Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:
"Мы вас пачакаем!" — казалi загоны нам. "Мы вас пачакаем!" — казалі лясы. Ты знаеш, Алёша, здаецца мне поначы, Што следам за мной іх ідуць галасы.

І зноў вайна. М. Шолахаў: "Яны змагаліся за Радзіму". У перакладзе М. Лужаніна, раздзелы з рамана. Таксама даўно знаёмая і таму надта адказная для перакладчыкаў рэч. Але і тут добра. Несумненная ўдача ў стэпавых пейзажах, у малюнку хутара над рэчкай. А лепш за ўсё — Лапахін. Так добра перададзены яго то з'едлівы, то хуткі, то злосна-павольны,

то проста з лютым гумарком, а то і вясёлы, балбатлівы гаварок разумніка-салдата. І яшчэ — бабка з яе крыклівасцю, бурчаннем. Такая — як мноства вясковых бабак. Гэтыя моўныя адметнасці, гэтыя дыялектызмы. М. Лужанін справіўся са сваёй задачай грунтоўна, хаця і не без непазбежных страт. Што ж, мы даўно, яшчэ з даваенных часоў, ведаем яго як добрага перакладчыка.

Вельмі дакладны і паэтычны пераклад "Паэзіі" У. Бранеўскага даў нам Ю. Гаўрук:

Калі арфу скамандуюць выбраць, каб развеяць пякельныя хмары, сабе жылы гатовы мы выдраць і па іх, як па струнах, ударыць. Трэба песняю біць аж да смерці, знішчыць кодлішча гадаў варожых. Пэўна ж, ёсць справядлiвасць на свеце, ёсць — любоў — і яна пераможа. Вось тады дай слоў самых сардэчных, найцішэйшых і поўных павагі, а памерлых укрые хай вечнасць, як парваныя віхрамі сцягі.

…Першы агрэх. Нехта не ўсё добра прадумаў. Чаму Тадэвушу Рыжэвічу такі гонар, што ён мае біяграфію перад сваім цудоўным апавяданнем "Сыны", а, скажам, Яўген Гуцала, той жа Бранеўскі і многія іншыя такога гонару не маюць? Скажам, Шолахаў не мае ў гэтым патрэбы, яго і так усе ведаюць. Але — Ян Костра, Данат Шайнэр ці Францэ Прэшэрн? Шмат хто ведае пра іх?

Увогуле, на мой погляд, у наступных кнігах "Даляглядаў" трэба даваць у канцы (як гэта паспяхова робяць часопісы "Маладосць" або "Иностранная литература") кароткае: "Нашы аўтары". Гэта і карысць прынясе, і адначасова не будзе разбіваць асноўнага тэксту.

А пераклад Т. Ружэвіча Янкам Брылём вельмі добры. Выкліваюць пярэчанне толькі некаторыя дэталі. Застрэлілі хлопца. Брат у моргу змочвае вялікі пук газет і запаўняе забітаму чэрап. Каб, значыцца, выглядала "па-людску"… Ёсць усё ж і для літаратуры забароненыя вобразы. Асабліва калі за іх няспрытна бяруцца. Але гэта закід аўтару вельмі добрага апавядання, а не перакладчыку, якому трэба сказаць ва ўхвалу, што тут ёсць мова. У адрозненне ад некаторых іншых перакладчыкаў, якія ўжываюць не ўласцівыя нашай граматыцы звароты.

Увогуле, "Далягляды" — подзвіг перакладчыкаў, за гэта ім нашае дзякуй. Бо так мала часу, каб прачытаць такое па-польску, чэшску, славенску.

Дарэчы, чэшская і славацкая паэзія. Усе пераклады выкананы тут добра, на высокім узроўні. Аднак насцярожвае почасту падбор вершаў. Вітазлаў Незвал, напрыклад, змешчаным у зборніку вершам робіць не зусім тое, што трэба, уражанне. Можна было выбраць штосьці лепшае.

Добра гучаць вершы Іозефа Горы, Станіслава Косткі Неймана, Даната Шайнэра. Дужа ўдалыя і некаторыя пераклады П. Макаля. Напрыклад, "Страхоўка" Андрэя Плаўкі, "Паўстаць" Іозефа Мігалковіча, "Старыя настаўніцы" Войтэха Мігаліка, "Каляндар" і "Вяселле" Міраслава Валека, "Я іду" Штэфана Жары, "Дрэвы" Яна Смрэкі. П. Макаль праявіў добры густ у адборы пісьменнікаў і меў дакладнае перакладчыцкае пяро. Толькі шкада, што не

трапілі сюды вершы, скажам, Лаца Навамескага. І яшчэ шкада, што ўкладальнікі абмежаваліся паўсюль толькі сучаснымі паэтамі, не ўключаючы класіку.

Нельга, вядома, у адным зборніку "абняць неабдымнае", але ў наступных — варта падумаць, каб падаць асобных аўтараў і цэлыя літаратуры па магчымасці паўней.

…"На ціхім возеры" Ю. Нагібіна. І апавяданне выдатнае, і пераклад Ф. Янкоўскага таксама. Ёсць дзве-тры недакладнасці. Напрыклад, наколькі я памятаю, у аўтара было "салодкі кліч прыроды", а не "далікатны". Гэта адно з найлепшых апавяданняў аўтара па сваёй чалавечнасці і глыбіні. Таму, што старонні чалавек паказаў нам саміх сябе збоку, падумаў пра нас так, як мы вельмі рэдка думаем пра сябе, і лепей, чым мы самі пра сябе думаем. Мне шмат даводзілася ездзіць і хадзіць па шляхах Беларусі з нашымі гасцямі, і ўсе яны здзіўляліся нашым людзям, а для нас сваё — непрыкметнае. На многае яны прымусілі мяне зірнуць іхнімі вачыма і яшчэ больш палюбіць тое, вышэйшае, імя чаму — Народ.

…На высокім узроўні і пераклады А. Зарыцкага з Луіса Фюрнберга. Але зноў жа здзіўляе (і гэта ў многіх месцах) нібы наўмысны падбор лірыкі рытарычнай.

Пераклады з украінскай таксама на вышыні. Вось "Чэмпіён" Ю. Смоліча, вось "Дружба" А. Галаўко і іншыя, усяго шэсць апавяданняў. Усе пераклаў Леў Салавей. Але, мне здаецца, трэба было падбіраць на кожную аўтарскую індывідуальнасць — індывідуальнасць перакладчыцкую. Увогуле, да працы над кнігай прыцягнулі занадта малую колькасць людзей, знаўцаў моў. А яшчэ нашто было ўключаць у падборку апавяданні накшталт "Вышыня-206" І.Лэ. Я люблю гэтага пісьменніка, у прыватнасці раман "Налівайка", але гэтае апавяданне папсавана газетчынай і штампамі. Апавяданне напісана даўно — яшчэ, мабыць, у вайну. Тады так можна было пісаць, не да "красот" было. А сёння як чытаецца вось хаця б такое:

"У кожнага (з байцоў. — У.К.) у вачах гарэў агонь рашучасці і бясстрашша. Усіх забраў бы ды і павёў… на рашучы бой, на славу". "Генерал стаяў і сачыў, як вярталася бясконца дарагое жыццё байца-героя". "Паўтараю: "Клімаў бярэ каманду на сябе, калі раптам мяне заб'юць (хіба забіць можна і "не раптам" — У.К.)… Раздольскі і Ліхтэрман сваімі грудзьмі заступаюць шлях пагоні…"

Яшчэ пра тое, што было натуральна ў Даўжэнкі і што не гучыць у яго паслядоўнікаў:

"Ноч сцерагла сарамяжлівую ўдзячнасць юнака, начныя росы абмывалі вочы".

"Вакол рабілася штосьці неверагоднае".

Гэткае "штосьці неверагоднае" ёсць у кожнага з нас. Але трэба адвучвацца. Вось як у вялікага паэта "бясконца дарагі баец-герой" яшчэ ў вайну гаварыў з палкоўнікам, пераплыўшы ледзяную раку:

И с улыбкою неробкой Говорит тогда боец: — А еще нельзя ли стопку, Потому как молодец?

Зразумела, аўтар апавяданняў тут ні пры чым, адказнасць нясе той, хто ўключыў іх у зборнік, выдадзены ў 1975 годзе.

Гэты "ляп" адзін з зусім нешматлікіх у вельмі добрай кнізе. Але на свята вельмі не хочацца, каб на гожым і дарагім твары была "пад носам клякса". Накшталт грузінскага "аула" (с.111), якіх там звеку не было.

Ці мае права перакладчык "паляпшаць" такія рэчы? Думаю, што, са згоды аўтара, мае. А калі той не разумее такой карысці і не згодзен — тады не трэба перакладаць такое ўвогуле. Так, апавяданне бабкі (с.112) немагчыма чытаць пасля "Мы з вогненнай вёскі…". І немагчыма ўжо чытаць сцэну бою з танкамі (с.117), якая нагадвае славутую песню з не менш славутага, неўміручага Швейка.

Поделиться:
Популярные книги

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды