Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Усё гэта, безумоўна, дабратворна адбілася на пашырэнні кругагляду паэта, на яго агульным творчым пасталенні. Яго талент і грамадзянская смеласць праявіліся ў тым, што ён рашуча шукаў і ставіў пытанні нялёгкія, вострыя, якія патрабавалі сур’ёзнага падыходу і асэнсавання.

У 1970 годзе, паводле перапісу, гарадское насельніцтва ў рэспубліцы складала З мільёны 907 тысяч чалавек (43 працэнты). У 1979-м яно павялічылася да 5 мільёнаў 263 тысячы чалавек (55 працэнтаў). Колькасць сельскага насельніцтва зменшылася за гэты час на 797 тысяч чалавек (Звязда, 1980, 10 студзеня).

Паэзія Н. Гілевіча па-свойму рэагуе на гэта. У кнізе «Бальшак» сустракаем цікавы верш «Пра дзядоў і зямлю», які нібыта вяртаў

нас да забытых каштоўнасцей народнага жыцця. Прывядзём яго поўнасцю.

…Дзеркачом абабіўшы валёнкі (На працы быў дзесьці), Ён прысеў каля грубкі. Ільдзінкі плывуць з барады. — Цяжкавата зімою? — Памог бы! — А дзе вашы дзеці? — Дзеці? Там, дзе і ты, брат — Па шчасце пайшлі ў гарады. — Ну, чаго так глядзіш? — Пераняў мой збянтэжаны позірк. — Я адсюль не сыду ўжо, Калі не сышоў малады. Ад зямлі ўцякаем. А хлеб сюды з горада возім… Чым далей ад зямлі мы збяжым, Тым бліжэй да бяды…

У вершы «Пра дзядоў і зямлю» аўтар задумваецца над лёсам вёскі, над тымі дэмаграфічнымі працэсамі, якія адбываюцца. Ён упэўнены, што трэба захаваць усё тое добрае, маральна-перспектыўнае, што выпрацаваў народ на працягу вякоў і што спатрэбіцца нам у будучыні.

Лёс вёскі — блізкі беларускай літаратуры. Большасць пісьменнікаў выйшла адтуль. Можа, таму і Н. Гілевіч з такім шкадаваннем успрымае аддаленне чалавека ад зямлі, у яго вершы гучыць родзум пра сэнс жыцця і месца ў ім чалавека. Ён любіць вёску не толькі ў памяці, але і сённяшнюю, якая яна ёсць, з яе душэўнымі, высакароднымі людзьмі.

У яго творчасці паступова пашыраюцца ўяўленні аб часе, аб яго супярэчнасцях, аб людзях і іх узаемаадносінах з часам. Шмат чаго расказала нам пра паэта, яго жыццёвы вопыт змешчаная ў «Бальшаку» паэма «Сто вузлоў памяці», у якой адлюстраваліся даваенныя і пасляваенныя падзеі на Лагойшчыне, у адной з вёсак. Гэты «кавалак гісторыі» паказаны аўтарам псіхалагічна праўдзіва. Вось, скажам, урывак з раздзела «Перамога», у якім перададзены перажыванні тых, каму пашчасціла адолець цяжкую дарогу праз вайну.

Франтавікі пілі і партызаны, Тылавікі і мацеркі сірот. Адны — ўразмешку з ціхімі слязамі, Другія — з гучным тостам за народ. Адны ад крыўды мыліцы ламалі І, нібы дзеці, плакалі сп’яна. Другія «бронь» употай цалавалі, Што ўратавала ім жыццё яна…

Аўтар звярнуўся да таго, што ведаў па ўласнаму жыццю. Ён узнаўляе героіку партызанскай барацьбы. Пакаленне паэта добра памятае таксама і пасляваенныя гады: людзям даводзілася есці гнілую бульбу, але песні былі бадзёрыя — «пра росквіт палёў». Але паэма «Сто вузлоў памяці» пры ўсім сваім непрыдуманым драматызме, трагічнасці некаторых старонак у цэлым мела жыццесцвярджальны характар, яна ўслаўляла гераізм простага чалавека, паказвала неадольнасць маральнай сілы народа.

У «Бальшаку» зліліся ў адно і канкрэтнасць і абагульненасць і лірычнага вобраза, якая добра выявіла сябе ў аднайменным вершы, які даў назву ўсёй кнізе:

Праз
долы-нізоўі, дзе ўвечар туманы ўстаюць,
Праз водар мядункавы спелых лугоў у пракосах, Праз рэкі і рэчкі, што петлі блакітныя ўюць, Праз ранішні гоман стозыкі пасёлкаў і вёсак, Праз пушчу, дзе сосны струменяць жывіцу-пяршак, Праз ліўні густыя, што раптам заслоняць паўсвета,— Спяшаецца ўдалеч стары беларускі бальшак, Спяшаюцца людзі, спяшаецца век-непаседа.

У творчасці Н. Гілевіча знаходзім роздум над шляхамі гісторыі беларускага народа, якія вядуць яго ў будучыню. Падзейнасць саступае месца думцы, скіраванай на самааналіз, на работу розуму, акрыленую эмоцыямі, страсцямі, імкненнямі сэрца. Цікавыя ў гэтым сэнсе аказаліся вершы «*** Я хацеў бы слова даць любові…», «Спадчына», «*** Зямля бацькоў…», адзначаныя паглыбленнем пачуцця гістарызму. Гэтае пачуццё ўзнікла не адразу, але ўзнікшы — ад кнігі да кнігі — пастаянна ўмацоўваецца. Паэт імкнецца асэнсаваць свае сувязі з гістарычным часам, напісаць партрэты выдатных дзеячаў мінулага — Якуба Коласа, Хрыста Боцева, Міхася Чарота, Паўла Постышава… Адсюль — павелічэнне філасофскай ёмістасці лірыкі.

У 1967 годзе з’явілася кніга «Перазовы». Гэта былі вершы, прасякнутыя народным светаўспрыманнем і вопытам, разуменнем дабра і зла.

Кніга вельмі шматстайная. У тым сяле, дзе я не быў ніколі І нават дзе яго шукаць — не знаю, Ёсць хата ў яблынях, парог якое Я толькі ў сне парой пераступаю. І зноў і зноў там, ледзь сцямнее ў полі, Хаджу, як прывід, з вечара да ранку — Усё запаветную шукаю брамку У тым сяле, дзе я не быў ніколі.

Па-мойму, гэта, сапраўдная паэзія. У яе вялікія магчымасці, якія не можа замяніць іншы жанр ці род літаратуры. Гётэ ў сваіх лістах пісаў: «Я амаль што пачынаю верыць, што, відаць, толькі адной паэзіі можа ўдацца выразіць да пэўнай ступені такія тайны, якія ў прозе звычайна здаюцца абсурднымі, таму што яны могуць быць выражаны толькі ў супярэчнасцях, якія непрыймальныя для чалавечага розуму».

Фарміруючы асобу эмацыянальна і інтэлектуальна, паэзія Н. Гілевіча ўмее закрануць самыя патаемныя струны чалавечай душы. Яго лірыка стала тонкім інструментам, які вельмі дакладна фіксуе асабістае самаадчуванне і самасвядомасць чалавека ў наш трывожны, навальнічны век, падтрымлівае маральны клімат грамадства.

В. Каваленка, які шмат пісаў пра творчасць Н. Гілевіча, добра падмеціў, што філасофія ў яго вершах «не існуе ў якасці нейкай асобнай вылучанай філасофскай формулы, а сам паэтычны сюжэт утрымлівае, нараджае філасофскую думку» (В. Каваленка. Жывое аблічча дзён. Мн., 1879, с. 180).

Вось пра гэта якраз і сведчыць працытаваны вышэй верш.

Сіла паэзіі — у сіле асобы паэта. Гэта мы адчулі ў вершах «Старыя друкарні», «Мова майго народа», «У старажытным гарадку пад Ганнаю» і іншых, якія сталі новым крокам паэта ў спасціжэнні народнага жыцця і гісторыі. Ён прыгадвае характэрную для XVI — першай палавіны XVII ст. на Беларусі з’яву — бурнае развіццё кнігадрукавання, заснавальнікам якога быў выдатны асветнік-гуманіст Францыск Скарына. Друкарні дзейнічалі ў Нясвіжы, Брэсце, Лоску, Заблудаве, Магілёве, Еўі і многіх іншых месцах. Друкарскае майстэрства стаяла вельмі высока, пра што сведчаць дайшоўшыя да нас старадрукі.

Поделиться:
Популярные книги

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Рэд Илья
6. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Семья для мажора

Зайцева Кристина
3. Мажоры
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья для мажора

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов