Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Міколка-паравоз

Лынькоў Міхась

Шрифт:

А дзед Астап не меў багата часу на жарты і, прыставіўшы свой пісталет да палкоўніцкага лба, ціха, але настойліва гаварыў:

— Так што просім, ваша благароддзе, да нас на параходзік! Вельмі прашу!

Дзе ты адмовішся на гэтыя просьбы! Бачылі тут людзі, як павялі нямецкія салдаты палкоўніка на параход. Таксама без лішняй мітусні і вэрхалу ўзялі групу афіцэраў. Прытрымалі і іхніх паненак, каб не рабілі лішняга вэрхалу ў горадзе. Узялі артылерыстаў. Хутка прыкацілі і пагрузілі на параход іхнюю батарэю, і дзед Астап з Міколкавай дапамогай спешна ставіў гарматы, наводзячы іх на нямецкі штаб. Захапілі і салдат, і афіцэраў, якія купаліся ў Дняпры. Гэтай аперацыяй займаўся непасрэдна сам Міколка, бо людзей было нястача, усе пабеглі да турмы

вызваляць зняволеных. Немцаў, што купаліся, Міколка забраў у палон бадай што без усякага прымусу. Сабраў на беразе ўсю іхнюю адзежу і панёс урачыста на параход. Зірнулі купальшчыкі, узлаваліся не на жарты. Думалі, што злодзей, няйначай, адзежу прыбраў. Адзін за адным павылазілі з Дняпра, кінуліся Міколку наганяць. А той ужо на параходзе. Пабеглі купальшчыкі на параход. Ступіць каторы на палубу, а тут ужо Міколка ды другія партызаны ветліва іх з карабінамі сустракаюць:

— Заходзьце, заходзьце ды будзьце як дома! — і на пустую каюту паказваюць.

Поўную каюту панагналі гасцей.

Так без шуму, без адзінага выстралу захапілі вялікую колькасць палонных, батарэю, некалькі кулямётаў. І толькі ля турмы ўзнялася страляніна. Гэта выстраліў часавы і падняў трывогу. Пачалі збягацца ўзброеныя немцы, паказаўся даволі буйны кавалерыйскі атрад. Але яны спазніліся, апошні зняволены ўжо ступаў на параход.

Нямецкія кавалерысты кінуліся былі на параход, але, сустрэтыя моцным кулямётным агнём, павінны былі ў беспарадку адступіць. Завязалася ўпартая страляніна, але тут дзед Астап адразу як ударыў з Міколкам з усіх пяці арудзій, аж шыбы паляцелі з акон бліжэйшых дамоў ды клубы дыму ўзвіліся навокал нямецкага штаба.

Але трэба было адступаць. У горадзе было багата нямецкіх часцей. Яны маглі і захапіць партызан. Партызан ратавалі іх смеласць, выключная нечаканасць іх з’яўлення. Ды і наогул налёт збіў немцаў з усякага панталыку, тым больш што партызаны захапілі бадай палавіну афіцэраў штаба.

Так правучылі партызаны немцаў. А яшчэ вызвалілі сваіх людзей з турмы, папоўнілі зброю, набылі гарматы і сярод белага дня ўкралі самога нямецкага палкоўніка.

Але радасць гэтай выключнай перамогі была няпоўнай. Сярод вызваленых з турмы арыштаваных не было Міколкавага бацькі і яшчэ трох бальшавікоў. Як гаварылі вызваленыя, іх толькі-толькі перавезлі з турмы на станцыю, каб у арыштанцкім вагоне адаслаць на суд у губернскі горад. Даручыўшы дзеду Астапу камандаванне над атрадам і над параходам, Сёмка-матрос, Міколка і яшчэ чалавек з сем партызан высадзіліся на бераг непадалёку ад горада і цёмнаю ноччу накіраваліся на станцыю. Яны думалі звязацца з чыгуначнымі рабочымі і прыняць усе меры к таму, каб вызваліць сваіх людзей.

Параход, патушыўшы агні, паплыў далей па Дняпру. Міколка з партызанамі пайшлі ў горад, на станцыю. Калі прыйшлі і пакуль усё разведалі ад рабочых, аказалася, што спазніліся. На станцыі стаяў ужо гатовы да адпраўкі цягнік. У канцы яго быў прычэплен арыштанцкі вагон. Навокал стаяў моцны канвой. На станцыі было багата немцаў. Напалоханыя падзеямі з параходам, яны прымалі выключныя меры аховы.

І тут надумаліся нашы партызаны на выключны ўчынак, каб не дапусціць сваіх таварышаў на лютую расправу немцам. Міколка падышоў да паравоза і, угледзеўшы на ім знаёмых людзей, паспеў абмяняцца з імі парай-другой слоў. Партызаны зайшлі за стрэлкі. Да іх пабег і Міколка.

І вось рушыў цягнік. Быў ён змешаны, так званы тавара-пасажырскі. Спераду былі пасажырскія вагоны, у канцы таварныя. Арыштанцкі вагон быў ззаду таварных. Калі на станцыі было светла ад ліхтароў, дык тут, за стрэлкай, пачыналася такая цемра, што хоць вока выкалі. Цягнік ціха ішоў цераз стрэлку. Міколка, як самы вопытны ў чыгуначных справах, кіраваў пасадкай атрада на цягнік. Яны садзіліся неўзаметку на падножкі таварных вагонаў. Цягнік прыбаўляў ходу. Партызаны размясціліся на дзвюх тармазных пляцоўках. Ніякі нямецкі часавы не дабярэцца сюды. Не лазіць жа немцам па дахах вагонаў! Затое партызаны могуць лазіць.

Хоць страшна, але ж трэба. І адзін за адным па бакавіне вагона яны ўзбіраюцца на дах, асцярожна пераступаюць з вагона на вагон, ціха пасоўваюцца ўсё бліжэй і бліжэй да арыштанцкага вагона.

Вось і зусім ужо блізка. Да арыштанцкага вагона застаўся адзін толькі таварны вагон. Далей ісці нельга. На пляцоўках вагона-турмы стаяць часавыя, не лезці ж на іх. Таго і глядзі патрапіш на кулю ці звалішся пад калёсы.

Партызаны асцярожна злазяць на тармазную пляцоўку таварнага вагона. Цягнік прыбаўляе ходу. Ён ідзе з гары. Моцна націскаюць адзін на адзін вагоны, абвісае кручча, якім сашчэплены паміж сабою вагоны. У самы раз іх цяпер раскруціць, расшчапіць! Бо як пойдзе цягнік на гару, на пад’ём, тады не расшчэпіш нацягненыя крукі. І прыступае Міколка да работы. Перагнуўшыся цераз борт пляцоўкі, партызаны трымаюць Міколку за ногі, за куцы пінжачок. Міколка, павісшы над крукамі, раскручвае сашчэпку. Вось можна ўжо і расшчапіць. Але не з Міколкавымі сіламі, ды яшчэ ў такім нязручным становішчы, падняць цяжкі крук. Але дзе не хапае сілы, там выручае спрыт, выручае здагадка. І, моцна ўчапіўшыся абедзвюма рукамі ў крук, камандуе Міколка:

— Цягніце мяне цяпер угору!

Падцягваюць Міколку ўгору, разам з ім падымаецца крук. Яшчэ секунда — і кідае яго Міколка. Бразнуўшыся, абвісае крук і важна гойдаецца з боку ў бок у такт колам вагонаў. Міколка з камандай гатовы закрычаць «ура», гатовы пусціцца ў несусветныя скокі ад вялікай радасці. Але не раскрычышся тут, не разгонішся на скокі на цеснай пляцоўцы. А пярэдні вагон усё больш і больш адыходзіць уперад. Адчэплены арыштанцкі вагон разам з таварным паволі зацішаюць ход. Партызаны саскокваюць з падножкі, хаваюцца пад адкос, чакаюць, што ж будзе далей, што будуць рабіць немцы.

Ціха скрыгануўшы коламі, сталі вагоны. Толькі і распазнаеш іх, гледзячы з-пад адкосу. Цёмныя абрысы вагонаў ясна выдзяляюцца на змрочным небе начы. Партызаны чакаюць. Але ў арыштанцкім вагоне ціха. Не чуваць адтуль ні гукаў, ні шолаху. Цёмна ў вагонных вокнах, не відаць ніводнага водбліску свечкі.

— Што за чамярыца? А дзе ж людзі, канвой? — думалі і здзіўляліся партызаны. Акружылі вагон. Яшчэ раз прыслухаліся — ціха ў вагоне. Пастукалі — ніхто не адказвае. Тады пачалі моцна біць у замкнутыя дзверы, але вагон маўчаў, не адзываўся ніводным гукам на стук.

— Буфер сюды! — закамандаваў Міколка.

Знялі з вагона буфер і, падняўшы яго, пачалі ім біць з усіх сіл у замкнутыя дзверы. Хвіліна-другая — і цяжкія, акутыя жалезам дзверы сарваліся з завесаў. Разбілі і другія дзверы і толькі тады ўскочылі ў вагон. І тое, што ўбачылі яны, было зусім нечаканым і незразумелым. На лаўках ляжалі пазвязваныя нямецкія салдаты. Тут жа ляжалі і звязаныя два нямецкія афіцэры з канвою.

Канвой хоць і звязаны, але ж быў у вагоне. Не было толькі арыштаваных. Як ні старанна аглядалі кожны куток вагона, ніводнага з арыштаваных не знайшлі. І куды падзеліся яны, ніхто не мог дакладна давесці. Былі цэлыя дзверы і вокны, былі цэлыя, акутыя дзе-нідзе жалезам, сцены. І толькі пасля даведаліся партызаны, што арыштаваным удалося шчасліва ўцячы з вагона праз спецыяльна прарэзаную дзірку ў падлозе вагона пад адной з лавак. Перад тым як уцячы на хаду з вагона, арыштаваныя зрабілі смелы напад на канвой, абяззброілі яго і, каб не было перашкоды для ўцёку, павязалі яго. А дзірка ў вагоне была знарок падрыхтавана загадзя рабочымі, калі вагон яшчэ стаяў у дэпо.

Хоць Міколка вельмі хацеў пабачыць свайго бацьку, для якога ён так стараўся, усё ж бацькава нечаканае знікненне не надало яму суму. Міколка быў надзвычай радасны і задаволены.

— Маладзец бацька! Не паддаўся, уцёк…

А тым часам ужо развіднела. Падышла група рабочых з бліжэйшай пуцявой казармы. З іх дапамогай абярнулі вагоны і скінулі іх пад адкос.

— Далоў нямецкую турму! — жартавалі рабочыя, падкладаючы шпалы і тэлеграфныя слупы пад арыштанцкі вагон, каб ямчэй спіхнуць яго ўніз.

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ученье – свет, а богов тьма

Жукова Юлия Борисовна
4. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.37
рейтинг книги
Ученье – свет, а богов тьма