе неяк няёмка i змоўклі. Лемяшэвіч, у якога пачала была нараджацца прыхільная думка аб Махначу, пакуль той моўчкі слухаў гэтую бязлітасную крытыку, цяпер адразу зразумеў сутнасць гэтага чалавека, з якім яму ўжо не раз давялося сутыкацца, i быў удзячны Полазу. Ён быў прыхільнікам вось такіх шчырых размоў, якія адразу раскрываюць усё нутро чалавека. І хоць яго таксама крыху збянтэжыў нечаканы фінал размовы, але ў душы ён радаваўся, што скончылася іменна так: Махнач як бы сам даканаў сябе.

Але на мяккага па характару, лагоднага Раўнапольца, які ўмеў дараваць людзям ix чалавечыя слабасці, усё гэта, відаць, зрабіла іншае ўражанне.

Ён уздыхнуў з жалем:

— Дарэмна ты, Андрэй Мікалаевіч.

— Ану яго, — адмахнуўся Полаз. — Няхай ідзе!.. Абрыдла мне глядзець на яго…

Цяпер ён выглядаў зусім цвярозым i стомленым. Кінуў на прылавак сторублёўку.

— За ўсё атрымай… І сыну цукерак грамаў сто… Чакай, што гэта мяне жонка прасіла купіць? Усё да ліха вылецела з галавы.

Лемяшэвіч нечакана для сябе прапанаваў выпіць яшчэ: захацелася скончыць размову i разысціся цяплей. Полаз згадзіўся без асаблівага жадання, хутчэй з ветлівасці, і, выпіўшы, узяўся за пячэнне — еў апетытна i многа. Цяпер больш гаварыў Раўнаполец.

— Але, Мікалаевіч, не ведаў, што ты можаш гэтак… разнесці…

— Калі-небудзь i да цябе чарга дойдзе, — хмура, без жарту, адказаў Полаз. — Ты таксама… Газеткі чытаеш, а людзей не бачыш…

Выпілі яшчэ. Лемяшэвіч адчуў, як у целе з'яўляецца нейкая незвычайная лёгкасць, a ў душы — вясёласць i замілаванне да сябе i да гэтых вось сваіх новых сяброў. Такімі добрымі, простым! i сардэчнымі людзьмі здаліся яму i Полаз i Раўнаполец, што хацелася тут жа неадкладна абняць i пацалаваць ix. Але ён яшчэ ўсведамляў, што за такі ўчынак яго могуць палічыць п'яным, i стрымліваўся. Але ж неяк трэба даказаць ім сваю прыязнасць, свае найлепшыя пачуцці? І ён, весела смеючыся, папростаму, як i яны, звярнуўся да крамніка:

— Пеця! Шампанскага, ліха на яго! — Апошні выраз ён пераняў ад Полаза. — А што? Для чаго яно ляжыць тут і пыліцца? Каб людзі пілі! А хто павінен піць? Мы павінны піць! Для нас яго рабілі!

Старшыня сельсавета заліваўся смехам i падміргваў Полазу; больш спрактыкаваныя, яны не ап'янелі гэтак i цЯпер цешыліся, што ім удалося так «разварушыць» новага дырэктара.

Стрэліў у столь корак, з шыпеннем ударыў пенны фантан нагрэтага віна, i, пакуль яны падстаўлялі шклянкі, палавіна дарагога пітва выцекла на прылавак i Лемяшэвічу на штаны.

— А-а, чорт! Няма чаго i піць! Давай яшчэ адну, Пеця! — узлаваўся ён.

Другую бутэльку адкаркаваў Полаз i не разліў ні кроплі. Але толькі яны паднялі шклянкі i пажадалі адзін аднаму самых вялікіх радасцяў жыцця i пакляліся ў вечнай дружбе, як у дзверы застукалі больш энергічна i настойліва, чым стукаў Лемяшэвіч. Але цяпер яйы былі ў такім стане, калі ніхто ўжо не мог ix спалохаць — ні Бародка, ні сварлівая жонка Раўнапольца, якое той баяўся больш за ўсё на свеце. Старшыня смела i нават пагрозліва спытаў:

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера