Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Фу, чорт! Лемяшэвіч! — Полаз кінуў убок цыгарку, якую скручваў, падняўся, заскрыпеўшы пратэзам. — Падыходзь бліжэй, Лемяшэвіч! Чаго ты спалохаўся? Усе свае. А вось нас ты напалохаў. Думалі — Бародка. А яму тольKi пападзіся на вочы за такімі заняткамі — год будзе распісваць на ўсіх пленумах i актывах, што ажно самому люба слухаць. Выстаўляй, Пятро, назад…

Крамнік, весела ўхмыляючыся на ўвесь твар, выставіў з-пад прылаўка дзве бутэлькі віна, ужо раскаркаваныя, але яшчэ не пачатыя, i чатыры чыстыя шклянкі.

— Але, Бародка — гэта сіла! — з захапленнем пацвердзіў Антон Раўнаполец, паціраючы ад здавальнення рукі,— Яму не пападайся ў рукі — даканае.

Старшыня

сельсавета адных год з Полазам, але нізкі ростам i рухавы. У вачах яго заўсёды свяцілася иезадаволеная цікаўнасць да ведаў, ён вельмі любіў розныя навуковыя i палітычныя навіны, газету чытаў ад першага да апошняга радка, але самай значнай міжнароднай падзеяй лічыў які-небудзь чарговы пераварот у Нікарагуа ці Гватэмале, такое паведамленне абводзіў чырвоным алоўкам i газету гэту хаваў. У партфелі ён насіў разумный кнігі i наведвальнікам-сялянам зачытваў цытаты з класікаў марксізму-ленінізму, але часта неўпапад.

Даведаўшыся, што Лемяшэвіч абараняў дысергпацыю, Раўнаполец пры сустрэчах слухаў яго з разяўленым ротам i любіў часам пахваліцца, што дырэктар школы ў яго сельсавеце не хто-небудзь, а вучоны…

— Пятро, яшчэ адну шклянку! — камандаваў Полаз. — І што-небудзь на зуб!

Раўнаполец крыху збянтэжыўся ад такой бесцырымоннасці сябра i пранікліва пазіраў на Лемяшэвіча, як бы жадаючы адгадаць, што думае дырэктар аб ix выпіўцы за зачыненымі дзвярамі.

Махнач па-ранейшаму маўкліва сядзеў на скрынцы i, здавалася, разглядаў плямы на падлозе. Але Лемяшэвіч прыкмеціў, як ён раз-пораз кідае на яго касыя, з хітрынкай i нават нейкай знявагай, позіркі, напэўна, думае: а вось зараз я пабачу, што ты за птушка такая!

Полаз разліў віно ў шклянкі, жартаўліва перажагнаў ix:

— Выйдзі, нячысты дух… — i падняў сваю шклянку. — Ну, браткі, паехалі, а то ў роце перасохла.

— Я, таварышы, не п'ю, i вы на мяне не звяртайце ўвагі,— сказаў Лемяшэвіч i звярнуўся да крамніка: — Дайце мне папярос, калі ласка.

Полаз спакойна паставіў шклянку на прылавак. Раўнаполец быццам папярхнуўся i неяк смешна кашлянуў.

Толькі Махнач не кранаўся з месца, i зняважлівая ўсмешка заблукала на яго няголеным i запыленым твары.

— Не п'еш? — спытаў Полаз сур'ёзна i ветліва.

— Не магу.

— Слухай, Лемяшэвіч! — Полаз падышоў, узяў яго за руку вышэй локця i глянуў зверху ў твар, у вочы. — Мы ведаем, што ты чалавек вучоны. Але вучоныя таксама людзі, як i мы, грэшныя… А ты ж сялянскі сын, партызан… Антон вось таксама партызан… І не рабі ты з сябе замшэлага інтэлігента, не ганарыся. Будзь чалавекам простым. Жывеш сярод людзей…

Лемяшэвіч амаль не быў яшчэ знаёмы з гэтым напорыстым, грубаватым чалавекам, ведаў толькі, што ў арміі Полаз меў званне капітана, што толькі калецтва зрабіла яго бухгалтерам i што ён — сакратар калгаснай партарганізацыі. Увогуле Лемяшэвіч быў не супраць таго, каб бліжэй пазнаёміцца з ім, але яму не падабаліся ўсе гэтыя абставіны — зачыненыя дзверы, паперка, i таму ён адказаў суха:

— Я думаю, прастата не ў тым, каб напіцца.

— А хто тут хоча напіцца? Міхась Кірылавіч! — неяк па-жаночаму выгукнуў i развёў рукамі Раўнаполец, азіраючыся навокал, нібы шукаючы таго, хто сапраўды хоча напіцца.

— Але, — падхапіў Полаз, — ніхто цябе не хоча напаіць! Выпіць па шклянцы віна… Малдаўскага… Натуральнага… Яно ў нас рэдка бывае… У нас усё райпрамкамбінатаўскае. Пойла нейкае, воцат…

Лемяшэвіч зразумеў, што адмовіцца ад выпіўкі немагчыма. Полаз або не адчэпіцца, або пакрыўдзіцца і, калі хочаш, можа нават вылаяць —

характару ў яго хопіць i на гэта.

Ён згадзіўся, узяў шклянку.

— Ну, добра, за добрае знаёмства! — i зірнуў на Махнача, але той не глядзеў ні на кога — разглядаў тканіны на паліцах. Так, не гледзячы, ён i чокнуўся.

Полаз, наадварот, разглядваў дырэктара з дзіцячай цікаўнасцю i шчырасцю. Выпіўшы, ён сеў на вагі, разламаў пячэнне, укінуў кавалачак у рот.

— Ты аб прастаце загаварыў…

— Не я — вы, — усміхнуўся Лемяшэвіч.

— Слухай, Лемяшэвіч, давай на «ты»… Мы з табой людзі роўныя, камуністы, i выкінем да ліха ўсе цырамоніі. Гэта таксама да прастаты адносідца… Згодзен? Давай лапу! — i ён надзіва модна, да болю, сціснуў Лемяшэвічу руку. — Дык вось аб прастаце. У цябе настаўнік ёсць, Кавальчук Павел Паўлавіч… Наш мясцовы хлопец, мы разам свінні пасвілі, на начлег ездзілі… вучыліся разам… Ваяваў хлопец… Адным словам, быў чалавек як чалавек. І вось пасля вайны павучыўся ён у Гомелі, ажаніўся там з нейкай страказой… Прыехаў працаваць… I, уяві, змянілі чалавека, не інакш… Белікаў, i нават горш… Акрамя Уласнай асобы i дарагой палавіны — нічога для яго больш не існуе. Людзей баіцца… Але справа не ў гэтым… Хлопцы прыехалі з настаўніцкай канферэнцыі — смяюцца, як ён дваццаць пяць грамаў заказваў у чайной! Ліха на цябе!

Раўнаполец весела засмяяўся i тут жа міргнуў крамніку.

Лемяшэвіч прыгадаў сваю размову ў чайной. Кавальчука ён ведаў, настаўнік гэты зрабіў на яго даволі прыемнае ўражанне сваёй акуратнасцю i дакладнасцю, але ён не ведаў, што афіцыянтка гаварыла пра яго, i таму зараз здзівіўся.

— Але i гэта нічога, — прадаўжаў Полаз. — Ну, можа, нельга чалавеку… Ліха з табой… Не пi. Але потым мне бацька яго расказваў,— старому сёмы дзесятак, а ён яшчэ плыты ганяе… ногі замочыць, паўлітэрку перакуліць — i не лысы. Дык вось стары расказваў… Калі ў нябогі Паўліка няма апетыту, а здараецца гэта часта цяпер, яго клапатлівая палавіна падносіць яму сталовую лыжку… партвейну!.. А каб ты згарэў!.— Бухгалтар зрабіў такі энергічны жэст рукой i так зарагатаў, што i ўсе не маглі стрымацца. — Ну, брат, i няма ў мяне павагі да гэтага чалавека! Hi на грош… Глядзець не магу, брыдка робіцца…

Хоць забі мяне. — І ён раптам узлаваўся, сціснуў кулак. — Бо няшчыра ўсё гэта… Мяшчанства гэта самае найгоршае… Перараджэнне! Не, брат, выбачай, калі ласка, не гэтым інтэлігентнасць вымяраецца! Можаш i выпіць, але жыві з народам… Праўда, Лемяшэвіч?

На прылаўку ўжо стаялі дзве новыя бутэлькі віна.

— A па-мойму, i выпіваць трэба з народам, — сказаў Лемяшэвіч і, магчыма, зусім незнарок глянуў на зачыненыя дзверы.

Яго зразумелі. Старшыня сельсавета расчаравана кракнуў:

— Эх, Міхась Кірылавіч!

Махнач моўчкі адышоў да сваёй скрыні i сеў там, а Полаз надзіва хутка падняўся, стаў тварам у твар, узяў Лемяшэвіча за адварот пінжака.

— Чакай, ты што пра нас падумаў? Што мы ад народа схаваліся i, магчыма, за крадзенае п'ем? Так?

— Не.

— Хлусіш… Падумаў… Дык вось што — выкінь з галавы!.. Я восем год працую бухгалтарам, перажылі гады — ведаеш якія? — у доме хлеба не было, але ні адзін калгаснік, ні адзін рэвізор не папракнуў мяне, што я залез у калгасную кішэню. Патап, канешне, старшыня дрэнь, лаюць яго ў кожнай хаце. Але хто чуў, каб хто сказаў, што старшыня яйка з фермы ўзяў? Я такому брахуну першы заткнуў бы зяпу! Вось так, таварыш дырэктар, можаш лаяць нас, крытыкаваць, i правільна крытыкуеш за клуб, напрыклад, за культуру, але не крыўдзі…

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера