Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Міколка-паравоз

Лынькоў Міхась

Шрифт:

Нямецкіх салдат пусцілі на волю.

А самі падаліся праз лясы да свайго атрада, да слаўнага свайго «браняносца».

* * *

Гісторыя з пакражай палкоўніка і смелым уцёкам бальшавікоў нарабіла вялікага шуму ў немцаў. Па вёсках пайшлі ўзмоцненыя карныя атрады. Яшчэ больш пасыпаліся розныя кары на рабочых. Барацьба прымала рашучы і жорсткі характар. Але рабочыя не здаваліся. Чым большыя былі кары, тым марудней ішлі цягнікі, тым больш было рознае шкоды для немцаў.

Шалелі нямецкія генералы. Прымалі і абвяшчалі самыя суровыя загады, рабілі захады, каб злавіць людзей,

якія супраціўляліся ім, перашкаджалі беспакарана грабіць гарады і вёскі, распаўсюджвалі пракламацыі сярод нямецкіх салдат. І хутка Сёмка-матрос і дзед Астап даведаліся, што іх галовы ацэнены ў сотні тысяч германскіх марак. Нават Міколкава галава была ў генеральскім цэнніку. Гэтыя цэны былі вызначаны ў спецыяльным генеральскім загадзе, расклееным па гарадах і па вёсках.

Прачытаў гэты загад дзед Астап і, злажыўшы тры пальцы ў вядомую камбінацыю, урачыста сказаў:

— Вось усё тое, што атрымаюць ад нас і за нас!

Зірнуў на яго Сёмка-матрос, падміргнуў дзеду і загадаў спецыяльную пячатку выразаць. Дні са два стараўся Міколка, выразаў пячатку з ліпавай плашкі. Пячатка выйшла важнецкая, памерам у далонь, з ясным малюнкам, з вялікімі літарамі. На самай сярэдзіне ў кругу быў майстэрскі выразаны звычайны кукіш. А навокал яго віліся буйныя літары слоў: «Нямецкім генералам — з любоўю ад партызан». Гэта пячатка хутка з’явілася на ўсіх генеральскіх загадах. Гэтую пячатку лажылі на спецыяльныя распіскі, якія выдавалі партызаны нямецкім салдатам, калі адбіралі ў іх якое дабро ці зброю. Захопяць у палон атрад, адбяруць карабіны, коней, награбленае дабро, Міколку загадваюць:

— Ану, пішы ім дакумент, распіску!

Пісаў Міколка:

«Мы, партызаны, даём распіску ў тым, што сорак карабінаў, пяць рэвальвераў, сорак коней, трыста пудоў хлеба, награбленага ў сялян, прыняты намі ад нямецкай часці ў поўным парадку і спраўнасці, што і сведчым сваімі подпісамі і пячаткай. Выдана гэта для нямецкіх генералаў».

А напісаўшы, даставаў Міколка з торбы пячатку, браў кусок бяросты, запальваў яе і, пакапціўшы пячатку, важна прыкладаў ліпавы кукіш да «квітанцыі». З усіх канцоў да генералаў сыпаліся гэтыя кукішы.

Шалелі генералы і кідалі сілы, каб расправіцца з партызанамі. Падцягнуліся і нашы лясныя ваякі. З параходам цяжка было ўпраўляцца, не зацягнеш жа яго ў лес. А па Дняпру хадзілі ўзброеныя нямецкія судны, якія не сягоння, дык заўтра маглі засцігнуць параход у затоцы і захапіць яго. І як ні шкадавалі хлопцы свайго «браняносца», яны вымушаны былі расстацца з ім. У светлую месячную ноч, зняўшы з парахода ўсе кулямёты і гарматы, вывелі яго партызаны на сярэдзіну ракі і затапілі на самым глыбокім месцы, каб перашкодзіць нямецкаму параходнаму руху. А раніцой з вялікім задавальненнем назіралі, як на гэтым месцы затапіўся нямецкі параход, наскочыўшы дном на партызанскага «браняносца».

Лагер свой партызаны прымушаны былі пераводзіць у другія месцы, каб збіваць з панталыку немцаў.

Шчаслівыя хаўтуры

Атрад Сёмкі-матроса набліжаўся да горада, каб дапамагчы рабочым на выпадак якой сутычкі з немцамі. А такія сутычкі маглі быць. Атрад разбілі на тры часткі, каб лягчэй было прабрацца праз нямецкія войскі. У перадавым атрадзе былі Сёмка-матрос, Міколка, дзед Астап і

сотня коннікаў партызан. З атрадам быў адзін кулямёт, рэштка кулямётаў была ў другіх атрадах. У кожнага партызана былі карабінка, рэвальвер, гранаты. Некаторыя спрытнейшыя мелі яшчэ шаблі.

Атрад спыніўся на начлег у адным вялікім сяле. Ужо з даўняга часу павялося, што партызаны рабілі па вёсках суд і расправу над тымі, хто крыўдзіў сялян, хто прыгнятаў бедных. І доўга разбіралі Сёмка-матрос, дзед Астап і Міколка розныя сялянскія скаргі і крыўды. Скардзіліся на мясцовага памешчыка, які такую волю пры немцах займеў, што адбірае ў сялян зямлю, не пускае іх у лес, з дапамогай немцаў жорстка распраўляецца з усімі тымі, хто быў раней у батрацкіх камітэтах і ў сельсаветах.

— Пусціць яму чырвонага пеўня! — скамандаваў Сёмка.

Група партызан адразу ж села на коней і, нягледзячы на цемень ночы, паехала «ў госці» да памешчыка. І праз якую гадзіну шырокае зарава калыхалася ўжо над лесам і над палямі. І кожны ведаў, што гэта пану навука, што гэта з агнём і дымам пусцілі партызаны панскія здабыткі.

Скардзіліся сяляне і на мясцовых кулакоў, на мельніка, на старасту, які задужа налягае на сялян з падаткамі для немцаў, прычым гэтыя падаткі ўскладае на плечы бяднейшых, адбірае ў іх апошняе дабро, апошнюю карову. Узяліся як след за старасту. Да позняй ночы дапытвалі яго і дзесяткі сведак. Каб добра правучыць кулака, пастанавілі: адабраць у яго палавіну маёмасці і раздаць бяднейшым, а лепшых коней узяць у атрад. Узвыў тут стараста, замахаў рукамі, захадзіў, забегаў.

— Хто даў вам такі закон распраўляцца з чужым дабром? Хто мае такое права?

Аж падскочыў тут Сёмка-матрос ды як лясне па стале рэвальверам:

— Маўчы, крывасмок! Вось як пастаўлю да сценкі, пазнаеш тады закон наш і права!

Сагнуўся кулак, згорбіўся. На ціхую авечку зрабіўся. Толькі барада шырокая трасецца ад страху. Прасіцца пачаў:

— Даруйце, таварышы! Па несвядомасці гэта я, па цемнаце нашай…

Ды бух у ногі з мольбамі, з просьбамі.

Зірнуў тут дзед Астап, і крыху жаль яго ўзяў. Не любіў ён, каб чалавек па зямлі поўзаў, задужа ўніжаў сябе. І сказаў Сёмку-матросу:

— Пусці ты яго лепш на волю… Ці варта на такога кулю псаваць?

Стараста ледзь дзверы не выбіў ад радасці, што застаўся жывым. Так спяшаўся да свае хаты. Але вышэй за радасць была пякучая злосць. Шкадаваў дабра, шкадаваў сваіх коней. І, апынуўшыся на сваім двары, ён пагразіў некаму кулаком:

— Я пакажу вам, галадранцы, як устанаўляць над светам закон свой…

Пайшоўшы да хлява, доўга быў там, потым вывеў каня, якога пакінулі яму партызаны з яго маёмасці. Сеў верхам і агародамі, па загуменню, паехаў у цемень ночы, хаваючыся па кустах і сцежках, каб не перанялі часам партызаны.

Ехаў, успамінаў пра нямецкія аб’явы і загады, дзе абяцалася некалькі тысяч марак таму, хто пакажа месца стаянкі партызан ці даставіць жывым альбо мёртвым Сёмку-матроса ці дзеда Астапа. Успомніў і ўзрадаваўся, кінуў коней сваіх шкадаваць. Не такіх стаеннікаў можна будзе набыць за такія вялікія грошы… Колькі зямлі яшчэ можна будзе купіць, дамы паставіць, сады пасадзіць, вялікія крамы паадчыняць. І будзе тады ягонай кожная капейчына. А капейка за капейкай — рубель. А там сотні, а там тысячы.

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ученье – свет, а богов тьма

Жукова Юлия Борисовна
4. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.37
рейтинг книги
Ученье – свет, а богов тьма