Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Гэта былі першыя гады асваення космасу, пачатак «касмічнай эры», актывізацыя навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. У святле гэтых маштабных з’яў па-іншаму сталі бачыцца праблемы чалавека. Яны запатрабавалі ўнутранай перабудовы, новай паэтыкі, больш таго — новай пазіцыі. І паэт пайшоў на гэта!

П. Макаль, дарэчы, валодае пахвальным уменнем маўчаць, не друкавацца, калі бачыць, што напісанае яго не задавальняе, што па-ранейшаму працаваць нельга, ці, правільней, не трэба. Ён, відаць, адчуў вычарпанасць ранейшай сваёй манеры.

Станоўчы ўплыў на яго творчасць аказала вучоба на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве ў пачатку 60-х гадоў…

Новае ў яго не адразу было зразумета. «Стаў паэт на хадулі,— пісаў адзін з яго калег, — і абвяшчае ўрачыста: „Глядзіце,

вось які я волат! Галавою дастаю да яснай зоркі проста!“ Наіўна і смешна. Гэта літаратуршчына. Мноства паэтаў яшчэ да П. Макаля галовамі зоры даставалі!» (Полымя, 1961, № 3, с. 180). Крытыку турбавала, што паэта пакідала прастата і душэўнасць. А сам ён думаў пра іншае, пра новыя дарогі… Адносіны да свету станавіліся ўсё больш зацікаўленымі, радок робіцца больш энергічным.

Поспехі маладых літаратараў канца 50-х — пачатку 60-х гадоў у многім залежалі не толькі ад вывучэння самога жыцця, але і ад інтэнсіўнасці мастацкіх пошукаў, арганічнага засваення і ўдалага выкарыстання разнастайных форм і прыёмаў раскрыцця ўнутранага свету чалавека. Паэзія асвойвае асацыятыўную вобразнасць, сімволіку, умоўнасць.

Пасля выхаду чацвёртай кнігі «Круглы стол» (1964) крытыка ў адзін голас сказала: «Макаль стаў пісаць інакш». Яна мела рацыю. Шмат у чым змяніўся характар вобразнасці, узрасла яе канкрэтнасць, пластычнасць, эмацыянальнасць. Узбуйняецца метафара. Адзін з цікавых вершаў кнігі — «Футбол», верш-прытча, узор шматпланавай лірыкі, з пэўным асацыятыўным напаўненнем. Перапоўнены стадыён паэт параўноўвае з раскроеным кавуном («і вось-вось, здаецца, як зярняткі, выпырснуць балельшчыкі з трыбун»), футбольны мяч нагадвае зямны шар. Ідзе гульня. І паэт выступае супраць бяздумнасці, безадказнасці, калектыўных псіхозаў, калі знікае чалавечая пільнасць. Ён сцвярджае чалавека, здольнага да разумнай дзейнасці.

Якраз у гэты час быў напісаны верш «Мера», у якім аўтар выклаў сваё разуменне рэчаў і грамадзянскую праграму. Паэт беглым штрыхом робіць накід сучаснай панарамы свету, «безразмернага» веку, як ён яго называе (хоць, магчыма, і не зусім удала).

К д’яблу метры і мэтры! Пакрысе, пакрысе Напаўняецца ветрам, Напінаецца ветразь, Што твой човен трасе. Дні, як белыя ватманы, Перачэрчвае быт. Прагнуць людзі і атамы Непамерных арбіт. Кантрабандай з таверны — Пырсне слова з пяра. Выспеў верш безразмерны У душы песняра. Брацкіх могілак горы — У зямлі на гарбе… Невымернае гора, Чалавек, у цябе. Дрэмле завязь у кветках — Не прагледзь, чалавек! У безразмерных шкарпэтках Скача атамны век.

Верш вельмі істотны па зместу і бліскучы па форме. Успамінаецца думка С. Залыгіна, які казаў, што верш пачынаецца для яго «з метафары, якая дае прадмету новы, незнаёмы нам раней і ўласна паэтычны сэнс і вызначэнне» (Литературная газета, 1980, 11 чэрвеня). «Выспеў верш безразмерны ў душы песняра» — такога тыпу метафорыка паэтычнага мыслення П. Макаля і вызначыла яго далейшае развіццё.

Падобныя публіцыстычныя матывы хораша чыталіся ў кантэксце кніг Э. Межалайціса, А. Куляшова, М. Танка, А. Вазнясенскага і іншых паэтаў.

Узмацненне «я» вяло за сабой паскораны працэс станаўлення яго творчай індывідуальнасці. З сённяшняга ён рабіўся сучасным, бо выходзіў на важныя, сацыяльна важкія праблемы народнага лсыцця, грамадскай свядомасці, на тое, што найбольш хвалявала чалавека. Яго своеасаблівасць вельмі дакладна адчуў Г. Бураўкін, які перш за ўсё адзначыў інтэлектуальнасць

паэта, «Яна, безумоўна, не ў тым, — пісаў ён, — што П. Макаль даволі часта і свабодна аперыруе імёнамі Бетховена, Баха, Шэкспіра, Гамера, Галілея. Яна ў тым, што паэт стараецца ў кожным вершы думаць, аналізаваць, стараецца асэнсоўваць кожную драбніцу жыцця. Імкненне да роздуму заўсёды прываблівае, а калі яшчэ бачыш і ўменне мысліць шырока і паэтычна, дык, я думаю, ёсць падстава радавацца» (Літаратура і мастацтва, 1965, 2 лістапада).

Гэта ўсё так, але з адным у выказванні Бураўкіна нельга, на нашу думку, поўнасцю пагадзіцца — з тым, што паэт «стараецца асэнсоўваць кожную драбніцу жыцця». Гэта ўжо, як кажуць, эпічнае заданне, якое больш падыходзіць празаіку. Макаль імкнецца да маштабнага вобразу, праз які хоча перадаць стан сучаснага свету.

Дарэчы, для пісьменнікаў гэтага пакалення ўласціва ўзаемная добразычлівая цікавасць да творчасці сяброў. Амаль кожны з іх ахвотна і звычайна вельмі трапна пісаў пра кнігу таварыша. Скажам, у паэзіі С. Гаўрусёва П. Макаль захапіўся яго «ўменнем засяродзіцца на з’яве, на факце, выпісаць іх дакладна і ярка, падаць „буйным планам“, так, каб яны гаварылі самі за сябе, без аўтарскага прымусу выяўлялі тое, што па-чалавечы хвалюе мастака» (Літаратура і мастацтва, 1967, 10 сакавіка).

Такое ўменне бачым і ў самога П. Макаля, які шырока выкарыстоўвае буйны план, плакат, публіцыстыку.

Таму, нягледзячы на характэрную некаторым вершам маналагічную форму, лірычны герой з уласцівымі для яго біяграфічнымі рысамі (пададзенымі хаця б сумарна) ў вершах Макаля амаль не відзён. Яго «я» вельмі абагульненае, яно імкнецца змясціць турботы ўсёй планеты. У адным з артыкулаў пачатку 60-х гадоў ён назваў наш век векам думкі. Такі вывад вынікаў з сацыяльнага аблічча часу.

Маякоўскі некалі пісаў, што ў паэзіі ён змагаўся за канструкцыі замест стыляў. Нешта падобнае бачым і ў творчасці Макаля другой палавіны 60-х гадоў, аднак поспех да яго прыходзіць далёка не ў кожным вершы. Яму не заўсёды ўдаецца дабіцца сінтэзу думкі і пачуцця. Несуадпаведнасць тэмы і стылю назіраем, скажам, у вершы «Нашы хлопцы», дзе прыземлена-сялянская вобразнасць (барозны, ворыва, абшары цалінныя) дрэнна стасуецца з касмічнай тэмай.

Але паэт эсперыментаваў.

Праз своеасаблівасць часу хацеў зразумець яго веліч, поступ наперад, выразіць яго ўнутраныя працэсы, зрабіць іх сваім асабістым адчуваннем. Так ён асэнсоўвае тэму Кубінскай рэвалюцыі — свабоды, свята «з кабурай на паяску» («Кубінскі танец»).

Гаворачы ў адным са сваіх артыкулаў пра А. Пышна, П. Макаль перш за ўсё адзначыў маштабнасць яго паэтычнага мыслення, якая вынікае не з моды, а грунтуецца на імкненні асэнсаваць складанасць часу, памагчы чалавеку «адказаць на пытанне, як жыць, каб быць вартым прызначэння». І ў самога П. Макаля ўсё галасней гучыць тэма чалавечага сумлення, тэма праўды («Сікейрас»), рэзка павышаецца каэфіцыент мастацкага абагульнення.

У зборніку «Круглы стол» ён узнімае голас супраць мяшчанскага быту, які абмяжоўвае чалавечыя магчымасці. Гэта тэма будзе замацоўвацца ў наступных кнігах і ў першую чаргу — у «Акне» (1968). У ёй знаходзіць больш глыбокае і паслядоўнае ўвасабленне старая ісціна, якая сцвярджае, што рэалізм у паэзіі азначае шчырасць і праўдзівасць, што чалавечнасць немагчыма без праўды. У адным з ранніх вершаў «Будучай жонцы» паэт казаў:

Хоць назавеш сваім, але дарэшты Мяне ўсяго адна не забярэш ты: Я частку цеплыні сваёй аддам Садам І нерасплаўленым ільдам. Ты будзеш раўнаваць мяне да кніг, І да гудкоў, што клічуць у дарогу, І нават да сумётаў снегавых, Што затрымаць мяне ў вандроўцы могуць. Ты слухаеш і моршчышся? Тады Лепш будучай застанься назаўжды!
Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала