Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Міколка-паравоз

Лынькоў Міхась

Шрифт:

Міколка зірнуў у акно. І першае, што ён убачыў, гэта нямецкую каску. Яна ляжала ля самага акенца, уткнуўшыся казырком у пясок. Ля ганка, на каменні ў нязручных позах раскінулася некалькі чалавек, ляжаў абернуты кулямёт, цьмяна паблісквала стужка з патронамі. Людзі ляжалі нерухома.

— Дык вось яно што! — ускрыкнулі разам усе людзі ў склепе. — Пажар-то відаць не просты, наш пажар, партызанскі…

Раптам раздаліся з грукатам дзверы на ганку, і цэлая група людзей з’явілася там. Яны выходзілі з панскага палаца. Уперадзе ішоў звязаны палкоўнік, разам з ім клыпалі некалькі афіцэраў, трымаючы рукі ўгору.

Іх канваіравалі каля дваццаці чалавек з вінтоўкамі, з драбавікамі. У аднаго Міколка заўважыў звычайную сякеру. Палкоўніка і афіцэраў павялі кудысьці за вугал, у цёмную ліпавую алею.

Тут жа, ля ганка, стаяла група абяззброеных нямецкіх салдат. Яны стаялі без канвою, аб нечым гаварылі, спрачаліся. Чуваць былі асобныя словы, смех, паасобныя вясёлыя выкрыкі.

Дзесьці ў садзе грымнула некалькі стрэлаў.

Салдаты замоўклі на хвіліну, некаторыя махнулі рукой.

І тут толькі зразумелі людзі, якія сядзелі ў склепе, што яны вольныя цяпер, што наканаваная смерць прайшла міма іх, стараной. І, абняўшы радасна адзін аднаго, расцалаваўшы малога Міколку, яны пабеглі да акна і пачалі біць па яго жалезных кратах. На стук прыбеглі некалькі нямецкіх салдат. Яны зірнулі ў акенца і кінуліся кудысьці за дом. Хутка цэлая група людзей паказалася адтуль. Бразнулі засовы дзвярэй, і палоннікі склепа адзін за адным выйшлі на вольны прастор. Развіднела ўжо. Вось-вось пакажацца сонца над блізкім лесам. Але ясней сонца ўзнялося пад самае неба гучнае і радаснае «ўра».

І здавалася Міколку, што вылеціць яго сэрца з грудзей ад вялікай радасці. Ён кінуўся на шыю матросу, які, відаць, камандаваў усімі людзьмі.

— Ого! Які ж ты яшчэ маленькі, а так ужо немцаў укрыўдзіў, што яны табе смерць рыхтавалі… — усміхнуўся матрос і, падхапіўшы Міколку, падняў яго высока-высока, пад самыя шаты нерухомых ліп.

Нічога не адказаў Міколка, увесь захлынуты радасцю збавення, радасцю перамогі. І толькі ўгледзеўшыся ў матроса, ён крыкнуў дзеду:

— Дзед, а гэта ж той чалавек, што пад хвояй стаяў і якога ты ад расстрэлу выбавіў.

І што тут было, хіба апішаш! Дзед абняўся з матросам. Яны кінулі вобземлю шапкі і разы тры пацалаваліся, моцна абняўшыся. Аж войкнуў дзед, да таго моцна сціснуў яго ў абдымках Сёмка-матрос. І бачыў нават Міколка, як заплакаў дзед і — які ж ён хітры! — неўпрыкметку выцер слязу кончыкам барады. Не сцярпеў тут Міколка, папракнуў дзеда:

— А здаецца ж, не малы ты ўжо, дзед, і трэба ж так…

— То ж гэта не сляза, унуча, гэта радасць… — сканфузіўся дзед.

Ну, што ты зробіш тут з гэтым дзедам!

Сёмка-матрос запытаў іх, адкуль яны, што за людзі і якія прычыны прымусілі дзеда смеа заступіцца за яго, Сёмкава, жыццё. І калі ўсе даведаліся, што дзед Астап — бацька памочніка машыніста Андрэя, а Міколка — сын Андрэеў, агульнай радасці не было канца-краю.

— Гэта ж мой найлепшы прыяцель, твой бацька! — гаварыў ён Міколку. — Твой жа бацька самы смелы бальшавік! Мы з ім, ды з другімі рабочымі, ды з нашымі вось партызанамі добра правучым паноў… будуць ведаць, як вёскі грабіць, бальшавікоў ды беднату выдаваць немцам на расправу… А прыйдзе час, возьмемся як след і за немцаў!

Панскі палац пачаў ужо гарэць з аднаго канца. Вострыя языкі полымя вырываліся з верхніх акон, узнімаліся чорныя клубы дыму.

— Важнецкі

гарыць. Усё пайшло пылам-дымам… Мала было яму ўсё, гаду… Ад хцівасці на нашыя вёскі пайшоў, праз яго пагарэлі. Немцаў наслаў. Няхай жа гарыць, выгарае, каб і кораня панскага не засталося…

І тут хапіўся матрос:

— А гэтага самага тлустага д’ябла, самога пана мы яшчэ не злавілі.

— Схаваўся, гад, недзе…

— Выкурым, нідзе дзенецца!

І тут заўважыў Міколка, як з верхняй веранды скочыла на зямлю нешта белае, грузнае. Ён як дуж кінуўся ўслед. За ім пабег дзед. Белае, грузнае кінулася ў зараснікі бэзу, акацый. Вось яны наганяюць ужо, толькі лыткі ўцекача мільгаюць у роснай траве, а спыніцца каб, дык не. Гэта быў пан. Ён выскачыў у адной сарочцы і цяпер пабег, засопшыся, наважыўшыся праскочыць сад і даць лататы да лесу.

— Стой, пузан, а то выстралю! — крыкнуў на бягу дзед і размахваў карабінкай, якою надарыў яго Сёмка-матрос.

Пан сігануў праз шчыкет, але, учапіўшыся сарочкай за шчыкеціну, павіс на ёй, агаліўшы валасатыя ногі.

— Бач ты, сцёгны якія паразгадаваў, па тры пуды, няйначай…

Але раптам зрабіўся сур’ёзны і адступіў на крок. Узяўшы важна пад казырок, скамандаваў дзед:

— Злазьце з плота, ваша сіяцельства, нязручна так, няйначай!

Але дзе тут злезці пану. Павісла сіяцельства ўсур’ёз. Падбеглі сяляне і не зусім, каб сказаць, далікатна знялі яго з нязвыклага крэсла. Як крануўся зямлі пан, так і кінуўся ў ногі сялянам. Цалаваў зямлю, слюнявіў сялянскія лапці, маліўся, прасіўся, усімі багамі кляўся, што не ён вінаваты ў расстрэлах, а немцы.

— Хто табе веры дасць, ірад? Але што з ім рабіць, з сіяцельствам гэтым? Не варта кулю псаваць на жабу такую… — раіўся Сёмка-матрос і загадаў: — Пасадзіць яго ў сажалку, няхай прахалоджваецца пасля такой гарачкі… А то ў ванне яшчэ сёння, мусіць, не было яго сіяцельства.

І сядзеў пан у сажалцы, паварухнуцца баяўся.

А партызаны тым часам не драмалі. Выганялі жывёлу з панскіх хлявоў, выводзілі коней, выгружалі свірны. Прыгадзіліся панскія каламажкі, на іх зручна прымайстравалі адабраныя ў немцаў кулямёты, палажылі вінтоўкі. На адной з каламажак прымасціўся ля кулямёта Міколка. Дзед Астап усеўся на нямецкага стаенніка і быў цяпер падобны на сапраўднага ваяку-кавалерыста. Не хапала да поўнага баявога выгляду толькі шаблі. Але Сёмка-матрос дастаў аднекуль і шаблю і надарыў ёю дзеда. Міколку ж ён даў маленькі штык ад нямецкай карабінкі. Штык быў падобны на кінжал, і ім вельмі ганарыўся Міколка, павесіўшы яго збоку на папружку. Так зрабіўся Міколка кулямётчыкам, а дзед Астап — кавалерыстам. Праўда, у кавалерыі дзеду Астапу хутка не спадабалася, і ён перайшоў неўзабаве ў пяхоту. Але аб гэтым пасля.

Калі дагараў ужо ніжні паверх панскага палаца, атрад Сёмкі-матроса рушыў з двара. Уперадзе ехаў Сёмка на добрым вараным кані, якога ўзялі ў пана. За ім ехалі некалькі хлопцаў, узброеных шаблямі, карабінамі і гранатамі. Услед рушылі тры каламажкі з кулямётамі.

Ужо развіднела.

Збляднела зарава пажару, толькі дым пасцілаўся яшчэ чорнай смугой над дарогай, над лесам. Атрад прыбавіў кроку. Коні рванулі ўперад і панеслі наўскач, пераганяючы адзін аднаго. Затарахцелі каламажкі, падскакваючы на выбоінах ды на карэннях лясной дарогі.

Поделиться:
Популярные книги

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I