Ля аднаго вогнішча
Шрифт:
Думка аб несумяшчальнасці грамадзянскасці і бесканфліктнасці вельмі характэрна для сённяшняга П. Макаля. Ён — майстар канцэптуальнага верша, дзе выяўляецца не проста душэўны жэст паэта, а разуменне жыцця.
Сацыяльна-філасофская аснова яго паэзіі — шырокая. Ён — востра сучасны, праблемны. Дэталі і падрабязнасці вясковага побыту часцей за ўсё патрэбны яму для асэнсавання больш агульназначных дэталей. Паэта хвалюе чалавек, яго быццё і ўзаемаадносіны са светам, накіраванасць яго актыўнасці, будучыня. Як раз менавіта гэтыя матывы складаюць змест напружанага роздуму. Своеасаблівасць яго вершаў у тым, што яны спалучаюць публіцыстыку з філасафічнасцю. Гэта надае ім эстэтычную аб’ёмнасць, глыбіню. Часта звяртаецца ён да духоўнага вопыту
«Шчаслівейшы не той, хто жне, а той, хто сее», — нагадвае ён даўнюю сялянскую мудрасць, хаця і ведае, што адлегласць да жніва іншы раз бывае даўжэй за чалавечы век. Але сеяць трэба. Паэт славіць урадлівасць зямлі, ніву, поле, якія насычаны для яго вялікім духоўным сэнсам.
Пластыка яму таксама не чужая. Але не ў ёй справа. Яна падпарадкавана больш агульным паэтычным ідэям. П. Макаль здольны ўзбуйняць рэчаіснасць, бачыць касмічныя рысы ў фарбах асенняга саду: «Адсвечвае галактыкаю сад, у барвы шчодрай спеласці адзеты». Ён — майстар ёмістай, маштабнай метафары. Славячы важкасць «пладоў, зярнят і дум, цяжкіх ад сонца», паэт бачыць, як
Сам космас, быццам просьбіт, басанож, Сыходзіць ноччу да Зямлі з паклонам, Дрыготка падстаўляе зорны кош Пад яблыкі, што падаюць са звонам.Садовая груша — звычайная слуцкая «бэра» — уяўляецца яму малой планетай. Паэт настойліва імкнецца да маштабных вобразаў, смелых абагульненняў, у якіх сінтэзуецца дзень сённяшні з глыбокімі пластамі народнага вопыту.
Высокую паэзію адкрывае ён у вобразе свайго зялёнага друга — лесу. Наш лес — наша гісторыя. У ім адлюстраваўся характар народа, яго мужнасць, высакародства. У вайну пад шматпавярховыя лясныя шаты лезлі з факеламі чорныя карнікі. Але лес выстаяў. У ягонай жывіцы і дасюль стынуць кулі. Паэт чуйны да жыцця прыроды, яна ўладарна вабіць яго да сябе. Чалавек у яго адчувае сябе не толькі часткаю грамадства, але і прыроды: «З упартасцю вучуся разумець маўклівы камень, і бетон, і медзь»; «Зямля і неба, вецер і агонь — бяссонныя настаўнікі мае». «Мой лес — мой лёс», — кажа ён. У такой вось маштабнасці вобразаў, метафары — аснова паэтыкі П. Макаля. Такія паняцці, як поле, лес, хлеб, бетон, трава, агонь і г. д., ён разглядае буйным планам, у багацці іх сацыяльных сувязей і жыццёвага зместу. Не рэдкія ў яго выразы тыпу «я — кола», «я — выйшаў з баразны».
Бачна велізарная цяга да падкрэсленай метафарычнасці, прытчавасці, мастацкай умоўнасці. «Бор, як роздум, глыбокі…», — гаворыць ён, удала спалучаючы ў адным вобразе вельмі аддаленыя паняцці. Гэта відаць у вершах «Прас», «Маналог сабакі», «Песня заваднога салдаціка», «Пласцінка», «Кумір» і іншых. Умоўнасць П. Макаля — пры ўсёй нечаканасці формы — не супярэчнасць зместу, бо накіравана на асэнсаванне пэўных рэальных з’яў. Сумяшчаючы малое з вялікім, звычайнае з незвычайным, паэт па-свойму абжывае свет, у многім дабіваецца жаданага выніку.
Лётаем вышэй за птахаў І нават гук абганяем. Не баючыся страхаў, Падэшвамі Месяц кранаем. Чаму ж нам раніцай весняй Шчыміць салодкім болем, Калі жаўруковай песняй Неба звініць над полем? І я ўжо малю па сакрэту: Выратуй век ад шаленства, Вярні таямніцы свету, Вёска майго маленства!.. Там, на мурожным улонні, Хлапчук у кашулі зрэбнай Узважвае на далоні Сузор’е, што ў кропельцыГэта — з кнігі паэзіі «Смак яблыка».
Ручаіна паэзіі П. Макаля пачалася з акіяна шматфарбнага мастацтва Я. Купалы, з якім яго яднае глыбока ўсвядомлены гістарызм: «Адродзіцца тое, што страчана. І ты застанешся, як спадчына, поле маё старажытнае — доля мая жытняя!»
Сцвярджаючы гуманістычную прывабнасць сённяшняй явы, паэт імкнецца сцвердзіць пераемнасць мінулага і будучыні, жыццёвасць народных традыцый.
Майстэрства яго пастаянна расце. Сёння яно стала віртуозным:
— Вы адкуль? — Мы — ад куль. Мы — з вайны. Мы — званы. Мы — дамы. Мы — дымы. Каміны. Камяні.Прыкметай сучаснага мастацкага мыслення П. Макаля стала філасофскае пранікненне ў сэнс падзей, псіхалагічнае даследаванне характару сучасніка. Паглыбленне псіхалагізму характэрна для ўсёй сучаснай літаратуры, у тым ліку і для паэзіі, якая выходзіць на шырокія філасофскія праблемы часу, шукае свае сродкі апалітычнасці, свой эстэтычны інструментарый. Псіхалагізм неад’емны ад этычнага зместу, ад духоўнасці, а сапраўдная духоўнасць — у імкненні да гармоніі думкі і этыкі. У яго светаадчуванні спалучаны сацыяльнае і асабістае, зямное і «нябеснае», «дзелавое» і духоўнае, бытавое і інтэлектуальнае. Свет яго ідэй стаў значна шырэй. Паэт сцвярджае сувязь галін і каранёў, што так глыбока пранікаюць у родную зямлю, сувязь часоў і пакаленняў. Сённяшняе ён хоча зразумець у аспекце гісторыі. Такія катэгорыі, як гісторыя, народ, нацыянальны характар пастаянна прысутнічаюць у яго паэзіі. Адсюль — змястоўнасць і шырыня паэтычных абагульненняў.
«Для мяне, — пісаў нядаўна ў „Литературной газете“ Яўг. Вінакураў,— верш павінен быць у першую чаргу шматпланавым, поліфанічным па сэнсу, — у ім павінен быць пададзены не абы-які факт, а факт шматзначны, таму што, паводле слоў Л. М, Талстога, мастацкае слова тым і адрозніваецца ад немастацкага, што выклікае бясконцае мноства думак, уяўленняў і тлумачэнняў».
Мяркуючы па ўсім, да гэтага вельмі блізка эстэтычнае крэда П. Макаля, які таксама імкнецца павялічыць мастацкія магчымасці слова. Пажадаем яму новых поспехаў на гэтым шляху.
Хацелася б засцерагчы яго ад аднаго.
Эстэтычная, грамадская актыўнасць паэта адзначана ў лепшых яго дасягненнях пячаццю непаўторна асабістага ўспрыняцця рэчаіснасці, адносін да яе з’яў. Гэтым талентам варта даражыць і не аддаваць яго ў ахвяру паэтычнаму прыёму, хай нават самаму сучаснаму. Інакш цяжка будзе дасягнуць маральнай і эмацыянальнай цэласнасці і адзінства, так неабходных у паэзіі. Тым больш што ягонае лірычнае «я» надта абагульненае, часам пазбаўлена сваіх біяграфічных рысаў. Што ж, такая асаблівасць Макаля, які імкнецца больш расказаць пра час, чым пра сябе. Яго паэзія — паэзія інтэлекту, не пазбаўленага рацыяналістычнасці. У гэтым няма нічога благога, але яму трэба быць пільным, каб інтэлектуальнасць не ператварылася ў сухасць, зададзенасць, каб паэзія не аддалялася ад чалавека.
Яшчэ раз нагадаю, што майстэрства не заўсёды ратуе ад банальнасці. Ёсць радкі, якія ўражваюць не столькі сваёй думкай, колькі самім паэтычным уменнем:
Душа — не лёд. Душа — палёт.Там, дзе траціцца ідэйная, духоўная ёмістасць слова, яно выглядае даволі плоскім, ардынарным. У Макаля можна прачытаць пра ўсё. Такая універсальнасць, заўважу, даволі негатыўна ўплывае на яе арганічнасць як кнігі лірыкі, якая патрабуе нейкай адзінай, унутранай, вядучай тэмы. Універсальнасць часам заглушае гэту тэму, дробніць унутраны свет паэта.