Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:
Я зусім не баюся старасці,— Хай прыходзіць, калі захоча… Я была ўжо бабулькай хілай На дванаццатым годзе жыцця…

Страшныя ўспаміны з вайны, роздум над перажытым — у форме белага верша, рыфмы маглі аказацца тут лішнімі…

Паэтэса адкрытай душы, яна не маніла ў сваіх вершах: пісаць, як дыхаць — было яе правілам. Душэўная, грамадзянская актыўнасць з’яўлялася галоўным зместам яе паэзіі, усебакова і глыбока ўнутрана звязанай з жыццём, з роднай зямлёй.

Разам з тым, відаць, памылкай было б спрашчаць творчы шлях паэтэсы, уяўляць яго роўным і гладкім — ад перамогі да перамогі.

Не, ён — як у кожнага сапраўднага паэта — быў драматычным, унутрана канфліктным і мала лагодным. Дзесьці ў сярэдзіне 60-х гадоў яна адчула, што залішняя «замілаванасць» і «задушэўнасць» шкодзяць некаторым вершам, што напеўнасць традыцыйных паэтычных форм не ўзмацняе выразнасці думкі. Застаючыся паэтэсай — гэта яе галоўнае і адзінае прызванне ў літаратуры, — яна паралельна звярнулася да іншых жанраў, да прозы.

З’яўляюцца кнігі апавяданняў, навел «Пацеркі» (1966), «Травіца брат-сястрыца» (1971).

Проза Е. Лось — проза паэтэсы, вельмі лірычная і асабовая па сваёй стылістыцы, з рысамі «інтыму» і той своеасаблівай далікатнасці і тонкасці ў пачуццях, якая сагравае творы, робіць іх адметна шчырымі і прывабнымі. Мне добра запомнілася апавяданне «Яська». У Яські — так называлі ў вёсцы сямейнага чалавека Івана Казіміравіча — здарылася бяда: памерла жонка, пакінуўшы яму чатырох дзяцей — адно другога, як кажуць, не падніме: «Стасі — дзесяць, Галюсі — шэсць, Юзіку — пяць гадкоў, а малодшай Ірэнцы ўсяго два з хвосцікам». І сам бацька нямоглы: «Пасля смерці жонкі аслабеў Яська на вочы. Прачнецца раніцай — і аж галавой круціць, як певень: левым вокам ці правым глядзіць на рэч, каб разабрацца, што перад табой — кашуля ці парткі, чапяла ці качарга. З дзецьмі цяжка. Паспрабуй спраўся з імі ледзь не сляпы: апрані ранічкай, навары есці і накармі, памый пялёнкі, соску зрабі». Пісьменніца нібыта правярае характар свайго героя, меру яго чалавечых магчымасцей, наколькі ён «чалавечны», гэта значыць, наколькі ён адчувае сваю адказнасць за сябе і за іншых.

Яська не аддае малых на выхаванне ў дзетдом. Ён добра разумее, што пры дзецях ніхто яго не можа замяніць, што бацька ў дзяцей адзін. У гэтым героі адлюстраваліся ўяўленні пісьменніцы пра чалавечнасць, пра хараство чалавека.

Яе душэўнасць, дабрата выразна праявіліся і ў творах для дзяцей…

Так, мастацтва Е. Лось сагрэта актыўнай любоўю да чалавека. Мне добра помніцца яе верш «Косы» — пра жанчын, дзяўчат, што не дачакаліся з вайны сваіх мужоў і каханых:

Вясновы дым над горадам малым… Кіно — дзядам, дзіцячы сад — малым… А што сярэднім — з косамі, як лён, І нават пасівелымі з тых дзён, калі каналі ў полымі сады І за вінтоўку браўся малады? «Сярэдніх» пашкадуйце, салаўі… Ні шчасця ў іх, ні людскае сям’і, Ні паратунку ад таемных слёз, ні радасці ад кос, цудоўных кос, Бо тыя, для каго яны раслі, ляжаць, непакароныя, у зямлі.

Подзвіг народа, гераічнае мінулае, Айчынная вайна не пераставалі хваляваць паэтэсу. «На ваенную тэму пачала пісаць куды раней, чым на ўсе іншыя», — гаворыць яна ў артыкуле «На магіле брата». Старэйшы брат Еўдакіі Якаўлеўны, Сяргей, загінуў на фронце пад Кіевам, у Фаставе. «Імкнуся сказаць, — прызнаецца яна, — не толькі пра свайго брата, а і пра ўсіх братоў і бацькоў, што ваявалі на фронце і ў партызанах, цаной сваіх жыццяў здабылі перамогу, абаранілі ўладу Саветаў. Так была напісана брэсцкая рэч — „Гавораць бессмяротныя“, і фастаўскі вянок, і паэма пра Хатынь, і партызанскія рэчы, і маналог пра Сотую дывізію…»

Да вайны ва Ушацкім раёне было 54 тысячы жыхароў, пасля вайны засталося 20 тысяч, —

паведамляе яна ў эпіграфе да аднаго з вершаў. Услаўленню народнага подзвігу аддадзена шмат сіл. Хто не памятае яе вершаў «Абеліскі», «На магіле бацькі Міная», «Вёскі, якія не ўсталі», «Беларускія хлопчыкі», «Пісьмо ў Фастаў» або «Дзяўчаты мінулай вайны»… Праўда жыцця, праўда перажытага, што шырокай плынню ўвайшла ў творчасць Е. Лось, рэзка павялічыла магчымасці яе паэтыкі і інтанацыі, якая таксама хвалюе і актыўна працуе на змест. Узросшая на народнай глебе, мастацкая індывідуальнасць паэтэсы паўстае вельмі выразна. Багаты жыццёвы вопыт, пафас чалавечнасці, вастрыня пачуццяў, высокі і непаўторна асабісты ўзровень майстэрства — усё гэта неад’емныя ўласцівасці яе паэтычнай постаці.

Зацікаўленасць жыццём, глыбіня душэўнага позірку — вось што апладняла яе песню, рабіла яе нацыянальна непаўторнай і цікавай далёка за межамі рэспублікі. Голас беларускі чуецца мне ў пяшчотным вершы «Беларускія хлопчыкі»:

Найсціплейшыя вочы ў хлапчукоў з Беларусі,— да работы ахвочых і спагадных у скрусе… Мне з маленства вядома, як вы, хлопцы, каналі, як у лесе і дома вас пяском засыпалі… Беларусь галасіла, і пыталі дарожкі: — Што ж вас гэтак скасіла, дзе вы, босыя ножкі?

Ужо ў самых першых сваіх кнігах Е. Лось спрабуе сілы ў больш маштабным жанры — паэме. «Гавораць бессмяротныя» — гэтая паэма, напісаная ў 1961-62 гадах, прысвечана абаронцам Брэсцкай крэпасці. Аўтар у дыялогах з абаронцамі хоча раскрыць іх мужнасць, ідэйны і маральны змест подзвігу, яго значэнне для нашчадкаў. «Вянок», «Мая Хатынь», «Слова гіра вечныя зоркі», «Мінчанка», «Высакосны год», «Мой свет», «Матчына трывога» — такія яе здабыткі ў галіне паэтычнага эпасу. Паэма — адзін з самых тонкіх і складаных жанраў, які патрабуе не толькі майстэрства. Яе паэмы наскрозь лірычныя, спавядальныя. Сюжэтна-апісальны элемент у іх амаль адсутнічае. Гэта шчырая размова з сучаснікам пра набалелае, мінулае і будучае, пра тыя духоўныя карані, што лучаць чалавека з народам.

Калі я стала гараджанкай? Пытаюся ў самой сябе. Расла рахманай ушачанкай, Пры ворыве і пры сяўбе.

Так, у паэме «Мінчанка» паэтэса ставіць праблему «каранёў», вытокаў, якія не павінны губляцца альбо забывацца ў наш час. Яе паэзіі ўласціва вострае адчуванне сучаснасці, клопат аб захаванні і памнажэнні нашых душэўных набыткаў, каб перадаць іх наступным пакаленням.

Гледзячы на цяперашняе жытнёвае поле, яна раптам засумавала, што «ўжо не жнуць сярпамі жыта»:

Падумаюць: зашкадавала ды супраць тэхнікі пайшла… А я таму, што сумна стала, што песня з нівы уцякла. Камбайнер свішча зухаваты, Валкі нячэсана ляжаць… Ужо не зведаюць дзяўчаты адвечнай асалоды — жаць…

У яе творчасці была глыбокая повязь са светам народнага жыцця.

Прыкметна расло псіхалагічнае майстэрства, майстэрства змястоўнага падтэксту. Адна за другой з’яўляліся кнігі, талент уваходзіў у пару творчай сталасці, прыйшла слава і не абы-якая. Добра помніцца выступленне паэтэсы перад працоўнымі ў Смаргоні, дзе яна чытала вершы, расказвала аб сабе, аб убачаным і перажытым, адказвала на шматлікія пытанні. Гэта была сустрэча сэрцаў. Не забуду, як яна чытала.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Оцифрованный. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Линкор Михаил
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оцифрованный. Том 1

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Последняя Арена 8

Греков Сергей
8. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 8

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона