Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Канешне, Танк. Настроем амаль той, якога мы ведаем па філасофскіх вершах апошніх гадоў.

І вось тут паўстае адно вельмі важнае пытанне. Ці павінен паэт, які перакладае, памерці ў тым, каго ён перакладае? Я ведаю, для моцнай паэтычнай індывідуальнасці гэта цяжка, амаль немагчыма. Дух не хоча змяшчацца ў чужой амфары, няхай нават чароўнай, бунтуе, узламвае яе. Хоча сам для сябе зляпіць форму-ёмішча. І я не ведаю, што тут лепей: слабы дух у чужой велічнай форме або моцны, які тую форму зламаў. Відаць, у перакладзе, майстэрстве, якое ўсё ж павінна зберагчы чужую амфару, патрэбна трэцяе: захаваўшы сваю магутнасць, усё ж памерці ў другім, аддаць яму сябе самога, стаць яму слугою, як гэта ні цяжка. Але, з другога боку, як тады ставіцца да перакладаў Лермантава? Што яны, уласныя вершы ці пераклад з Гейнэ? Не ведаю.

Ведаю толькі, што пераклад "Урыўка" пераходзіць ужо ў другі жанр, незаконна занядбаны цяпер жанр пераймання.

Эпіграмы і эпітафіі пераклаў для зборніка Семяжон. Аб іх, бадай, і не варта шмат гаварыць. Зроблена гэта лаканічна, з уласцівымі перакладчыку тонкасцю і гумарам. Пасля чароўных перакладаў з Бёрнса гэтага ад яго можна было чакаць. Вось урывак з эпіграмы на самазабойства брытанскага міністра Каслры:

Ты здох, а ўсе мы дыхаем вальней І думаем: каб гэта ўсё раней, Пакуль ты рэзаў Англiю па лёгкіх, — Вось бы ўздыхнуў народ, але з палёгкай!

Эпіграма — жанр няўдзячны. Усе смяюцца, усе здзіўляюцца, як лёгка і дасціпна льюцца словы. І ніхто не ведае, як гэта цяжка. І паэту, і перакладчыку.

Памер артыкула, на жаль, не дазваляе сказаць добрага слова ўсім астатнім перакладчыкам вершаў.

Цяпер пра паэмы, містэрыі, публіцыстыку. І перш за ўсё пра пераклад "Чайльд Гарольда".

"Чайльд", яго чатыры песні, перакладзены чатырма аўтарамі: Рыгорам Барадуліным, Міколам Арочкам, Язэпам Семяжонам і аўтарам гэтых радкоў.

Мне вельмі хочацца пахваліць свой пераклад. Але я не маю саманадзейнасці аднаго раманіста, які, пералічваючы раманы, што зрабілі пераварот у нашай белетрыстыцы, скончыў спіс словамі: "і раман аўтара гэтых радкоў". Таму я прамаўчу і замест няпэўнай свае кандыдатуры выстаўлю ўсе астатнія, асабліва ж — сапраўды выключны па чысціні і яснасці — пераклад Язэпа Семяжона. У ім няма залішняга пафасу, у гэтым перакладзе… Байран і ў пафасе сваім часам іранічны, вонкава лёгкі, нават легкадумны. Ён, як і Пушкін, і жартуе, і празаізмы ўжывае, і… раптам хапае за душу жалезнай, страшнай рукой рафасу — і стогн, крык ірвуцца з сэрца. Гэтыя ўласцівасці ў поўнай меры перадае праца Семяжона.

Вось пра Венецыю:

На ўлонні акіяна, на выгодзе Ты гордаю Цыбелаю марской Раскашавала не адно стагоддзе З тыярай стромых веж над галавой.

Калі б я жыў у век рамантыкаў, я сказаў бы, што Чэрвеньскія палі падаюць руку Анслейскім палям, каб іхнія верас і шыпшына сталі братам і сястрой нашаму верасу, нашай дзікай ружы.

Перакладу "Чайльда" ў пэўнай меры, відаць, перашкодзіла практыка нашага перакладу наогул. Дадзена згода на выданне кнігі перакладаў (з'ява досыць рэдкая) — і вось пачынаецца ліхаманка. Буйныя рэчы, як той самы "Чайльд Гарольд", трэба перакладаць гады. А час не чакае. Таму рэч даецца некалькім майстрам. Іначай проста немагчыма. І вось людзі бяруць на свае плечы велічэзную працу, але ў розных раздзелах усё ж заўважаецца рознастылёвасць.

У гэтым няма правіны людзей, таму што нельга двум майстрам зрабіць з аднаго ўзору дзве цалкам аднолькавыя вазы.

Глядзіце самі.

Во! стук падкоў і кліч трубы не слабне, Зямлю калоцяць бою перуны. Ці ж не відаць вам, як дымяцца шаблі І гіне брат і сын ваш без віны? Хто быў апошні разбуральнік храма, Свяцілішча Палады на гарах? Хто той грабежнік, што з калон і брамаў Скульптуры краў і помнікі ў мурах? Растуць, мацнеюць разам з ветрам крылы, Зноў пачынаюць свой адвечны рух І шумна абтрасаюць прах магілы, Кайданы, што трымалі ў пастцы дух. Хачу дамоў. Яе, маю шыпшыну — Брытанію,
штоночы бачу ў сне.
Няўжо я там забыт? Няўжо чужына Прытулак вечны дасць бадзягу мне?

Чуеце? Адзін памер, аднолькавы выбух страсці, нават адна настройка. І толькі струны, струны аднолькавага "ля" гучаць розна. Бо не знайшлося яшчэ майстра, які здолеў бы зрабіць дзве ў свеце аднолькавыя струны. Бо нікому яшчэ не ўдавалася не толькі народ зрабіць аднолькавым ва ўсіх асобах, што складаюць яго, але і двух людзей зрабіць духоўнымі блізнятамі. Нельга забываць гэта.

І ўсё ж зроблена ўсё магчымае, каб паэма была адной суцэльнай брылай. "Чайльд Гарольд" перакладзены добра, а асобныя месцы (адно з іх — бой быкоў з першай песні) — проста выдатна.

Хацелася б сказаць некалькі слоў аб перакладзеным Максімам Лужаніным "Прароцтве Дантэ".

Праца зроблена на дастаткова высокім мастацкім узроўні, і гэта асабліва прыемна таму, што Дантава тэрцына (у Байрана яе метрыка трошкі парушана) з яе пяцістопным ямбам і пераплеценай, ланцужна-неразрыўнай рыфмоўкай — памер вельмі, надзвычай складаны, памер, якім не кожны паэт можа рызыкнуць.

Да нешматлікіх агрэхаў гэтага перакладу трэба аднесці толькі тое, што ў некаторых месцах трайная рыфма недакладная. У Дантэ — гэта сталь і жалеза, нягледзячы на амаль нечалавечую складанасць пляцення.

Прывяду прыклад у выдатным рускім перакладзе М. Лазінскага (на беларускую мову "Боская камедыя" пакуль не перакладзена). Гэта з песні трэцяй: "Брама пекла. Нікчэмныя", тыя, што "прожили, не зная ни славы, ни позора смертных дел":

И смертный час для них недостижим, И эта жизнь настолько нестерпима, Что все другое было б легче им. Их память на земле невоскресима; От них и суд и милость отошли. Они не стоят слов: взгляни — и мило! И я, взглянув, увидел стяг вдали. Або яшчэ больш дакладна: И понял я, что здесь вопят от боли Ничтожные, которых не возьмут Ни бог, ни супостаты божьей воли. Вовек не живший, этот жалкий люд Бежал нагим, кусаемый слепнями И осами, роившимися тут. Кровь, между слез, с их лиц текла струями.

Байран у "Прароцтве" ішоў шляхам Дантэ. І раптам у дакладнага, скрупулёзнага паэта, які сапраўды можа "вылепіць з гліны Адама", мы сустракаем такую, напрыклад, трайную рыфму: "дух — круг — уладару"; або "прах — раць — караць", "імкнуўся я — праяў — яхт" і г.д.

Глядзіце, як гэта добра перакладзена па сэнсе і якая недакладная рыфма ("узвышаў — знішчаць — вачам") шкодзіць агульнаму ўражанню:

Вачмі любві ўглядаўся з-пад павек І шчыраю душою узвышаў Нікчэмнасць, што расплоджваецца век, Каб панаваць і добрае знішчаць, — Што ён зрабіў, каб гэткі мець прысуд? Ці ж не хапіла б тым смутным вачам Кахання безнадзейнага пакут.

А ўвогуле, паўтараю, гэта дакладны, грунтоўна пабудаваны пераклад.

Пакідае надзвычай добрае ўражанне работа Уладзіміра Дубоўкі над "Шыльёнскім вязнем", гэтай песняй мужнасці і тугі. Добра перакладзены той стрымана-грозны, прароцкі тэмп, якім вызначаецца гэтая паэма:

Бо пры святле астрожных крат Чужым здаваўся нават брат. Нас разлучыў, скаваў ланцуг, Але злучала сэрца, дух. Нам забаронены былі Акрасы неба і зямлі, Ды вораг мову ўзяць не мог, Яна лунала праз астрог.
Поделиться:
Популярные книги

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды