Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

…Ну вось, мы нібыта прайшліся па розных частках свету. Усе яны ў гэтай не дужа вялікай кнізе, якая, аднак, значна пашырыла наш кругагляд.

Зразумела, што яна яшчэ не без недахопаў, але карысць такога выдання — бязмерная.

У той жа час шкада, што ў кнізе няма англічан, італьянцаў, іспанцаў і г.д. Шкада, што няма хаця б малога раздзела перакладаў з класікі іншых народаў.

Так, ёсць хібы. Але ж гэта толькі пачатак вялікай справы: планамерна пазнаваць іншыя краіны і народы. Перадумовы для гэтага ёсць. Патрэбна толькі быць упартымі, увішнымі, працавітымі. Патрэбны школа перакладчыкаў і максімум прыкладзеных да гэтай справы сіл.

З

любоўю да чалавека

Мы доўга чакалі гэтай кнігі, чытаючы ў часопісах адменныя, вельмі свежыя вершы паэта. Яны заўсёды вылучаліся сярод другіх нашых вершаў нейкім прасветленым, па-дзіцячы непасрэдным светаадчуваннем, прасветленым нават у глыбокай суровасці, суровым нават у скупым жарце, які паэт часам дазваляе сабе.

Я не крытык і таму не магу прасочваць пад зямлёю "корані" кожнага верша і вобраза, грунтоўна сцвярджаць, што паэт спыніўся на сваім шляху і не расце, у той час калі ён выбірае новы кірунак. Не магу я "ўдумліва" разважаць аб уплыве на Наўроцкага Уітмена і "сучасных лацінаамерыканцаў" (чамусьці Уітмена вінавацяць ва ўсім, што не падобна на ранейшае).

Не магу таму, што наш паэт — жывая галіна ад нашага дрэва. І няхай на ёй вырастаюць такія па форме плады:

Ціха льецца сонца. Ціхі подых мая. Яблыня кахання беллю расцвітае. З касой за плячыма па зыркай расе Кожны гэту яблыню у душы нясе.

А магчыма, і іншыя з наўмысна задышлівым рытмам, са знарочыстым (і зманлівым) прымітывізмам мыслення.

Ці не ўсё адно, калі гэта нам — не чужое, калі на нашай мове сказана яшчэ і такое слова, ад якога яна стала багацейшай, прыгажэйшай, гучнейшай?!

Алесь Наўроцкі — паэт таго пакалення, якое ў поўнай меры вынесла на дзіцячых плячах ліхалецце вайны:

Калі жыў ля вады без вады і ля хлеба без хлеба, Калi цэлымi суткамi кулі секунды лічылі.

Яно не ваявала, пакаленне паэта, але — хто ведае? — ці не цяжэй было дзіцячаму сэрцу адчуваць сябе бяссільным, а вачам бачыць такое:

Там жонка дзіцё нараджае… Нараджае дзіцё У агні. Дарэмны просьбы. Суха стрэл хлопнуў. Абвалілася першае бервяно, І раптам дзіця закрычала, На ўсю Еўропу Закрычала яно.

Цяжка гаварыць пра нейкія літаратурныя "ўплывы" на творчасць Алеся Наўроцкага. І калі крытык, нядрэнны знаўца паэзіі, кажа мне, што ў "Стрэле ў твар смерці" адчуваецца "ўплыў" касмічнасці Чарота", мне хочацца сказаць — "не". Справа не ў тым, што "пажар палыхае. Ад агню куды кідацца? Ён ліжа ногі, рукі, твар". Справа ў тым, што ў аднаго сусветны пажар быў бязлітасны да людзей, да кожнай асобы чалавечай і да набыткаў культуры, створаных рукамі чалавека. А другі — і гэта лепей за ўсё іншае паказвае, што мінулі гады, — уважлівы да кожнага жадання, да кожнай усмешкі чалавечай, бо галоўная рыса яго вершаў, - гуманізм, бо ён добра разумее, што кожны забіты чалавек — гэта забіты сусвет, забітае мора, забітае неба.

Магчыма, жывым цяпер менш справы да забітых сусветаў — іхнія ж сусветы жывыя, — але сэрца паэта павінна памятаць больш за іншыя сэрцы: на тое ён і паэт.

І
вось гніюць у зямлі
Мільёны лясоў, Мільёны птушак, Мільёны акіянаў, Гніюць у зямлі Мільёны ранкаў, А над зямлёй займаецца ранак, Гнiюць у зямлi мiльёны жаўранкаў, Але па-ранейшаму спявае жаўранак.

Паэта, як і ўсё яго пакаленне, асабліва чуйнае да несправядлівасці, балюча ўразіла з'ява, імя якой "культ асобы". Ён верыў у гэтую асобу, "як у сонца", а аднойчы "тое сонца забальзаміравалі". І паэт гаворыць з горыччу:

Праўда мне даражэй За ўсё на свеце. Няўжо ў сонца Не дрыжала рука, Калі выкопваў рэчышча ён, Па якому ў акiян Смерці Улілася не адна Жыцця рака?

У роздуме над гэтай з'явай, у паступовым асэнсаванні таго, што Сталін заняў толькі месца Леніна, а яго замяніць не мог, паэт робіць мужную выснову ("Размова з Уладзімірам Ільічом"):

Паміраючы за яго на полі бою, Ведайце — Паміралі за Вас.

Здавалася б, даволі і таго, што сэрца зведала такую горкую праўду. Але на плячах пакалення і яшчэ адна праўда, яшчэ адзін цяжар. Гэта праўда і цяжар атамнага стагоддзя, і, што б ні казалі, цяжар гэты падае на плечы тых, хто малады. Таму што ім жыць, ім несці адказнасць за ўсё, ім заганяць джына — носьбіта смерці — зноў у бутэльку, адкуль яго калісь выпусцілі. І таму юнак нашага часу не можа не быць горача зацікаўлены лёсам чалавецтва і самой маці-Зямлі.

Я не баюся смерці. Пражыву болей ці меней — Аб гэтым не буду тужыць. Але чаму, чаму я павінен Попелу жменяй У вочы нашчадкам Пыліць?

Голас паэта выбухае крыкам усяго чорнага, што перашкаджае багатым фарбам зямлі сплятацца ва ўсё новых каляровых гамах. Гэта сказана вельмі па-беларуску, і адначасова гэта — як слова і песня ўсіх народаў. Хутчэй ваяваць за праўду, каб нікога не крыўдзілі, нікога не забівалі. Нельга, каб выбухнула вайна, нельга ацэньваць грашыма жыццё, нельга, каб панавала сытае свінства, нельга, каб дзяўчына з Хірасімы згарэла ад болю, нельга, каб ажыў фашызм, нельга, каб загінула ад вадародных ураганаў нясцерпна родная ў сусвеце калыска жыцця, жамчужына Розуму — Зямля.

Гэтая абвостранасць пачуццяў нараджае і стыль, — нервовы, трапяткі, які дарэмна хоча здавацца спакойным і разважлівым. Дарэмна, бо ўнутры ў паэта ўсё трапеча любоўю да людзей.

У Алеся Наўроцкага тонкі слых. Вось прамень ударыў па адстралянай гільзе, вось мяўкаюць вясновыя коцікі на галінах ракіт… У яго незвычайны зрок. Ён бачыць, як мяшаюць у шклянцы разам з цукрам сонечны прамень, як "злуецца" пад ветрам беласнежная сукенка дзяўчыны. І тут ужо адбываецца тое дзіва, якое прымушае кожнага горка шкадаваць, чаму ён не прыкмеціў гэтага раней. Чаму не прыкмеціў зялёныя крылы бяроз або вецер, які "свістаў спачатку ў дудачку, потым у дудку, а ўжо затым у дуду".

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!